Практычны дапаможнік па руйнаваньні гарадоў  Альгерд Бахарэвіч

Практычны дапаможнік па руйнаваньні гарадоў

Альгерд Бахарэвіч
Выдавец: Рунь
Памер: 155с.
Вільня 2002
21.61 МБ
Плюсы: высокая верагоднасьць атрыманьня жаданага выніку, цеплыня, спакой у апошнія хвіліны... і як эстэтычна!
Мінусы: многія з нас не выносяць выгляду крыві, а яна, выклікаючы агіду, яшчэ й гіпнатызуе, як кобра. I, безумоўна, у самім акце прысутнічае спачатку боль, хаця напраўду працэс ня больш балючы, чы узяцьце крыві на аналіз.
Музыка: Земфіра, БЙ-2, наагул расейскі рок.
I ўрэшце — скачок з вышыні. Тут ад цябе патрабуецца толькі тваё цела, прыладаў працы наво-
кал хапае зь лішкам. Асабліва прыдатнымі мне падаюцца новыя чатырнаццаціпавярховікі ў Гопаўцы і “кукурузіна” на вуліцы Троцкага. Праўда, там кодавыя замкі, але ж на тое ты й жанчына, каб адмыкаць усе дзьверы сваёй абаяльнасьцю.
Скончыць жыцьцё самагубствам падобным чынам найлепш усё ж у чыжым раёне, бо хіба задавальняе цябе гэткая карціна: ля твайго распасьцёртага цела шчыруюць тыя ж самыя бабулькі, якія штодня, гніючы на лавачках ля твайго па’езду, гнусавяць табе ўсьлед рознае паскудзтва?
Самае цяжкае — зрабіць гэты вызначальны, рашучы крок у пустату. Так што альбо заплюшчы вочы, альбо скоч з разьбегу, або стань да пустаты сьпіной. Разьбег, праўда, пазбаўляе твой скачок трагічнай стыльнасьці, але пры палёце дапамагае ня ударыцца галавою аб гаўбец і ўпасьці на зямлю падобнай да ахвяры аўтакатастрофы. Добра аглядзі мейсца будучага прызямленьня пажадана, каб яно было заасфальтаваным або забэтонаваным, бяз дрэваў, дроту, хмызоў, іншых гарадзкіх расьлінаў. Вядомыя выпадкі, калі самагубцаў ратавала нават павешаная сушыцца бялізна.
Плюсы: галоўны плюс — адчуваньне вольнага падзеньня, незнаёмае нават парашутыстам. Ці не пра гэта марыў Ікар?
Мінусы: відавочна, што цела тваё, мякка кажучы, страціць пасьля прызямленьня частку сваёй прыгажосьці. Ня вельмі чысты, але надзейны спосаб.
Музыка (у плэеры): ад Індастрыелу да Бэтховэну.
Удачы табе. Вазьмі на той сьвет “Bay” — ён і там дапаможа табе ў цяжкую хвіліну. Пішыце мне на адрэсу: вул. Каплан, 9, Дары Малярыі.
10
Hori, якія без супынку варушыліся, геніталіі, угадваемыя пад шырокімі нагавіцамі ды купаламі спадніцаў — Дыктатар выразна ўяўляў, як яны, нібы кветкі, выдзяляюць свой ні на што не падобны пах у цёплым паўзмроку майткоў; рукі, што, нібы засланяючыся, трымалі перад сабой кайстры й пакеты... так, ад ног да пупка, яшчэ можна было трываць членаў гэтай рэлігійнай сэкты — пасажыраў аўтобуса нумар 36. Галоўнае — ня бачыць твараў. разьбіць шкло. Малаток у кіроўцы”. Дыктатар сядзеў, гледзячы на свае калені, яму здавалася, што яго толькі што моцным ударам зьбілі з ног і цяпер зьбіраюцца дабіваць, падымі вочы — і пачнецца расправа. Галасы наверсе сынхронна вялі самыя розныя размовы, сярод якіх можна было вылучыць тры найлепш чутныя: пра сына, які зьехаў у Галяндыю й ня піша, пра тое, дзе лепей прабіць брыво ды абмеркаваньне заўтрашняй зарплаты й гэткай жа немінучай расплаты.
Дыктатар вынуў сшытак і пачаў грызьці аловак. Урэшце той быў даведзены да патрэбнага стану, Дыктатар шчодра пасьлініў яго, схіліўся над
аблытаным лініямі скруткам:
“Дзень — кропля, якая дрыжыць На Столі Яна Надзімаецца Яна Таўсьцее Яна Дрыжыць Рыхтуецца Да Скачку Яна ў Нецярпеньні Падбірае Пад Сябе Хвост Яна Кінецца Яна Ўпадзе Кропля”.
Гэта ня кропля, гэта нейкая сапля. Добры дзень, пане Дыктатару! — ціха вымавіў нехта панад галавою, удала абраўшы момант, калі дымавая завеса галасоў наверсе дасягнула чарговага найніжэйшага пункту празрыстасыді й схавала прамоўленае ад чуйнага слыху суседзяў.
Як не брыдка было падымаць угору вочы, Дыктатар паглядзеў на тых, хто стаяў вакол — але панад ім узвышаўся толькі няроўны частакол твараў, бясстрасных або заклапочаных, і ён не знайшоў аніводнага, хто выдаў бы сябе якім-небудзь рухам або зьзяньнем зрэнак. Толькі хваравіта падрыгвала цела аўтобуса, распухлае, злое, — ён рабіў кола па плошчы і дамы, сабраныя ў гурт пастушым зрокам пасажыраў, выгіналіся, прыціскаючыся адзін да аднаго. Размовы перасякаліся, дзяліліся, патаналі ды ўсплывалі, па-над самай стольлю вісела, як нябачны смог, напружаньне зацеклых рук. Было душна, дыктатар зноў схіліўся над сшыткам. Нейкая жанчына з агідай паглядзела на яго й пачала праціскацца да дзьвярэй.
— Галаву падымаць неабавязкова, — з асалодаю ад уласнай непазнавальнасьці сказаў голас. Нуну, не хвалюйцеся. Я ўсяго толькі пасол, мірны амбасадар. Хачу ўсталяваць сувязі... Гандаль, куль-
турны абмен. А Сястра чакае... а, пане Дыктатару?
Дыктатар раптоўна ўзьняў галаву і абвёў усіх новым уважлівым поглядам, але крыніцу голасу так і ня вызначыў.
— Гаварыце са мною, пане Дыктатару, нас ніхто ня чуе. Гаварыце, я пакуль толькі пасол...
— Ну... і якую ж краіну... ты... прадстаўляеш... чалавек-голас?
— Яна пакуль яшчэ ня створаная, яна пакуль мара, летуценьне, форма, якую трэба заліць жыцьцём. Знайсьці якога-небудзь фундатара, былога паліцая, напрыклад, які пазьбег пакараньня, забойцу, апраўданага за недахопам улікаў, адшукаць гэтыя ўлікі й доказы, ды падымаць эканоміку. Краіна ж пачынаецца з эканомікі... Так? Ці ўсё ж найлепшы варыянт — гэта настаўнік — растліцель малагодак? А, пане Дыктатару, што скажыце?
— Чаго ж... табе... трэба... пасол?
— He здагадвайцеся? Я ж пасол. Хачу адкрыць амбасаду на тваёй тэрыторыі.
Дыктатар паглядзеў на малюнак якраз побач зь ім, мэталічную плястынку пад шклом вакна. Вялікі бязвокі белы чалавек сядзеў і трымаў на каленях гэткага ж малога. Герб іхнай зь Сястрой дзяржавы. Ён паспрабаваў падняцца, каб пакінуць гэтага дрыжачага жалезнага монстра з усім зьмесьцівам ягонага жывата. Ніколі яшчэ ворагі не размаўлялі зь ім так — адкрыта, нахабна, не хаваючы сваіх мэтаў. Але невядомая сіла ўтрымала яго на мейсцы. Нават калі б і атрымалася падняцца,
праціснуцца да выйсьця было немагчыма — здавалася, пасажыры наўмысна ссоўваюць плечы, ствараюць сьцяну.. не, не сьцяну — прэс, які расплюшчыць аб шкло пры малейшым руху.
Паўтарэньне Аднаго Руху Дзеяньні Памкненьні Варыянты Аднаго Руху
11
Сшытак Для Работ Па Беларускай Мове Вучня А клясы Школы Інтэрната Нумар тры Сорак Другога Красавіка Сачыненьне Кім Я Хачу Стаць Пасьля Школы
Адпомсьціць Краіне За Родавыя Пакуты Маці Каб Іхняя Краіна Крычала Ад Болю
Стаць Дыктатарам Я Хачу
Каб Мая Краіна Была Гермэтычна Зачыненай Сястра Я Хачу Каб Твар Твой
Заліў Сернай Кіслатой Чалавек Сякера
Каб Руку Табе Адарвала Выбухам Амніставанага Газу Нашай Пліты
Каб Цябе Спаралізавала
Няхай Гэта Адбудзецца
Толькі Тады Дакажу Табе Што Ты мне Патрэбная Краіна
Дакажу Што ты Дакажу Сабе Што Шукаў Незадарма
Толькі Тады Ты Паверыш Ў Шчырасьць Дыктатара
Яшчэ Адзін Паэт Навошта Маладыя Людзі
Мусяць Працаваць Мусяць
Карміць Дыктатара I Сястру
Мусяць Быць Рабочымі Калгасьнікамі
Паступаць У Пэтэвэ
Мусяць Карміць Падпарадкоўвацца Зашмат паэтаў Маладыя Мусяць
Даваць Карысьць Араць Сеяць Працаваць На Заводах Аддавацца
Настаўнікам Настаўнікі Плоцяць За Страх
Газавая Пліта трубы Шпіёны Яны Аблыталі Краіну Я ампутую Сваю
Краіну Перарубіць Артэрыі
12
Дыктатар беспакойна паглядзеў на раскладанку. Раптам Цукровы Чалавек, прысутнасьць якога ўнутры ён адчуваў з самага раньня, зрабіў чарговую спробу вылезьці вонкі. Сьцяўшы зубы, Дыктатар глядзеў, як цячэ з роту на шыю салодкая пена. Ён заціснуў рот рукою. Няўжо прастора па-за межамі краіны стала для яго да такой ступені супрацьпаказальнай? Цукровы Чалавек Як Пацук Бяжыць 3 Тонучага Карабля.
Аглядзеў кватэру — тая быццам ратавалася ад кагосьці, батарэі равелі сырэнамі. Вакно азірнулася на яго й працягнула свой бег. На столі зага-
рэлася жоўтае вока, не міргаючы паназірала за Дыктатарам, потым папаўзло да ягонай рукі.
Проста праехаў трамвай.
Цяжкае дыханьне за вакном пагучнела. Дыктатар зьняў з падлогі дзьве няшчыльна прыгнаныя дошкі.
Пульт кіраваньня краінаю не працаваў. Нехта разьбіў гліняныя кнопкі, перарэзаў правады з ашмецьця тканіны.
Дара набліжалася да Дыктатара сьпіною — у яе цэліўся тэлекамэрай хлопец у скураной безрукаўцы, рыхтаваўся спусьціць курок, чакаў сыгналу. Дара гучна загаварыла, адступаючы проста на Дыктатара. У цемры калідора — падалося, у далёкай-далёкай далечыні заскрыгаталі дзьверы — ягоны няўзброены, падмануты ахоўнік.
— Дара Малярыя адмыслова для Начных Навінаў. Сёньня мы прапануем вам не зусім звычайны сюжэт...
Кватэра напаўнялася людзьмі. У вітальні адбывалася клянаваньне хлопцаў у скураных безрукаўках. Краіна тлела пад іх нагамі. Пражэктары махалі белымі кулакамі, правяралі сьцены на моц.
— Рэдкія чыноўнікі цікавяцца лёсам гэтых...
Яна падаецца знаёмай, гэтая жанчына — воўк перад камэрай. Але гэта не Сястра, не, не Сястра падымае з падлогі сшытак і чытае: “Паўтарэньне Аднаго Руху Дзеяньні Памкненьні Варыянты Аднаго Руху”. Гэты тэкст, згадзіцеся...”
У сшытак адразу ж зазірнула тэлекамэра.
Дыктатар сядзеў на раскладанцы й дзівіўся, чаму гэтая жанчына бязгучна адкрывае рот. Калі напраўду, дык краіна ня знішчаная. Сяляне й гандляры, інваліды й злачынцы, азёры скарбы, могілкі, Сястра, зборшчыкі падаткаў, гісторыя — усё скруцілася ў вадзін тугі клубок на шыі голага чалавека, які шырока расставіў ногі й расьцягнуў губы ў непрыгожай усьмешцы.
Раптоўнае здранцьвеньне застала мяне ў куце пакою. Сёньня кут прыцягвае як ніколі моцна, хочацца прысланіцца да яго, уціснуцца ў павуціньне, адчуць, як захлопваюцца сьцены кута, нібы старонкі кнігі, стаць засохлым матылём паміж гэтымі сьценамі, усьвядоміць уласную плоскасьць, бясьпеку, бескарыснасьць, марнасьць, недатыкальнасьць. Быць захлопнутым у кнізе, якую ніхто не разгарне. I няхай на кнігу ляжа суровы нямы камень, тады я стану яшчэ больш тонкім, амаль нябачным. А вы рыпіце, дзьверы гэтага гулкага пад’езду, рыпіце, бы заіка, што шукае словы апраўданьня. Рыпіце.
Зіма — вясна 2001 г.
I76
ГШНТЭР
ВАЛЬДХОФ і
ЯГО КРЗДЫТОРЫ
Drei Wochen war der Frosch so krank!
Jetzt raucht er wieder. Gott sei Dahk!
W. Busch.
1
— A мы думалй, водку, — гучна сказала Алена Анатольевна. — В холодйльнйке водка есть, наша, “Крйсталл”, не хотате?
Гюнтэр зьдзіўлена прыўзьняў бровы й нахіліўся да Жэні за тлумачэньнямі:
— Что ест: водку думать? Как это: водку думать?
У парцалянавай місе халоднай горкай узвышалася салата, побач чатыры рыбіны прытаіліся за шклом доўгай і вузкай, як прабірка, пасудзіны. У бліскучым баку напоўненай сонцам супніцы адбівалася нешта шэра-чорнае, гюнтэрападобнае. Рука Алены Анатольеўны імгненна цапнула з-пад носу ў Гюнтэра хлеб, пакінуўшы пах дарагога крэму і вельмі слабы, але значна больш натуральны дух звонкай, шумнай, белай запырсканай мойкі. Трэба было што-небудзь сказаць...