Пралегомены да любой будучай метафізікі, што можа ўзнікнуць як навука  Імануэль Кант

Пралегомены да любой будучай метафізікі, што можа ўзнікнуць як навука

Імануэль Кант
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 192с.
Мінск 2006
31.51 МБ
Гэткім чынам, калі нам надакучыў дагматызм, які нас анічому не вучыць, а разам з тым, і скептыцызм, які нам зусім нічога не абяцае — нават супакаення ў дазволеным няведанні — калі нас мабілізуе важнасць патрэбнага нам пазнання, і мы з недаверам, у выніку працяглага досведу, ставімся да ўсялякіх пазнанняў, якімі мы спадзяемся валодаць, альбо якія нам прапануюцца пад назовам чыстага розуму; вось жа, тады нам застаецца звярнуцца яшчэ да аднаго крытычнага пытання, адказ на якое можа прадвызначыць нашы будучыя паводзіны:	мажлівая ўвогуле метафізіка? Але на гэтае пытанне
трэба адказваць не скептычнымі нярэчаннямі супраць пэўных сцверджанняў якой-кольвечы існай метафізікі (бо мы пакуль што не прыЗ' наём аніякай), а з праблематычнага яшчэ паняцця гэткае навукі.
У «Крытыцы чыстага розуму» ў дачыненні да гэтага пытання я падышоў да справы сінтэтычна, а менавіта так, што я рабіў доследы ў самім чыстым розуме, і ў самой гэтай крыніцы спрабаваў вызначыць паводле прынцыпаў як элементы, гэтак і законы яго чыстага ўжытку. Гэтая праца складаная і патрабуе адважнага чытача, які будзе паступова ўдумвацца ў гэткую сістэму, што яшчэ нічога не кладзе ў падмурак у якасці дадзенага, акрамя самога розуму, і, гаткім чынам, імкнецца, не абапіраючыся на які-кольвечы факт, развіць пазнанне з яго першапачатковых зародкаў. «Пралегомены», наадварот, мусяць быць
папярэднімі практыкаваннямі; яны мусяць у большай ступені паказваць, што трэба зрабіць, каб здзейсніць, дзе мажліва, пэўную навуку, чым гэтую самую навуку выкладаць. Вы павінны таму таксама абанірацца на нешта, што ўжо вядома як вартае даверу, з чаго можна з пэўнасцю зыходзіць і дасягнуць крыніц, якія яшчэ не вядомыя, адкрыццё якіх не толькі растлумачыць тое, што мы ведалі, але і адначасова запрэзентуе аб’ём шмат якіх пазнанняў, што ўсе разам выцякаюць якраз з агульных крыніцаў.
Гэткім чынам, метад пралегоменаў — перадусім тых, што мусяць падрыхтоўваць да будучай метафізікі — мае быць аналітычным.
Але, на шчасце, хоць мы адразу не можам прыняць пастулат, што метафізіка як навука ёсць сапраўднаю, аднак мы можам з пэўнасцю сцвярджаць, што вядомыя чыстыя сінтэтычныя пазнанні a priori ёсць сапраўднымі і нам дадзеныя, а менавіта чыстая матэматыка і чыстае прыродазнаўства; бо абедзве яны ўтрымоўваюць тэзы, якія часткова ападыктычна праўдзівыя праз чысты розум, часткова ж гэткія, якія, паводле агульнай згоды, хоць і бяруцца з досведу, але ад досведу незалежныя. Мы маем, гэткім чынам, пэўнае, прынамсі, неаспрэчнае сінтэтычнае пазнанне a priori і маем права пытацца не пра тое, ці яно мажлівае (бо яно сапраўднае), а толькі пра тое, як яно маждівае, каб з прынцыпу мажлівасці дадзенага вывесці таксама мажлівасць і ўсяго астатняга.
Агульнае пытанне пралегоменаў: як мажлівае пазнанне з чыстага розуму?
§ 5
Вышэй мы бачылі важкае адрозненне аналітычных высноваў ад сінтэтычных. Мажлівасць аналітычных тэзаў магла быць вельмі лёгка зразуметая, бо яна грунтуецца толькі на законе супярэчнасці. Мажлівасць сінтэтычных тэзаў a posteriori, г. зн., тых, што чэрпаюцца з досведу, таксама не патрабуе асаблівага тлумачэння; бо сам досвед ёсць не чым іншым, як бесперапынным злучэннем (сінтэзай) успрыманняў. Гэткім чынам, нам застаюцца толькі сінтэтычныя тэзы a priori, магчымасць якіх павінна быць шуканая альбо даследаваная, бо яна мае грунтавацца на прынцыпах, іншых, чым закон супярэч-
насці.
Але мы не маем патрэбы шукаць тут ад пачатку простае ліажлівасйі гэткіх тэзаў, г. зн., пытацца, ці яны мажлівыя. Бо іх ёсць дастаткова — прычым дадзеных напраўду з бясспрэчнаю пэўнасцю, і паколькі метад, якім мы цяпер карыстаемся, мусіць быць аналітычным, дык мы й начнем са сцверджання, што гэткае гэткага кшталту сінтэтычнае, але чыстае разумовае пазнанне рэчаіснасці санраўды існуе; але потым мы павінны даследаваць прычыну гэтай магчымасці і запытацца: як мажлівае гэтае пазнанне, з тым каб мы маглі з іірынцыпаў яго магчымасці вызначыць умовы яго ўжытку, а таксама яго абсяг і межы. Вось жа. выкладзеная са школьнай дакладнасцю задача, ад якой усё залежыць, уласна, фармулюецца гэтак:
Як мажлівыя сінтэтычныя тэзы a priori?
Вышэй я выклаў гэтую задачу, дзеля паііулярнасці, крыху іначай, a менавіта як пытанне гіра пазнанне з чыстага розуму; гэта я мог зрабіць гзтым разам без шкоды для шуканага разумення, бо, паколькі гаворка тут ідзе адно пра метафізіку ды яе крыніцы, як я спадзяюся, кожны будзе памятаць згодна з папярэднімі заўвагамі, што пад пазнаннем з чыстага розуму я ніколі не разумею аналітычнае, а толькі сінтэтычнае*.
Ад развязання гэтае задачы цяпер цалкам залежыць поспех альбо няпоспех метафізікі, г. зн., яе існаванне. Хай бы сабе нехта з важным выглядам выкладаў свае сцверджанні што да метафізікі, хай
* Немагчыма змагацца з тым, іпто, калі пазнанне дасягае ўсё новых і новых межаў, пэўныя выраэы, што ўжо зрабіліся класічнымі, а сваё паходжанне вялі яшчэ з дзіцячае пары навукі, пазней маглі выявіцца як недастатковыя й кепска падабранымі, і нэўнае новае і больш адпаведнае ўжыванне павінна сутыкнуцца з небяспекай быць змяшаным са старым. Лналітычны метад, наколькі ён сунрацьстаіць сінтэтычнаму, ёсць нечым зусім іншым, чым разам узятымі аналітычнымі тэзамі; ён значыць толькі тое, што зыходзіць адно з таго, што шукаецца, як з дадзенага і ўзыходзіць да ўмоваў, пры якіх яно толькі .мажлівае. У гэтай методыцы часта карыстаюцца чыста сінтэтычнымі тэзамі, прыкладам чаго ёсць матэматычны аналіз, і яе было б лепей назваць рэгрэсіўнай методыкай, як адрозненне ад сінтэтычнай, альбо прагрэсіўнай. Япічэ ў якасці галоўнай часткі логікі сустракаецца назоў аналітыкі, і ў гэтым выпадку яна ёсць логікай праўдзівасці, і супрацьпастаўляецца дыялектыцы, не беручы, па сутнасці, пад уваіу тое, аналітычныя альбо сінтэтычныя пазнанні, што да яе належаць.
бы ён нагрувашчваў адно на адно свае вывады, — калі напачатку ён здавальняльна не адкажа на тое пытанне, я маю права сказаць: гэта ўсё абмежаваная, неўгрунтаваная філасофія і фальшывая мудрасць. 1 ы разважаеш з дапамогаю чыстага розуму і прэтэндуеш на тое, каб як бы ствараць a priori пазнанні, не проста раскладаючы дадзеныя паняцці, а выдаючы новыя спалучэнні, што не грунтуюцца на законе супярэчнасці і што ты быццам бы бачыў і вылучаў абсалютна незалежна ад усялякага досведу; якім жа чынам ты ды гэтага даходзіш і як ты хочаш апраўдаць сябе з прычыны гэткіх прэтэнзій? Спасылацца на згоду універсальнага чалавечага розуму табе не можа быць дазволена; бо гэта сведчанне, аўтарытэт якога заснаваны толькі на плётках натоўпу,
Quodcunque ostendis mihi sic. incredulus odi.
Horat.*
Але наколькі неабходным ёсць адказаць на гэтае пытанне, нагэтулькі ж гэта і цяжка рабіць, і хоць найгалоўнейшая прычына, чаму яго ўжо даўно не спрабуюць вырашыць, палягае ў тым, што нікому і да галавы не прыходзіла, каб запытваць пра нешта такое, а другая прычына — у тым, што задавальняльны адказ на гэтае адзінае пытанне патрабуе нашмат больш працяглага, больш глыбокага і напружанага роздуму, чым кожная, самая амбіцыйная праца па метафізіцы, што пры першым сваім з’яўленні абяцала свайму аўтару неўміручасць. I кожны ўдумлівы чытач, калі ён грунтоўна абдумае гэтую задачу з гледзішча яе патрабаванняў, напачатку наііалохаецца яе цяжкасці, палічыць яе за неразвязвальную і, калі б не было напраўду гэткага чыста сінтэтычнага пазнання a priori, будзе лічыць яе абсалютна немажліваю, нгго ў сагіраўднасці адбылося з Дэвідам Юмам, хоць апошні і не ўяўляў сабе гэтага пытання ў гэткай цэласнасці, як гэта тут адбываецца і павінна адбывацца, калі адказ на яго мусіць мець вырашальнае значэнне для ўся метафізікі ў цэлым. Бо як, маўляў, гэта магчыма, гаварыў гэты праніклівы чалавек, што, калі мне дадзена пэўнае паняцце, я б мог выйсці па-за яго межы і звязаць яго з нейкім іншым, што ў ім абсалютна не ўтрымоўваецца, і прытым гэтак, як быццам яно неабходна да яго належыць? Толькі досвед можа даць нам у рукі гэткія повязі (такі вывад ён рабіў з гэтай цяж-
* Ва ўсё, што ты мне дэманструеш гэтак, я, ненавідзячы, не веру. (Гарацый)
касці, якую ён уважаў за немагчымасць), і ўся гэтая нібыта неабходнасць, альбо — што ёсць тым самым — пазнанне a priori, што прымаецца за яе, — усё гэта ёсць не чым іншым, як працяглай звычкаю знаходзіць нешта праўдзівым і праэ гэта ўважаць суб ектыўную неабходнасць за аб’ектыўную.
Калі чытач пачне скардзіцца на цяжкасці й намаганні, да якіх я яго змушу праз развязванне гэтай задачы, дык няхай ён проста паспрабуе вырашыць яе ў лягчэйшы спосаб. Можа, тады ён прызнае сябе абавязаным перад тым, хто ўзяў на сябе за яго цяжар гэткага ілыбокага доследу, і, бадай, нават крыху выявіць здзіўленне наконт лёгкасці развязання, у параўнанні з цяжкасцю самой справы; вось жа, спатрэбіліся шматгадовыя высілкі, каб развязаць гэтую задачу ў яе універсальнасці (у тым сэнсе, у якім гэтае слова ўспрымаюць матэматыкі, а менавіта, для кожнага выпадку) і пасля прэзентаваць таксама ў аналітычным выглядзе, у якім чытач тут яе і сустрэне.
Гэткім чынам, усе метафізікі ўрачыста і законным чынам дыскваліфікуюцца да тае пары, пакуль яны здавальняльна не адкажуць на пытанне: як мажлівыя сінтэтычныя пазнанні a priori? Бо толькі ў гэтым адказе існуе паўнамоцтва, якое яны навінны дэманстраваць кожны раз, калі яны штосьці павінны былі б паведаміць нам ад імя чыстага розуму; калі ж яго бракуе, яны могуць чакаць толькі таго, што разумныя людзі, якіх ужо гэтак часта падманвалі, адхіляць іх без усялякага далейшага доследу.
Калі ж яны захочуць працягваць свой занятак не як навуку, а як умельства ў дасягненні карысных і адпаведных агульнай чалавечай развазе перакананняў, дык, вядома, ніхто не можа іх паводле справядлівасці пазбавіць іх іхняе прафесіі. Т ады ім будзе трэба гаварыць сцііілай моваю разумнае веры, прызнаючы, што ім не дазволена нават меркаваць, а не тое, што ведаць тое, што ляжыць па той бок усялякага мажлівага досведу; а ўсяго толькі прымаць што-небудзь (не дзеля спекуляцыйнага ўжытку, бо ад апошняга яны мусяць адмовіцца, а толькі дзеля практычнага) з таго, што ёсць магчымым і нават неабходным дзеля кіравання развагаю ды воляй у жыцці. Адно ў гэткі спосаб яны могуць насіць імя карысных і мудрых людзей, і гэта тым болей, чым хутчэй яны адмовяцца ад імя метафізікаў; бо гэтыя апошнія хочуць быць спекуляцыйнымі, абстрактнымі філосафамі, і, паколькі, калі гаворка ідзе пра высновы a priori, нельга разлічваць на пустыя верагоднасці (бо тое, што пазнаецца быццам