Пралегомены да любой будучай метафізікі, што можа ўзнікнуць як навука  Імануэль Кант

Пралегомены да любой будучай метафізікі, што можа ўзнікнуць як навука

Імануэль Кант
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 192с.
Мінск 2006
31.51 МБ
§ 55
III.	Тэалагічная ідэя
(«Крытыка-», раздзел пра трансцэндэнтальны ідэал)
Трэцяя трансцэндэнтальная ідэя, што дае матэрыял для самага важнага ўжытку розуму, які, аднак, калі мае характар выключна спекуляцыйны. робіцца збыткоўным (трансцэндэнтным) і менавіта
таму дыялектычным — гэта ідэал чыстага розуму. Паколькі — не так як пры псіхалагічнай і касмалагічнай ідэі — розум пачынае тут не з досведу і не імкнецца праз вызначэнне прычынаў, дзе магчыма, дасягнуць абсалютнае паўнаты прычыннага шэрагу, а цалкам адкідае досвед і ад адных толькі паняццяў аб тым, што ўвогуле можа ствараць абсалютную паўнату пэўкай існай рэчы, г. зн. ад ідэі найдасканалейшай пра-існасці, сыходзіць да вызначэння мажлівасці, a значыць і сапраўднасці ўсіх іншых рэчаў; таму тут лягчэй адрозніць ідэю, г. зн. простае ўяўленне існага, якая няхай думаецца і не ў досведным шэрагу, але дзеля патрэбы досведу — дзеля зразумеласці повязі, парадку і адзінства,— тут лягчэй адрозніць гэтую ідэю ад развагавага паняцця, чым у панярэдніх вьпіадках. Таму тут можна было б лёгка паказаць дыялектычную ілюзорнасць, якая паходзіць ад таго, што мы прымаем суб’ектыўныя ўмовы нашага мыслсння за аб’ектыўныя ўмовы саміх рэчаў і гіпотэзу, неабходную дзеля задавальнення нашага розуму, — за догму; і таму я не мушу тут далей узгадваць аб прэтэнзіях трансцэндэнтальнае тэорыі, бо тое, што нра гэта гаворыць крытыка, — зразумелае, пераканальнае і вырашальнае.
§ 56 Агульная заўвага датычна трансйэндэнтальных ідэяў
Прадметы, дадзеныя нам праз досвед, ёсць для нас незразумелымі з розных гледзішчаў, і шмат якія пытанні, да якіх нас падводзіць закон прыроды, калі яны будуць узнятыя на пэўны ўзровень, але ўсё-такі ў адпаведнасці з гэтымі законамі, зусім не могуць быць развязаныя — напр., чаму часткі матэрыі прыцягваюць адна адну. Але калі мы дарэшты пакінем прыроду альбо, працягваючы яе прычынную повязь, выйдзем па-за межы ўсялякага досведу, a потым заглыбімся ў самі ідэі, тады мы не зможам сказаць, што прадмет нам незразумелы і што прырода рэчаў ставіць перад намі невыканальныя заданні; бо тады мы маем дачыненне зусім не з прыродай альбо наогул з дадзенымі прадметамі, а адно з паняццямі, што маюць сваё паходжанне выключна ў нашым розуме, ды з чыста думкавымі існасцямі, адносна якіх усе заданні, што выцякаюць з іх паняцця, могуць быць выкананыя, бо розум у кожным выпадку
можа і павінен даваць поўную справаздачу пра свае спосабы дзеяння*.
Паколькі псіхалагічныя, касмалагічныя і тэалагічныя ідэі ёсць адно толькі чыстымі наняццямі розуму, якія не могуць быць дадзеныя ў ніякім досведзе, дык пытанні, якія перад намі ставіць розум адносна іх, зыходзяпь не ад прадметаў, а толькі ад саміх правіл розуму дзеля самазадавальнення апошняга, і на ўсе гэтыя пытанні магчыма атрымаць дастаткова поўныя адказы, што можа адбыцца праз тое, што будзе паказана, што яны ёсць прынцыпамі, якія маюць вартасць пры ўжытку нашае развагі дзеля поўнай яснасці, паўнаты й сінтэтычнага адзінства, а таму — проста і выключна для досведу, але досведу, узятага ў яго цэласнасці.
Але хоць абсалютная цэласнасць досведу і немагчымая, аднак толькі ідэя цэласнасці ведання паводле прынцыпаў наогул ёсць тым, што можа стварыць для яго пэўны асаблівы кшталт адзінства, a менавіта адзінства сістэмы, без якога наша пазнанне ёсць нечым фрагментарным і непрыдатным дзеля найвышэйшае мэты (якая заўсёды ёсць толькі сістэмаю ўсіх мэтаў); тут я маю на ўвазе не толькі практычную, але і найвышэйшую мэту спекуляцыйнага ўжытку розуму.
Трансцэндэнтальныя ідэі, у гэткі спосаб, выказваюць асаблівае прызначэнне розуму, менавіта як прынцыпу сістэматычнага адзінства ўжытку развагі. Калі ж гэтае адзінства пазнання разглядаюць так, як бьшцам яно ўласцівае аб’екту пазнання, калі яго, у сваёй сутнасці рэгудяцыйнае, робяць канстытуцыйным і пры гэтым пера-
*Таму спадар Платнэр ў сваіх афарызмах дасціпна заўважае: «Калі розум ёсць крытэрам, дык не можа існаваць аніякага паняцця, незразумелага чалавечаму розуму. Незразумеласць характарызуе выключна тое, што ёсць сапраўдным. Тут узнікае незразумеласць з недастатковасці набытых ідэяў». Вось жа, гэта толькі гучыць парадаксальна, а ў сапраўднасці зусім нс дзіўна, калі сцвярджаць, што ў прыродзе шмат што нам незразумслае (напр., рэнрадукцыйная здольнасць), але калі мы ўздымемся вышэй і самі выйдэем па-за межы прыроды, дык нам усё зробіцца зразумелым; бо мы тут цалкам пакідаем прадметы, што нам могуць быць дадзеныя, і займаемся проста самімі ідэямі, пры гэтым зусім добра разумеючы той закон, які розум прызначае для выканання развазе для яго ўжытку ў досведзе, бо ён ёсць уласным
прадуктам розуму.
конваюць сябе, што з дапамогаю гэтых ідэяў магчыма, у трансцэндэнтны сгюсаб, пашырыць сваё веданне далёка па-за межы ўсялякага досведу, у той час як гэтае веданне служыць толькі дзеля таго, каб наблізіць досвед у ім самім да яго завершанасці, г. зн. не абмяжоўваць яго нічым, што не можа да досведу належаць, — дык гэта ёсць проста непаразуменнем у ацэньванні ўласнага прызначэння нашага розуму і яго прынцыпаў, і гэта ёсць дыялектыкаю, якая часткова заблытвае досведны ўжытак розуму, а часткова даводзіць розум да нязгоды з самім сабою.
Заканчэнне
Пра вызначэнне межаў чыстага розуму
§ 57
Пасля тых надзвычай ясных доказаў, што мы падалі вышэй, было б недарэчнасцю спадзявацца, што мы можам даведацца пра якікольвечы нрадмет штосьці большае за тое, што належыць да яго мажлівага досведу, як і ў дачыненні да нейкай рэчы, наконт якой мы ўважаем праўдзівым тое, што яна не ёсць прадметам мажлівага досведу, мець прэтэнэію на найменшае пазнанне, г. зн. вызначэння рэчы ў адпаведнасці з яе ўласцівасцю, якой яна ёсць сама ў сабе; бо праз што мы можам зрабіць такое вызначэнне, калі час, прастора, і ўсе развагавыя паняцці і, па-за тым, усе тыя паняцці, абстрагаваныя дзякуючы эмпірычнаму нагляднаму ўяўленню альбо ўспрыманне ў пачуццёвым свеце, не маюць і не могуць мець аніякага іншага ўжытку, чым той, які палягае ў абумоўленні магчымасці досведу; калі ж мы адбіраем гэтую ўмову нават у чыстых развагавых паняццяў, тады яны не будуць вызначаць абсалютна ніякага аб’екта і ўвогуле не будуць мець аніякага значэння.
Але, з другога боку, яшчэ большаю недарэчнасцю было б, калі б мы ўвогуле не прыэнавалі ніякіх рэчаў саміх у сабе альбо захацелі б ува?каць наш досвед за адзіны мажлівы спосаб пазнання рэчаў і, як вынік, наша нагляднае ўяўленне ў прасторы й часе — за адзіна мажлівае нагляднае ўяўленне, а нашу дыскурсіўную развагу — за правобраз кожнае мажлівае развагі й, значыць, захацелі б уважаць прынцыпы мажлівасці досведу за ўсеагульныя ўмовы рэчаў саміх у сабе.
Нашы прынцыпы, што абмяжоўваюць ужытак розуму выключна дачыненнем да мажлівага досведу, адііаведным чынам, маглі б самі зрабіцца трансцэндэнтнымі, выдаючы межы нашага розуму за межы мажлівасці саміх рэчаў — прыкладам чаго могуць служыць Юмавы дыялогі — калі б пільная крытыка не ахоўвала межаў нашага розуму таксама ў дачыненні да яго эмпірычнага ўжытку і не вызначала б канцавога пункту яго прэтэнзій. Скептыцызм напачатку ўзнік з метафізікі і яе непаднагляднай дыялектыкі. Спачатку ён, з карысцю для досведнага ўжытку розуму, хацеў падаваць толькі ўсё
тое, што яго перавышае, як нікчэмнае і падманлівае, але паступова — паколькі было заўважана, што тыя ж самыя прынцыпы a priori, якімі карыстаюцца ў досведзе, неўпрыкмет і. як здавалася, з дакладна гэткай самай ступенню слушнасці, вядуць яшчэ далей, чым сягае досвед, — дык пачалі ставіць пад сумнеў і самі досведныя прынцыпы. Гэта, вядома, не зрабіла нам вялікага клопату; бо здаровая развага заўсёды захавае тут свае правы, адно што ў навуцы ўзнікла пэўная збянтэжанасць, якая не дазваляла вызначыць, наколькі і чаму менавіта нагэтулькі і не далей, можна давяраць розуму; а збянтэжанасці гэтай можна даць рады й запабегчы ёй у будучыні адзіна дзякуючы фармальнаму і выведзенаму з прынцыпаў вызначэнню межаў нашага ўжывання розуму.
[ эта праўда: па-за ўсялякім мажлівым досведам мы не можам даць аніякага вызначанага паняцця пра тое, чым могуць быць рэчы самі ў сабе. Але мы не здолеем цалкам устрымацца ад усялякага роспыту пра іх, бо досвед ніколі цалкам не задавальняе розуму; нры адказе на пытанні ён адсылае нас усё далей назад і пакідае ў незадаволенасці што да іх поўнага вырашэння, як гэта кожны ў дастатковай меры вывесці з дыялектыкі чыстага розуму, якая менавіта таму мае свой добры суб’ектыўны падмурак. Хто можа нармальна стрываць тое, тое што адносна прыроды нашае душы мы даходзім да поўнае свядомасці суб’екта і адначасова да пераканання, што гэтыя з’явы не могуць быць растлумачаныя матэрыялістычна, не пытаючыся пры гэтым, чым, уласна, ёсць душа, і, паколькі туг недастаткова ніякага досведнага паняцця, дык у кожным разе даводзіцца прыняць адмыслова дзеля гэтага пэўнае разумовае паняцце (простай нематэрыяльнай істоты), хоць мы ўвогуле не можам выказаць яго аб’ектыўную рэальнасць? Хто можа задаволіцца адным толькі самім досведным пазнаннем ва ўсіх касмалагічных пытаннях аб працягласці і велічыні свету, пра свабоду і прыродную неабходнасць, калі, безадносна да таго, як мы б пачыналі, кожны адказ, дадзены паводле досведных прынцыпаў заўсёды спараджае новае нытанне, якое таксама патрабуе адказу, а праз гэта выразна ііаказвае недастатковасць усіх фізічных спосабаў вытлумачэння дзеля задавальнення розуму? Урэшце, хто, пры поўнай выпадковасці і залежнасці ўсяго таго, што мы маглі б думаць і прымаць паводле досведных прынцыпаў, не бачыць магчымасці спыніцца на гэтых прынцыпах і не адчувае сябе змушаным — нягледзячы ні на якія забароны — згубіцца сярод

й’е.ГЧІК z’
нТГ . л..;'. Of d •
.•	!нд ■
Г ■	W idM
oq	 ад .-
■ • oq n	‘i -./. isj .ieiv

Аднак метафізіка ў дыдактычных спробах чыстага розуму (якія не былі пачатыя адвольна альбо з ахвотаю, але да іх змушае прырода розуму) даводзіць нас да пэўных межаў, і трансцэндэнтальныя ідэі менавіта з тае прычыны, што мы не можам без іх абысціся, а між тым не можам іх рэалізаваць, служаць дзеля таго, каб не толькі сапраўды паказаць межы ўжытку чыстага розуму, але і паказаць спосаб вызначэння аіюшніх; і ў гэтым таксама палягаюць мэта і карысць гэтае прыроднае здольнасці напіага розуму, якая спарадзіла метафізіку, як сваё ўлюбёнае дзіця; спараджэнне, якое, як і любое іншае на свеце, павінна быць прыпісанае не выпадку, а першапачатковаму зародку, мудра зладжанаму дзеля высокіх мэтаў. Бо метафізіка, мажліва, у сваіх найгалоўнейшых рысах закладзеная ў нас самою прыродай больш за ўсялякую іншую навуку, і на яе немагчыма глядзець як на прадукт свабоднага выбару альбо як на выпадковае пашырэнне пры развіцці досведу (ад якога яна сябе цалкам аддзяляе).