Пралегомены да любой будучай метафізікі, што можа ўзнікнуць як навука
Імануэль Кант
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 192с.
Мінск 2006
Прыклад высновы ў дачыненні да «Крытыкі», якая папярэднічае доследу
Гэткага кшталту выснову можна знайсці ў «Gottingische gelehrte Anzeigen», у трэцяй частцы Дадатку, за 19 студзеня 1782, стар. 40 і наст.
Калі аўтар, добра абазнаны ў прадмеце сваёй працы, у якой ён імкнуўся выкласці яго апрацаванне на падставе ўласных роздумаў, патрапляе ў рукі рэцэнзента, які, са свайго боку, дастаткова ііраніклівы, каб адсачыць тыя моманты, на якіх, уласна, грунтуецца вартасць альбо нявартасць працы, а пры гэтым не чапляецца да словаў, a вывучае рэчы, а не толькі аглядае і спраўджвае прынцыпы, з якіх зыходзіў аўтар, дык напраўду строгасць яго высноў можа аўтару не падабацца, але публіцы ўсё адно, бо яна пры гэтым выйграе; дый сам аўтар можа быць задаволены, што вось надарылася мажлівасць выправіць альбо растлумачыць свае працы, якія загадзя былі прааналізаваныя знаўцам і ў гэты спосаб — калі ён мяркуе, што ў сутнасці мае рацыю — прыбраць з дарогі камень спатыкнення, які ў будучым мог бы быць невыгодным для яго працы.
Я са сваім рэцэнзентам знаходжуся зусім у іншым становішчы. Ен, здаецца, зусім не разумее, пра што, уласна, ішла гаворка ў доследзе, якім я (удала альбо няўдала) займаўся; і я сапраўды не ведаю, ці віна за тое, што ён ніколі не здолеў выйсці думкаю па-за межы школьнае метафізікі, палягае ў дэфіцыце цярплівасці прадумаць вялікі аб’ёмам твор, альбо ў раззлаванасці на рэформу, што пагражае навуцы, у якой, на яго погляд, усё ўжо даўно было вытлумачана і даведзена да ладу, альбо таксама — гэтую мажлівасць я дапускаю з неахвотаю — сапраўдная абмежаванасць разумення; досыць таго, што ён з імпэтам праходзіць праз доўгі шэраг тэзаў, у звязку з якімі, калі не ведаць іх перадумоў, немагчыма думаць абсалютна нічога, та.м і сям раскідае свае нараканні, падставы якіх чытачу гэтаксама малазразумелыя, як і тыя тэзы, супраць якіх яны скіраваныя, і, у гэткі спосаб, ён не можа ані даваць карысную інфармацыю публіцы, ані прычыніць мне хоць якую шкоду ў вачах знаўцаў; таму я пакінуў бы па-за ўвагаю гэты водгук, калі б ён не ствараў мне нагоды даць пэўныя тлумачэнні, якія маглі б у пэўных выпадках засцерагчы чытачоў «Пралегоменаў» ад непаразумення. Аднак рэцэнзент, каб прыняць пункт
погляду, з якога яму найлягчэй было б увесь твор паказаць у нявыгадны для аўтара спосаб, не займаючыся аніякім сур’ёзным доследам, ён пачынае і заканчвае тым самым, што гаворыць: «Гэтая праца ёсць сістэмаю трансцэндэнтальнага (альбо, як ён гэта перакладае, найвышэйшага*) ідэалізму».
Убачыўшы гэтыя словы, я адразу сцяміў, якая гэта будзе рэцэнзія: прыкладна такая, як калі б некаму, хто ніколі нічога не чуў пра геаметрыю, трапіўся Эўклід і ён, пагартаўшы яго і паразглядаўшы розныя фігуры, потым на нытанне, што ён пра гэта думае, адказаў бы нешта такога кшталту: «1 этая кніжка — сістэматычны курс рысавання; аўтар карыстаецца асабліваю моваю, каб даваць цьмяныя, невыразныя інструкцыі, якія, урэшце, не могуць прывесні да таго самага, што кожны можа зрабіць з дапамогаю добрага вымярэння вокам і г.д.»
Але дазвольце нам паглядзець больш пільна, што гэта за ідэалізм, які праходзіць праз усю маю працу, хоць ён далёка не ўтварае душу маёй сістэмы.
Тэза кожнага сапраўднага ідэаліста, ад элеацкае школы да біскупа Бёрклі ўтрымоўваецца ў наступнай формуле: «Усялякае пазнанне праз пачуцці й досвед ёсць не чым іншым, як толькі ілюзіяй, а праўдзівасць палягае толькі ў ідэях чыстае развагі й розуму».
Прынцып, які непадзельна кіруе маім ідэалізмам, аднак, гучыць наступным чынам: «Усялякае пазнанне рэчаў з аднае толькі чыстае развагі альбо чыстага розуму ёсць не чым іншым, як толькі ілюзіяй, a толькі ў досведзе ёсць праўдзівасць».
Але ж гэта — поўная процілегласць таму, сапраўднаму ідэалізму;
*Ні ў якім разе не «найвышэйшы». He для мяне высокія вежы і падобныя да іх метафізічна высокія мужы, вакол якіх — адных і другіх — зазвычай многа ветру. Маё месца — гэта плённая глыбіня (bathos) досведу, а слова «трансцэндэнтальны», якога шматкроць паказанае мною значэнне нават не было зразуметае рэцэнзентам (гэтак павярхоўна ён на ўсё глядзеў), значыць не тое, што выходзіць па-за межы ўсялякага досведу, але штосьці такое, піто яму (a priori) хоць і папярэднічае, але пе ёсць прызначанае ні для чаго іншага, акрамя як зрабіць мажлівым досведнае пазнанне. Калі гэтыя паняцці псрасягаюць досвед, тады іх ужытак называецца трансцэндэнтным і адрозніваецца ад іманентнага, г. зн. абмежаванага досведам. ужытку. Усім гэткага кшталту непаразуменвям мы дастаткова запярэчылі ў гэтай працы, але рэцэнзент знаходзіў сваю выгоду ў непаразуменнях.
як жа выйшла, што я ўжываю гэты выраз дзеля абсалютна іншае мэты, і як рэцэнзент дайшоў да таго, каб яго паўсюль бачыць?
Развязак гэтае цяжкасці палягае ў нечым такім, што можна было б лёгка зразумець з кантэксту працы, калі б было гэткае жаданне. 1 Ірастора і час, разам з усім, што яны ў сабе ўтрымоўваюць, не ёсць рэчамі самімі ў сабе альбо іх уласцівасцямі, а належаць толькі да іх з’яваў; дасюль я маю адно меркаванне з тымі ідэалістамі. Аднак яны, а сярод іх асабліва Бёрклі, уважаюць прастору за чыста эмпірычнае ўяўленне, якое, гэтаксама як з’явы ў ёй, разам з усімі азначэннямі вядомае толькі з дапамогай досведу альбо ўспрымання; я ж, наадварот, паказваю перадусім, што прастора (і таксама час, на які Бёрюіі не звярнуў увагі) з усімі яе азначэннямі a priori, бо яна, як і час, уласцівая нам паперадзе ўсялякага ўспрымання і досведу, як чыстая форма нашае пачуццёвасці і робіць мажлівым усялякае нагляднае ўяўленне, а значыць, і ўсе з’явы. Адсюль вынікае, што, паколькі праўдзівасць грунтуецца на агульных і неабходных законах як сваіх крытэрах, досвед у Бёрк.іі не можа мець аніякіх крытэраў праўдзівасці, бо ён не закладаў у падмурак яго з’яваў a priori нічога; з чаго натуральна вынікала, што яны ёсць нічым іншым, а толькі сўцэльнай ілюзіяй; у нас жа, наадварот, прастора і час (у сувязі з чыстымі гіаняццямі развагі) a priori ствараюць для ўсялякага мажлівага досведу яго закон, які разам з тым выдае слушны крытэр, каб адрозніваць у ім нраўдзівасць ад ілюзорнасці*.
Вось жа, мой так эваны (уласна крытычны) ідэалізм мае своеасаблівы кшталт; а менавіта, ён абвяргае ідэалізм звычайны, а дзякуючы яму ўсялякае пазнанне a priori, нават геаметрычнае пазнанне, перадусім атрымоўвае аб’ектыўную рэальнасць, якая без гэтай маёй даказанай ідэальнасці прасторы і часу не магла б сцвярджацца нават
*Сапраўдны ідэалізм заўсёды мае на мэце нейкі мройлівы намер, дый ён не можа мець іншага намеру; а мой ідэалізм існус толькі дзеля таго, каб спасцігнуць мажлівасць нашага пазнання a priori датычна прадметаў досведу, што ёсць праблемаю, якая дагэтуль не была вырапіаная, а нават і пастаўленая. Праз гэта цяпер падае ўвесь мройлівы ідэалізм, які заўсёды (як гэта відаць ужо ў Платона) з нашых пазнанняў a priori (нават геаметрычных) рабіў высновы наконт іншага, акрамя пачуццёвага, (а менавіта інтэлектуальнага) уяўлення, бо нікому не прыходзіла ў галаву, што праз пачуцці можна таксама складаць уяўленні a priori.
самымі руплівымі рэалістамі. Пры гэткім стане рэчаў я хацеў бы, каб пазбегнуць любых непаразуменняў, назваць гэтае маё паняцце іначай; але цалкам яго змяніць яго б не ўдалося. Вось жа, няхай мне будзе дазволена называць яго ў будучыні — як гэта ўжо рабілася вышэй — фармальным, а яшчэ лепей — крытычным ідэалізмам, каб адрозніваць яго ад дагматычнага ідэалізму Бёрклі і ад скептычнага Дэкартаваіа.
Далей у рэцэнзіі на гэтую кнігу я не знаходжу нічога значнага. Яе аўтар робіць высновы пра ўсё en gros, у манеры, выбранай разумна, бо пры гэтым ён не раскрывае ані свайго ведання, ані няведання; адна-адзіная разгорнутая выснова еп diitail. калі б яна, як належыць, закранала галоўнае пытанне, магла б выкрыць, мажліва, маю намылку, а мажліва, — таксама і ступень арыентацыі рэцэнзента ў гэткага кшталту доследах. Някепска была прыдуманая і наступная хітрасць, каб загадзя адбіць ахвоту да чытання гэтай кнігі ў чытачоў, якія прывыклі складаць сабе паняцце пра кнігі з газетных артыкулаў: на адным дыханні нераказаць, адну за адною, мноства такіх тэзаў, якія, па-за звязкам з іх доказамі і тлумачэннямі (асабліва, калі яны гэтак супрацьстаяць любой школьнай метафізіцы) неабходна павінны здавацца бессэнсоўнымі ; давесці ў гэткі спосаб чытача да адчування агіды і потым, пазнаёміўшы мяне з глыбокадумнаю тэзай пра тое, што трывалая ілюзорнасць ёсць праўдаю, скончыць суровым, хоць і бацькоўскім павучаннем: навошта гэтая спрэчка супраць агульнапрынятае мовы. навошта і адкуль гэтае ідэалістычнае адрозніваннеВыснова, якая зводзіць усю асаблівасць маёй кніжкі, што напачатку была абвінавачаная ў метафізічнай ерасі, урэшце да толькі моўнага наватарства, выразна даводзіць тое, што мой прэтэнцыёзны суддзя нічога з яе не зразумеў, у тым ліку і таксама самога сябе.*
* Рэцэнзент вайчасцей ваюе са сваім уласны.м ценем. Калі я праўдзівасць досведу проціпастаўляю сненню, дык ён зусім не зважае, што гаворка тут ідзе толькі пра вядомы Somnio objective sumpto Вольфавай філасофіі, які ёсць адно фармальным, і пры гэтым увага не звяртаецца на розніцу паміж сном і яваю, а ў трансцэндэнтальнай філасофіі й не можа эвяртацца. Зрэшты, маю дэдукцыю катэгорый і табліцу развагавых прынцыпаў ён называе «агульнавядомымі прынцьшамі логікі й анталогіі, выказанымі ў ідэлістычны спосаб». Будзе дастаткова, калі чытач у гэтым пытанні зазірне ў гэтыя «Пралегомены», каб пераканацца, што няможна было зрабіць больш убогай і нават гістарычна няслушнай высновы.
Між тым, рэцэнзент гаворыць як чалавек, які павінен рэнрэзентаваць важныя і выдатныя погляды, якія ён, аднак, трымае прыхаванымі; бо ў дачыненні да метафізікі мне апошнім часам не вядома нічога такога, што магло б гэткі тон апраўдваць. Аднак ён робіць вельмі няслушна, хаваючы ад свету свае адкрыцці, бо, несумненна, шмат з кім адбываецца тое, што і са мною, а менавіта, пры ўсім тым цудоўным, што ўжо даўно было напісана ў гэтай галіне, яны, аднак, аніяк не здолелі знайсці, каб навука нраз гэта прасунулася хоць бы на крок наперад. Зрэшты, завастрэнне дэфініцый, стварэнне для кульгавых аргументаў новых падпорак, прышываць да лахманоў метафізікі новыя латкі альбо надаванне ім новага фасону — усё гэта можна яшчэ знайсці, але свет таго не патрабуе. Метафізічнымі сцверджаннямі свет сыты; патрэбныя магчымасць гэтай навукі, крыніцы, з якіх можна вывесці пэўнасць тых самых сііверджанняў, і надзейныя крытэры, каб адрозніваць дыялектычную ілюзорнасць чыстага розуму ад праўдзівасці. Рэцэнзент павінен мець да гэтага ключ, іначай ён ніколі б не стаў прамаўляць гэткім высокім тонам.