Пралегомены да любой будучай метафізікі, што можа ўзнікнуць як навука
Імануэль Кант
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 192с.
Мінск 2006
У з’яве кожны вынік ёсць падзеяй, альбо нечым такім, што адбываецца ў часе; у адпаведнасці з агульным законам прыроды гэтаму павінна папярэднічаць вызначэнне каўзальнасці яго прычыны (яго пэўны стан), за якім дзеянне адбываецца паводле пастаяннага закона. Але гэтае вызначэнне прычыны дзеля каўзальнасці таксама павінна быць нечым тым, што здзяйсняецца альбо адбываецйа; прычына павінна пачаць дзейнічаць, бо ў іншым выпадку паміж ёю і дзеяннем было б немагчыма думаць ніякую часавую паслядоўнасць: дзеянне існавала б заўсёды, гэтаксама як і каўзальнасць прычыны. Вось жа, сярод з’яваў павінна было ўзнікнуць вызначэнне прычыны да дзеяння, а таму яно павінна, гэтаксама як дзеянне, быць падзеяй, якая зноў-такі мусіць мець сваю прычыну, і г.д.; значыць натуральная неабходнасць павінна быць умовай, якая вызначае дзейныя прычыны. Калі, аднак, свабода мае быць уласцівасцю пэўных іірычын з'яваў, дык у дачыненні да гэтых апошніх як падзеяў яна павінна быць здольнасцю пачынаць іх сама сабою (sponte), г. зн., без таго, каб каўзальнасць прычыны павінна была рабіцца пачаткам сябе самой і, як вынік, іншай падставы, што вызначае гэты пачатак. Але тады прычына, паводле яе каўзальнасці, не павінна падпарадкоўвацца часавым вызначэнням яе стану, г. зн. зусім не павінна быць
з’яваю, г. зн., яна павінна быць прызнаная як рэч сама ў сабе, a дзеянні — толькі ў якасці з яваў*. Калі, не патрапляючы ў супярэчнасці, можна думаць гэткі ўплыў інтэлігібельных рэчаў на з’явы, дык, хоць любая повязь прычыны і дзеяння ў пачуццёвым свеце будзе падпарадкаваная нрыроднай неабходнасці, але, з іншага боку, будзе прызнаная свабода за тою прычынаю, якая сама не ёсць з’яваю (хоць ляжыць у падмурку з’яваў); гэткім чынам, прырода і свабода могуць быць без супярэчнасцяў дастасаваныя да той самай рэчы, але ў розных дачыненнях: у адным выпадку як з’яве, у другім — як рэчы самой у сабе.
Мы маем у сабе здольнасць, якая не толькі выяўляе сябе ў повязі са сваімі суб’ектыўна-вызначальнымі падставамі, што ёсць натуральнымі прычынамі яе дзеянняў, і, гэткім чынам, ёсць здольнасцю істоты, што сама належыць да з’яваў, але і суадносіцца з аб’ектыўнымі падставамі. якія ёсць проста ідэямі — наколькі яны гэтую здольнасць могуць вызначаць; і гэтая повязь выказваецца праз павіннасйь. Гэтая здольнасць называецца розумам, і наколькі мы разглядаем нейкую істоту (чалавека) выключна ў дачыненні да гэтага розуму, які можа быць вызначаны аб’ектыўна, нагэтулькі яна не можа ўважацца за пачуццёвую істоту, а думаная ўласцівасць ёсць уласцівасцю рэчы самой у сабе, магчымаспь якой мы не можам зразумець, як
* ідэя свабоды мае месца толькі датычна інтэлектуальнага, як прычыны, да з’явы, як дзеяння. Таму мы не можам прызнаць свабоду за матэрыяй адносна яе бесперапыннага дзеяння, якім яна запаўняс прастору, хоць гэтае дзеянне вынікае з унутранага прынцыпу. Гэтак жа сама ніякае паняцце свабоды не можа быць стасаванае намі да чыстых інтэлігібельных рэчаў, напрыклад, да Бога, наколькі яго дзеянне іманентнае. Бо Яго дзеянне, хоць і незалежнае ад знешніх вызначальных прычын, аднак, вызначанае Яго вечным розумам, г. зн., боскаю прыродай. Толькі калі праз дзеянне мусіць нешта пачацца, у выніку чаго дзеянне павінна знаходзіцца ў часавы.м шэрагу, a значыць, у пачуццёвым свеце (напрыклад, пачатак свету), — толькі тады ўзнікае пытанне; ці таксама павінна пачацца сама каўзальнасць прычыны, альбо яна можа даць пачатак дзеянню, бсз таго, што пачнецца яго каўзальнасць. У першым выпадку паняцце гэтае каўзальнасві ёсць паняццем прыроднае неабходнасці, у другім — свабоды. Чытач эробіць з гэтага вывад, цгго, даючы азначэнне свабоды як здольнасці пачынаць падзею саму сабою, я наўпрост прыйшоў да таго паняцця, што складае задачу метафізікі.
менавіта павіннасць, якая ёсць тым, што, аднак, ніколі не адбылася. вызначае дзейнасць гэтай істоты і можа быць прычынаю дзеянняў, вынікам якіх ёсць з’ява ў пачуццёвым свеце. Тым не менш, аднак, каўзальнасць розуму датычна вынікаў дзеянняў у пачуццёвым свеце ёсць свабодаю настолькі, наколькі аб’ектыўныя падставы, якія самі ёсць ідэямі, разглядаюцца як вызначальныя. Бо тады дзеянне залежала б не ад суб’ектыўных, а таму часавых умоваў і, як вынік, не ад натуральнага закона, што іх вызначае, бо падставы розуму даюць дзеянням правілы наогул, выводзячы іх з прынцыпаў, незалежна ад унлыву акалічнасцяў часу альбо месца.
Тое, пра што я тут кажу, служыць толькі ў якасці прыкладу, які робіць лягчэйшым разуменне і не датычыць неабходна нашага пытання, якое — незалежна ад уласцівасцяў, напатканых намі ў рэчаісным свеце — павінна быць развязанае на падставе адных толькі паняццяў.
Цянер я магу сказаць без супярэчнасці: усе дзеянні разумных істот, паколькі яны ёсць з’явамі (сустракаюцца ў нейкім досведзе), падпарадкаваныя прыроднай неабходнасці; але ў дачыненні выключна да разумнага суб’екта і яго здольнасці дзейнічаць паводле аднаго розуму яны свабодныя. Бо што патрабуецца дзеля прыроднай неабходнасці? Нічога, акрамя таго, каб кожная падзея ў пачуццёвым свеце вызначалася пастаяннымі законамі, г. зн., мела дачыненне да прычыны ў з’яве, прычым рэч сама ў сабе, што ляжыць у падставе, і яго каўзальнасць застаецца невядомаю. Але я кажу: прыродны закон застаецца ў кожным выпадку — ці робіць разумная істота дзеянні ў пачуццёвым свеце з розуму, г. зн., свабодна, альбо, наадварот, не вызначаецца разумнымі падставамі. Бо, у першым выпадку, дзеянне адбываецца гіаводле правілаў, дзеянне якіх у з’яве стасуецца з заўсёды пастаяннымі законамі; калі мае месца другі выпадак і дзеянне адбываецца не паводле прынцыпаў розуму, дык тады яно падпарадкаванае законам пачуццёвасці; і ў абодвух выпадках дзеянні залежныя паміж сабою паводле пастаянных законаў; а большага мы і не патрабуем ад натуральнай неабходнасці, ды й большага ў ёй і не ведаем. Але ў першым выпадку розум ёсць прычынаю гэтых прыродных (натуральных) законаў і, гэткім чынам, свабодны; у другім жа выпадку дзеянні адбываюцца паводле адных і тых самых законаў начуццёвасці, бо розум не мае на іх ніякага ўплыву; але ён сам, розум, праз гэта ані не вызначаец-
ца пачуццёвасцю (што не ёсць мажлівым), а таму і ў гэтым выпадку свабодны. Вось жа, свабода не супярэчыць прыроднаму закону з’яваў — гэтаксама як і гэты закон не парушае свабоды практычнага ўжытку розуму, які знаходзіцца ў сувязі з рэчамі самімі ў сабе, як вызначальнымі падставамі.
Тым самым ратуецца практычная свабода — менавіта тая, у якой розум паводле аб’ектыўна-вызначальных падставаў мае каўзальнасць — не зрабіўшы ані найменшае шкоды для натуральнае неабходнасці тых самых дзеянняў як з’яваў. Гэта можа таксама прыдацца для высвятлення таго, што мы мелі сказаць дзеля трансцэндэнтальнай свабоды і яе паяднання з натуральнай неабходнасцю (у адным і тым самым суб’екце, але не ў адным і тым самым дачыненні). Бо калі гаворка ідзе пра гэта, дык кожны пачатак дзеяння разумнае істоты паводле аб’ектыўных прычын, ёсць першым пачаткам адносна гэтых вызначальных падставаў, хоць тое самае дзеянне ў шэрагу з’яваў ёсць толькі другасным пачаткам, якому павінен папярэднічаць пэўны стан прычыны, а ён сам дакладна гэтаксама вызначаны праз папярэднейшую прычыну — дзякуючы гэтаму, не ўваходзячы ў супярэчнасць з законамі прыроды, можна ў разумных істотах, альбо наогул у істотах, наколькі іх каўзальнасць вызначаная ў іх як рэчах саміх у сабе, думаць пэўную здольнасць самастойна пачынаць шэраг станаў. Бо стасунак дзеяння да аб’ектыўных падставаў розуму не ёсць часавым стасункам; тое, піто вызначае каўзальнасць, не папярэднічае ў часе дзеянню, бо гэткія вызначальныя падставы не прэзентуюць дачыненне прадметаў да пачуццяў, г. зн., да прычын у з’яве, але прэзентуюць вызначальныя прычыны як рэчы самі ў сабе, не падпарадкаваныя ўмовам часу. Гэткім чынам, дзеянне адносна каўзальнасці розуму можна разглядаць як першы пачатак. але разам з тым, адносна шэрагу з’яваў — як проста падпарадкаваны пачатак, і можна ўважаць яго з першага пункту погляду як свабоднае, а з другога (бо яно там ёсць проста з’яваю) — як падпарадкаванае натуральнай неабходнасці.
Што да чацв'ёртай антыноміі, дык яна вырашаецца ў той самы спосаб, як і супярэчнасць розуму з самім сабою ў трэцяй. Бо калі толькі адрозніваць прычыну ў э’яве ад прычыны зяваў, наколькі яе можна думаць як рэч саму ў сабе, — дык абедзве тэзы могуць суіснаваць адна побач з другою; менавіта, з аднаго боку, тая тэза, што
для пачуццёвага свету ўвогуле няма ніякай прычыны (паводле падобных законаў каўзальнасці), існаванне якой было б сама меншае неабходным; а з іншага боку, тая тэза, што гэты свет усё-такі звязаны з пэўнай неабходнаю істотай (але іншага кшталту і паводле іншага закону); і супярэчнасць паміж гэтымі дзвюма тэзамі грунтуецца выключна на непаразуменні, паводле якога тое, што мае вартасць толькі для з’яваў, пашыраецца на рэчы самі ў сабе і ўвоіуле гэтыя два паняцці змешваюцца ў адным.
§ 54
Вось гэтак выглядае пастанаўленне і развязак усёй антыноміі, у якой розум заблытваецца пры ўжыванні сваіх прынцыпаў датычна пачуццёвага свету; з чаго адно толькі яно (простае пастанаўленне) ужо было б значнаю заслутай дзеля спасціжэння чалавечага розуму, калі б нават вырашэнне гэтае супярэчнасці й не цалкам задавальняла чытача, якому тут выпадае змагацца з натуральнай ілюзорнасцю, на якую яму першы раз паказваюць як на такую, прытым што дагэтуль ён уважаў яе за праўдзівасць. Бо адсюль непазбежна вынікае адно: менавіта тое, што, паколькі зусім немагчыма выйсці з гэтае супярэчнасці розуму з самім сабою, пакуль прадметы пачуццёвага розуму прымаюцца за рэчы самі ў сабе, а не за тое, чым яны ёсць насамрэч, г. зн. за простыя з’явы, — дык праз гэта самае чытач будзе вымушаны зноў заняцца дэдукцыяй усяго нашага пазнання a priori і спраўдзіць тое, што я зрабіў у гэтым, каб прыйсці да развязку ў гэтым пытанні. Большага я цяпер не патрабую; бо калі ён пры гэтым занятку толькі перадусім глыбока ўдумаецца ў прыроду чыстага розуму, дык праз гэта ён пазнаёміцца з тымі паняццямі, з данамогаю якіх толькі й магчымае вырашэнне супярэчнасці розуму, а без гэтае акалічнасці я нс магу нават ад самага ўважлівага чытача чакаць поўнага ўхвалення.