Пралегомены да любой будучай метафізікі, што можа ўзнікнуць як навука  Імануэль Кант

Пралегомены да любой будучай метафізікі, што можа ўзнікнуць як навука

Імануэль Кант
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 192с.
Мінск 2006
31.51 МБ
§ 51
1	ут адразу карыснасць сістэмы катэгорый выяўляе сябе гэтак выразна і адназначна, што, калі б нават не існавала шматлікіх іншых доказаў, гэтае адно ў дастатковай меры дэманстравала б іх неабходнасць у сістэме чыстага розуму. Гэткіх трансцэндэнтных ідэяў не больш за чатыры — гэтулькі сама, як класаў катэгорый; але ў кожнай з іх ідэі датычацца толькі абсалютнае паўнаты шэрагу ўмоваў да дадзенага абумоўленага. У адпаведнасці з гэтымі касмалагічнымі ідэямі існуюць толькі чатыры гатункі дыялектычных сцверджанняў чыстага розуму, якія ўжо толькі праз тое, што яны дыялектычныя, даводзяць, што кожнаму з іх, на падставе гэткага самага ўяўнага прынцыпу чыстага розуму, супрацьпастаўляецца адно адваротнае сцверджанне; і гэтай супярэчнасці пазбегнуць можа не метафізічнае мастацтва найтанчэйшых дыферэнцыяцый, а тое, якое змушае філосафа вярнуцца да першых крыніц самога чыстага розуму. Гэтая антыномія, прынамсі, не ёсць адвольна прыдуманаю, а ўгрунтаванаю ў пры-
родзе чыстага розуму, а значыць негіазбежная і ніколі не сканчальная, утрымоўвае наступныя чатыры тэзы разам з іх антытэзамі.
1.
Т эза:
Свет мае ў часе і прасторы пачатак (мяжу).
Антытэза:
Свет у часе і прасторы бясконцы.
2.
Тэза:
3.
Тэза:
Усё на свеце складаецца
На свеце існуюць прычыны
з простага Антытэза:
дзякуючы свабодзе. Антытэза:
Няма нічога простага, а ўсё ёсць складаным.
Свабоды няма, а ўсё ёсць прыродаю.
4.
Тэза:
У шэрагу сусветных прычын ёсць нейкая неабходная існасць. Антытэза:
У гэтым шэрагу няма нічога неабходнага, а ўсё ў ім вьтадковае.
§ 52
Вось жа, мы бачым надзвычай дзіўны феномен чалавечага розуму, які не мае анічога да сябе падобнага ў якім-кольвечы іншым ужытку. Калі мы, як гэта звычайна бывае, думаем з’явы пачуццёвага свету як рэчы самі ў сабе, калі мы прынцыпы іх спалучэння ўважаем за абавязковыя для рэчаў саміх у сабе, а не толькі для досведу, што ёсць менавіта гэткім звыклым, а без нашае крытыкі й непазбежным, дык сябе пачынае выяўляць нечаканая сунярэчнасць, якую немагчыма зліквідаваць звычайным дагматычным шляхам, бо як тэзу, гэтак і антытэзу можна давесці з дапамогаю аднолькава пераканальных, выразных і неабвержных доказаў — бо за слушнасць усіх гэтых доказаў я ручаюся — і гэткім чынам розу.м бачыць сябе раздвоеным, у сугіярэчнасці з самім сабою — стан, які ўсцешвае скептыка, але крытычнага філосафа змушае да роздуму і яму робіцца неспакойна на душы.
§ 52Ь
У метафізіцы можна хлусіць як наняты, не турбуючыся, што цябе выкрыюць. Бо, калі толькі не пярэчыць сабе самаму — што цалкам магчыма ў сінтэтычных, хоць і суцэльна выдуманых тэзах,— дык ва ўсіх выпадках, дзе паняцці, злучаныя намі паміж сабой, ёсць толькі ідэямі, што (паводле свайго зместу) ніяк не могуць быць дадзеныя ў досведзе, мы ніколі не можам быць абвергнутыя з дапамогаю досведу. Бо як напраўду магчыма праз досвед выявіць: ці свет існуе ад веку альбо мае свой пачатак? ці матэрыя можа дзяліцца да бясконцасці, альбо яна складаецца з простых частак? Гэткага кшталту паняцці не моіуць быць дадзеныя ў аніякім, нават найболывым досведзе, таму памылковасць сцвярджальнай альбо адмаўляльнай тэзы не можа быць выкрытая з дапамогай гэтага пробнага каменя.
3 адзіным мажлівым выпадкам, у якім розум насуііерак сваёй волі раскрыў бы сваю таемную дыялектыку, фальшыва выдаючы яго за дагматыку, мы б мелі дачыненне толькі ў тым адзіным выпадку, калі б ён угрунтоўваў нейкае сцверджанне на агульнапрыняты.м прынцыпе, а з якога-небудзь іншага, таксама слушнага прынцыпу з найвялікшай лагічнай дакладнасцю выводзіў бы ні больш, ні менш, а абсалютна супрацьлеглае сцверджанне. I менавіта гэты выпадак тут мае месца, якраз у дачыненні да чатырох прыродных ідэяў розуму, з якіх вынікаюць з аднаго боку чатыры тэзы, а з другога боку — дакладна гэтулькі сама антытэзаў, слушна выведзеных з агульна прызнаных прынцыпаў, гіраз што яны адкрываюць дыялектычную ілюзорнасць чыстага розуму ва ўжыванні гэтых прынцыпаў, якая ў іншым вынадку заўсёды заставалася б прыхаванаю.
Вось жа, тут мае месца вырашальная спроба, якая абавязкова павінна выкрыць нам памылковасць, схаваную ў меркаваннях розуму*.
*Т аму я жадаю, каб крытычны чытач перадусім заняўся гэтай антыноміяй, бо, відаць, сама прырода яе стварыла, каб спыніць розум у яго дзёрзкіх намсрах і змусіць яго да самаспраўджвання. Я бяру на сябе адказнасць за кожны доказ, які я прыводжу датычна як тэзы, гэтак і антытэзы; і тым самым я абавязваюся выказаць пэўнасць гэтае непазбежнае антыноміі розуму. Калі ж праз гэтую асаблівую з'яву дойдзе да таго, што чытач вернецца да спраўджвання перадумовы, што ляжыць у падмурку, дык ён адчуе сябе змушаным да глыбейшага вывучэння разам са мною першай асновы ўсялякага пазнання чыстага розуму.
3 двух спрэчных сцверджанняў абодва не могуць быць адначасна фальшывымі — хіба што само паняцце, якое ляжыць у іх падмурку, унутрана супярэчнае; напр., два сцверджанні: «чатырохвугольны круг круглы» і «чатырохвугольны круг не круглы» абодва непраўдзівыя. Бо, што датычыць першага з іх, дык фалыпывым ёсць тое, што ііамянёны круг круглы, бо ён чатырохвугольны; але фальшывым ёсць і тое, што ён не круглы, г. зн., у яго ёсць вуглы, бо ён ёсць кругам. 1 аму што лагічная прыкмета немажлівасці якога-небудзь паняцця палягае менавіта ў тым, што пры яго меркаванні два спрэчныя сцверджанні будуць аднолькава фальшывыя, а значыць, — паколькі паміж імі не думаецца ніякае трэцяе — нраз гэтае паняцце не думаецца зусім нічога.
§ 52с
Вось жа, у падмурку першых дзвюх антыномій, якія я называю матэматычнымі, бо яны займаюцца складаннем альбо дзяленнем аднароднага; праз гэта я тлумачу, як яно робіцца так, што у іх абедзвюх фальшывыя як тэза, гэтак і антытэза.
Калі я вяду гаворку аб прадметах у часе і прасторы, дык я не гавару пра рэчы самі ў сабе, пра якія я нічога не ведаю, а пра рэчы ў з’яве — г. зн. пра досвед як асаблівы спосаб пазнання аб’ектаў, як ёсць адзіна даступным чалавеку. Што я думаю ў прасторы альбо ў часе, пра тое я не павінен казаць, што яно само сабою і без гэтых маіх думак існуе ў прасторы й часе; бо тады я пярэчыў бы сам сабе, бо прастора і час з усімі з'явамі ў іх не ёсць нечым, што існуе само сабою і па-за маімі ўяўленнямі, а ёсць адно спосабамі ўяўлення, і таму будзе недарэчна сцвярджаць, што просты спосаб уяўлення існуе і па-за нашым уяўленнем. Вось жа, прадметы пачуццяў існуюць толькі ў досведзе; наадварот, падаваць гэта так, нібы яны самі існуюць самастойна, па-за досведам, і перадусім уяўляць сабе, што досвед сапраўдны і без досведу, альбо паперадзе досведу.
Калі ж я буду пытацца пра велічыню свету, што да прасторы і часу, дык сцверджанне, што ён бясконцы, немагчымае для ўсіх маіх паняццяў у гэткай самай ступені, як і сцверджанне, што ён канечны. Бо ніводнае з іх не можа ўтрымоўвацца ў досведзе, паколькі не ёсць магчымым ані досвед бясконцае прасторы, альбо таксама бясконцага мінулага часу, ані абмежаванне свету праз пустую прастору, альбо таксама праз папярэдні пусты час; гэта ўсё толькі ідэі. Вось
жа, гэтая, вызначаная ў той альбо іншы спосаб велічыня свету павінна была б належаць яму самому, незалежна ад усялякага досведу. Але гэта пярэчыць паняццю свету пачуццяў, што ёсць выключна зместам з’явы, тут-быццё і повязь адбываецца толькі ва ўяўленні, а менавіта ў досведзе, бо яны нс ёсць не толькі рэчамі самімі ў сабе, але не ёсць і нічым іншым, як спосабам уяўлення. 3 гэтага вынікае, што, ііаколькі паняцце самаіснага свету пачуццяў само ў сабе супярэчлівае, вырашэнне праблемы вызначэння велічыні гэтага свету таксама заўсёды будзе фалыпывым — няважна, ці было б яно станоўчым, ці адмоўным.
I этае самае будзе справядлівым у дачыненні да другой антыноміі, што датычыць надзелу з’яваў. Бо яны ёсць простымі ўяўленнямі, a часткі існуюць толькі ва ўяўленні іх, а таму ў падзеле, г. зн., у мажлівым досведзе, у якім яны дадзеныя; і падзел не можа ісці далей за гэты досвед. Прымаць, што пэўная з’ява, напрыклад, з’ява цела, сама ў сабе, паперадзе ўсялякага досведу, утрымоўвае ўсе часткі, да якіх толькі можа дайсці мажлівы досвед, — гэта значыць: простай з’яве, што можа існаваць толькі ў досведзе, даваць разам з тым уласнае існаванне, што папярэднічае досведу, альбо сцвярджаць, што простыя ўяўленні існуюць, перш чым яны паўстануць ва ўяўленні, што супярэчыць самому сабе, а значыць, недарэчнае і ўсялякае развязанне гэтай непраўдзіва зразуметае задачы; хай бы пры гэтым сцвярджалася, што рэчы складаюцца з бясконца шматлікіх частак, альбо з канечнае колькасці простых частак.
§ 53
У першым (матэматычным) класе антыноміі непраўдзівасць меркавання палягала ў тым, што само сабе пярэчыць (а менавіта з’ява як рэч сама ў сабе), прэзентуецца як тое, што можна злучыць у адным паняцці. Што, аднак, да другога, а менавіта дынамічнага, класа антыноміі, дык непраўдзівасць меркавання тут палягае ў тым, што тое, што можа быць элучанае, прэзентуецца як супярэчнае, а значыць, калі ў першым выпадку абодва супрацьпастаўленыя сцверджанні былі непраўдзівымі, дык тут зноў сцверджанні, супрацьпастаўленыя адно аднаму выключна праз непаразуменне, могуць быць адначасова праўдзівымі.
Матэматычная повязь неабходна закладае (з гледзішча велічыні) аднароднасць таго, што знаходзіцца ў повязі; у той час як дынаміч-
ная повязь зусім таго не вымагае. Калі гаворка ідзе пра велічыню таго, што разлеглае, дык усе часткі павінны быць наміж сабою аднародныя; наадварот, у повязі прычыны і выніку, хоць аднароднасць таксама можа мець месца, але яна не ёсць неабходнаю; бо паняцце каўзальнасці (з дапамогаю якога штосьці ўстанаўляецца праз нешта зусім ад яго адрознае), прынамсі, таго не патрабуе.
Калі б мы прымал прадметы пачуццёвага свету за рэчы самі ў сабе, а вышэйзгаданыя законы прыроды — за законы рэчаў саміх у сабе, дык супярэчнасць была б непазбежнаю. Гэтаксама, калі б мы ўяўлялі сабе суб'ект свабоды нароўні з іншымі прадметамі як простую з’яву, дык мы таксама не маглі б унікнуць супярэчнасці; бо адначасова ў дачыненні да аднаго і таго прадмета ў адным і тым самым значэнні тое самае сцвярджалася б і адмаўлялася б. Калі, аднак, натуральная неабходнасць будзе аднесеная выключна да з’яваў, а свабода — да рэчаў саміх у сабе, дык ніякай супярэчнасці не ўзнікне, нават калі нрыняць альбо данусціць абедзве разнавіднасці каўзальнасці альбо нават калі паняцце каўзальнасці тае другой разнавіднасці было 6 вельмі складаным альбо і зусім незразумелым.