Практычны дапаможнік па руйнаваньні гарадоў  Альгерд Бахарэвіч

Практычны дапаможнік па руйнаваньні гарадоў

Альгерд Бахарэвіч
Выдавец: Рунь
Памер: 155с.
Вільня 2002
21.61 МБ
— Інагда і падумаеш, чаго ты іх так, асобенна ў Германіі кагда былі, — як у трансе працягваў дзед. — А патом успомніш, як яны ў сорак утарым прадзеда твайго, Казіміра Адамыча...
— Знаю, знаю, — сказала жалезная, гранітная, непрабівальная, надзейная, якдойчмарка, Жэня. — Только было это пятьдесят с хвостйком лет назад, больше чем полвека. Гюнтера тогда ешё на свете не было, й даже отца его не было... Как не было мйллйонов немцев й йх отцов. А теперь что, молодым честным немцам жйть с чувством вйны за свойх ... ошйбавшйхся предков? Понймаешь, деда?
— Нэт, я фсё понймать, сказаў Гюнтэр. — Это было очэн плёхо...
— Hi храна ты не панімать! заварушыў чорнымі губамі дзед. — Вы яшчэ да канца сьвету будзе-
це перад Богам прашчэнія прасіць.
— Простнте... я курнть... спаснбо... сад очэн краснвый, — Гюнтэр рашуча выйшаў у сенцы. Абуваючы пантофлі, ён пачуў, як пасьля кароткага зацішша дзед Павел сказаў:
— Што, у Мінску нармальныя хлопцы перавяліся, што ты за немцамі бегаеш? Сьвет цяпер такі... Што ты ў ім нашла, у фрыцэ гэным... Маладая яшчэ, патом паймёш... Папользуецца табой і бросіць, а за граніцай знаеш як... Там з гаўна грошы робяць, ня то што з кінутай бабы... Газета во нядаўна пісала...
— Деда, он в меня по ушн влюблён, — сказала Жэня па-змоўніцку. — В Германню уеду, потом вам здесь жнзнь обеспечу. Гюнтер — он богатый... Ты ж телевнзор смотрншь, ты ж вндншь, какая тут срань... Мотать отсюда надо, пока открыто. Для этого все средства хорошн...
Гук, які пачуўся пасьля гэтага, прымусіў Гюнтэра маланкава завязаць шнуркі й выскачыць з хаты. Наўздагон яму яшчэ вылецела прыемна неславянская назва нейкага леку; ён запаліў і пайпіоў у сад, які ад няма чаго рабіць шпурляўся кроплямі. Белую пену ў небе пакідаў за сабой самалёт, пахла падгнілым дрэвам, раптам нехта рохкнуў проста ў вуха, Гюнтэр адхіснуўся ад пакрытага клінапісам вугла хлеву і, пасьлізнуўшыся, упаў на адну руку. Пад нагамі, у траве, пакінула лёгкі намёк на сваё існаваньне жабка. Гюнтэр дастаў насоўку й выцер далонь. Беспрасьветная славянс-
кая тупасьць. Сялянскі культ крыўды. Тут мінулае сядзіць верхам на цяперашнім, а цяпершчына церпіць, цяпершчына соннае сёньня. Узяць сябе ў рукі. Што за справа Гюнтэру Вальдхофу са слаўнага гораду Кёльну да нейкага дзеда, якому лёс даўно адпускае жыцьцё ў крэдыт.
...Яны адпраўляліся на нямецкія могілкі, якія Жэня даўно абяцала яму паказаць, але ў брамцы сутыкнуліся з дужым маладзёнам, той загарадзіў ім дарогу і, не зварочваючы на гэта ўвагі, спыніўся і заравеў у двор: — Казімірыч! Казімірыч, любіць цябе канём!
Дзед Павел павольна спусьціўся з ганку, але да брамкі падыходзіць ня стаў.
— Казімірыч, любіць цябе канём, адалжы лімон!
— Дык магазін жа ня робіць...
— Робіць, любіць яго канём! Валька тока што адкрыла! Скарэй, Казімірыч, a то мне ...
... Гюнтэр пасьпяхова ўдаваў захапленьне тым, што апошняе слова іхняга госьця меў у нататніку, і зьдзіўленьне тым, што дзед Павел гадуе цытрусавыя ў суровым беларускім клімаце. Яны йшлі па лясной дарозе з двума вялікімі калеямі ад ЗІЛаў— фаварытаў тутэйшых мясьцінаў. Нарэшце Гюнтэр атрымаў усе тлумачэньні і сказаў змрочна:
— Я понммать... Тепер я всё понймать...
— Ну слава богу, — сказала Жэня, якой тлумачэньні не прыносілі асаблівай радасьці. Кладбнше вон за тем поворотом...
I нз
(...У матавым зьзяньні спэрматазоіды п’юць на дваіх пляшку “Вішнёвага водару”. Альбо “Вікторыі”. Альбо “Асеньняга”. Альбо “Сьвітанку”. Альбо “Загадкі”. Беларускія мужчыны выконваюць свой доўг.)
— Глупый маленькмй Гюнтер, — правуркатала Жэня. — Думает про всякую ерунду н совсем забыл свою Женечку. Свою женю-жену, ведь я твоя жена?
(...I замбіну хопіць на ўсіх. Бо сёлета ў нас багаты ўраджай, яблыкі велічынёю з галаву немаўляці, памерам зь месяц. 3 паветраны шар. Яблыкі як цэпэліны вісяць над Лоевам, Хойнікамі, Горадняй, Наваградкам, Докшыцамі, Новаполацкам, летась нам было ўсёадно, а сёлета ўсё адней. Красным цветом — после деномннацнн.)
— ...н вот про эту Людку рассказывают, что жпла она с турком в Борнсове, а этот турок сдавал её в аренду свомм... Жэня хлюпнула гумавым ботам.
(... Спэрматазоід-абраньнік. Ён адпраўляецца ў свой шлях на аўтапілоце, ён вырублены трыццацю абаротамі. Беларускі хлопчык. Замбін ля рэчкі, дзе елка ў пары з хваіною як маладыя ў час каханьня.)
— Ну вот оно, кладбнте... He впечатляет?
Жэня спусьцілася з дарогі, не даходзячы да роўных, як валасы на галаве навабранца, крыжыкаў, якія гуртаваліся ў роты між анархічных зарасьнікаў пустазельля, пачала рваць пабітыя дажджом кветкі.
(— В этом особенность нашей ру... славянскай душн, басіць ў духмяныя вусы папулярны расейскі кінарэжысэр. Ру... славянскнй человек пьёт нз-за вселенской тоскн, амернканцу этого не понять... Пьянство — дверн, которые соответствуют размаху нашего человека. Моя новая комедня — о таком, знаете, деревенском алкоголнке, весельчаке, й вот он co свонм другом, тоже алкоголнком, н co своей женой, тоже алкоголнчкой... Но не буду раскрывать творческнх задумок. Обетаю — будет ужасно смешно.)
6
Да нагі прымацаваная стрэлка гадзіньніка. Кожны рух яна адзначае як карыснае дзеяньне. Я сяджу на стале й калыхаю нагой. Гэта агонія працоўнага дня. Дваццаць хвілінаў да шасьці.
...Іпалітыч сёньня прыемна нешматслоўны — усё правярае чарговую вэрсыю паломкі гэтай загадкавай пэдалі пад сталом. Затое радыё... Заткнуць рот радыё... Няхай падавіцца яно ўраджаямі, ураджэямі, дажджэямі, ды-джэямі, ідэямі. Ідэямі, ідэяфа, ідэясоль, ідэяля, ідэясі. Нямеччына. Нямеччына. Нямеччына. Мой бацька, Адальбэрт Вальдхоф, меў мэблевую майстэрню на Рыгерштрасэ, 18. Мая маці настаўніца ў каталіцкай школе. Мяне завуць Гюнтэр Вальдхоф.
Тэлефон.
Да, — коратка кінуў Гюнтэр у слухаўку, хаця
сам ненавідзеў гэтую тубыльскую звычку адказваць сьцвярджальна нават пры адсутнасьці пытаньня. — Да, слушаю...
— Ну что, Фёдор, узнаёшь? — і аднекуль з-за плінтуса сьвядомасьці ўзьнікла: чалавек з васкова-вясковым тварам, стрыжаны пад тыфознага... Андрэй, Аляксандр, Альберт, Апалён, Адоніс, Афанасій, А...
— Артур, сказаў Гюнтэр механічна. — Артур, прнвет.
— Знаешь, что мне сннться, — сказала слухаўка задушэўна. — Мне сннться, что ты мне отдаёшь долг. Надеюсь, помнншь? Штука бакмнскнх...
“Что за пошлый слог, Артур Петровнч,” — так і хацелася сказаць Гюнтэру ў тон гэтай бядзе, але ён маўчаў.
— Третьего верну, — слухаўка заакторствавала. — Третьего верну, а сейчас у нас (патрабавалася ўявіць каляндар з лашчонымі лістамі) сентябрь! СЕНТЯБРЬ!
— Молчншь, — уздыхнула слухаўка. — Хорошо молчать, когда ходншь в таком плаше... Кейснк небось на трнста потянул? А туфелькн? Сотка, полагаю?
У дзьвярох вырасла белая, у плямах поту, якія наглядна тлумачылі анатомію чалавека, фігура шэфа, ён няўхвальна паглядзеў на Гюнтэра й пачаў нешта патрабаваць ад Іпалітыча.
— Значнт, так, — слухаўка стала строгай. — Я тебе даю неделю. В следуюшнй понедельннк жду
тебя с деньгамн. А нначе... Платон мне друг, но... Нзвннн, Федя. Адресок помнйшь: Каплан, 22. Жду.
“Жду, жду, жду...” — працягвала сьпяваць слухаўка. Гюнтэр зірнуў на Іпалітыча
— Без десятн шесть, — з гатоўнасьцю сказаў той
I — плашч, кейс, прыступкі, вуліца.
Нельга сказаць, што плястмасавы з дзьвюма адтулінамі Артур спалохаў роспачную ракавіну, у якой Гюнтэр жыў апошнія паўгады. He, ён толькі дадаў трошкі больш безнадзейнасьці, на гэты раз вострай, як прыправа для супу. Гюнтэр прайшоў міма аўтобуснага прыпынку, на якім чалавек дзесяць спрабавала — і не бяз посыіеху — не заўважаць пару экскрэмэнтаў, пакінутых, без сумненьня, homo sapiens, абмінуў “хутка — смачна”, краму цацак, трох сьляпых міліцыянтаў з сабакам-правадыром... яшчэ адзін прыпынак, бэтонныя пліты, за якімі будаўнікі займаліся нечым загадкава-гучным, перайшоў па гарачым, як у дзень Апакаліпсісу, асфальце на другі бок вуліцы...
Ён заўсёды называў яе “Девушка, продаюшая пнрожкн”. Яе твар зусім ня цешыў Гюнтэраў густ, але быў верасень, і было ў ёй такое ўнутранае сьвятло, якое напаўняла гэтыя шэсьць вялікіх, быццам накладных, пасмаў на шырокім ілбе, і ламаныя рысы твару, і густыя чорныя бровы дзіўнай лагодай. Ён набываў у яе часам, ня ў сілах пазбавіцца ад паганай савецкай звычкі, гэтую залацістую лаву, пад якой былі пахаваныя то пару
АЛЬГЕРД БАХАРЗВІЧ	 плюхаў бульбы, то некалькі рысавых зярнятак. 3 маленства Гюнтэр памятаў жахлівыя аповеды маці (’’Ннкогда не ешь эту гадость!”) пра пазаўчорашнія абеды ў папраўчых калёніях, якія злы геній кулінараў ператварыў у зьмесьціва піражкоў. Ён еў іх, калі быў школьнікам, еў употай і з адчуваньнем віны, як пасьля кароткага акту самазадаволеньня; еў у студэнцтве (дзікі голад!); еў і цяпер — шэф заўважыўшы гэта, не пацярпеў бы такой дыскрэдытацыі Канторы.
Гюнтэр прайшоў міма паштовай скрыні, выклікаў ліфт, потым усё ж вырашыў вярнуцца за поштай. Скрыня зазвычай высіжвала, акрамя спозьненай на месяц “Frankfurter Allgemeine”, самыя нечаканыя паперы. 3 пэўнага часу Гюнтэр пачаў знаходзіць у іх пасьлядоўнасьці загадкавы, але няўмольна блізкі да разгадкі сэнс. Скрыня пачала з рэклямных улётак: ’’Ремонт телевнзоров. Дёшево”, “Установка железных дверей”, “Професснональный фотограф обслужнт свадьбы н юбнлен”. На такія паведамленьні, поўныя прыхаванай пагрозы, Гюнтэр нічога не прадпрыняў, і тады скрыня перайшла да другога этапу барацьбы. Неяк Гюнтэр знайшоў у ёй адразу тры аднолькавыя брашуры “Путь к богу”, падрабязныя, з плянам маршруту і нават указаньнем прыдарожных рэстаранчыкаў. Зноў анічога зроблена не было, Гюнтэр нават не набыў турысцкіх красовак, не гаворачы ўжо пра заплечнік і зборнік турысцкіх песьняў. Скрыня разрадзілася стосам абвестак
“Будзьма разам! Збор на плошчы Мялеція Сматрыцкага ў 12.00”. Гюнтэр ужо зь цікавасьцю чакаў далейшага разьвіцьця падзеяў, і нейкі супэргюнтэр унутры падказваў яму, што сёньня скрыня пусьціць у ход самыя эфэктыўныя сродкі.
Ён з бразгатам адчыніў дзьверцу, і ў рукі яму скочыла, нібы замерзшы канчаткова, белая капэрта. У ліфце ён яшчэ намагаўся прылашчыць некалькі пухнатых маленькіх сумненьняў (паліклініка! бацька! ЖЭС! памылка!), але ўжо быў упэўнены...
“Дзяржаўны камітэт бясьпекі Эрбэ” — гаргоністае сонца напаўзакрывае мясьніцкі нож. Тое, што было ўнутры, яго асабліва не зьдзівіла: ‘Тражданнну Сташуку Ф. А. Вам предлагается явнться в государственный коммтет безопасностн такогото такого-то. К такому-то такому-то в такой-то кабннет. В случае неявкм — такой-то штраф. Пропуск — в отделе пропусков. Подпнсь. Печать.” (вольны пераклад Гюнтэра Вальдхофа).