Пралегомены да любой будучай метафізікі, што можа ўзнікнуць як навука  Імануэль Кант

Пралегомены да любой будучай метафізікі, што можа ўзнікнуць як навука

Імануэль Кант
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 192с.
Мінск 2006
31.51 МБ
Немцаў хваляць за тое, што, калі нешта вымагае трываласці і ня-
стомнае рупнасці, дык у гэтым яны могуць нерасягнуць іншыя народы. Калі гэтая думка абгрунтаваная, дык вось тут надараецца нагода, каб пацвердзіць яе, давёўшы да канца гэткую справу, у шчаслівым фінале якой наўрад ці магчыма сумнявацца, у якой аднолькавы ўдзел бяруць усе людзі думкі і якую, аднак, да гэтае нары нікому не ўдалося давесці да належнага завяршэння; асабліва тая навука, пра якую ідзе гаворка, мае такі адметны кшталт, што яна адразу можа дайсці да сваёй абсалютнай паўнаты і такога трывалага стану, што яе немагчыма ані прасунуць хоць бы на крок наперад, ані таксама ўзбагаціць альбо змяніць дзякуючы пазнейшым адкрыццям (я тут не бяру пад увагу прыхарошванне яе дзякуючы недзе большай выразнасці, недзе стасаванае карысці з любой мэтаю) — перавага, якой аніводная іншая навука не мае і мець не можа, бо ніколі не мае аб’ектам свайго вывучэння гэткай цалкам ізаляванай, незалежнай ад іншых і з імі не змяшанай пазнаваўчае здольнасці. Сённяшні момант, здаецца, спрыяе гэтаму майму запрашэнню, бо цяпер у Нямеччыне мала хто ведае, чым бы, акрамя т. зв. карысных навук, заняцца ў гэткі спосаб, каб гэта не было проста забавай, а таксама і справаю, з дапамогаю якой дасягаецца нейкая сур’ёэная мэта.
Прыдумаць спосабы, дзякуючы якім дзеля гэткае мэты было б магчыма аб’яднаць намаганні навукоўцаў, я змушаны перадаверыць іншым. Аднак я далёкі ад таго, каб ад каго-кольвечы вымагаць проста прымаць мае тэзы альбо цешыць сябе спадзевам на тое; няхай, наадварот, як гэты звычайна бывае, маюць месца напады, паўторы, абмежаванні, альбо нават і пацверджанне, дапаўненне і пашырэнне; калі толькі справа даследуецца ад падставаў, дык нічога болей цяпер і не трэба, каб дзякуючы гэтаму паўстала дактрына — хоць бы й не мая — як запавет нашчадкам, за што ў іх будзе прычына быйь нам удзячнымі.
Занадта шырока, аднак, трэба было б браць, каб прадэманстраваць, якой метафізікі мажліва было б чакаць як наступства «Крытыкі», калі толькі прызнаць слушнасць яе прынцыпаў, і што, пасля таго, як яе пазбавілі фальшывых пёраў, яна зусім не будзе выглядаць убога і мець змізарнелую постаць; а наадварот, яна можа мець багаты выгляд і прыстойны ўбор; але іншыя значныя выгоды, што былі б наступствам гэткае рэформы, адразу кідаюцца ў вочы. Побытавая метафізіка была б карысная ўжо хоць бы праз тое, што яна вышуквала элементарныя паняцці чыстае развагі, каб зрабіць іх выразнымі
праз падзел і вызначыць праз тлумачэнні. Дзякуючы гэтаму яна сталася сродкам культуры розуму, незалежна ад таго, куды б ён потым палічыў неабходным звяртацца; але гэта ўсё добрае, што яна зрабіла. Бо гэтую сваю заслугу яна зноў звяла на нішто праз тое, што яе рызыкоўныя сцверджанні стымулявалі яе ныху, яе тонкія выкрунтасы і прыхарошванні спрыялі сафістыцы, яе манера з лёгкасцю праскокваць найскладанейшыя задачы з дапамогай малога драбка школьнае мудрасці — павярхоўнасці, якая тым больш здрадлівая, чым шырэйшы яна мае выбар карыстацца і навуковай моваю і папулярным выкладам, робячыся праз гэта ўсім для ўсіх, а насамрэч абсалютна нічым. Крытыка ж, наадварот, дае нашай здольнасці рабіць высновы маштаб, дзякуючы якому можна з упэўненасцю адрозніваць веды ад псеўдаведаў; гэтая ўііэўненасць, дзякуючы таму, што яна цалкам здзяйсняецца ў метафізіцы, абгрунтоўвае пэўны сіюсаб мыслення, што пазней робіць свой дабратворны ўплыў на кожнае іншае ўжыванне розуму, а перадусім абуджае сапраўдны філасофскі дух. Але, напэўна, не належыць недаацэньваць і тае паслугі, што крытыка робіць тэалогіі, робячы яе незалежнаю ад высноваў дагматычнае спекуляцыйнасці і менавіта праз гэта абараняючы яе ад усіх нападаў гэткіх апанентаў. Бо іюбытавая метафізіка, хоць яна і абяцала тэалогіі істотную дапамоіу, але пазней не здолела выканаць свайго абяцання, а, апрача таго, праз прыцягненне на дапамогу спекуляцыйнае дагматыкі, толькі таго і ўчыніла, што дала сваім ворагам зброю ў рукі. Мройлівасць, якое ў асвечаную эпоху можа выступіць толькі хаваючыся за нейкай школьнаю метафізікай, пад аховай якой яна можа наважыцца на, гэтак бы мовіць, шалёную разумнасць, гэтая мройлівасць выганяецца крытычнай філасофіяй са сваёй апошняе схованкі; а па-за тым, для настаўніка метафізікі не можа не быць важным, каб калі-небудзь, нарэшце, пры ўсеагульнай згодзе магчы сцвердзіць: тое, што ён выкладае, цяпер, урэшце, таксама ёсць навукаю, і праз гэта звычайныя людзі атрымоўваюнь рэальную карысць.
Слоўнічак
Absicht намер
Abstraktion абстракцыя; абстрагаванне
Aktualitat актуальнасць Akzidenz нрыналежнасць Allgemeine(s) агульнае
Allheit усеагульнасць, універсальнасць; цэласнасць
Analyse аналіз
Andeutung намёк
Annahme дапушчэнне; гіпотэза Anschauung нагляднае ўяўленне Anthropomorphismus антрапамарфізм
Anwendung ужытак, ужыванне Arbeit праца Art спосаб
Asthetik эстэтыка
Aufbau будова, структура
Auffassung разуменне; меркаванне, думка
Aufgabe задача; заданне
Auflosung развязак; развязаннс
Ausdruck выраз
AuBenvvelt вонкавы свет
Auswirkung уздзеянне; наступства
Axiologie аксіялогія Axiom аксіёма
Bedingung умова
Bedeutung значэнне
Bedingte(s) абумоўленае Begriff паняцце, панятак Begriindung абгрунтаванне Behauptung сцверджанне Beobachtung назіранне Besondere(s) асаблівае Bestand склад
Bestatigung пацверджанне Bestimmtheit пэўнасць Bestimmung азначэнне; вызначэнне
Betrachtung разважанне Beweis доказ, довад
Bewusstsein свядомасць Beziehung. Bezug дачыненне Bollwerk апірышча
Charakter рыса; характар Dasein (тут-)быццс
Deduktion дэдукцыя
Definition дэфініцыя, азначэнне Deismus дэізм
Denken мысленне, думанне Denkform форма мыслення Dialektik дыялектыка Dichotomie дыхатамія Dimension вымярэнне; памер Ding рэч
Disjunktion дыз'юнкцыя Diskontinuitat парыўнасць Dogma догма(т) Dogmatismus дагматызм Dort-Sein там-бьшцё Dualismus дуалізм Eigenschaft уласцівасць Einheit адзінства, еднасць; адзінка Einsicht разуменне; пазнанне Einteilung падзел; класіфікацыя Einzelne(s) адзінкавае Element элемент Empfindung адчуванне Empirie эмпірызм
Ergebnis вынік Ereignis падзея
Erfahrung досвед
Erkenntnis пазнанне Erscheinung з'ява Erwagung меркаванне, улік Ethik этыка
Existenz існаванне
Feld сфера, абшар, поле Folge насгупства
Folgerung вывад
Form форма
Formgebung наданне формы
Frage пытанне
Freiheit свабода
Funktion функцыя
Ganze(s) цэлае
Gebiet галіна, сфера
Gebilde утварэнне; пабудова Gebrauch ужытак; стасаванне
Gedanke думка
Gedankenwesen думкавая існасць
Gefiihl пачуццё
Gegebenheit дадзенасць
Gegensatz антытэза; процілегласць
Gegenstand прадмет. аб’ект
Gegenstandlichkeit прадметнасць
Gegenwart сучаснасць
Gehalt змесціва, змест
Geist дух
Geisteswissenschaft гуманітарная навука
Gemeinschaft супольнасць
Genauigkeit дакладнасць
Genie геній
Geschehen падзея
Geschichte гісторыя
Gesellschaft грамадства
Gesetz закон
GesetzmaBigkeit заканамернасць
Gesichtspunkt гледзішча
Gestalt гештальт; форма; вобраз
Gestaltung (форма)ўтварэнне;
стварэнне
Gewissen сумлснне
Glauhe вера
Glied кампанент, член
Gott Бог
Grenzen межы
Grund падстава
Grundlage падмурак, аснова
Grundsatz прынцып, падставовая тэза
Giiltigkeit вартасць
Gute(s) дабро
Handeln чыннасць Handlung дзеянне Hermeneutik герменэўтыка Hylozoismus гілазаізм Hypothese гіпотэза Hypothetische(s) гіпатэтычнае Identitat ідэнтычнасць; прыналежнасць
Impiikation імплікацыя
Inbegriff увасабленне; сукупнасць Individuelle(s) індывідуальнае Individuum індывід, асоба
Induktion індукцыя
Inhalt змест
Intellekt інтэлект; разваі a Idealismus ідэалізм
Irrationalismus ірацыянальнасць Irrtum памылка
Kategorie катэгорыя
Kausalitat каўзальнасць Klarheit выразнаспь
Klasse клас
Klassifikation класіфікацыя Kommunukation камунікацыя;
зносіны
Konjunktion кан'юнкцыя Konsequenz наступства, вынік Kontinuitat непарыўнасць Konzept канцэпцыя; план Kosmologie касмалогія
Kriterium крытэр(ый) Kultur культура
Kunst мастацтва; уменне
Leben жыццё
Lebewesen жывая істота Lehre вучэнне
Lehrgebaude дактрына
Libido лібідо
Liebe любоў
Logik логіка
Logos логас МаВ мера MaBstab маштаб; мера Materialismus матэрыялізм Materie матэрыя
Metaphysik метафізіка Methode метад; спосаб Modalitat мадальнасць Moglichkeit магчымасць, мажлівасць
Moral мараль(наснь)
Mystizismus містыцызм
Mythos міф
Nachahmung перайманне Name імя; назоў Nation нацыя; народ Natur прырода
Naturwissenschaft прыродазнаўства Negation адмаўленне
Nichtige(s) нікчэмнае Nichts нішто
Notwendigkeit неабходнасць N'oumen ноўмен
Objekt аб‘ект, прадмет
Objektivitat аб'ектыўнасць Ontologie анталогія
Ordnung парадак; упарадкаванасць Pantheismus пантэізм Personlichkeit асоба; індывід Perzeption успрыманне; перцэпцыя РЬдпотеп фсномен; з'ява Phanomenologie фенаменалогія Philosophieren філасафаванне Postulat пастулат Pradikat прэдыкат
Pramisse першы пастулат; меркаванне
Primare(s) першаснае Prinzip прынцып
Problem праблема; задача
Qualitat якаспь
Quantitat колькасць
Quelle крыніца
Rationalismus рацыяналізм Rationalitat раныянальнаспь Raum прастора
Realitat рэальнасць; рэчаіснаснь Recht права
Reflexion рэфлексія; абдумванне Relation адносіны
Relativitat адноснасць; рэлятыўнасць
Religion рэлігія
Resultat вынік
Sache справа; рэч
Satz тэза; сказ
Schein ілюзія; ілюзорнасць
Scheinwissen псеўдаведы
Schicksal лёс
Scholion схолія
Schranken абсягі
Seele душа
Seiende(s) дадзенасць; існасць Sein быццё Selbst Само
Selbstbewusstsein самасвядомасць Sichbefinden знаходжанне Sinn пачуццё; сэнс
Skeptizismus скепсіс, скептыцызм Spekulation спекулятыўнасць Sphare сфера Sprung скачок
Standpunkt пункт погляду Struktur структура, будова Subjekt суб’ект
Subjektivitat суб’ектыўнасць Substanz субстанцыя Symbol сімвал
Synopsis сінопсіс Synthese сінтэз(а) System сістэма Tat чын; учынак Tatbestand стан рэчаў Tatsache факт Theismus тэізм Theologie тэалогія Theorie тэорыя; вучэнне Transzendenz трансцэндэнтнасць Triebkraft рухальная сіла; рухавік Ubel ліха, зло Ubergewicht перавага Uber-Ich звыш-Я
Ubersinnliche(s) трансцэндэнтнае Umstand варунак Unbedingte(s) безумоўнае