Пралегомены да любой будучай метафізікі, што можа ўзнікнуць як навука  Імануэль Кант

Пралегомены да любой будучай метафізікі, што можа ўзнікнуць як навука

Імануэль Кант
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 192с.
Мінск 2006
31.51 МБ
Аднак апаненты знакамітага чалавека, дэеля таго каб хоць як задаволіць гэтую задачу, меліся б вельмі глыбока спасцігнуць прыроду чыстага розуму, а гэта ім было нязручна. Таму яны прыдумалі больш зручны сродак супраціўляцца без усялякага разумення — a менавіта з дапамогай спасылак на здаровы сэнс і развагу. У сапраўднасці гэта вялікі падарунак нябёсаў — мець звычайную (альбо, як апошнім часам пачалі гаварыць, простую) развагу. Ахе яе трэба даводзіць праз чын, праз абдуманасць і разумнасць таго, што думаецца і гаворыцца, а не праз тое, каб на яе спасылацца як на аракула, калі не маеш сказаць нічога разумнага ў сваё апраўданне. Калі разуменне і веды вычэрпваюцца — тады, а не раней — спасылацца на здаровы сэнс ёсць адным з самых дасціпных вынаходніцтваў навейшых часоў, з дапамогай якога самы банальны балбатун можа пачынаць і вытрымліваць дыялог з самым грунтоўным мысляром. Але пакуль застаецца хоць найменшая рэшта разумення, напэўна, кожны будзе мець засцярогу супраць ужытку гэткага сродку. I калі гіаглядэець на гэтае анеляванне бліжэй, дык яна ёсць не чым іншым, як спасылка на меркаванне натоўпу; ад ухвалення з яго боку філосаф чырванее, а балбатун-папуліст трыумфуе і робіцца дзёрзкі. Але мне думаецца, што Юм мог бы мець гэткія самыя нармальныя прэтэнзіі на здаровую развагу, як той самы Біцці, ды, па-за тым, яшчэ нешта такое, чаго апошні, відавочна, не меў — а менавіта крытычны розум, які трымае здаровую развагу ў межах, каб не патанула ў спекуляцыйнасці альбо, не могучы апраўдаць свае прынцыпы, не імкнулася нічога вырашыць; бо толькі ў гэткіх межах яна застаецца здаровай развагаю. Долата і малаток добра прыдатныя ў апрацоўцы драўніны, але ў вырабе медзярыту патрэбна гравіравальная голка. Гэтак і здаровая развага, і спекуляцыйная — абедзве могуць мець ужытак, але кожная ў свой спосаб; першая — калі гаворка ідзе пра высновы, што маюць беспасярэдняе прымяненне ў досведзе; другая у агульных высновах, якія робяцца, зыходзячы з чыстых паняццяў, напрыклад, у метафізіцы, дзе здаровая развага — якая так сама сябе называе, але часта per antiphrasin — не павінна мець зусім ніякай высновы.
Шчыра прызнаюся: згаданае нраз Дэвіда Юма было якраз тым, што шмат гадоў таму напачатку вывела мяне з дагматычнае дрымоты і надало зусім іншы кірунак маім доследам у галіне спекуляцыйнага філасофскага пазнання. Але я зусім не пайшоў дакладна ўслед за яго вывадамі, якія ўзніклі толькі таму, што ён не цалкам уяўляў сабе
сваю задачу, а натрапіў толькі на адну яе частку, асобнае даследаванне якой не можа прывесці ні да якога выніку. Калі нешта запачаткоўваецца з абгрунтаванай, але не зрэалізаванай думкі, пакінутай нам некім іншым, з’яўляецца сгіадзеў пры падоўжанай рэфлексіі давесці справу далей, чым дайшоў праніклівы чалавек, якому мы абавязаныя першай іскаркай гэтага святла.
Вось жа, я напачатку вырашыў паспрабаваць, ці нельга у агульным выглядзе паказаць Юмава нярэчанне, і неўзабаве знайшоў, што паняцце судачынення каўзальнасці і ўздзеяння далёка не ёснь адзіным, пры дапамозе якога развага a priori вынаходзіць судачыненні рэчаў і што, болып за тое, уся метафізіка складаецца з іх. Я паспрабаваў унэўніцца ў дакладнай іх колькасці, і калі ў мяне гэта атрымалася — і прытым гэта было ў адпаведнасці з маім жаданнем — менавіта праз адзін-адзіны прынцып, то я распачаў дэдукцыю гэтых паняццяў, у дачыненні да якіх я цяпер быў перакананы, што яны выведзеныя не з досведу, як гэта рабіў Юм, а вынікаюць з чыстае развагі. Гэтая дэдукцыя, якая здавалася майму пранікліваму папярэдніку немажліваю, якая, акрамя яго, нікому і да галавы не магла прыйсці, хоць кожны спакойна карыстаўся гэтымі паняццямі, не пытаючыся, на чым грунтуецца іх аб’ектыўная вартасць, — гэтая вось дэдукцыя, кажу я, была найцяжэйшым заняткам з усяго таго, што калі-кольвечы было зроблена дзеля метафізікі, і — што яшчэ самае горшае тут — сама метафізіка, колькі яе ёсць, не магла мне ані трохі дапамагчы, бо якраз тая дэдукцыя мелася напачатку вырашыць пытанне пра магчымасць існавання мегафізікі ўвогуле. Паколькі мне ўдалося развязаць Юмаву задачу не толькі ў адным асаблівым выпадку, але і датычна ўсяе здольнасці чыстага розуму, дык і я цяпер мог упэўненымі, хоць яшчэ і павольнымі, крокамі ісці да таго, каб нарэшце вызначыць увесь абсяг чыстага розуму — як у дачыненні да яго межаў, гэтак і адносна яго зместу — цалкам і паводле агульнавызначаных прынцыпаў; а гэта было якраз тым, што натрабавалася метафізіцы дзеля выбудовы сваёй сістэмы паводле пэўнага плану.
Але мяне турбуе, што з вырашэннем Юмавай задачы ў яе найбольшым пашырэнні (а менавіта крытыкай чыстага розуму) усё можа адбывацца гэтаксама, як яно адбывалася з самой задачаю, калі яна толькі была пастаўленая. Маю крытыку будуць трактаваць няслушна, бо яе не зразумеюць; а яе не зразумеюць, бо не здолеюць прадумаць, а не проста прагарнуць старонкі кнігі; і гэтае намаганне
не будзе зробленае, бо кніга сухая, бо яна цё.мная, бо яна супярэчыць усім звыклым паняццям і пры гэтым вялікая сваім аб’ёмам. Цяпер хачу нрызнацца, што для мяне нечакана чуць ад філосафа скаргі на дэфіцыт панулярнасці, займальнасці й маштабнасці, калі гаворка ідзе пра існавання неабходнага чалавецтву пазнання, якое не можа быць даказанае іначай, як праз найстражэйшыя правілы школьнае дакладнасці, пасля чаго з часам можа прыйсці й папулярнасць, аднак напачатку яна быць аніяк не можа. Але што да пэўнае цьмянасці, якая часткова мае месца з прычыны маштабнасці плану і ў выніку якой немажліва як след зрабіць агляднымі галоўныя пункты доследу, дык у гэтым сэнсе скаргі справядлівыя; і менавіта іх я павінен задаволіць праз гэтыя «Пралегомены».
Тая праца, што паказвае магчымасці чыстага розуму ў сваім поўным аб ёме ды межах, пры гэтым заўсёды застаецца падмуркам для гэтых уводзінаў у метафізіку; бо тая крытыка мусіць ужо існаваць сістэматычна і поўна да сваіх найменшых дэталяў, перш чым мажліва будзе толькі падумаць пра з’яўленне метафізікі альбо займець нават аддаленае спадзяванне на гэта.
Ужо даўно зрабілася звычкаю бачыць па-новаму скроенымі паношаныя тэорыі, вымаючы іх з кантэксту папярэдніх повязяў і дастасоўваючы да іх пад новымі назовамі сістэматычную вопратку ўлюбёнага крою; вось жа, бальшыня чытачоў загадзя не чакае нічога іншага таксама й ад гэтай крытыкі. Але гэтыя «Пралегомены» прывядуць да разумення імі таго, што крытыка чыстага розуму ёсць цалкам новай навукаю, якая раней ні для каго нават у думках не існавала, нра якую не было вядомае нават чыстае паняцце; дзеля чаго з усяго паііярэдняга філасофскага матэрыялу немажліва было скарыстацца з нічога, апроч хіба што намёку, які вынікаў з Юмавых сумневаў; апошні таксама не прадчуваў падобнай мажлівай фармальнай навукі: ён толькі здолеў пасадзіць, дзеля мэтаў бяспекі, свой карабель на мелізну (у скептыцызм), дзе пакінуў яго гнісці; замест таго мая функцыя — даць гэтаму караблю стырнавога, які з дапамогай пэўных прынцыпаў мараплаўнага ўмельства, узятых у выніку пазнання зямнога шару, забяспечаны падрабязнай марской мапай і компасам, мог бы надзейна прывесці карабель туды, куды патрэбна.
Тое, што да новае навукі, цалкам ізаляванай і адзінай свайго роду, падыходзяць з прадузятым меркаваннем ацэньваць яе з дапамогаю сваіх, ужо раней набытых ведаў — хоць менавіта ў іх сапраўднасці і
трэба перадусім засумнявацца — вядзе толькі да таго, што, э прычыны падабенства словаў усюды хочацца бачыць толькі тое, што ўжо і раней было вядома, бо, прыкладам, словы падаюцца некаму падобнымі; пры гэтым тут цянер усё павінна здавацца надзвычай бессэнсоўным і бязглуздым і няўцямным, бо ў падмурак кладуцца не аўтаравы думкі, а заўсёды толькі свой уласны лад думак, які праз доўгую звычку стаўся другой натураю. Але маштабнасць працы — наколькі яна залежыць ад самой навукі, а не ад яе выкладу, непазбежная пры гэтым сухасць і схаластычная дакладнасць — ёсць якасцямі, якія, хоць і могуць быць надта выгоднымі для справы, але для кнігі, у кожным разе, павінны выглядаць недахопам.
Хоць не кожнаму дадзена пісаць гэтак вытанчана і адначасна нрывабна, як Дэвід Юм, альбо гэтак грунтоўна і прытым элегантна, як Майсей Мендэльсон; але я мог бы надаць папулярнасці свайму выкладу (гэтай думкаю я сябе цешу), калі б я толькі жадаў накідаць плана, а яго выкананне перадаручыць іншым і калі б я так блізка браў да галавы дабро навукі, што гэтак доўга мяне займала; бо, урэшце, патрэбна было б шмат упартасці й нават самаадмаўлення, каб ахвяравацца прынадаю ранняга спрыяльнага ўспрымання перспектывы хоць і позняй, але трывалай ухвалы.
Складаць планы — гэта шмат у чым справа лёгкая і амбіцыйная, праз якую ствараеш сабе выгляд творчага генія, патрабуючы таго, што сам не можаш выканаць, лаючы тое, што не можаш выправіць, і прапаноўваючы тое, чаго сам не ведаеш, дзе знайсці; хоць, што праўда, нават для ўцямнага плану агульнай крытыкі розуму патрэбна болей, чым можна меркаваць, калі не намагацца рабіць з яго адно што дэкламавання добрых жаданняў. Але чысты розум ёсць гэткай адасобленай і ўнутры сябе шчыльна згуртаванай сферай, што нельга дакрануцца ні да воднай яе часткі, не закрануўшы ўсіх іншых, і немажліва нічога дасягнуць, калі не вызначыш напачатку для кожнай яе часткі яе месца і яе ўплыў на інціыя, бо, паколькі нічога няма па-за чыстым розумам, што магло б знутры кіраваць нашымі высновамі, дык значэнне і ўжытак залежыць ад тых дачыненняў, у якіх ён знаходзіцца адносна іншых элементаў у самім розуме, і — як яно ёсць у пабудове арганізаванага цела-цэлага — мэта існавання кожнага яго элемента можа быць выведзенае толькі з усяго паняцця пра цэлы арганізм. Таму пра гэткую крытыку можна казаць, што яна ніколі не бывае пэўнай, калі не завершана дарэшты, да найдрабнейшых эле-
ментаў чыстага розуму, і што ў дачыненні да абшару гэтых магчымасцяў можна вызначаць 1 выводзіць альбо ўсё, альбо нічога.
Аднак, калі агульны план, які б папярэднічаў крытыцы чыстага розуму, быў бы незразумелым, няпэўным і бескарысным, дык, наадварот, ён мог бы быць тым болын карыснейшы, калі б быў складзены ўслед за гэтай крытыкдю. Бо ён дасць магчымасць зрабіць усё аглядным, паасобку спраўдзіць галоўныя пункты таго, што ёсць прадметам гэтай навукі, і выкласці сёе-тое лепш, чым гэты было ў першым варыянце працы.