Пралегомены да любой будучай метафізікі, што можа ўзнікнуць як навука
Імануэль Кант
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 192с.
Мінск 2006
ГАЛЕРЭЯ ЧАЛАВЕЧАЙ ЛУМКІ
ІМАНУЭЛЬ КАНТ
ПРАЛЕГОМЕНЫ
ХЙ МЕТАФІЗІКІ што можа ўзнікнуйь як навука
Галерэя чалавечай думкі
Імануэль Кант
Пралегомены да любой будучай метафізікі, што можа ўзнікнуць як навука
Immanuel Kant
Prolegomena
zu einer jeden kunftigen Metaphysik, die als Wissenschaft wird auftreten konnen
Berlin Verlag von L. Heimann 1869
Імануэль Кант
Пралегомены да любой будучай метафізікі, што можа ўзнікнуць як навука
Мінск Выдавец Зміцер Колас 2006
УДК 141.13
ББК 87.3
К 19
Серыя заснаваная ў 2001 годзе
Пераклал з нямсцкай Лявона Баршчэўскага
Кант, Імануэль
К 19 Пралегомены да любой будучай метафізікі, што можа ўзнікнуць як навука / Імануэль Кант ; пер. з ням. Л. Баршчэўскага. Мінск : Зміцер Колас, 2006.— 192 с.— (Галерэя чалавечай думкі) ISBN 985-6783-13-5
Імануэль Кант (1724-1804) пачынальнік нямецкага класічнаіа ідэалізму. Праца «Пралегомены» належыць да першага перыяду творчай біяграфіі аўтара і з’яўляецца квінтэсенцыяй яго буйньіх твораў, у якіх ён праводзіць крытычны аналіз метафізікі, што панавала ў прыродазнаўстве 18 ст.
Адрасуецца ўсім, хто цікавіцца філасофіяй.
УДК 141.13
ББК 87.3
ISBN 985-6783-13-5 ©Баршчэўскі Л., пераклад на беларускую мову. 2006 ©Лфармленне. Выдавец Зміцер Колас, 2006
ГІрадмова
Гэтыя пралегомены нрызначаюцца не навучэнцам, а будучым настаўнікам, ды й нават апошнім яны павінны служыць кіраўніцтвам не ў выкладанні ўжо існай навукі, а ў стварэнні гэтай навукі.
Есць навукоўцы, для якіх гісторыя філасофіі (як старажытнай. гэтак і сучаснай) і ёсць самою іх філасофіяй; гэтыя пралегомены напісаныя не для іх. Ім трэба пачакаць, пакуль тыя, хто намагаецца жывіцца з крыніц самога розуму, скончаць сваю справу, і тады надыдзе іхняя чарга паведаміць свету пра тое, што адбылося. У іншым выпадку немажліва сказаць нічога, што, на іх думку, ужо не было б сказана; і ў сапраўднасці гэта можа быць беспамылковым прадказаннем для ўсяго, што мае адбыцца ў будучыні; бо, паколькі чалавечы розум шмат стагоддзяў мроіў самымі рознымі спосабамі і іра незлічоную колькасць рэчаў, дык няцяжка дапусціць магчымасць знайсці да любой новай ідэі адпаведную старую, у нечым да яе падобную.
Я маю намер пераканаць усіх, хто лічыць метафізіку патрэбным заняткам, што ім абсалютна неабходна пакуль што адкласці сваю працу і разглядаць усё, што адбылося дагэтуль, як няздзейсненае, a найперш паставіць пытанне: ці мажлівае яшчэ ўвогуле тое, што называецца метафізікай?
Калі яна — навука, дык чаму яна не можа, гэтак як іншыя навукі, дасягнуць універсальнай і пастаяннай прыхільнасці да сябе? Калі яна — не навука, дык адкуль тады ўзнікае тое, што яна ўвесь час узносіць сябе як навуку і затрымлівае чалавечы розум спадзяваннямі, што ніколі не знікаюць, але і ніколі не спраўджваюцца? Значыць, дэманструючы сваё веданне або няведанне, трэба ўсё ж нарэшце дайсці да чаго-небудзь пэўнага датычна прыроды гэтай быццам бы навукі; бо на сённяшнім падмурку ёй надалей заставацца немажліва. Выглядае амаль што смешна, што, у той час калі любая іншая навука безупынна рухаецца наперад, у метафізіцы, якая хоча быць самой мудрасцю, па гірадказанні якой звяртаецца кожны, даводзіцца ўвесь час круціцца на адным месцы, не робячы аніводнага кроку наперад. I цяпер яе прыхільнікаў істотна паменела; пры гэтым не відаць, каб тыя, хто лічыць сябе дастаткова моцным, каб бліскуча
выглядаць у іншых навуках, хацелі рызыкаваць сваёй славай у ёй — там, дзе кожны чалавек, не дасведчаны ва ўсіх астатніх рэчах, прыўлашчвае права на вырашальнае меркаванне, бо ў гэтай галіне санраўды пакуль няма ніякай пэўнай меры ды вагі, каб магчы адрозніваць грунтоўнасць ад павярхоўнай балбатні.
Аднак няма нічога незвычайнага ў тым, што пасля доўгага ўдасканальвання пэўнай навукі — калі выказваецца здзіўленне, які вялікі прагрэс яна зрабіла — нехта нарэшце задае сабе пытанне: а ці мажлівая ўвогуле такая навука і, калі мажлівая, дык як? Бо чалавечы розум так імкнецца да стваральнай нрацы, што ўжо не аднойчы, збудаваўшы вежу, пасля зноў яе разбураў, каб паглядзець, наколькі трывалы яе падмурак. Разумнець і рабіцца мудрэйшым не бывае позна ніколі; і ўсё ж, калі разуменне прыходзіць нозна, яму цяжэй бывае даваць ход.
Пытанне, ці мажлівая тая ці іншая навука ў прынцыпе, цягне за сабой сумнеў у яе сапраўднасці. Але такі сумнеў зневажае ўсякага, у каго ўвесь набытак складаецца з гэтай, так бы мовіць, каштоўнасці, і таму кожны, хто дазваляе сабе выказаць такога кшталту сумнеў, непазбежна сустракае супраціў з усіх бакоў. Адны, горда ўсведамляючы свой стары — і з гэтай прычыны ўважаны за законны — набытак, са сваімі метафізічнымі кампендыумамі ў руках будуць глядзець на яго з пагардай; другія, якія ніколі нічога не бачаць, апроч таго, што супадае з чым-небудзь раней ужо бачаным, проста яго не зразумеюць; і на пэўны час усё застанецца так, быццам не здарылася нічога, што прымушала б клапаціцца пра блізкую гіерамену ці на яе спадзявацца.
I ўсё ж я маю смеласць прадказаць, што чытач гэтых пралегоменаў, які думае самастойна, не толькі засумняецца ў метафізіцы, што існавала дагэтуль, але ў выніку яшчэ і пераканаецца, што такой навукі наогул не можа быць, калі не выканаюцца выказаныя тут патрабаванні, ад якіх залежыць магчымасць яе існавання; а паколькі яны яшчэ ніколі не былі выкананыя, ён пераканаецца, што сёння самой метафізікі ўвогуле няма. Але ў сувязі з тым, што попыт на яе ніколі не можа знікнуць*, бо
*Rusticus expectat dum defluat amnis, at die
Labitur et labetur in omne uolubilis aevum. Horat.
(Селянін чакае, пакуль рака ўся выцеча; але яна цячэ і будзе цячы вечна).
цікавасць агульнага чалавечага розуму надта шчыльна з ёю пераплялася, трэба будзе пагадзіцца, што наперадзе нас непазбежна чакае — як ні супраціўляйся гэтаму — поўная рэформа або, хутчэй, новае нараджэнне метафізікі, паводле дагэтуль невядомага праекту.
3 часоў доследаў Зока і Ляйбнійа, або, хутчэй, з часу ўзнікнення метафізікі, наколькі працяглаю можа лічыцца яе гісторыя, не адбылося больш вырашальнай падзеі, што магла б адбіцца на лёсе гэтай навукі, як той напад, які здзейсніў на яе Дэйвід Юм. Ен не запаліў новага святла ў гэтым спосабе пазнання, але высек тую іскру, з якой мажліва было б загіаліць гэтае святло, калі б знайсці адпаведны матэрыял для падпальвання, гарэнне якога дбайна падтрымлівалася б і ўзмацнялася б.
Юм галоўным чынам грунтаваўся толькі на адным, але важным наняцці метафізікі, а менавіта — сувязі прычыны і дзеяння (а таксама з паняццямі пра сілу і дзеянне і г.д., якія адсюль вынікаюць); ён заклікаў розум, што мае прэтэнзію на аўтарства гэтага паняцця, да адказу: паводле якога права ён мяркуе, быццам нешта можа мець такую якасць, што, калі яно эаймае нейкае пэўнае становішча, дык абавязкова праз гэта нечаму іншаму таксама павінна быць вызначанае становішча; бо ў гэтым сэнс паняцця каўзальнасці. Ен неабвержна давёў, што для розуму зусім немажліва вымысліць a priori і з паняццяў такую сувязь, бо гэтая сувязь уключае ў сябе неабходнасць; але зусім не відавочна, якім чынам з таго, што Нешта ёсць, абавязкова павінна быць таксама Нешта Іншае, і, гэткім чынам, як можа быць a priori ўведзена паняцце пра такую сувязь?
3 гэтага ён зрабіў выснову, што розум гэтым паняццем цалкам ашуквае сам сябе, што ён памылкова лічыць яго сваім уласным дзіцём; бо яно — не што іншае, як пазашлюбнае дзіця таго ўяўлення, якое, аплодненае досведам, падвяло пад закон асацыяцыі пэўнае разуменне і падсунула суб’ектыўную неабходнасць, г. зн. прывычку, якая адгэтуль вынікае, на месца аб’ектыўнай неабходнасці, што паходзіць ад розуму.
3 гэтага ён зрабіў выснову, што розум зусім не здольны думаць такімі сувязямі, нават у агульных рысах — бо ў іншым выпадку яго паняцці былі б суцэльнымі выдумкамі,— і што ўсё быццам бы a priori існае пазнанне ёсць не чым іншым, як фальшыва пазначаным агуль-
ным досведам; іншымі словамі кажучы, увогуле няма і не можа быць аніякай метафізікі*.
Якой бы ні была паспешлівай і няслушнай Юмава выснова, але яна грунтавалася, самае меншае, на доследзе. а гэты дослед быў, відаць, варты таго, каб найлепшыя галовы свайго часу сышліся разам, каб як мажліва больш шчасліва развязаць задачу — у тым сэнсе, у якім ён яе паказаў — з тым, каб неўзабаве магла здзейсніцца глабальная рэформа навукі.
Але здаўна неспрыяльны для метафізікі лёс распарадзіўся, каб Юма ніхто не зразумеў. He адчуваючы пэўнай прыкрасці, немажліва бачыць, як яго прынцыіювыя апаненты Рыд. Освальд. Бій,ці й, урэшце, Прыстлі абсалютна не трапляюць у галоўны пункт яго задачы й, заўсёды нрымаючы за прызнанае якраз тое, у чым ён сумняваўся, заўзята даводзяць тое, у чым яму менавіта і ў галаву не прыходзіла сумнявацца; яны не ўцямілі яго памкнення да наляпшэння ў гэткай ступені, што ўсё і пасля яго засталося ў ранейшым стане, як быццам бы нічога не адбылося. 1 Іытанне палягала не ў тым, ці слупіным, прыдатным для ўжытку і абсалютна неабходным паняцце каўзальнасці ёсць у дачыненні да ўсяго комплексу ведаў аб прыродзе, бо ў гэтым Юм аніколі не сумняваўся; а ў гым, ці думаецца гэтае паняцце розумам a priori і ці мае яно, гэткім чынам, незалежную ад усялякага досведу ўнутраную праўдзівасць, а праз гэта і не абмежаваны аднымі досведнымі рэчамі ўжытак; у гэтым Юм чакаў адкрыцця. Гаворка ж ішла нра паходжанне паняцця, а не пра неабходнасць яго ўжываць; калі б было патлумачанае яго паходжанне, дык з гэтага само сабою вынікалі б варункі ягонага ўжытку і абсяг, у межах якога ён быў бы дзейсны.
*У той самы час Юм назваў менавіта гэтую разбуральную філасофію метафізікай, надаўшы ёй вялікае значэнне. «Метафізіка і мараль, — кажа ён («Спробы», ч. 4, с. 214 нямецкага перакладу), — найважнейшыя галіны навукі; матэматыка і прыродазнаўства не маюць і паловы тае вартасці». Данытлівы філосаф глядзеў тут, аднак, толькі на адмоўную карысць, якую мелася выявіць утаймаванне перабольшаных прэтэнзій спекуляцыйнага розуму, праз спыненне гэтулькіх бясконцых і зацятых спрэчак, што бянтэжаць чалавечы род; але ён пакінуў па-за сваёй увагай тую станоўчую шкоду, што ўзнікне, калі ў розуму будуць адабраныя тыя найважнейшыя перспектывы. паводле якіх, і толькі, яны могуць быць здольныя вызначаць найвышэйвіую мэту ўсіх яго памкненняў.