Пралегомены да любой будучай метафізікі, што можа ўзнікнуць як навука  Імануэль Кант

Пралегомены да любой будучай метафізікі, што можа ўзнікнуць як навука

Імануэль Кант
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 192с.
Мінск 2006
31.51 МБ
§ 42
Усе чыстыя развагавыя пазнанні маюць уласцівасць, што іх паняцці даюцца ў досведзе й іх тэзы таксама пацвярджаюцца досведам; аднак трансцэндэнтальныя пазнанні розуму ніяк не атрымоўваюць сваіх ідэяў з досведу, а іх тэзы ніколі не могуць быць пацверджаныя альбо абвергнутыя досведам; таму немагчыма выкрыць і тую памылку, што можа тут украсціся, іначай як толькі праз чысты розум; але гэта вельмі складана, бо якраз розум з дапамогаю сваіх ідэяў у натуральны спосаб робіцца дыялектычным, а гэтая непазбежная ілюзорнасць не можа быць утрыманая ў якіх-кольвечы межах праз ніякія аб’ектыўныя і дагматычныя доследы рэчаў, адно толькі праз суб ектыўны дослед самога розуму як крыніцы ідэяў.
§ 43
У «Крытыцы» я заўсёды найбольш увагі прысвячаў таму, каб не толькі старанна адрозніваць усе спосабы пазнання паміж сабою, але і таксама ўсе паняцні, што належаць да кожнага з іх, вывесці з іх супольнае крыніцы; праз гэта я не толькі мог — даведаўшыся, адкуль яны паходзяць — з пэўнасцю вызначыць іх ужыванне, але і таксама, каб я мог яшчэ і тую, да гэтае пары неацэненую перавагу, якой валодае пазнанне a priori, а менавіта — паводле прынцыпаў, паўнаты пры вылічэнні, класіфікацыі і спецыфікацыі паняццяў. Без гэтага ўсё ў метафізіцы ёсць рапсодыяй, у дачыненні да якой ніколі не вядома, ці таго, чым мы валодаем, нам досыць, ці таксама нечага
бракуе, і дзе менавіта гэта мае месца. Натуральна, што гэтую перавагу можна атрымаць выключна ў чыстай філасофіі, але якраз ад яе яна таксама стварае сутнасць.
Паколькі я знайшоў вытокі катэгорый у згаданых чатырох лагічных функцыях усіх высноваў развагі, дык цалкам наіуральным было шукаць вытокі ідэяў у тых трох функцыях разумовых вывадаў; бо калі адзін раз гэткія чыстыя разумовыя паняцці (трансцэндэнтальныя ідэі) дадзеныя, дык — калі няма жадання ўважаць іх, прыкладам, за прыроджаныя — з пэўнасцю іх няможна сустрэць нідзе, акрамя як ў тым самым дзеянні розуму, якое, наколькі яно датычыць толькі формы, стварае лагічны элемент разумовых вывадаў, а наколькі яно, аднак, прэзеітгуе развагавыя высновы датычна тае альбо іншае формы вызначанымі a priori — трансцэндэнтальныя паняцці чыстага розуму.
Фармальнае адрозненне паміж разумовымі вывадамі робіць неабходным іх падзел на катэгарычныя, гіпатэтычныя і дыз’юнктыўныя. Заснаваныя на гэтым разумовыя паняцці, гэткім чынам, папершае, утрымоўваюць ідэю поўнага суб’екта (субстанцыяльнае), па-другое, ідэю поўнага шэрагу ўмоваў, па-трэцяе, вызначэнне ўсіх паняццяў у ідэі поўнай сукупнасці ўсяго мажлівага*.
Першая ідэя была псіхалагічная, другая — касмалагічная, трэцяя — тэалагічная, а паколькі ўсе тры ствараюць нагоду для ўзнікнення дыялектыкі — кожная, што праўда, на свой капыл — дык на гэтым грунтуецца падзел усёй дыялектыкі чыстага розуму: на паралагізм, антыномію і, урэшце, ідэал розуму; праз гэтую вытворную туг робіцца абсалютна пэўным, што ўсе прэтэнзіі чыстага розуму тут прэзентаваныя ў поўнай меры і што ніводнага з іх не можа бракаваць, бо
*У дыз’юнктыўнай выснове мы раэглядаем усю магчымасць адносна пэўнага паняцця як падзеленую. Анталагічны прынцып суцэльнай дэфініцыі рэчы наогул (з усіх мажлівых супрацьлеглых прэдыкатаў кожнай рэчы належыць адзін), які адначасова ёсць прынцыпам усіх дыз’юнктыўных высноваў, закладае ў аснову сукупнасць усёй магчымасці, і ў гэтай сукупнасці магчымасць кожнае рэчы наогул уважаецца за вызначальную. Гэта служыць пэўным тлумачэннем вышэйпададзенага сцверджання, што дзеянне розуму ў дыз’юнктыўных разумовых высновах паводле формы тоеснае э дзеяннсм, дзякуючы якому ён стварае ідэю сукупнасці ўсялякае рэальнасці, urro ўтрымоўвае ў сабе назітыўны элемент усіх супрацьлеглых прэдыкатаў.
праз гэта цалкам вымяраецца сама здольнасць розуму, з якой бяруць пачатак усе гэтыя прэтэнзіі.
§ 44
У гэтым разглядзе ў цэлым вартае увагі тое, што ідэі розуму не прыносяць, гэтак як катэгорыі, якой-небудзь карысці што да ўжытку развагі ў дачыненні да досведу, а наадварот, бадай што, супярэчаць максімам разумовага пазнавання прыроды, хоць яны й ёсць неабходнымі дзеля іншае мэты, якую яшчэ толькі належыць вызначыць. Тое, ці душа ёсць нростаю субстанцыяй, альбо не, можа нам быць абсалютна ўсё роўна; бо паняцце простай сутнасці мы не зможам зрабіць адчувальным, а значыць, зразумелым in concrete, і таму, у дачыненні да спадзяванай магчымасці ўглядання ў прычыну з’яваў, яно абсалютна пустое і не можа служыць у якасці прынцыпу вытлумачэння таго, што дае ўнутраны альбо вонкавы досвед. Гэтаксама мала касмалагічныя ідэі пачатку свету альбо яго вечнасці (a parte ante) могуць быць нам нрыдатныя для таго, каб на іх падставе патлумачыць якое-кольвечы здарэнне ў самым свеце. Урэшце, у адпаведнасці са слушнаю максімай філасофіі прыроды мы павінны устрымоўвацца ад усялякага вытлумачэння ўладкавання прыроды, што выводзіцца з волі нейкае найвышэйшае істоты, бо гэта ўжо не ёсць філасофіяй прыроды, а толькі прызнаннем таго, што ў нас яна ідзе да свайго канца. Вось жа, ужытак гэтых ідэяў мае зусім іншае прызначэнне, чым прызначэнне тых катэгорый, дзякуючы якім і дзякуючы пабудаваным на іх прынцыпам, сам досвед толькі й робіцца мажлівым. Між тым, наша цяжкая аналітыка развагі была б зусі.м залішняю, калі б мы мелі на ўвазе толькі адно пазнанне прыроды — гэткае, якое можа быць дадзенае ў досведзе; бо розум як у матэматыцы, гэтак і ў навуцы аб прыродзе, зусім упэўнена і добра робіць сваю справу і без усёй той вытанчанай дэдукцыі; гэткім чынам, наша крытыка развагі злучаецца з ідэямі чыстага розуму ў пэўны намер, які выходзіць далёка па-за межы досведнага ўжытку развагі, пра які мы раней сказалі, што з гэткага гледзішча ён ёсць цалкам немажлівы й пазбаўлены прадмета альбо значэння. Але ўсё ж такі павінна існаваць згода паміж тым, што належыць да прыроды розуму, і тым, што належыць да прыроды развагі, а першая павінна спрычыняцца да дасканаласці апошняй і ні ў якім разе не можа яе заблытваць.
Развязанне гэтае праблемы выглядае наступным чынам: чысты
розум у сваіх ідэях не належыць да асаблівых прадметаў, якія выходзілі б за абсяг досведу; але ён дамагаецца толькі паўнаты ўжытку развагі ў сукуііным злучэнні досведу. Але гэтая паўната можа быць адно паўнатою прынцыпаў, а не наглядных уяўленняў ды прадметаў. I ўсё ж такі, каб уявіць яе сабе як вызначаную, розум яе мысліць сабе як пазнанне пэўнага прадмета, якое ёсць цалкам вызначаным датычна тых правілаў; аднак гэты прадмет ёсць толькі ідэяй, што мае як найбліжэй падвесці развагавае назнанне да паўнаты, што вызначана тою ідэяй.
§ 45 Папярэдняя заўвага да дыялектыкі чыстага розуму
Вышэй (у §§ 33, 34) мы паказалі, што чыстасць катэгорый ад усялякіх дамешкаў пачуццёвых дэфініцый можа схіліць розум да пашырэння іх ужытку, вывядзенне іх цалкам па-за межы ўсялякага досведу, на рэчы самі ў сабе, нягледзячы на тое, што гэтыя катэгорыі, як чыста лагічныя функцыі, хоць і могуць прэзентаваць рэч увогуле, але адны не могуць даць ніякага вызначанага паняцця пра якуюкольвечы рэч, бо самі не знаходзяць адпаведнасці ў ніякім наглядным уяўленні, якое магло б надаць ім значэнне і сэнс in concrete. Гэткага кшталту гіпербалічнымі прадметамі ёсць тыя, якія называюць ноўменамі, альбо чыстымі развагавымі сутнасцямі (лепей назваць іх чыста інтэлігібельнымі), як, прыкладам, субстануыя, што думаецца без трываласуі ў часе, альбо прычына, якая, аднак, дзейнічае не ў часе і г.д.; бо тады мы прыпісваем ім прэдыкаты, што служаць выключна дзеля таго, каб умажлівіць заканамернасць досведу, і, акрамя таго, пазбаўляем іх любых умоў нагляднага ўяўлення, пры якіх толькі й магчымы досвед, праз што тыя паняцці зноў страчваюць усялякае значэнне.
Але няма ніякае небяспекі, што развага сама ў сабе, без прымусу з боку чужых для яе законаў, гэтак ахвотна выходзіла б па-за свае межы ў сферу простых інтэлігібельных сутнасцяў. Але калі розум, які ніколі не можа быць цалкам задаволены ўсё яшчэ абумоўленым досведным ужыткам развагавых правілаў, патрабуе даканчэння гэтага ланцуга ўмоваў; гэтак раэвага выціскаецца са сваёй сферы, часткова каб прэзентаваць прадметы досведу ў такім надта пашыраным шэрагу, што ніякі досвед ужо не можа яго ахапіць; а з іншага
боку — нават дзеля таго, каб (з мэтай дапаўнення гэтага ланцуга) цалкам па-за межамі досведу шукаць ноўмены, за якія ён мог бы гэты ланцуг зачаніць; а праз тое, атрымаўшы, урэшце, незалежнасць ад умоваў досведу, надаць завершанасці сваім дзеянням. Вось жа, менавіта гэтым ёсць трансцэндэнтальныя ідэі, якія — цяпер згодна з сапраўднай, але прыхаванаю мэтаю натуральнага прызначэння нашага розуму — могуць быць скіраваныя не для ўтварэння пазамежавых паняццяў, але выключна для неабмежаванага пашырэння досведнага ўжытку; але ў выніку непазбежнае ілюзорнасці гэтыя ідэі зводзяць развагу да трансцэндэнтнага ўжытку, якія не могуць быць абмежаваныя толькі намерам заставацца ў сферы досведу, a абмяжоўваюцца адно з вялікай цяжкасцю праз навуковае павучанне.
§ 46
I.	Псіхалагічная ідэя
(«Крытыка», раздзел пра паралагізмы)
Ужо даўно было заўважана, што ва ўсіх субстанцыях нам невядомы сапраўдны прадмет, а менавіта тое, што застаецца пасля адасаблення ўсіх прыналежнасцяў (як прэдыкатаў), г. зн. само субсгпанцыяльнае, і нам у розны спосаб выказваліся скаргі на гэткую абмежаванасць нашага разумення. Але пры гэтым трэба зазначыць, што да чалавечае развагі належыць мець нрэтэнзіі не адносна таго, што ён не ведае, г. зн. не можа сам сабою вызначыць, сутнасць рэчаў, а наадварот, адносна таго, што ён дамагаецца пазнання гэтага як самой толькі ідэі, падобна да дадзенага прадмета. Чысты розум патрабуе ад нас шукаць для кожнага прэдыката рэчы прыналежны да яго суб’ект, а для гэтага суб’екта, які таксама неабходна ёсць прэдыкатам, мы б мусілі шукаць зноў яго суб’ект і гэтак далей да бясконцасці (альбо пакуль хопіць сілаў). Аднак адсюль вынікае, што мы не павінны ўважаць нішто з дасягнутага намі за апошні суб’ект і што тое, што ёсць субстанцыяльным, само не можа быць думанае нашаю развагай, хоць бы й самай праніклівай, і нават калі б перад ім была адкрытая ўся прырода; бо спецыфічная існасць наіпае развагі палягае ў там, што яна ўсё думае дыскурсійным чынам — г. зн., з дапамогаю паняццяў альбо адных прэдыкатаў, а значыць, гэтаму павінна спадарожнічаць адсутнасць абсалютнага суб екта. Таму таксама ўсе рэальныя ўласцівасці, праз якія мы пазнаем целы,