Пралегомены да любой будучай метафізікі, што можа ўзнікнуць як навука
Імануэль Кант
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 192с.
Мінск 2006
I вось я знаходжу, што псіхалагічная ідэя, хоць яна дае мне гэтак мала датычна чыстай панаддосведнай чалавечай душы, але, прынамсі, досыць выразна гіаказвае недастатковасць гэтых паняццяў, a праз гэта адхіляе мяне да матэрыялізму, як такога псіхалагічнага паняцця, якое ёсць непрыдатным для вытлумачэння іірыроды, а апроч таго, звужае розум з практычнага гледзішча. Гэтак, касмалагічныя ідэі праз відочную недастатковасць усялякага мажлівага пазнання прыроды дзеля задавальнення розуму ў яго правамерных пошуках служаць для таго, каб паўстрымаць нас ад натураліэму, які выдае. прыроду за самадастатковую з’яву. Урэшце, паколькі любая натуральная неабходнасць у пачуццёвым свеце заўсёды ёсць абумоўленаю, праз тое, што кожны раз падразумяваецца залежнасць адных рэчаў ад другіх і безумоўная неабходнасць можна знайсці выключна ў адзінстве пэўнай прычыны, адрознай ад пачуццёвага свету, а з іншага боку, каўзальнасць гэтай прычыны, калі б яна была проста прыродаю, ніколі не магла б вытлумачыць тут-быццё таго, што ёсць выпадковым, як свайго настуііства, дык розум з дапамогаю тэалагічнай ідэі вызваляецца ад фаталізму — прычым як фаталізму сляпой натуральнай неабходнасці ў сувязі самой прыроды, без першага прын-
цыпу, гэтак і ў каўзальнасці самога гэтага прынцыгіу, і вядзе да наняцця прычыны праз свабоду, а значыць, да паняцця найвышэйшае інтэлігентнасці. Гэтак трансцэндэнтальныя ідэі хоць і не прызначаныя для таго, каб нас навучаць, але ўсё-такі служаць для нейтралізацыі дзёрзкіх сцверджанняў (іпто звужаюць абшар розуму) матэрыялізму, натуралізму і фаталізму, каб праз гэта знайсці прастору маральным ідэям па-за сфераю спекуляцыйнасці; і гэта, здаецца мне, у пэўнай ступені растлумачвала б тую прыродную здольнасць.
Практычная карысць, якую можа мець чыста спекуляцыйная навука, ляжыць па-за межамі гэтае навукі й, значыцца, можа разглядацца толькі як схолія і, гэтаксама як усе схоліі, не належыць да самой навукі як яе частка. Усё-такі гэтае дачыненне мае месца, прынамсі, унутры межаў філасофіі, перадусім тае, якая чэрпае з чыстых крыніц розуму, дзе спекуляцыйны ўжытак розуму ў метафізіцы неабходна павінен мець еднасць з практычным ужыткам у маралі. 1 аму непазбежная дыялектыка чыстага розуму, што разглядаецца ў метафізіцы як прыродная здольнасць, заслугоўвае таго, каб тлумачыць яе не толькі як ілюзію, якую трэба пераадолець, але і таксама, наколькі гэта магчыма, з гледзішча яе мэты, і як гіэўную прыродную ўстанову, хоць гэтага, паколькі яно выходзіць за межы абавязку, нелы а справядліва дамагацца ад уласна метафізікі.
За другую схолію, якая ўжо знаходзіцца ў больш блізкім сваяцтве са зместам метафізікі, трэба было б уважаць развязак пытанняў, узнятых у «Крытыцы», у раздзеле на стар. 510—529 («I Іра рэгуляцыйны ўжытак ідэі чыстага розуму. Дадатак да трансцэндэнтальнай дыялектыкі»). Бо якраз там выкладаюцца пэўныя пачаткі розуму, якія a priori вызначаюць парадак прыроды, альбо, хутчэй, развагу, паколькі яна мусіць шукаць яго законы праз досвед. Гэтыя пачаткі ў дачыненш да досведу здаюцца канстытуцыйнымі і законаўстаноўчымі, бо яны ўсё-такі вынікаюць толькі з самога розуму, які не можа, гэтак як развага, разглядацца ў якасці мажлівага досведу. Тое, ці заснаванае гэтае супадзенне на тым, што гэтак як прырода не ёсць сама ў сабе звязаная са з’явамі альбо з іх крыніцаю, з пачуццёвасцю, а выступае выключна ў дачыненні аіюшняй да развагі, і таму гэтаксама і самой гэтай развазе пастаянная і поўная еднасць яе ўжытку, дзеля цэласнасці мажлівага досведу (у сістэме), можа належаць толькі ў дачыненні да розуму, а значыць, і досвед апасродкавана падлягаў бы законаўстанаўленню розуму — усё гэта можа быць аб’ектам далей-
шых разважанняў з боку тых, хто хоча вышукаць у розуме, і па-за яго метафізічным ужыткам, нават ва універсальных прынцыпах, што маюць на мэце сістэматызацыю натуральнай гісторыі наогул; бо гэтую задачу ў самой працы я наказаў хоць і як важную, але не паспрабаваў яе развязаць*.
Такім чынам, гэтым я завяршаю аналітычнае развязанне пастаўленага мною галоўнага пытання: «як метафізіка мажлівая ўвогуле?» — узышоўшы адтуль, дзе яе ўжытак сапраўды дадзены нрынамсі ў настуііствах, да падсгаваў яе мажлівасці.
*Маім нязменным намерам у «Крытыцы» было нс прапусціць нічога такога, што магло б давесці да паўнаты даследаванне прыроды чыстага розуму, хоць бы гэта і было не ведаю як глыбока схаваным. Цяпер, калі паказана, якія доследы можна яшчэ было 6 правесці, кожны, незалежна ад сваіх прыхільнаспяў, можа займацца імі колькі захоча; бо мснавіта гэтых парадаў справядліва можна чакаць ад таго, хто ўзяў на сябе задачу вымераць усё гэтае поле, каб потым перадаць яго іншым дзеля будучага ўраблення і адвольнага падзелу. Сюды таксама належаць абедзве гэтыя схоліі, якія з прычыны сваёй сухасці з цяжкасцю могуць быць прапанаваныя аматарам і таму выстаўленыя толькі для знаўцаў.
Развязак агульнага пытання «Пралегоменаў»:
Як метафізіка мажлівая як навука?
Метафізіка як натуральная здольнасць розуму ёсць рэальнаю, але сама па сабе (як даказаў развязак трэцяга галоўнага пытання) яна мае дыялектычны і падманлівы характар. Таму калі ўжываць яе прынцыпы, ідучы следам за няхай і натуральнай, але, тым не менш, фалыпываю ілюзорнасцю, то стварыць навуку не ўдасца ніколі, a толькі банальнае дыялектычнае мастацтва, у якім адна школа можа пераўзыходзіць іншую, але ніводная не будзе здольная здабыць законнае і трывалае прызнанне.
Выходзіць, каб метафізіка магла не толькі прэтэндаваць на падманлівыя ўгаворы, але і сапраўды пазнаваць і пераконваць, крытыка розуму павінна прапанаваць цэлы арсенал паняццяў a priori, іх падзел паводле разнастайных крыніц: пачуццёвасці, развагі й розуму, далей — поўны іх пералік, а таксама аналіз усіх гэтых паняццяў разам з усім, што можа быць адсюль выведзенае; пасля чаго яна павінна паказаць, перадусім, мажлівасць сінтэтычнага пазнання a priori праз дэдукцыю гэтых паняццяў і, урэшце, вызначыць прынцыпы іх ужытку і іх межы, падаўшы ўсё гэта ў суцэльнай сістэме. Такім чынам, крытыка, і толькі яна, утрымоўвае ў сабе дакладна спраўджаны і выпрабаваны іілан, а таксама ўсе сродкі яго здзяйснення, дзякуючы чаму метафізіка можа адбыцца як навука; а з дапамогаю іншых сродкаў і захадаў дасягнуць гэтага немагчыма. Значыць, пытанне тут не ў тым, як гэта мажліва ўвогуле, а толькі ў тым, як гэта рэалізаваць, адвёўшы светлыя галовы ад ранейшага перакручанага і бясплённага яе вывучэння і натхніўшы іх на дакладнае яе апрацаванне, а таксама і ў тым, каб гэткае паяднанне намаганняў скіраваць да агульнае мэты.
Адно ёсць пэўным: хто аднойчы пакаштаваў крыгыкі, таму назаўжды будэе абрыдлаю ўся тая дагматычная балбатня, з якой ён раней мусіў міжволі важдацца, бо яго розум чагосьці патрабаваў, а ён не знаходзіў нічога лепшага, каб яго забавіць. Крытыка ставіцца да звычайнае школьнае метафізікі якраз у гэткі самы спосаб, як хімія да
алхіміі альбо астраномія да варажбіцкае астралогіі. Я ручаюся за тое, што ніхто з тых, хто абдумаў і ўсвядоміў прынцыпы крытыкі хоць бы толькі ў гэтых «Пралегоменах», ужо ніколі не вернецца да старой сафістычнай ілюзорнай навукі; наадварот, ён з гіэўнаю доляй уцехі будзе глядзець на тую метафізіку, якая цяпер канчаткова ім засвоеная і якая цяпер больш не патрабуе ніякіх падрыхтоўчых адкрыццяў і якая найперш можа даць глыбокае задавальненне розуму. Бо перавагаю, на якую можа з упэўненасцю разлічваць метафізіка сярод іншых усемагчымых навук, ёсць менавіта тое, што яе можна апрацаваць у цэласнасці й давесці да ладу, пастаяннага стану, бо ёй няможна далей змяняцца і яна няздольная да ніякага разрастання праз новыя адкрыцці; а гэта дзякуючы таму, што розум мае тут крыніцы свайго назнання не ў прадметах ды іх наглядным уяўленні (праз якое ён нічому большаму не навучыцца), а ў самім сабе; і калі будуйь поўна і без усялякае двухсэнсоўнасці акрэсленыя асноўныя законы здольнасці розуму, тады не застанецца нічога з таго, што б чысты розум мог пазнаваць a priori, ды нават пра што ён мог бы грунтоўна распытваць. Несумненныя перспектывы гэткага пэўнага і закончанага ведання асаблівым чынам нрывабліваюць, калі нават адразу адкінуць убок усю карысць (пра якую яшчэ будзе гаворка ніжэй).
Усялякае фальшывае мастацтва, усялякая пустая мудрасць доўжыцца пэўны прамежак свайго часу; бо ўрэшце яны разбураюць самі сябе, і найвышэйшая стуііень іх культурнаі а выяўлення адначасна ёсць часам іх заняпаду. Тое, што ў дачыненні да метафізікі гэты час надышоў цяпер, даказваецца тым станам, у які яна патрапіла ва ўсіх адукаваных народаў пры той рупнасці, з якою аіірацоўваюцца ўсялякага кшталту навукі. Старая арганізацыя універсітэцкіх заняткаў яшчэ захоўвае яе цень, адна-адзіная Акадэмія навук* абуджае праз перыядычна фундаваныя прэміі тую альбо інвіую спробу ў гэтай сферы; але да грунтоўных навук яна ўжо не прылічваецца, і нават магчыма сабе ўявіць, як, напр., якім-небудзь таленавіты чалавек, якога мы хацелі 6 назваць вялікім метафізікам, прыняў бы гэта за зычлівую пахвалу, якая, аднак, наўрад ці выклікала б у каго-кольвечы якую-небудзь зайздрасць.
*Тут гаворка, відавочна, ідзе пра Каралеўскую Акадэмію навук у Берліне: у 1763 г. Кант браў удзел у арганізаваным там конкурсе прац, прысвечаных праблемам метафізікі (заўваіа перакладчыка).
Але, калі час заняпаду ўсялякае дагматычнае метафізікі, бясспрэчна, надышоў, дык сяго-таго ўсё яшчэ бракуе, каб можна было сцвярджаць, што ўжо прыспела пара яе адраджэння з дапамогаю грунтоўнае і усёабдымнае крытыкі розуму. Усе пераходы ад аднае схільнасці да зусім супрацьлеглай вядуць праз стан абыякавасці, і гэты момант ёсць самым небяспечным для аўтара, але, як мне здаецца, найспрыяльнейшым для навукі. Бо калі праз поўны разрыў колішніх сувязяў пагас партыйны дух, тады розумы ў найлепшы спосаб робяцпа настроенымі, каб паступова пачаць прыслухоўвацца да сувязі паводле новага плана.
Калі я кажу, што звязваю з гэтымі «Пралегоменамі» спадзевы на тое, што яны, мажліва, абудзяць даследаванні ў сферы крытыкі і створаць для агульнага духу філасофіі, якому, здаецца, бракуе сілкавання ў спекулятыўнай частцы, новы і шматабяцальны прадмет заняткаў,— дык я ўжо магу загадзя сабе ўявіць, што кожны, каго б знеахвоцілі і натамілі цярністыя сцежкі, якімі я вёў яго ў «Крытыцы», заііытаецца ў мяне, на чым, уласна, я ўгрунтоўваю гэтыя спадзевы? Я адказваю: на неадхільным эаконе неабходнасці.