Пралегомены да любой будучай метафізікі, што можа ўзнікнуць як навука
Імануэль Кант
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 192с.
Мінск 2006
He варта чакаць, што чалавечы дух калі-небудзь цалкам адмовіцца ад метафізічных доследаў, гэтаксама як не варта чакаць і таго, што некалі мы адмовімся дыхаць, каб у нашыя лёгкія не трапляла забруджанае паветра. Вось жа, на свеце ў кожнага чалавека, перадусім у таго, хто займаецца рэфлексіяй, будзе метафізіка, якую — праз адсутнасць публічна вядомай меркі — кожны збудуе на свой лад. Вось жа, тое, што дагэтуль называлася метафізікай, не можа задаволіць ніякага дапытлівага розуму, але зусім немагчыма ад яе і адмовіцца, таму таксама трэба нарэшце альбо самастойна зрабіць спробу крьггыкі чыстага розуму, альбо, калі гэткая ўжо існуе, даследаваць яе і ўчыніць ёй усёабдымную праверку, бо іначай няма іншага спосабу задаволіць гэтую пільную патрэбу, якая ёсць нечым большым за простую цікаўнасць.
3 таго часу, як я ведаю крытыку, дачытаўшы да канца які-небудзь твор метафізічнага зместу, які, дзякуючы вызначэнню сваіх паняццяў, разнастайнасці і парадку, а таксама даступнаму выкладу, гэтаксама мяне забаўляў, як і выхоўваў, я ніяк не магу ўстрымацца ад пытання: ці прасунуў гэты аўтар метафізіку хоуь бы на крок далей? Вучоных мужоў, чые працы мне ў іншым сэнсе былі карыснымі й заўсёды спрыялі культуры ўлады маіх душэўных сілаў, я
перапрашаю, бо прызнаіося, што ані ў іх, ані ў маіх меншых спробах (на карысць якіх, аднак, прамаўляе самалюбства) я не мог знайсці нічога такога, што б прасунула навуку хоць на драбок наперад, і гэта з тае натуральнае прычыны, што гэтая навука яшчэ не існуе, а яе немагчыма скласці па частках, бо яе зародак, аднак, павінен быць цалкам перадствораны ў крытыцы. Але каб пазбегнуць усялякіх ненаразуменняў, з таго, што было дагэтуль сказана, трэба сабе прыгадаць, што хоць праз аналітычнае трактаванне нашых паняццяў і напраўду бывае шмат карысці для развагі, але, разам з тым, навука (метафізікі) ані ў найменшай ступені наперад не прасоўваецца, бо гэтыя класіфікацыі паняццяў ёсць адно толькі матэрыяламі, з якіх навуку толькі яшчэ належыць змайстраваць. Як бы, прыкладам, ні раскладалася на часткі і ні вызначалася паняцце субстанцыі альбо прыналежнасцяў, гэта будзе ўсяго толькі падрыхтоўкаю да будучага ўжытку. Але калі я не магу давесці, што ва ўсім, што існуе, субстанцыя цвёрда захоўваецца і толькі іірыналежнасці змяняюцца, дык з дапамогай усяго таго аналітычнага раскладу навука ані не рушыла наперад. А пры ўсім тым метафізіка да гэтага часу не здолела даказаць a priori ані гэтую тэзу, ані закон нра дастатковую падставу, а яшчэ ў меншай меры больш складаную тэзу, напр., з псіхалогіі й касмалогіі, дый увогуле не здолела даказаць ніякую сінтэтычную тэзу; вось жа, увесь іэты аналіз наняццяў не стварыў анічога, ні да чаго не прывёў, і навука пасля ўсяго гэтага капання і гвалту знаходзіцца тамсама, дзе яна была за часоў Лрыстотэля, хоць падрыхтоўчыя захады да яе, бясспрэчна, былі б лепшымі за ранейшыя, калі б толькі быў знойдзены слушны шлях да сінтэтычных пазнанняў.
Калі б хто-небудзь адчуў сябе абражаным праз гэта, дык ёп мог бы лёгка адхіліць маё абвінавачванне, няхай бы ён прывёў толькі адну-адзіную сінтэтычную тэзу, прыналежную да метафізікі, якую ён бы падахвоціўся даказаць a priori дагматычным чынам, альбо толькі тады, калі ён гэта здзейсніць, я прызнаю, што ён насамрэч прасунуў гэтую навуку наперад, нават калі гэтае сцверджанне, акрамя таго, у дастатковай меры пацвярджалася таксама праз побытавы досвед. Аніякае патрабаванне не можа быць больш памяркоўным 1 больш слушным, як гэта, а ў выпадку (бясспрэчна пэўным) яго невыканання няма больш справядлівага вердыкту за той, што метафізіка як навука дагэтуль зусім яшчэ не існавала.
Толькі дзве рэчы я павінен выключыць на той выпадак, калі б мой
выклік быў прыняты: па-першае, гульню ў праўдападабенства і стварэнне дапушчэнняў, якая гэтаксама кепска пасуе метафізіцы, як і геаметрыі; па-другое, развязак пытання праз чарадзейную палачку гэтак званае здаровае чалавечае развагі, якая не кожнага б’е, але дзейнічае паводле асабістых упадабанняў.
Што да першае ўмовы, дык, напэўна, не можа быць нічога больш недарэчнага, як угрунтоўваць свае высновы ў метафізіцы — філасофіі, што выцякае з чыстага розуму — у верагоднасці й меркаваннях. Усё, што пазнаецца a priori, менавіта праз гэта мяркуецца як праўдзівае ападыктычна і гэтак мусіць даказвацца. 3 гэткім самым поспехам можна было б угрунтоўваць геаметрыю і арыфметыку у меркаваннях; бо, калі ў апошняй ідзе гаворка пра calcu/um probabilium (вылічэнне імавернасцяў), дык тут утрымоўваюцца не верагодныя, а зусім пэўныя высновы пра ступень мажлівасці вядомых выпадкаў, пры пэўных аднастайных варунках, якія ў суме ўсіх мажлівых выпадкаў павінны зусім бездакорна адбыцца ў адпаведнасці з правілам, хоць у дачыненні да кожнага канкрэтнага выпадку яно недастаткова акрэсленае. Толькі ў эмпірычным прыродазнаўстве могуць дапускацца меркаванні (дзякуючы індукцыі й аналогіі), але, прынамсі, магчымасць таго, што я мяркую, павінна быць зусім пэўнаю.
Яшчэ горш абгрунтаванаю ёсць спасылка на здаровую чалавечую развагу, калі гаворка ідзе пра паняцці і падставовыя тэзы, не пра тое, наколькі яны маюць захоўваць адэкватнасць у дачыненні да досведу, а пра тое, наколькі яны маюць вартасць і па-за досведнымі ўмовамі. Бо што такое здаровая развага? Гэта побытавая развага, наколькі ён робіць слушныя высновы. А што такое гюбытавая развага? Гэта — здольнасць пазнання і ўжытку правіл in concrete, у адрозненне ад спекуляцыйнае развагі, якая ёсць здольнасцю пазнання правіл in abstracto. Гэтак, да прыкладу, здаровая развага наўрад ці зразумее правіла, што ўсё, што адбываецца, вызначаецца яго прычынаю і ніколі не спасцігне таго ў яго ўсеагульнасці. Таму ёй патрэбны будзе прыклад з досведу, і калі яна пачуе, што ён ёсць ні чым іншым, як тое, што яна заўсёды думала, напрыклад, калі была разбітая шыба альбо нешта прапала з дому, — дык тады яна зразумее гэтую тэзу і пагодзіцца з ёю. Побытавая развага не знаходзіць аніякага іншага ўжытку, акрамя толькі таго, наколькі яна можа свае правілы (хоць яны ў ёй насамрэч прысутныя ў ёй a priori) убачыць пацверджанымі ў досведзе, а значыць, усвядоміць іх a priori і неза-
лежна ад досведу, — і належыць спекуляцыйнай развазе, выходзячы гэткім чынам па-за далягляд побытавае развагі. Метафіэіка, аднак, мае дачыненне выключна з апошнім згаданым спосабам пазнання і, напэўна, пра нашу здаровую развагу кепска сведчыць спасылка на таго гаранта, які не мае чаго тут сказаць і на якога толькі глядзяць зверху — хіба што мы маем праблемы і, заглыбіўшыся ў спекуляцыйнасць, мы не дамо рады самі сабе дапамагчы.
Звычайным спосабам уцёкаў, якім карыстаюцца гэтыя фальшывыя сябры здаровае чалавечае развагі (што часам яе ўсхваляюць, але найчасцей ёю пагарджаюць), ёсць наступны: яны кажуць, маўляў, павінна ж існаваць колькі сказаў, праўдзівых беспасярэдне, якія не толькі не вымагаюць доказаў, але пра якія і не трэба рабіць аніякае справаздачы; бо іначай ніколі не дойдзеш да канца з падставамі сваіх высноў; але з мэтаю даказаць гэтае паўнамоцтва яны ніколі не здолеюць (накінуўшы ўбаку тэзу супярэчнасці, якой, аднак, недастаткова для выкаэвання праўдзівасці сінтэтычных высноў) прывесці аніякага іншага бясспрэчнага прыкладу, які яны маглі б беспасярэдне прыпісаць побытавай чалавечай развазе, чым матэматычныя палажэнні: напр., што два памножыць на два будзе чатыры, што паміж двума пунктамі можна нравесці толькі адну прамую і г.д. Аднак гэта высновы. што вельмі далёка адстаяць ад метафізікі. Бо ў матэматыцы я магу сам зрабіць (сканструяваць) усё тое, што ўяўляю сабе мажлівым у паняцці; я дадаю да двух іншыя два і сам складаю лік чатыры, альбо ў думках праводжу рознага кшталту лініі ад аднаго пункта да другога і знаходжу толькі адну-адзіную, якая ва ўсіх сваіх частках (як роўных, гэтак і няроўных) тоесная сабе. Але з дапамогаю ўсяе сілы свайго мыслення я не магу вывесці з паняцця аднае рэчы паняцце другой, чыё тут-быццё знаходзіцца ў неабходнай повязі з першаю; дзеля гэтага я павінен звярнуцца па данамогу да досведу, і хоць мая развага a priori дае мне (але заўсёды толькі адносна мажлівага досведу) наняцце пра гэткую повязь (каўзальнасць), алс я не магу — гэтак як паняцці матэматыкі — a priori прэзентаваць у наглядным уяўленні, а значыць, паказаць яго мажлівасць a priori; гэтае паняцце, разам з прынцыпамі яго ўжытку, заўсёды вымагае, калі яно мусіць мець вартасць a priori — чаго мы, аднак жа, дамагаемся ў метафізіцы — апраўдання і дэдукцыі свае мажлівасці; бо ў процілеглым выпадку невядома, як далёка сягае яго вартасць і ці можна яго ўжываць выключна ў межах досведу альбо па-за
ім. 1 этак вось у метафізіцы, як спекуляцыйнай навуцы чыстага розуму, ніколі немагчыма спасылацца на побытавую чалавечую развагу, але нам дазваляецца гэта рабіць, калі мы вымуіпаныя яе, гэтую навуку, пакінуць і (у пэўных справах) адмовіцца ад любога чыстага спекуляцыйнага пазнання, якое заўсёды павінна быць веданнем, a значыць, ад самой метафізікі і яе павучанняў; і калі для нас адзіна мажліваю ёсць разумная вера, якую мы бачым дастатковаю дзеля сваіх патрэб ( а можа быць, і больш дабратворнаю за самое веданне). Бо тады зусім мяняецца вобраз рэчы. Метафізіка павінна быць навукаю не толькі ў цэлым, але і ў сваіх частках, альбо яна ёсць абсалютна нічым; 6о яна, як спекуляцыйнасць чыстага розуму, нідзе не мае апірышча, акрамя як ва ўсеагульных рэфлексіях. Па-за ёю, аднак, праўдападабенства і здаровая чалавечая развага могуць мець свой карысны і правамерны ўжытак, але паводле цалкам уласных прынцыпаў, вага якіх заўсёды залежыць ад дачыненняў з практычнымі рэчамі.
Вось чаго я, на мой іюгляд, маю права патрабаваць дзеля мажлівасці метафізікі як навукі.
Дадатак
Пра тое, што можа здарыцца, каб зрабіць метафізіку як навуку рэальнаю
Паколькі ні на адным шляху, якія былі дагэтуль працярэбленыя, гэтая мэта дасягнутая не была, а без чапярэдняй крытыкі чыстага розуму ніколі й не будэе дасягнутая, дык падаецца, што жаданне дакладна і пільна даследаваць прапанаваную тут спробу яе дасягнення, не пазбаўленае слушнасці,— калі толькі не нрызнаць яшчэ болей лагічным зусім адмовіцца ад усялякіх прэтэнзій на метафізіку, наконт чаго, калі толькі заставацца верным свайму рашэнню, запярэчыць нічога нельга. Калі прымаць хаду рэчаў так, як яна напраўду мае месца, а не так, як яна мусіла б развівацца, дык бываюць высновы двух гатункаў: выснова, якая папярэднічае доследу, і так ёсць у нашым выпадку, калі чытач на падставе сваёй метафізікі робіць выснову пра крытыку чыстага розуму (якая толькі мусіць даследаваць гэтую мажлівасць), і потым іншую выснову, што ідзе ўслед эа доследам, калі ўжо чытач здолее на нейкі час пакінуць убаку высновы, што вынікаюць з крытычных доследаў, якія б у значнай ступені маглі парушыць прынятую ім метафізіку, і перадусім вывучае падставы, з якіх можна рабіць тыя вывады. Калі б тое, што падаецца ў побытавай метафізіцы, было несумненна пэўным (напрыклад, як геаметрыя), дык першы спосаб рабіць высновы меў бы вартасць; бо калі вывады з вядомых прынцыпаў супярэчаць несумненна праўдзівым рэчам, дык тыя прынцыпы фальшывыя і павінны быць адкінутыя без усялякага далейшага доследу. Калі ж, аднак, становішча абстаіць не так, што метафізіка мае занас бясспрэчна праўдзівых (сінтэтычных) тэзаў, а наадварот — што мноства яе тэзаў, будучы, мусіць, не горшымі за іншых, застаюцца, аднак, не менш фіктыўнымі і ў сваіх высновах супярэчаць самім сабе, а пры гэтым няма абсалютна ніякага надзейнага крытэру праўдзівасці яе ўласна-метафізічных (сінтэтычных) тэзаў,— у такім выпадку першы спосаб вывядзення высноваў не можа быць дапушчальны, а вывучэнне прынцыпаў крытыкі павінна папярэднічаць любой выснове пра яе вартасць альбо нявартасць.