Практычны дапаможнік па руйнаваньні гарадоў  Альгерд Бахарэвіч

Практычны дапаможнік па руйнаваньні гарадоў

Альгерд Бахарэвіч
Выдавец: Рунь
Памер: 155с.
Вільня 2002
21.61 МБ
Справа ў тым, што... Справа ў тым, што мне справа да таго, што справа. Я і чужыя вокны — мы любім глядзець адно на адно. Вокны, у якіх апоўначы гарыць сьвятло, вокны другіх, трэціх паверхаў я ня маю адчуваньня, што раблю нешта ганебна-нізкае, што парушаю нечую інтымнасьць. Вокны глядзяць на мяне навошта я буду адводзіць позірк? У мяне няма намеру хлусіць: у дзяцінстве я не падглядаў ані ў бацькоўскую спачывальню, ані ў жаночую прыбіральню, і ў юнацтве не чытаў чужых лістоў з падрадкоўнікам у выглядзе ў любы момант гатовых адчыніцца дзьвярэй. А цяпер, дарослы чалавек, гляджу ў чужыя вокны і не пачуваюся злодзеем альбо папарацы. Гэта як у кінатэатры — глядзець у асьветленыя вокны мімачасовых, кароткачасовых дамоў: тут і заслона, і экран, і ся-
дзеньні з нумарамі, і цемра, і па-савецку абавязковы нудны кінажурнал перад галоўнай дзеяй. А я глядач, я нават пракампастую квіток, а цяпер тое, дзеля чаго я тут — маё нямое кіно напрыканцы стагодзьдзя. Начны сэанс. “Черным ладоням сбежавшнхся окон раздалм горяіцне желтые карты...”
Гэтая жанчына, якую я зноў убачу праз два прыпынкі я назіраю за ёй усю восень. 3 вакна на другім паверсе старога, паедзенага фірмовымі крамамі дому яна сыіепа ўзіраецца ў халаднеючае прадночча, і сьвятло з пакою, зьмяшанае зь цямрэчай у самай удалай прапорцыі, надзейна маскуе рысы яе твару (зрэшты, я ведаю, што валасы ў яе доўгія, нефарбаваныя, што нос востры й, мусіць, не зусім правільнай формы). Мая таямніца. Чаго я толькі ня бачыў у сваіх начных трамвайных фільмах: стомлены сэкс, п’яную самоту, нячутны сямейны аркестр, падобны праз вакно на рухаючы губамі рот... нават забойства бачыў, далібог! Але ты, незнаёмая акторка, нашмат таямнічай, бо вакно тваё чамусьці разбітае, па краёх шыбы тырчыць’шкло, і ты інстыктыўна ацепваешся, высоўваючыся вонкі... бо за табой можна ўбачыць голыя сьцены зь цёмнымі разводамі, бо пакой асьвятляе звычайная лямпачка на крывым шнуры, якую гайдае вецер, бо пра тваё аблічча я толькі здагадваюся. Твой сылюэт у вакне — як карціна ў вагромністай цёмнай раме.
— Малады чалавек!
Гэта мая суседка па глядзельнай залі. Яна ўвай-
шла нядаўна, сядзела, ікала — дама гадоў сарака ў паліто, зашпіленым на адзін гузік. 3 валізкі выглядвае пальчатка, нібы рука нейкага кішэннага мужа. Памада на падбародзьдзі як другія вусны... бессэнсоўная ўсьмешка на першых.
— Малды члавек...
Я паглядзеў ёй у твар. Яна ўжо доўга спрабавала вымавіць гэтыя два словы са згубленымі або забытымі ў гасьцёх галоснымі, але адно бясьсільна разводзіла рукамі. I ўрэшце:
— Малды члавек! Авой... Я гэткая п’яная... прабачце мне...
Яна пасядзела колькі сэкундаў моўчкі, з недаверам узіраючыся ў заваконьне.
— Малды члавек, а як вас завуць... Я Гала... Галя...
Я маўчаў, дом маёй таямніцы быў усё бліжэй, трамвай спрабаваў нешта скінуць са сваёй сьпіны, суседка гаварыла, пазногцем адкалупваючы паралён зь сядзеньня:
— Ты зусім як мой сын... Вас трэба пазнаёміць... хадзем... пап’ем ік-кавы...
Вакно гарэла. Мая таямніца была на сваім мейсцы, вакол яе струменіла сьвятло, смактала пранізьлівую, засыпаную бітым гукам ноч. Дзьверы трамвая зачыніліся, потым зноў адчыніліся пад маёй гэткай схільнай да непрадказальных учынкаў рукой. Галя вітала новых двайнікоў свайго сына. Я выйшаў на ўсьцешаны холад, забыўшы, што грошай на таксі ня маю, я не адрываў вачэй ад асьвет-
ленага вакна з чорным сылюэтам. Неба стала вышэй. Трамвай павольна прапоўз міма. У кабіне спала вагонаважатая, аддаўшы ягонаму целу свае вялікія, чырвоныя, пякучыя, гэткія пільныя вочы.
5
Ключ Дара знайшла зусім выпадкова.
Як Дашу Малярову яе ведаў мала хто: забыты бацька, магчыма жывы яшчэ недзе на Смаленшчыне, ды ружовая баба, якая прымала камунальныя плацяжы. Над сваімі матэрыяламі Дара набірала — звычна-хутка, адной прабежкай пальцаў псэўдонім, які год ад году ўсё менш быў ёй да спадобы. Дара Малярыя. Час мінаў, і ад гэтыхдвух слоў пачынала патыхаць тымі бурлівымі днямі, калі модна было хадзіць у варанай джынсе, даводзіць свае валасы да непапраўна лялечнага стану, пісаць пра мэталістаў і абнаўленьне камсамолу. Кужэльная блузка, джынсовая спадніца да каленяў, пунсовыя пантофлі Дашка, выпускніца журфаку... Час перафарбаваў гэты здымак, адрэтушаваў, надаў ценяў і зморшчынаў. Вечная чэстэрфілдзіна ў тонкіх хрусткіх пальцах, па маленькіх грудзёх скача талісман на ланцужку воўчы ікол, новыя зубы, дэкальтаваная чорная кофта ўмеранай бліскучасьці, драпежны позірк на манітор, мёртвыя, кароткія, безжыцьцёвыя валасы, добра захаваная талія, фантастычныя ногі — паехалі, Малярыя!
А ключ ключ яна знайшла зусім выпадкова.
Неяк у панядзелак да Дары прыйшло вельмі простае адкрыцьцё, якое тым ня менш потым настойліва вярталася да яе ўвесь тыдзень, як не імкнулася Дара растварыць яго ў кампутарным гудзеньні, у рэдакцыйнай калідорнай трапатні, у зьзяючай белі медцэнтру. Яна ехала ў тралейбусе, і ужо недалёка ад мэтро, абводзячы вусны контурным позехам, усьвядоміла плаўна ды ясна, нібы адкрыцьцё ўваходзіла ў праграму дня: аказваецца, мужыкоў у яе жыцьці было столькі ж, колькі гадоў пражыла Дара на гэтым сьвеце. Такое супадзеньне, па вялікім рахунку, нічога ня значыла, ні да якіх высноў не вымушала. Але...
Пасьля капрызнай, агідна жывой і ў той жа час адмарожанай памылкі, якая мела назву “Маляроў”, Дара ўпускала раз-пораз у свой дом і іншых мужчын — новых прэтэндэнтаў на мейсца Вялікай Кітайскай сьцяны. Але то гэтыя самазадаволеныя ідыёты апыналіся сапраўды глухімі й халоднымі сьценамі, то нахабнымі эгаістамі з ракавай пухлінай халасьцяцтва ўнутры.
Штораз стасункі зь імі хутка дасягалі чамадану, выкліканьня таксі ды апошніх намаўленьняў на парозе, мацерных або сьлязьлівых. Гэтыя маналёгі ў дзьвярнога касяку яшчэ мацней распальвалі Дарыну агіду да чарговага недасупруга. Потым — прыемнае зьнішчэньне мужчынскіх майткоў ды шкарпэтак, якія нібыта блыхі хаваліся ў дагледжанай тыгрынай поўсьці яе кватэры. I штораз неба давала Дары знак — усё, трэба разьвітвацца, знак,
пасьля якога цярпеньне Дары выпарвалася канчаткова. Помніцца, аднаго з прэтэндэнтаў яна выгнала па наступным выпадку. Дара прачнулася, прэтэндэнт, мяркуючы па гуках, быў на кухні. Нячутна (ну яна заўсёды ходзіць нячутна, што з гэтым зробіш!) Дара выйшла ў калідор. Прэтэндэнт сядзеў на крэсьле і, не зьвяртаючы ўвагу на ранішнюю эрэкцыю, засяроджана зьдзіраў брудны пазногаць зь вялікага пальца на правай назе. Занятак відавочна прыносіў прэтэндэнту асалоду ня меншую, чым усе Дарыны пешчаньні. Скончыўшы гэтую захапляльную працу, прэтэндэнт ашчадна ўзяў пазногаць і па-злодзейску азіраючыся кінуў за лядоўню. Натуральна, ужо пасьля сьняданку небарака быў з ганьбаю выгнаны. Пазногаць Дара засунула ў кішэню ягонага пінжаку.
Яшчэ быў адзін — сапраўдны мачо. Аднойчы ў ванным пакоі Дары кінулася ў вочы дробязь, якая, разьдзмутая стомленым Дарыным уяўленьнем, неўзабаве вырасла да памераў абразы. Зубныя шчоткі. Яны стаялі побач: чорная шчотка мачо і зялёная, з перламутравымі разводамі шчотка Дары. Чорная шчотка, пахваляючыся сваёй мужчынскай сілай, мела зялёную ззаду, а іншай пазыцыі мачо не прызнаваў. У тым, што гэта было зроблена наўмысна, Дара ні на каліва не сумнявалася. 3 мачо яны разышліся ў той жа дзень. На разьвітаньне ён назваў яе сучкай і фрыгіднай калодай, а таксама пакінуў сіняк пад зялёным, як тая зубная шчотка, Дарыным вокам. У вадказ Дара апрабіравала
на прэтэндэнце нядаўна набыты электрашокер.
Трэці нумар, які добра запомніўся, любіў сраць. Пакуль ён шаргатаў у прыбіральні туалетнай паперай, Дара пасьпявала зьнішчыць паўпачку “Чэстэрфільду” ды нафантазіравацца да таго, што істота ў прыбіральні — ня менш чым знакаміты фальшываманэтчык. Добра, калі б ён проста любіў сраць — не, самае паскуднае было ў тым, іпто ён любіў пра гэта распавядаць. 3 усімі падрабязнасьцямі: як, колькі, колер і форма... Вось ужо напраўду, прэтэндэнт дзейнічаў згодна з пажаданьнямі сучасных псыхолягаў: не саромцеся дзяліцца з каханымі самымі інтымнымі рэчамі. А ключ — ключ Дара ЗНАЙШЛА ЗУСІМ ВЫПАДКОВА.
Шмат у якіх кватэрах ёсьць шафы, дзе сярод паліцаў тоіцца маленькае гета з сагнанымі ў яго старымі фатаграфіямі, лістамі, успамінамі, ужо ні на што ня вартымі, як скарыстаная запалка. Гэтыя фатаграфіі даўно не перабірае зь ветліва-абыякавай частатой мэтраному рука наладжанага ў кухоннай танальнасьці госьця, пра гэтыя лісты забывае сам гаспадар. Нейкі зламаны гузік, насоўка з плямаю колеру засохлай ружы, цыдулка той, хто знойдзе іх, наўрад ці ўзгадае, што калісьці яны ды яшчэ які-небудзь аскепак люстэрка былі маленькімі сымболямі нованароджанага каханьня, словамі толькі што ўзьніклай мовы, якой наканавана праіснаваць хіба некалькі месяцаў. Хаця таму іх і пакінулі жыць, адвялі ім гэтае мейсца ў шафе й — на іх забыліся.
Ключ.
Дзеці, калі вырастаюць, лёгка знаходзяць такія забытыя бацькамі куточкі — так жабрак беспамылкова вылучае ў натоўпе найдабрэйшы твар, так сабака на мытні адчувае гераін у валізе нявіннай, але барадатай удушы манашкі. Сыночак можа ня ведаць, дзе ляжаць ягоныя нагавіцы, але як экстрасэнс бачыць празь сьцены шафы прэзэрватывы, цыгарэты альбо касэты з парнухаю. Зрэшты, у Дары не сыночак, у яе бесцырымонная і ад гэтага яшчэ больш любая дачка.
— Малярова! — вось падабаецца ёй называць маці па прозьвішчы. Дарыны прыяцелькі навучылі, курвы. Малярова, ну ты і заклапочаная баба была ў юнацтве!
Дара нахмурыла бровы гэты яе рух выклікаў у ва ўсіх мужыкоў зазвычай розныя матросавамярэсьеўскія пачуцьці. Спаймала свой адбітак у шкле журнальнага століку. Вакол з эстэтычнай бязладнасьцю валяліся часопісы ў рознай стадыі насычэньня чалавечым інтарэсам: “СКВО”, часопіс для жанчын 21 стагодзьдзя, дзе Дара працавала ўжо шэсьць гадоў, усё зь меншым і меншым посьпехам... “Самец”, часопіс для рэальных пацаноў, куды яна зрэдку аддавала фотаздымкі... тынэйджарскі “Bay” улюбёнае чытаньне дачкі (там Дара вяла рубрыку ПАРАДЫ).
— Ты што гэта вярзеш, малая? — слухаўка, якую Дара ўжо паднесла да вуха, зноў легла на мейсца — гудзеньне нават не пасьпела раздрабіцца на
цвырканьне. Тонкія пальцы Дары лёганька, але пагрозьліва пастукалі па кнопках.