Пралегомены да любой будучай метафізікі, што можа ўзнікнуць як навука
Імануэль Кант
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 192с.
Мінск 2006
Мы хочам патлумачыць гэта: тое, што пакой цёіілы, цукар салодкі,
палын брыдкі на смак* — гэта суб’ектыўна-вартасныя паняцці. Я зусім не патрабую, каб я сам у любы час, а таксама кожны іншы, знаходзілі гэта такім, якім я знаходжу; гэтак выяўляюцца толькі дачыненні двух адчуванняў да аднаго і таго ж суб’екта, а менавіта да мяне самога і толькі ў маім цяперашнім стане ўспрымання; і таму яны не павінны мець значэнне датычна аб ектаў; гэта я называю высновамі ўспрымання. Зусім іначай яно ёсць з досведнымі высновамі. Таму самаму, чаму мяне вучыць досвед пры пэўных варунках, ён павінен мяне вучыць заўсёды, а таксама і кожнага іншага, і іх вартасць не абмяжоўваецца суб’ектам альбо яго тагачасным станам. Таму я надаю ўсім падобным высновам аб ектыўную вартасць; і этак, прыкладам, калі я кажу: паветра пругкае, дык гэтая выснова ёсць напачатку толькі высноваю ўспрымання, я толькі стаўлю ва ўзаемнае дачыненне два адчуванні ў маіх пачуццях. Калі я хачу назваць гэта досведнай высноваю, дык я выказваю патрабаванне, каб гэтае злучэнне стаяла пад такой умоваю, што робіць яго універсальным. Вось жа, я хачу, каб я сам у любы час, а таксама кожны іншы, павінен быў бы неабходна злучыць у адно гэтае ўспрыманне пры тых самых варунках.
§ 20
1 аму мы павінны будзем раскласці ўвогуле досвед, каб паглядзець, што магло б утрымоўвацца ў гэтым прадукце пачуццяў і развагі й як мажлівая сама досведная выснова. У падмурку ляжыць нагляднае ўяўленне, якое я ўсведамляю, г. зн,, успрыманне (perceptio), што належыць толькі пачуццям. Але, па-другое, таксама сюды належыць і суджэнне высноваў (якое даецца толькі праз развагу); гэтае суджэн-
*Я прызнаюся, што гэтыя прыклады не рэпрэзентуюць гэткія высновы ўспрымання, якія калі-небудзь маглі б зрабіцца досведнымі высновамі, нават калі б сюды дадавалася развагавас паняцце; бо яны адносяцца толькі да пачуцця, якос кожны ўважае за проста суб’ектыўнае, якое кожны прызнае суб’ектыўным і якое ніколі не можа быць стасаванае да аб’екта; і , адпаведна, яны ніколі не могуць зрабіцца аб’ектыўнымі; я толькі хацеў даць першылепшы прыклад гэткае высновы, якая мае толькі суб’ектыўную вартасць і не ўтрымоўвае ў сабе ніякай падставы для неабходнай універсальнасці й, праз гэта, для дачынення да аб’екта. Прыклад высноваў успрымання, якія праз далучанае разваіавае паняцце робяцца досведнымі высновамі, будзе пададзсны ў наступнай заўвазе.
не можа быць двух спосабаў: па-першае, калі я толькі параўноўваю ўспрыманні й злучаю іх у свядомасці майго стану, альбо, па-другое, калі я іх злучаю ў маёй свядомасці ўвогуле. Першая выснова ёсць толькі высноваю ўспрымання і ў гэтым сэнсе мае адно суб’ектыўную вартасць; гэта проста злучэнне ўспрыманняў у маім пачуццёвым стане, без дачынення да прадмету. Таму для досведу недастаткова — як гэта звычайна сабе ўяўляюць — параўноўваць успрыманні і злучаць іх у свядомасці праз суджэнне ; адсюль яшчэ не ўзнікае ніякае універсальнасці й неабходнасці высновы, дзякуючы якім толькі яна й ёсць аб’ектыўна вартаснай і можа быць досведам.
Гэткім чынам, перш чым з успрымання можа паўстаць досвед, паперадзе мусіць ісці яшчэ зусім іншая выснова. Дадзенае нагляднае ўяўленне можа быць падведзенае пад такое паняцце, якое вызначае форму суджэння увогуле датычна нагляднага ўяўлення, злучае эмпірычнае ўсведамленне аношняга ў свядомасці ўвогуле і праз гэта стварае універсальнасць для эмнірычных высноваў; гэткага кшталту паняцце ёсць чыстым развагавым паняццем a priori, якое служыць толькі дзеля таго, каб вызначаць спосаб, у які яно можа быць прыдатным для суджэння. Няхай гэткім паняццем будзе паняцце прычыны, якое вызначае падведзенае пад яго нагляднае ўяўленне адносна суджэння увогуле; а менавіта, што паняцце паветра ў дачыненні да расцяжэння знаходзіцца ў гіпатэтычнай выснове ў стасунку, што існуе паміж папярэднім і наступным. Вось жа, паняцце прычыны ёсць чыстым развагавым паняццем, якое цалкам адрозніваецца ад усялякага мажлівага ўснрымання і служыць толькі дзеля таго, каб вызначаць тое ўяўленне, што ўтрымоўваецца пад ім, датычна суджэння увогуле і праз гэта робіць мажлівым універсальную выснову.
Перш чым з высновы ўспрымання можа ўзнікнуць досвсдная выснова, трэба падвесці ўспрыманне пад якое-небудзь падобнае развагавае паняцце: да прыкладу, гэтак паветра надводзіцца пад паняцце прычыны, праз якое вызначаецца выснова пра паветра —у дачыненні да расцяжэння — як гіпатэтычная*.
Праз гэта цяпер гэтае расцяжэнне не прэзентуецца як прына-
*У якасці больш нагляднага прыкладу возьмем наступны: калі сонца свеціць на камснь, ён робіцца цёплы. Гэтая выснова ёсць простай высновай успрымавня і не ўтрымоўвас ніякае неабходнасці: як бы часта мы гэта ні ўспрымалі; успрыманні звычайна бываюць звязаныя наміж сабою ў гэткі спосаб. Калі ж я
лежнае проста да майго ўспрымання паветра ў маім стане альбо ў шмат якіх маіх станах, альбо ў стане ўспрымання іншых, а яно прэзентуецца неабходна прыналежным да гэтага; і выснова «паветра пругкае» робіцца універсальнаю і перадусім досведнаю толькі праз тое, што ёй папярэднічаюць пэўныя высновы, якія падводзяць нагляднае ўяўленне паветра пад паняцці прычыны й дзеяння і праз гэта вызначаюць успрыманні не толькі датычна адно аднаго ў маім суб’екце, а ў дачыненні да формы суджэння наогул (тут гіпатэтычнай) і, у гэткі спосаб, робяць эмпірычную выснову універсальнаю.
Калі раскласці ўсе нашы сінтэтычныя высновы, наколькі яны аб’ектыўныя, дык выявіцца, што яны ніколі не складаюцца з адных наглядных уяўленняў, якія проста — як звычайна лічыцца — злучаныя ў выснову праз параўнанне; але яны былі б немажлівыя, калі б да адцягненых ад нагляднага ўяўлення паняццяў не дадавалася яшчэ і чыста развагавае паняцце, пад якое тыя паняцці падводзяцца і толькі ў гэткі спосаб злучаюцца ў аб’ектыўна сапраўднай выснове. Нават высновы чыстае матэматыкі ў іх найпрасцейшых аксіёмах не выключаюцца з гэтае ўмовы. Палажэнне «прамая лінія ёсць найкарацейшаю мажліваю паміж дзвюма кропкамі» мае на ўвазе, што лінія падведзена пад паняцце велічыні, якое, безумоўна, не ёсць простым наглядным уяўленнем, але мае сваё месца толькі ў развазе і служыць для таго, каб вызначыць нагляднае ўяўленне (лініі) у дачыненні да гэтых высноваў, датычна да іх колькасці, менавіта шматлікасці (як judicia pluraliva**), бо пад імі разумеецца, што ў дадзеным наглядным уяўленні ўтры.моўваецца шмат чаго аднолькавага кшталту.
кажу: сонца награвае камень, дык тут жа вышэй за ўспрыманне дадаецца развагавае пацяцце прычыны, якое неабходна эвязвае з паняццсм сонечнага святла паняцце цеплыні, і сінтэтычная выснова робіцца неабходна універсальным і, як вынік, аб'ектыўным, і з успрымання ператвараецца ў досвед.
* *Так, на маю думку, лепш называць тыя высновы, якія ў логіцы пазна-
чаюцца як particularia, бо ўжо сам гэты выраз утрымоўвае ў сабе думку, што яны не універсальныя. Аднак калі я зыходжу з еднасці (у паасобных высновах) і пераходжу да універсальнасці, я яшчэ не магу дамешваць да гэтага ніякага дачынення да універсальнасці; я мыслю толькі множнасць, без універсальнасці, а не вынятак з апошняе. Гэта неабходна, калі лагічныя моманты мусяць быць падкладзеныя пад чыстыя развагавыя паняцці; але ў лагічным ужытку гэта можна пакінуць па-старому.
§ 21
Вось жа, каб выкласці магчымасць досведу, наколькі ён грунтуецца на чыстых развагавых паняццях a priori, мы павінны перадусім тое, што належыць да суджэння увогуле, і розныя моманты развагі ў іх прэзентаваць у выглядзе ў поўнай табліцы; бо чыстыя развагавыя паняцці — якія ёсць не больш, чым паняцці наглядных уяўленняў наогул, наколькі гэтыя аношнія вызначаныя неабходным і універсальным чынам у дачыненні да аднаго альбо другога моманту развагі — выходзяць цалкам паралельнымі да іх. Праз гэта самае таксама вызначаюцца і прынцыпы a priori магчымасці любога досведу як аб’ектыўна-вартаснага эмпірычнага пазнання Бо яны ёсць не чым іншым, як тэзамі, што падводзяць усялякае ўспрыманне пад чыстыя развагавыя паняцці (адпаведна вядомым універсальным умовам нагляднага ўяўлення).
Лагічная табліца высноваў
1.
Паводле колькасці: У ніверсальныя Асаблівыя Адзінкавыя
2.
Паводле якасці: Сцвярджальныя Адмаўляльныя Бясконцыя
3.
Паводле адносінаў:
Катэгарычныя
Гіпатэтычныя
Раздзяляльныя
Паводле мадальнасці:
Мажлівыя
Сапраўдныя
Ападыктычныя
Трансцэндэнтальная табліца развагавых паняццяў
1.
Паводле колькасці:
Адзінкавасць (мера)
Шматлікасць (велічыня) Універсальнасць (цэлае)
2.
Паводле якасці: Рэальнасць Адмаўленне Абмежаванне
3.
Паводле адносінаў: Субстанцыя Прычына
У заемадзеянне
4.
Паводле мадальнасйі: Мажлівасць Тут-быццё Неабходнасць
Чыстая фізіялагічная табліца універсальных тэзаў кавукі аб прыродзе
Аксіёмы
нагляднага ўяўлення
2.
Антыуыпауыі ўспрымання
3.
Аналогіі досведу
4.
Пастулаты эмпірычнага мыслення ўвогуле
§ 21а
Каб усё папярэдняе злучыць у адно паняцце, трэба перадусім нагадаць чытачу, што гаворка тут ідзе не пра ўзнікненне досведу, a пра тое, што ў ім знаходзіцца. Першае належыць да эмпірычнае
псіхалогіі і нават у ёй ніколі не было б развіта як след без даследавання другога, што належыць да крытыкі пазнання й асабліва развагі.
Досвед складаецца з наглядных уяўленняў, што належаць да начуццёвасці, ды з высноваў. што ёсць толькі справаю развагі. Але тыя высновы, якія развага будуе толькі з пачуццёвых наглядных уяўленняў, яшчэ далёка не ёсць высновамі досведу. Бо ў кожным выпадку выснова будзе злучаць успрыманні толькі так, як яны дадзеныя ў пачуццёвым наглядным уяўленні; у апошнім выпадку, аднак, высновы мусяць выяўляць тое, што ўтрымоўвае досвед увогуле, а не тое, што знаходзіцца ў простым уяўленні, вартасць якога чыста суб’ектыўная. Вось жа, досведная выснова павінна да пачуццёвага нагляднага ўяўлення і яго лагічнае сувязі (пасля таго, як яна праз параўнанне зрабілася універсальнай) далучыць яшчэ нешта, што вызначае сінтэтычную выснову як неабходную і, праз гэта, універсальную; а гэтым можа быць толькі паняцце, што прэзентуе нагляднае ўяўленне вызначаным у сабе ў дачыненні аднае формы высновы пераважна перад другою, г. зн.. паняцце тае сінтэтычнае еднасці наглядных уяўленняў, якая можа быць прэзентаваная толькі гіраз дадзеную лагічную функцыю высноваў.