Пралегомены да любой будучай метафізікі, што можа ўзнікнуць як навука  Імануэль Кант

Пралегомены да любой будучай метафізікі, што можа ўзнікнуць як навука

Імануэль Кант
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 192с.
Мінск 2006
31.51 МБ
1 ут мы маем дачыненне менавіта з гэткім планам, зробленым па завяршэнні працы, які цяпер павінен быць складзены паводле аналітычнага метаду, бо сама праца мусіла быць створаная ў сінтэтычны спосаб, дзеля таго каб навука ўнавочніла ўсе свае артыкуляваныя кампаненты як структуру цэлай і самастойнай пазнавальнай здольнасці, у яе натуральнай повязі. Хто палічыць цьмяным і гэты папярэдні план, які я падаю як пралегомены да любой будучай метафізікі, той мусіць задумацца, што не кожнаму ёсць патрэба займацца менавіта метафізікай, што бываюць таленты, якія маюць зусім неблагія поспехі ў фундаментальных і нават глыбокіх навуках, больш блізкіх да сузірання, але ў якіх не атрымоўваюцца доследы з дапамогай суцэльна адцягненых паняццяў, і што ў гэткім выпадку ім трэба прыкладаць свае здольнасці да іншых прадметаў; аднак той, хто хоча рабіць высновы наконт метафізікі, альбо сам створыць метафізічную тэорыю, павінен збольшага адпавядаць патрабаванням, выкладзеным тут; г. зн., ён павінен альбо ўспрыняць маё развязанне праблемы, альбо грунтоўна яго абвергнуць і паставіць на яго месца іншае — бо проста адкінуць яго ён не можа — і, урэшце, гэтая цьмянасць (звыклы сродак прыхоўвання сваёй уласнай ляноты альбо слабой праніклівасці), вакол якой існуе гэтулькі шуму, мае таксама сваю карысць: бо ўсе тыя, хто ў дачыненні іншых навук захоўвае асцярожнае маўчанне, у пытаннях метафізікі выказваюцца як майстры й самаўпэўнена выдаюць развязанні, бо іх недасведчанасць тут, вядома ж, не сутыкаецца — не кажу, што з ведамі іншых, а з тымі сапраўднымі крытычнымі прынцыпамі, пра якія можна пахваліцца: ignavum, fucos, pecus a praesepibus arcent — Virg. (r. зн., што яны адганяюць ад вулляў абібокаў-трутняў).
Пралегомены
Папярэднія заўвагі пра асаблівасці метафізічнага пазнання
§ 1
Пра крыніцы метафізікі
Калі ёсць намер прэзентаваць якое-небудзь пазнанне як навуку, трэба нерадусім вызначыць пэўную адметнасць, адсутнасць у ёй чаго-кольвек супольнага з іншым пазнаннем, нешта ўласуівае толькі ёй; у іншым выпадку межы ўсіх навук зліюцца і ніводную немагчыма будзе выкласці грунтоўна адпаведна з яе нрыродаю.
Гэтая адметнасць можа палягаць перадусім у адрозненні аб’екта, ці крыніу пазнання, ці спосабу пазнання, ці некаторых, калі не ўсіх увогуле, кампанентаў; так напачатку грунтуецца ідэя мажлівай навукі й яе абшару.
Па-першае, што да крынш метафізічнага пазнання, то ўжо ў самім яго паняцці закладзена, што яны не могуць быць эмпірычнымі. Гакім чынам, нрынцыпы метафізікі (а ў іх уваходзяць не толькі яе найважнейшыя тэзы, але й асноўныя паняцці) ніколі не павінны брацца з досведу, бо яна мусіць быць пазнаннем не фізічным, а метафізічным — г. зн., такім, якое ляжыць па-за межамі досведу. Выходзіць, у яе падмурак не будзе пакладзены ані вонкавы досвед, што служыць крыніцаю ўласна фізікі, ані ўнутраны, на якім грунтуецца эмпірычная псіхалогія. Метафізіка ёсць, такім чынам, апрыёрным пазнаннем, альбо пазнаннем з чыстае развагі й чыстага розуму.
Аднак у гэтым яна яшчэ не мела б адрознення ад чыстае матэматыкі; таму яна павінна будзе называцца чыстым філасофскім пазнаннем; а што да значэння гэтага выразу, то я спашлюся на «Крытыку чыстага розуму» (с. 712 і наступ. у нямецк. выданні), дзе розніца паміж гэтымі двума спосабамі разумнага пазнавання, выкладзеная дакладна і дастаткова. Гэта што датычыцца крыніц метафізічнага пазнання.
§ 2 Пра спосаб пазкання, які толькі й можа называцца метафізічным
а)	Пра розніцу паміж сінтэтычнымі й аналітычнымі высновамі наогул
Метафізічнае пазнанне павінна ўтрымоўваць выключна высновы a priori: гэтага патрабуе асаблівасць яго крыніц. Але толькі высновы могуць мець любое паходжанне альбо выяўляцца ў любой лагічнай форме — тым не менш гіаміж імі існуе розніца паводле зместу, у выніку чаго яны бываюць альбо растлумачальнымі і нічога не дадаюць да зместу пазнання, альбо пашыральнымі й павялічваюць дадзенае пазнанне; першыя можна назваць аналітычнымі, а другія — сінтэтычнымі высновамі.
Аналітычныя высновы выказваюць у прэдыкаце толькі тое, што ўжо думалася ў паняцці суб'екта як сапраўднае, хоць не гэтак ясна і не з аднолькавай усвядомленасцю. Калі я кажу: усе целы маюць працягласць, я ані не пашыраю свайго паняцця пра цела, я толькі раскладаю яго; працягласць у сапраўднасці, аднак, думалася яіпчэ перад высноваю, хоць і не была праз яе выразна прамоўленая; вось жа, выснова ёсць аналітычнаю. У процілегласць таму выказванне «некаторыя целы валодаюць цяжарам» утрымоўвае ў прэдыкаце нешта такое, што ў агульным паняцці цела па-сапраўднаму яшчэ не думаецца; гэткім чынам яно павялічвае маё пазнанне, дадаючы нешта да майго паняцця, і таму яно павінна называцца сінтэтычнай высноваю.
б)	Агульны прынцып усіх аналітычных высноваў — закон супярэчнасці
Усе аналітычныя высновы цалкам грунтуюцца на законе супярэчнасці і паводле сваёй прыроды ёсць пазнаннямі a priori-, паняцці, што служаць ім матэрыяй, могуць альбо не могуць быць эмпірычнымі. Бо, паколькі прэдыкат сцвярджальнае аналітычнае высновы ўжо загадзя думаецца ў паняцці суб’екта, дык ён і не можа без суітярэчнасці адмаўляцца праз яго; гэтаксама і супрацьлегласць гэтага прэдыката ў аналітычнай, але адмаўляльнай выснове абавязкова адмаўляецца суб’ектам — і зноў-такі ў выніку дзеяння закона супярэчнасці. Гэтак яно ёсць і з тэзамі «любое цела мае цяжар», «ніякае цела не мае працягласці (проста)».
Менавіта з гэтай прычыны і ўсе аналітычныя тэзы ёсць высновамі a priori, хоць бы іх паняцці й былі эмпірычнымі; напрыклад, «золата — жоўты метал»; бо, каб ведаць гэта, мне не патрэбны аніякі далейшы досвед, акрамя майго паняцця пра золата, якое ўтрымоўвас ў сабе, што гэтае цела жоўтае і што яно ёсць металам, бо якраз з гэтага склалася маё паняцце, і мне трэба было толькі раскласці яго, не шукаючы, акрамя гэтага, нічога іншага.
в)	Сінтэтычныя высновы патрабуюуь іншага прынцыпу, па-за законам супярэчнасй\
Існуюць сінтэтычныя высновы a posteriori, паходжанне якіх эмпірычнае; але існуюць і такія, якія a priori праўдзівыя і вынікаюць з чыстае развагі й розуму. Але й тыя, й другія супадаюць паміж сабою ў тым, што яны ніколі не могуць быць абумоўленыя адной толькі асновай аналізу, а менавіта законам процілегласці; яны яшчэ патрабуюць цалкам інйіага прынцыпу, хоць яны ніколі не могуць быць выведзеныя — як бы ні рабілі мы тую выснову — іначай як згодна з законам супрайьлегласці; бо нішто не павінна супярэчыць гэтаму закону, хоць і не ўсё можа быць з яго выведзенае. Я перадусім падвяду сінтэтычныя высновы пад класы.
1)	Досведныя высновы заўсёды сінтэтычныя. Бо было б зусім недарэчна засноўваць аналітычную выснову на досведзе, паколькі мне ані не трэба сыходзіць з майго паняцця, каб скласці сваю выснову. і, гэткім чынам, няма патрэбы і ў нейкім сведчанні досведу. Тое, што цела мае працягласпь, гэта ёсць тэзай, сапраўднаю a priori, і не ёсць высновай, што вынікае з досведу. Бо, перш чым я выкарыстаю досвед, я ўжо маю ўсе ўмовы дзеля маёй высновы ў паняцці, з якога я магу, паводле закона супярэчнасці, толькі вывесці прэдыкат і, праз гэта, разам з тым усвядоміць неабходнасйь высновы, якой досвед мяне не здолеў бы навучыць
2)	Матэматычныя высновы ў цэлым ёсць сінтэтычнымі Гэты закон, здаецца, не толькі да гэтага часу не быў заўважаны філосафамі, што разбіралі на часткі чалавечы розум, але нават наўпрост супярзчыць усім іх меркаванням, хоць і вельмі важны паводле сваіх настунстваў. Бо, калі высвятлялася, што ўсе высновы матэматыкаў здзяйсняюцца паводле закона супярэчнасці (чаго патрабуе прырода ўсялякае ападыктычнае праўдзівасці), на падставе таго ўзнікла перакананне, што і галоўныя прынцыііы матэматыкі таксама пазнаюцца >
закона суііярэчнасці, у чым палягала вялікая памылка, бо сінтэтычны закон, вядома, можа быць зразуметы паводле закона супярэчнасці, але толькі ў той стуііені, што маецца на ўвазе іншы сінтэтычны закон, з якога ён выводзіцца як наступства і ніколі як нешта іншае.
1 Іерш за ўсё трэба заўважыць, што матэматычныя палажэнні заўсёды ёсць высновамі a priori, а не эмпірычнымі, бо яны маюць у сабе неабходнасць, што не можа быць узятая з досведу. Калі, аднак, у гэты.м мне не будзе зробленая саступка, тады я абмяжую маю тэзу чыстай матэматыкай, ужо з самога паняцця якой вынікае, што ў ёй утрымоўваецца не эмпірычнае, а чыстае апрыёрнае пазнанне.
Напачатку можна сабе падумаць, быццам палажэнне 7+5=12 ёсць нростай аналітычнаю тэзай, што вынікае з паняцця сумы сямі й пяці паводле закона супярэчнасці. Але пры бліжэйшым разглядзе высвятляецца, што паняцце сумы 7 і 5 не ўтрымоўвае нічога, акрамя злучэння гэтых двух лікаў у адзін, прычым зусім не думаецца, якім ёсць гэты адзіны лік, які ахоплівае тыя два. Паняцце дванаццаці ні ў якім разе не думаецца толькі праз тое, што я думаю тое злучэнне сямі й няці, і як бы я не раскладаў маё паняццс пра такую мажлівую суму, я ніколі не знайду ў ім дванаццаці. Трэба выйсці па-за межы гэтых паняццяў, узяўшы сабе на дапамогу нагляднае ўяўленне, якое адпавядае аднаму з гэтых лікаў, да прыкладу, свае пяць пальцаў альбо (як у «Арыфметыцы» Зэгнера) пяць кропак, і потым наслядоўна дадаваць адзінкі дадзеных у наглядным уяўленні пяці да паняцця сямі. Гэткі:. чынам, наша паняцце сапраўды пашвіраецца праз гэтае палажэнне 7+5=12, і да першага паняцця дадаецца іншае новае, якое ў ім зусім не думалася; г. зн., арыфметычнае палажэнне заўсёды сінтэтычнае, што можна яшчэ выразней сабе ўявіць, калі ўзяць большыя лікі; бо тут ужо зусім зразумела, што, як бы мы ні круцілі наша паняцце, мы б ніколі, без дапамогі нагляднага ўяўлення, не здолелі знайсці суму праз простае раскладанне нашых паняццяў.
Гэтаксама не ёсць аналітычным ніводнае палажэнне чыстае геаметрыі. Тое, што прамая лінія — найкарацейшая паміж дзвюма кропкамі, ёсць палажэннем сінтэтычным. Бо маё паняцце прамога не ўтрымоўвае нічога пра велічыню, а паказвае толькі якасць. Вось жа, паняцце найкарацейшага цалкам сюды дадаецца і не можа быць выцягненае з паняцця прамой лініі. Тут неабходна браць сабе на дапамогу нагляднае ўяўленне, праз якое толькі й мажлівая сінтэзу.
Пэўныя іншыя падставы, якія маюцца на ўвазе геометрамі, хоць і