Пралегомены да любой будучай метафізікі, што можа ўзнікнуць як навука
Імануэль Кант
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 192с.
Мінск 2006
§ 22
Вынік гэтага наступны: справа пачуццяў — сузіраць; справа развагі — мысліць. Мысліць, у той самы час, — гэта значыць злучаць уяўленні ў свядомасці. Гэтае злучэнне ўзнікае альбо толькі адносна суб’екта, і яно тады выпадковае і суб’ектыўнае; альбо яно адбываецца ўвогуле, і тады яно неабходнае і аб’ектыўнае. Злучэнне ўяўленняў у свядомасці ёсць высноваю. Гэткім чынам, мысленне суадносіцца з суджэннем альбо дачыненне ўяўленняў да высноваў. Таму высновы альбо проста суб’ектыўныя — калі ўяўленні адносяцца да свядомасці суб’екта і злучаюцца ў ім; альбо яны аб’ектыўныя, калі ўяўленні злучаюцца ў свядомасці ўвогуле — г. зн., неабходным чынам. Лагічныя моманты ўсіх высноваў — гэта розныя мажлівыя спосабы злучаць уяўленні ў свядомасці. Калі ж яны служаць як паняцці, дык гэта — паняцці неабходнага злучэння ўяўлення ў свядомасці, прынцыпы аб’ектыўна-вартасных высноваў. Гэтае злучэнне ў свядомасці альбо аналітычнае, праз тоеснасць, альбо сінтэтычнае, праз супастаўленне і дадаванне розных уяўленняў адно да аднаго. Досвед палягае ў сінтэтычнай повязі з’яваў (успрыманняў) у свядомасці, наколькі яна ёсць
неабходнаю. 1 аму чыстыя развагавыя паняцці — гэта тыя, пад якія павінны быць падведзеныя ўсе ўспрыманні, перш чым яны змогуць служыць у якасці досведных высноваў, у якіх нрэзентуецца сінтэтычная еднасць уснрыманняў як неабходная й універсальная*.
§ 23
Высновы, наколькі яны разглядаюцца толькі як умова злучэння дадзеных уяўленняў у свядомасці, ёсць правіламі. Гэтыя правілы, наколькі яны прэзентуюць злучэнне неабходным, ёсць правіламі a priori і — у той меры, у якой яны не выводзяцца з тых, што стаяць вышэй — прынцыпамі. Паколькі ў дачыненні да магчымасці любога досведу, калі ў ёй разглядаецца толькі форма мыслення, не існуе ніякіх умоваў для досведных высноваў, вышэйшых за тыя, што падводзяць з явы — паводле рознай формы іх наглядных уяўленняў — пад чыстыя развагавыя паняцці, што даюць эмпірычнаму меркаванню аб’ектыўную вартасць, таму яны ёсць прынцыпамі a priori мажлівага досведу.
Прынцынамі ж мажлівага досведу ёсць, разам з тым, універсальныя законы прыроды, якія могуць быць спазнаныя a priori. I гэткім чынам развязаная задача, што ляжыць у нашым другім пытанні: як мажлівая чыстая навука аб прыродзе? Бо сістэматычнасць, неабходная для формы навукі, можа быць тут цалкам прысутная, бо вышэй за паказаныя фармальныя ўмовы ўсіх высноваў увогуле — і, адпаведна, ўсіх правілаў наогул, што праііаноўваюцца логікай — немаж-
*Але як стасуецца тая тэза, што досведныя высновы павінны ўтрымоўваць неабходнасць у сінтэзе ўспрыманняў, з маёй, вышэй ужо шмат разоў падкрэсленаю тэзай пра тое, што досвед як пазнанне a posteriori можа даваць толькі выпадковыя высновы? Калі я кажу, што досвед мяне нечаму навучае, то я заўсёды маю на ўвазе толькі тое ўспры.манне, якое ў ім знаходзіцца,— напрыклад, што пасля асвятлення каменя сонцам заўсёды ўзнікае цеплата; гэткім чынам, досведная тэза ў кожным разе ёсць выпадковаю. Тое, іпто гэтае награванне абавязкова вынікае з сонечнага асвятлення, хоць і ўтрымоўваецца ў досведнай выснове (праэ паняцце прычыны), але гэтаму я навучаюся нс з досведу, а наадварот, сам досвед ствараецца толькі праз гэтае дадаванне развагавага паняцця (прычыны) да ўспрымання. У які спосаб успрыманне даходзіць да гэтага дадавання, пра гэта трэба глядзець у «Крытыцы чыстага розуму» ў раздзеле пра трансцэндэнтальную сілу развагі («Пра схематычнасць чыстых развагавых паняццяў»).
лівыя ніякія іншыя, і праз гэта яны складаюць лагічную сістэму; a заснаваныя на іх паняцці, якія ўтрымоўваюць умовы a priori да ўсіх сінтэтычных і не.абходных высноваў, з тае самае прычыны складаюць трансцэндэнтальную сістэму; урэшце, тыя тэзы, з данамогаю якіх усе з’явы падводзяцца над гэтыя паняцці, утвараюць фізіялагічную сістэму — г. зн., сістэму прыроды, якая папярэднічае любому эмпірычнаму пазнанню прыроды, абумоўлівае яго магчымасць і таму можа быць названая, уласна, універсальнай і чыстай навукай аб прыродзе.
§ 24
Першы* з тых фізіялагічных прынцыпаў падводзіць усе з явы, як наглядныя ўяўленні ў прасторы й часе, пад паняцце велічыні, і праз гэта ён ёсць прынцыпам стасавання матэматыкі да досведу.
Другі нрынцып падводзіць уласна эмпірычнае, а менавіта адчуванне, якое складае рэальны кампанент наглядных уяўленняў, не наўпрост пад ііаняцце велічыні, бо адчуванне не ёсць наглядным уяўленнем, якое ўтрымоўвала б прастору альбо час, хоць яно і ставіць адпаведны прадмет у абедзве гэтыя формы; аднак паміж рэальнасцю (уяўленнем адчування) і Нічым — г. зн., пустатою нагляднага ўяўлення ў часе — маецца адрозненне, што мае вядомую велічыню; бо паміж усялякай дадзенай ступенню святла і цемраю і суцэльным холадам, усялякай стуненню цяжару і абсалютнай лёгкасцю, усялякай ступенню напаўнення прасторы і абсалютнай пустатою могунь думацца яшчэ меншыя ступені; нават паміж свядомасцю і поўнай непрытомнасцю (псіхалагічным зацьменнем) заўсёды існуюць меншыя ступені; таму немажлівае ніякае ўспрыманне, якое паказвала б абсалютны дэфіцыт — прыкладам, ніякае псіхалагічнае зацьменне, якое не было б мажліва разглядаць як свядомасць, толькі пераважаная іншым, больш моцным; і гэтаксама ва ўсіх іншых выпадках адчування — дзякуючы чаму развага можа анярэджваць нават тыя адчуванні, што ўтвараюць уласную якасць эмпірычных уяўленняў (з’яваў), з дапамогаю прынцыпу, што ўсе яны разам узятыя, г. зн,
*Гэты й два наступныя параграфы наўрад ці .могуць быць зразуметыя належным чынам, калі не ўзяць сабс на дапамогу тое, што ў «Крытыцы» сказана аб прынцыпах; але яны могувь мець карысць у тым сэнсе, што дапамогуць леней агледзець іх універсальнасць і звярнуць увагу на галоўныя
моманты.
што рэальнае ўсіх з’яваў мае ступені, што вызначаюць другое стасаванне матэматыкі (mathesis intensorum) да прыродазнаўства.
§ 25
Што да стасунку з’яваў — а менавіта ў тым, што тычыцца іх тутбыцця,— дэфініцыя гэтага стасунку ёсць не матэматычнай, а дынамічнай і ніколі не можа быць аб’ектыўна-вартаснай, г. зн., быць прыдатнай для досведу, калі не стаіць пад апрыёрнымі прынцыпамі, якія робяць досведнае пазнанне ў дачыненні гэтага мажлівым. Таму з’явы павінны быць падведзеныя, па-першае, пад паняцце субстанцыі, якое, як паняцце самой рэчы, служыць асновай любой дэфініцыі тут-быцця; па-другое, пад паняцце дзеяння адносна прычыны, паколькі ў з’явах знаходзіцца часавая паслядоўнасць або паходжанне; і ўрэшце, наколькі суіснаванне пазнаецца аб’ектыўна, г. зн., праз досведную выснову,— з’вы падводзяцца пад паняцце супольнасці (узаемадзеяння); такім чынам у падмурку аб’ектыўна-вартасных, хоць і эмпірычных, высноваў ляжаць прынцыпы a priori, г. зн., магчымасць досведу — наколькі ён злучае прадметы ў прыродзе паводле тут-быцця. Гэтыя прынцыпы ёсць, уласна, законамі прыроды, якія могуць называцца дынамічнымі.
Урэшце, да досведных высноваў належыць пазнанне. ўзгодненасці й повязі не гэтулькі з’яваў паміж сабою ў досведзе, колькі іх стасунак да досведу ўвогуле, які ўтрымоўвае альбо іх узгодненасць з фармальнымі ўмовамі, якія пазнаюцца развагаю ці іх сувязь з матэрыялам пачуццяў і ўспрымання, альбо аб’ядноўвае і тое, і другое ў адно паняцце; а адпаведным чынам, утрымоўвае магчымасць, санраўднасць і неабходнасць паводле універсальных законаў прыроды, з чаго можна скласці фізіялагічную метадалогію (адрозненне праўдзівых ведаў ад гіпотэз і межы праўдзівасці апошніх).
§ 26
Хоць трэцяя табліца асноўных тэзаў, выведзеная з прыроды самой развагі паводле крытычнага метаду, дэманструе ў сабе дасканаласць, нашмат пераўзыходзячы любую іншую, што ў дагматычны спосаб, хоць і зусім марна, спрабавалі альбо будуць спрабаваць выводзіць на аснове саміх рэчаў; пераўзыходзячы менавіта тым, што ў ёй сінтэтычныя тэзы a priori выяўленыя поўна й паводле аднаго прынцыпу — а менавіта здольнасці рабіць высновы ўвогуле — які складае сутнасць досведу датычна развагі, гэтак што можна быць
упэўненым, што не існуе аніякіх іншых падобных тэзаў (задавальненне, якога ніколі не можа стварыць дагматычная методыка); але ўсё гэта не ёсць найвялікшай заслугаю дадзенай табліцы.
Трэба звярнуць увагу на аргумент, што адкрывае магчымасць гэтага пазнання a priori і, разам з тым, абмяжоўвае ўсе гэткія тэзы адной умоваю, якую ніколі няможна абмінуць, калі толькі яе як след разумець і не пашыраць далей за першапачатковы сэнс межаў яе ўжывання, што ўкладаецца ў яго развагаю: а менавіта, што гэтыя тэзы ўтрымоўваюць толькі ўмовы мажлівага досведу ўвогуле — наколькі ён падпарадкаваны законам a priori. Вось жа, я не кажу, што рэчы самі ў сабе маюць велічыню, а іх рэальнасць — сваю ступень; што іх існаванне ўтрымоўвае повязь выпадковых дзеянняў у субстанцыі й г.д.; бо таго ніхто не можа давесці, паколькі гэткая сінтэтычная повязь з адных паняццяў, дзе, з аднаго боку, ёсць адсутным усялякае дачыненне да пачуццёвага нагляднага ўяўлення, а з іншага боку — усялякая повязь паняццяў у мажлівым досведзе проста немажлівая. Гэткім чынам, істотным абмежаваннем паняццяў у гэтых асноўных тэзах ёсць наступнае: што ўсе рэчы як прадметы досведу неабходна знаходзяцца a priori пры названых умовах.
3 гэтага, па-другое, вынікае спецыфічна-своеасаблівы сіюсаб доказу: што названыя тээы стасуюцца нават не беспасярэдне да з’яваў ды іх стасункаў, а да магчымасці досведу, якому з'явы надаюць толькі матэрыю, але не форму — г. зн., што гэтыя прынцыпы стасуюцца да аб’ектыўных і універсальных сінтэтычных тэзаў, праз што досведныя высновы якраз і адрозніваюцца ад простых высноваў успрымання. Гэта адбываецца ў такі спосаб, што з’явы як простыя ўспрыманні, якія займаюць частку прасторы й часу, знаходзяцца пад паняццем велічыні, якое злучае іх разнастайнасць сінтэтычна a priori паводле правілаў; што, наколькі ўспрыманне, акрамя нагляднага ўяўлення, таксама ўтрымоўвае адчуванне, паміж якім і нулём — г. зн., поўнай яго адсутнасцю — заўсёды існуе пераход праз намяншэнне; вось жа, рэальны кампанент з’яваў павінен мець ступень, у той меры, у якой яна менавіта не займае ніякае часткі прасторы й часу*, але
*Цяпло, святло і г.д. у абмежаванай прасторы (паводле стунені) гэтаксама вялікія, як і ў прасторы значнай; таксама і ўнутраныя ўяўленні, боль, свядомасць увогуле нс мяняюцца ў ступені паводле таго, доўжацца яны кароткі ці доўгі прамежак часу. Таму велічыня тут гэткая са.мая ў адной кропцы й у адным