Практычны дапаможнік па руйнаваньні гарадоў
Альгерд Бахарэвіч
Выдавец: Рунь
Памер: 155с.
Вільня 2002
— Ды так... я тут учора нейкія лісты знайшла... ну, тыя, якія ты нашаму татачку пісала...
Шоргат майкі за сьцяной перайшоў у хіхіканьне.
— Хаця, папраўдзе кажучы, хто зь іх наш татачка, я не зусім зразумела...
Малярова-малодшая, пачуўшы крокі маці, кінулася са свайго боку трымаць дзьверы. Але Дара ўсяго толькі адчыніла, усміхаючыся,шафу. A сапраўды, тут жа ўсё гэта ляжыць, ну, ня ўсё, Hernia выкідвалася, нешта прыносілася ў ахвяру папярэдняму прэтэндэнту... на якой жа гэта паліцы... О, тут.
— Ідзі, ідзі, малая, у лялькі пагуляй, — адмахнулася Дара ад дачкі, якая прысела на край яе фатэлю. — Валі!
Гэтак яны размаўлялі.
— I ў мяне — такая маці! — пругка пацягнулася ўсім целам Малярова-малодшая, выходзячы на кухню. — У мяне самай пурытанскай пурытанкі! Мам, а што такое кунілінгус?
Адвалі, у дачку паляцела падушка.
Ключ выпаў зь яе рук, калі Дара паўчытала, паўузгадвала лісты, якія пісала ў раддоме Малярову. Ён тады яшчэ бегаў пад запыленымі вокнамі і дэманстраваў ёй агромністага кракадзіла са злавесным выразам пысы: калі Малярова-малодшая крыху падрасла, то страшэнна баялася гэтую
ні ў чым не вінаватую істоту. Пасьля разводу кракадзіл быў без сумненьняў выкінуты. А цяпер з-пад лістоў выпаў ключ.
Ключ ад аднапакаёвай кватэры ў яечнага колеру хрушчоўцы. Там жыў гэты... як яго... Воршын. Маляроў ні пра што не здагадваўся: еў, піў, спаў, насіў на руках лямантуючую дачку, як сапёр бомбу. Але перад гэтым быў дзень: Дара ўваходзіла ва ўвесь напоўнены твідавай сінечай пад’езд, і гэты ключ, заціснуты ў яе руцэ, быў як маленькае ўкрыжаванне. Яна апыналася ў кватэры, кава, быццам надумаўшы пазагараць, вылівалася на безнадзейна брудную пліту сваёй шакаляднай сьпіной, камфорка, зь якой усьлед за патухлым полымем злосна сіпеў газ, утварала круглую выспачку сярод каўнага мора — яшчэ адзін сымболь яе тагачаснага жыцьця. Воршын прыходзіў, будзіў яе пацалункам у мезенец — ён наагул любіў рытуалы. У кожную іх сустрэчу ён прыносіў тое, што выклікала ў Дары незразумелы й прыцягальны страх манэту. Дара ня ведала, з чаго Воршын рабіў іх, хутчэй за ўсё са старых савецкіх пятакоў, але гэта сапраўды былі манэты іхнай з Воршыным дзяржавы. На кожнай зь іх быў твар Дары, вельмі пазнавальны і ад гэтага яшчэ больш жудасны, нібы яе адлюстраваньне пачынала жыць сваім уласным жыцьцём. Гравёр ён быў, ці што... Дара заўважала за гэтым дзіўным, неахайна апранутым чалавекам шмат талентаў, але ўсе яны нэўтралізаваліся поўнай адсутнасьцю амбіцыяў. Гаварылі яны з Воршыным мала, любі-
мымі яго словамі былі розныя моўныя даўняты, кшталту “ну”, “гэта самае”, “так вось”. Але было добра, добра было — і ўсё тут. Потым Воршын зусім перастаў размаўляць, а твар Дары на манэце станавіўся штосустрэчы ўсё больш чужым, нават варожым, захоўваючы, аднак, вонкавае падабенства. Урэшце ўсё скончылася, на паўруху, на паўслове, як, зрэшты, і пачыналася. У вадным зь першых сваіх матэрыялаў у “Скво” Дара выкарыстала такі вар’яцкі, іншаплянэтны й кароткі досьвед тых спатканьняў... каляжанкі пасьмяяліся зь яе фантазыяў. 3 ганарару яна набыла цацачны палац, па якім прагульваліся накрухмаленыя кароль з каралеваю, ды адправіла яго Воршыну з пасыльным. Болей яны ня бачыліся. Маляровамалодшая гуляла з манэтамі, смокчучы іх пад адсутным позіркам закампутарчанай за дзень маці. Ключ быў кінуты ў шафу, дзе, перакладаемы з паліцы на паліцу, дабраўся ўрэшце да старых лістоў ды фотаздымкаў. Хутка зьнік і Маляроў, пакінуўшы толькі прозьвішча, недатынкаваную столь на кухні ды пару сваіх кашуляў з пахам Дары яны ляжалі на пральнай машыне, і Малярова-свабодная доўга не наважвалася іх выкінуць.
...Цяпер ключ зноў ляжаў на яе далоні, і пальцы Дары ўзважвалі дакучлівае халоднае цельца. “Чаму б і не?” — падумалася ёй, хаця юнае, нікога ня слухаючае “так” даўно грукала ў грудзёх. “Чаму б і не?” — гэтак бывае, калі, толькі-толькі навучыўшыся плаваць, трапіш далёка ў гушчыню
хваляў, і раптам адчуеш — выключна розумам, выключна раздражнёным ад вымушанага адпачынку Здаровым Сэнсам, што даводзіцца паўсюль цягаць за сабой як ратавальнае кола на ўсялякі выпадак адчуваеш, што пад жыватом тваім — каламутная бездань, і бездані гэтай абыякавыя высокі рост, аб’ём цягліцаў ды моцныя ікры... але тыя ж рукі, тыя ж ногі, якія прывялі цябе сюды, упэўнена рассоўваюць цяжкія вадзяныя парцьеры прысьмірэлай прыроды, і сонца прыпякае, і бяжыць проста ў вусны дробная рабізна... чаму б і не?
— Малярова, ты куды? крыкнула ёй дачка з кухні — там сядзеў яе чарговы кавалер, піў каву зь вяршкамі ды чырванеў. — Ты надоўга?
Зьвязка ключоў прыняла навічка неахвотна. Седзячы ў душным таксі, Дара спрабавала выклікаць у памяці твар Воршына, але замест твару зьяўляліся то неспакойныя рукі, заўсёды ў кішэнях пінжаку (Дара згадала, што напачатку іх сустрэчаў яе не пакідала ўражаньне, што Воршын мусіць перадаць ёй нейкую забытую рэч), то ягоныя “ды...”, “гэтае самае...”. Ну добра, пачнем з валасоў, хаця Воршын, відаць, ужо аблысеў валасы ў яго былі кучаравыя й доўгія... зубы... зубы кепскія... Дару ўражвала, зь якой хуткасьцю ў тыя дні старэў Воршын: штодня ягоны лоб трэскаўся новымі зморшчынамі, зубы крышыліся, нібы Дара прыносіла яму ня смажаных куранятаў, а іх муляжы. Сэкс забіваў Воршына напавал гледзячы на яго, голага, здышлівага, Дара пачувалася пра-
фэсыйным баксёрам. Арганізм Воршына, напэўна, вырашыў выканаць жыцьцёвы плян ударнымі тэмпамі. Якім ён быў у яе — пятнаццатым, дваццатым? ...Што прымушала яе калісьці стрымгалоў ляцець у гэты дом ля трамвайнага прыпынку? Бруд пад ягонымі пазногцямі? Вечнае маўчаньне, якое яшчэ больш падкрэсьлівалася часовымі прыступамі мармытаньня — якраз у той момант, калі Дара пачынала міжволі з павагаю думаць пра ціхмянасьць свайго каханка? Воршын умеў стварыць вакол сябе пустату, і натуральныя пытаньні Дары павісалі ў ёй, ператвараючыся ў нешта недарэчнае й глупае. He, ствараць вакол сябе пустату ніколі не было для Дары вартым талентам. Што ж яе прымушае шукаць цяпер кволае, хворае рэха мінулага?
Воршын... такі ня ўцяміўшы, навошта яна апынулася тут, Дара сунула грошы бязтвараму таксысту, выйшла, ліха бразнуўшы дзьверцай, глыбока ўдыхнула сінеючае паветра й рушыла праз трамвайныя пуці. Узбуджэньне яе, радасна-незразумелае, саступіла мейсца разгубленасьці: як жа жонка, якая з магчымай ды неабавязковай стала цяпер вельмі нават верагоднай чамусьці яна ўяўлялася Дары тоўстай і малочнай, у спартовых нагавіцах, грубай, як жывое ўвасабленьне “га?!!!”, хаця Дара разумела, што ў гэткай бруднай карціне ёсьць штрыхі і яе ўласнай самаацэнкі. А новы замок? Макс кінуў ёй нядаўна: “Старэеш”, — і праўда, усё менш жывучымі станавіліся гэтыя яе “Чаму б і не?”, для якіх раней не існавала аніякіх
межаў і перашкодаў, якія калісьці запальвалі ўсё спрэс, уключаючы калегаў, редактароў, палкоўнікаў і палюбоўнікаў.
На ашчэранае разьбітым шклом вакно на другім паверсе Дара не зьвярнула ўвагі, перад пад’ездам запаліла, спытала адну з бабулек, якія нібыта чакалі яе зьяўленьня й цяпер густа павылазілі на пусты двор з бытовак, хмызьнякоў і альтанак дзіцячай пляцоўкі: “Скажыце, а...”, але потым узмахам рукі адпусьціла расчараваную Басьцінду і ўвайшла ў пад’езд.
3 нарастаючым кайфам яна адчула, як ключ звыкла лёг у расхістанае ўлоньне замка. Моцна, па-транспартнаму прыціснуўшыся да дзьвярэй, прычыніла іх кнопка на сьцяне ня выдала нічога, акрамя сухога шчаўчка. Сьвятла не было... пахла старасьцю, мышынымі кутамі ды мокрымі анучамі. Пад нагамі ціха зарыпелі пясчынкі, перадаючы адна адной па ланцугу: госьць, госьць, госьць... Кожны крок Дары па вітальні адгукваўся камэнтарамі схаваных у сутоньні рэчаў: коратка раўнуў плінтус, прачыталі нешта скарагаворкай адчыненыя дзьверы прыбіральні, горача зашаптала цыноўка, папярхнуўся сваім недаразьвітым набатам загадкавы званочакзасьпіной. Воршын, несумненна, усё яшчэ жыў тут, і жыў, па ўсім відаць, адзін, на цьвіку вісеў ягоны пінжак. Цемра надыходзіла зь незвычайнай хуткасьцю, Дары давялося раз-пораз пстрыкаць запальнічкай, якая дапамагала рабіць розныя адкрыцьці — яны яшчэ больш заблытвалі
Дару: зьнікненьне з кухні пліты ды лядоўні, безьліч цэляфанавых пакетаў пад нагамі, ад трэску якіх мярзотна зачасалася патыліца. Кватэра Воршына, асьвятляемая кароткімі ўспышкамі запальнічкі, нагадвала жабрака, які тыча ў свае шматлікія язвы, задзіраючы кашулю ды прыспускаючы нагавіцы. У пакоі запальнічка дзіўным чынам адразу ж выхапіла колішні падарунак Воршыну — пакрыты ліпучым пылам цацачны палац з каралём ды каралеваю. Падпарадкоўваючыся празе ўдзелу ў ціхім існаваньні гэтага памяшканьня, у нетаропкай гульні ценяў, якія ажывалі навокал па яе прыхамаці, Дара нахілілася і ўжо амаль абпаленымі пальцамі асьцярожна адламала каралеву ды сунула ў кішэню джынсаў — кароль застаўся стаяць між калёнаў, трымаючы ў руцэ запясьце супругі.
Станьце маімі цёплым і хатнімі тапачкамі, дошкі падлогі, стань ваўняным халатам, хуткая, нібы толькі выбягала заплаціць за электрычнасьць, цемра ... стань ... стань на калені, Дара, стань Сястрою, гэты дом і ты ў пакоі ня больш за працу ветра.
Яна скінула плашч і швэдар, задуменна ўзялася за гузік джынсаў, з разьбітага вакна ўдарыла холадам. Плястмасавая каралева ў кішэні заварушылася, гузік на джынсах раптам вырваўся з пальцаў, пругка скочыў наперад жывот. Дара прадзела мезенец у завушніцу на ім... было гэткае адчуваньне, што на яе з вакна нехта заахвочвальна глядзіць.
Нечакана — Дара ўвабрала ў сябе паветра, жывот спалохана шмыгнуў пад рэбры — сонны жаночы голас недзе на ўзроўні яе каленаў прашалясьцеў фразаю на дзіцячай незразумелай мове, рыпнула, заенчыла, і зноў надыйшла трамвайная цішыня. Дара стаяла нерухома, пакуль была здольная, потым павольна выдыхнула паветра праз нос — гук зьнік у сутоньні пакоя. Дара ўзяла запальнічку, і за тыя сэкунды, пакуль можна было трываць, здолела разглядзець зусім юную яшчэ жанчыну, якая спала на раскладанцы ў яе ног, загарнуўшыся ў няголены плед.
Вусны незнаёмкі захоўвалі сур’ёзнасьць, яна ляжала падціснуўшы да жывата ногі й грэючы паміж імі рукі, пакрытыя гусінаю скураю. Лоб, здавалася, наўмысна быў такі адкрыты й белы. Другі раз асьвяціўшы сваю знаходку, Дара разглядзела і поўную адсутнасьць сьлядоў касмэтыкі, і не разбэшчаныя завушніцамі мочкі маленькіх вушэй, кантраст цёмных броваў і прыступак рудых валасоў па-над верхняю губой. Для дачкі Воршына дзяўчына была завялікая, для жонкі замалая. Незнаёмка ўздыхнула ў сьне, зманлівы смутак прабег па яе твары, быццам яна даўно заўважыла Дару і чакае, каб тая хутчэй сыйшла. Але не, дзяўчо спала, няўлоўная складка сну перасякала плед. Яна нагадвала... каго?... каго ж... яна нагадвала маці?