Пралегомены да любой будучай метафізікі, што можа ўзнікнуць як навука
Імануэль Кант
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 192с.
Мінск 2006
А\е я пачынаю падазраваць, што гэткая навуковая патрэба, мажліва, ніколі не прыходзіла яму ў галаву, бо ў іншым выпадку ён бы сканцэнтраваў сваю ўвагу на гэтым пункце, і нават няўдалая спроба ў гэткай важнай справе напаткала б павагу з яго боку. Калі яно так, дык мы зноў з ім добрыя сябры. Няхай ён колькі захоча заглыбляецца ў сваю метафізіку — ніхто ў гэтым яму не мусіць замінаць; толькі наконт таго, што ляжыць па-за межамі метафізікі, пра яе крыніцу, што знаходзіцца ў розуме, ён ужо не можа рабіць высновы. А тое, што маё падазрэнне мае падставы, я магу давесці гэтак: пра мажлівасць сінтэтычнага пазнання a priori, якое было сапраўднай задачай, ад развязання якой цалкам залежыць лёс метафізікі, да чаго дарэшты зводзілася і мая «Крытыка» (таксама, як і гэтыя мае «Пралегомены»), ён ані словам не абмовіўся. Ідэалізм, на які натыкнуўся рэцэнзент, і ў якім ён засеў, быў улучаны ў дактрыну толькі як адпаведны сродак для развязання тае задачы (хоць ён атрымаў сваё пацверджанне таксама праз іншыя падставы), і тут рэцэнзент павінен быў бы паказаць тое, што альбо сама задача не мае гэткае важнасці, якую я ёй надаю там (як і цяпер у «Пралегоменах»), альбо што яна зусім не можа быць развязаная з дапамогаю майго паняцця з’яваў, ці можа быць лепей развязаная ў іншы спосаб; але пра гэта я не знаходжу ў рэцэнзіі аніводнага слова. Значыць, рэцэнзент нічога не
зразумеў у маёй працы, а мажліва, таксама нічога ў духу ды сутнасці самой метафізікі, калі толькі не лічыць — чаму я аддаў бы перавагу — менавіта, што паспешлівасць рэцэнзента, з прычыны цяжкасці пераадолення гэткіх піматлікіх ператкодаў, кінула невыгодны цень на твор перад яго вачыма і зрабіла яго непазнавальным у яго найважнейшых рысах.
Надта далёка яшчэ да таго, каб які-небудзь навуковы часопіс — як бы добра і дбайна ні падбіраліся яго супрацоўнікі — мог бы ў галіне метафізікі, гэтак як у іншых сферах, падтрымліваць сваю наогул заслужаную рэпутацыю. Іншыя навукі і веды ўсё ж такі маюць свой уласны маштаб. Матэматыка мае яго ў самой сабе, гісторыя і тэалогія ў свецкіх кнігах альбо ў святых пісаннях, прыродазнаўства і медыцына — у матэмагыцы і ў досведзе, юрыспрудэнцыя ў зборах законаў, і нават справы смаку — у старажытных узорах. Але для характарыстыкі тае рэчы, што мае назоў метафізікі, трэба яшчэ знайсці маштаб (я зрабіў спробу вызначыць яго як і спосаб яго ўжытку). Што ж, аднак, трэба рабіць да таго часу, пакуль ён будзе вызначаны, а ўсё-такі ёсць неабходнасць рабіць высновы пра таоры гэтага кшталту? Калі яны маюць дагматычны характар, дык з імі можна абыходзіцца як заўгодна; але тут ніхто не будзе браць на сябе перад іншымі ролю майстра і заўсёды знойдзецца нехта, хто адплаціць яму тым самым. Калі ж яны маюць крытычны характар і бяруць пад увагу не іншыя працы, а сам розум, гэтак што тут няма прынятага ўжо маштабу характарыстыкі, а ён яшчэ толькі шукаецца, — дык, дапускаючы пярэчанні і звягу, трэба, аднак, каб у падмурку ляжала схільнасць да кампрамісу, бо патрэба тут мае супольны характар, і адсугнасць абавязковага разумення робіць вырашальна-судовы нозірк недарэчным.
Але каб гэтую маю абарону звязаць з інтарэсам супольнасці філасафавання, я прапаную спробу, якая мусіць вырашыць у справе спосабу, у які любыя метафізічныя доследы павінны быць скіраваныя да іх агульнае мэты. Гэта ёсць не чым іншым, як тым, што звычайна рабілі матэматыкі, каб у спрэчцы эа прыярытэт прадэманстраваць перавагу сваіх метадаў; а менавіта, кідаючы выклік рэцэнзенту, патрабуючы ад яго даказаць у яго спосаб, але абавязкова з выкарыстаннем падставаў a priori, адну-адзіную, адстойваную ім па-сапраўднаму метафізічную тэзу — г. зн., сінтэтычную і пазнаваную a priori, і ў кожным разе, адну з тых самых неабходных — напрыклад, прынцып
трываласці субстанцыі альбо неабходнага вызначэння падзеяў нраз іх прычыну. Калі ён гэтага не здолее зрабіць (а маўчанне ёсць прызнаннем у гэтым), тады ён павінен прызнаць, што, паколькі метафізіка без ападыктычнай пэўнасці тэзаў гэткага кшталту ёсць абсалютна нічым, дык іх мажлівасць альбо немажлівасць павінна перш за ўсё быць выкладзеная ў крытыцы чыстага розуму; а значыць, ён абавязаны альбо прызнаць, што гіадставы маёй крытыкі слушныя, альбо давесці іх нявартасць. Паколькі, аднак, я ўжо загадзя бачу, што, што пры ўсёй той бесклапотнасці, з якою ён дагэтуль давяраўся пэўнасці сваіх прынцыпаў, ва ўсёй галіне метафізікі не знойдзе — наколькі гаворка ідзе пра сур’ёзную спробу — хоць бы аднаго-адзінага, з якім ён мог бы смела выступіць, — дык я гатовы згадзіцца на самую выгодную для яго ўмову, якую толькі магчыма чакаць у спрэчцы, a менавіта, пазбавіць яго ад onus probandi і ўзяць яго на сябе.
Вось жа, у гэтых «Пралегоменах» і ў маёй «Крытыцы» (раздзел, у якім гаворка ідзе пра тэзы і антытэзы чатырох антыноміяў) ён знойдзе восем тэзаў, якія ў парах сунярэчаць адна адной, але кожная з якіх неабходна належыць да метафізікі, якая павінна альбо яе прыняць, альбо абвергнуць (хоць паміж імі няма такой, якая б свайго часу не прызнавалася якім-небудзь філосафам). Цяпер, ён паводле свайго жадання можа абсалютна свабодна выбраць адну з гэтых васьмі тэзаў і прыняць іх без даказвання, ад якога я яго назбаўляю, але толькі адну (бо губляць час для яго гэтаксама мала карысна, як і для мяне), каб пасля выступіць з нападамі на мой доказ антытэзы. Калі, аднак, я здолею гэты доказ уратаваць і гэткім чынам паказаць, што адваротнае прынятай ім тэзы можна давесці гэтакса.ма выразна паводле прынцыпаў, якія неабходна павінна прызнаць любая дагматычная метафізіка, — дык гэтым са.мым будзе выказана, што метафізіка мае нейкую прыроджаную загану, якую мы не здолеем растлумачыць, а яшчэ ў меншай ступені зліквідаваць, не дайшоўшы да месца яе паходжання, да самога чыстага розуму; і вось гэтак трэба альбо прыняць маю «Крытыку», альбо замяніць яе на нейкую лепшую, а значыць, яе трэба самае меншае вывучыць, чаго я адзіна толькі цяпер і жадаю. Калі, аднак, я не здолею ўратаваць свайго доказу, дык на баку майго апанента застанецца адна сінтэтычная тэза a priori, выведзеная з дагматычных прынцыпаў, праз што маё абвінавачванне побытавай метафізікі аказваецца несправядлівым, і я абавязваюся прызнаць яго асуджэнне маёй «Крытыкі» за слушнае
(хоць, відаць, гэта яшчэ далёка не ёсць неабходным наступствам). Але пры гэтым, здаецца, трэба было б пакінуйь інкогніта, бо ў іншым вынадку я не здолею вынайсці той спосаб, у я мог бы пазбегнуць таго, што, замест аднае задачы, мяне ўганаруюць альбо, хутчэй, заваляць сваімі задачамі шматлікія ананімныя і, аднак, не пакліканыя апаненты.
Прапанова такога даследавання крытыкі, за якім можа ісці выснова
Я абавязаны шаноўнай публіцы і за тое маўчанне, якім яна працяглы час уганароўвала маю «Крытыку»; бо гэта ўсё-такі сведчыць пра адкладанне высновы і, значьшь, пра нейкае меркаванне, што ў працы, якая сыходзіць з усіх нратаптаных сцежак і нракладае новыя, на якой адразу і немагчыма зарыентавацца. ёсць нешта такое, што магло б надаць новае жыпцё і плённасць важнай, але цяпер усохлай галіне чалавечых пазнанняў; а адсюль вынікае асцярожнасць, каб праз паспешлівыя высновы не паламаць і не знішчыць слабенькай яшчэ прышчэпленай флянсы. Толькі цяпер я менавіта і сустракаю ў «Gothaische gelehrte Zeilung» сціплую спробу заіюзненай з гэткіх прычын ацэнкі, грунтоўнасць якой (не зважаючы на падазроную ў гэтым пахвалу з майго боку) кожны чытач самастойна ўгледзшь дзякуючы дакладнаму і нескажонаму выкладу аднаго фрагмента, датычнага першых падставовых тэзаў майго твора.
Вось жа, я прапаную — паколькі на падставе аднаразовага агульнага позірку немагчыма выдаць адразу цэласную выснову пра ўсю вялізную пабудову — разгледзець яе па частках, пачынаючы ад надмурка, карыстаючыся нры гэтым «Пралегоменамі» як агульным абрысам, з якім пры неабходнасці можна было б параўноўваць саму тую працу. Гэтае жаданне, калі б яно не грунтавалася ні на чым іншым, як на ўяўленні важнасці, якую ныха звычайна надае ўсім сваім уласным творам, было б нясціплым і заслугоўвала б таго, каб быць з незадавальненнем адхіленым. Але цяпер справы ўсяе спекуляцыйнае філасофіі знаходзяцца ў гэткім стане, што яны дасягнулі мяжы, за якою ёй пагражае гюўнае знікненне, хоць чалавечы розум трымаецца за яе з невынішчальнай прыхільнасцю, якая цяпер —
толькі таму, што няспынна сутыкаецца з расчараваннямі — спрабуе, хоць і марна, ператварыцца ў абыякавасць.
У наш асвечаны час немагчы.ма дапусціць, каб шматлікія заслужаныя асобы не выкарыстоўвалі кожнага зручнага вьшадку дзеля супрацоўніцтва ў імя сугюльнага для ўсіх інтарэсу розуму, які ўсё больш ахопліваецца асветаю, калі толькі з яўляецца якая'кольвечы надзея праз гэта дасягнуць сваёй мэтьі. Матэматыка, прыродазнаўства, законы, мастацтвы, нават мараль і г.д. яшчэ не запаўняюць душу ў поўнай меры; у ёй заўсёды застаецца пэўная прастора, вызначаная для самога чыстага і спекуляцыйнага розуму; і пустата гэтае прасторы змушае нас шукаць у штучна створаных забаўках, альбо нават у летуценнях, бачнасць заняткаў і забаваў, а насамрэч толькі сіюсабу развеяцца, каб заглушыць абцяжарвальны покліч розуму, які, адпаведна свайму прызначэнню, дамагаецца нечага такога, што задавальняла б яго дзеля яго самога, а не толькі змушала б да працы, якая служыць іншым намерам альбо інтарэсу схільнасцяў. Таму таксама, як я небеспадстаўна мяркую, разважанне, якое займаецца выключна гэтым аб ёмам існага для сябе розуму, будзе мець — паколькі менавіта тут павінны сутыкнуцца і злучыцца ў адно цэлае ўсе іншыя веды і нават мэты — вялікую прывабнасць для кожнага, хто хоць бы толькі спрабаваў гэткім чынам пашырыць свае паняцці; і я нават рызыкнуў бы сказаць, што гэтая прывабнасць яе большая за тую, што маюць якія заўгодна іншыя тэарэтычныя веды, якія мы зусім неахвотна памянялі б на што іншае.
Але ж таму я і прапаную для плана альбо схемы дзеяння даследавання гэтыя «Пралегомены», а не саму «Крытыку», бо, калі гаворка ідзе пра змест, парадак і методыку ды рупнасць, якія я стасаваў да кожнае тэзы, каб іх дакладна ўзважваць і снраўджваць, перш чым іх прэзентаваць, — дык папраўдзе я яшчэ і цяпер гэтым цалкам задаволены (бо шмат гадоў спатрэбілася, каб я адчуў поўную задаволенасць не толькі ўсёй працаю, а часам і адной-адзінаю тэзаю ў дачыненні да яе крыніц), але я не зусім усцешаны маім выкладам у некаторых раздзелах навукі пра элементы, напр., у дэдукцыі паняццяў развагі, альбо ў паралагізмах чыст. роз., бо пэўная залішняя агульнасць агюведу шкодзіць выразнасці; замест гэтых раздзелаў «Крытыкі» можна пакласці ў падмурак спраўджванага тое, што гаворыцца пра іх тут у «Пралегоменах».