Пралегомены да любой будучай метафізікі, што можа ўзнікнуць як навука
Імануэль Кант
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 192с.
Мінск 2006
Такое імкненне зазірнуць у прыроду катэгорый, якое адначасова абмежавала іх іх толькі да досведнага ўжытку, не прыйшло ў галаву ані іх першастваральніку, ані таксама нікому пасля яго; аднак без гэтага імкнення (які зусім дакладна належыць ад вывядзення альбо дэдукцыі) яны цалкам бескарысныя і ўяўляюць сабою адно ўбогі пералік назоваў, пазбаўлены тлумачэння і правілаў іх ужытку. Калі б нешта падобнае калі-небудзь прыйшло ў галаву старажытным мыслярам, дык, несумненна, усё вывучэнне чыстых разумовых пазнанняў, якое пад найменнем метафізікі цягам стагоддзяў папсавала не адну разумную галаву, дайшло б да нас зусім у іншым выглядзе й прасвятліла чалавечую развагу — замест таго, як яно мела месца ў сапраўднасці, каб вычэрпваць яе змрочнымі й марнымі роздумамі і рабіць непрыдатнаю для сапраўднае навукі.
Гэтая сістэма катэгорый са свайго боку робіць сістэмным усялякае абыходжанне з любым прадметам і дае несумненнае ўказанне альбо паказвае шлях таму, як і праз якія пункты доследу належыць нраводзіць любы метафізічны разгляд, калі ён мае быць паўнавартасным; бо ён вычэрпвае ўсе моманты развагі, пад якія трэба пад-
водзіць кожнае іншае паняцце. Гэтак зноў-такі паўстала табліца прынцыпаў, датычна паўнаты якой можна пераканацца толькі з дапамогаю сістэмы катэгорый, і нават у класіфікацыі паняццяў, якія маюць выходзіць за межы фізіялагічнага ўжытку развагі (гл. «Крытыку чыстага розуму», у раздзеле «Пра паралагізмы чыстага розуму» і, у першай частцы пра антыноміі чыстага розуму, «Сістэму касмалагічных ідэяў»), мы надалей бачым гэты шлях, які ўвесь час ўтварае замкнёнае кола — з прычыны таго, што ён заўсёды павінен праходзіць праз тыя самыя пункты, вызначаныя a priori ў чалавечай развазе; і гэтае кола не пакідае сумненняў у дачыненні да таго, што прадмет паняцця чыстае развагі альбо чыстага розуму — наколькі ён мусіць быць ацэнены па-філасофску і паводле прынцыпаў — у гэты спосаб можа быць суцэльна пазнаны. Я нават не мог праігнараваць гэтае кіраўніцтва ў дачыненні да аднаго з самых абстрактных анталагічных падзелаў, а менавіта пры разнастайным размежаванні паняццяў нешта і нішто; і, у адпаведнасці з гэтым, мною была складзеная правільная і неабходная табліца («Крытыка чыстага розуму», заканчэнне раздзела «Пра амфіболію рэфлексійных паняццяў»)*.
*Да прананаванай табліцы катэгорыяў можна эрабіць шэраг заўвагаў такога кіпталту: 1) што трэцяя з іх вынікае з першай і другой, злучаных у адзіным паняцці; 2) што ў катэгорыях велічыні й якасці адбываецца толькі прагрэс ад адзінкавасці да ўсеагульнасці, альбо ад нечага да нічога (з гэтай мэтаю катэгорыі якасці павінвы быць укладзеныя наступным чынам: рэальнасць, абмсжаванне, поўнае адмаўленне) беэ Correlata альбо Opposita, якія, наадварот, знаходзяцца пры катэгорыях адносінаў і мадальнасці; 3) што гэтак як і ў лагічным катэгарычныя высновы ляжаць у падмурку ўсіх астатніх высноваў, так і катэгорыя субстанцыі ляжыць у падмурку ўсіх паняццяў пра сапраўдныя рэчы; 4) што гэтак як мадальнасць у выснове не ёсць ніякім асаблівым прэдыкатам, так і мадальныя паняцці не дадаюць ніякае дэфініцыі да рэчаў і г.д.; падобныя разважанні маюць вялікую карысць. Калі ж, да таго ж, яшчэ вылічыць усе прэдыкабіліі, якія з вялікаю доляй дакладнасці можна выцягнуць з любой добрай анталогіі (напр., Баўмгартэна), і, падзяліўшы іх на класы, падііарадкаваць іх катэгорыям; пры гэтым паклапаціцца пра далучэння магчыма поўнага аналізу ўсіх тых паняццяў, дык узнікне чыста аналітычная частка метафіэікі, у якой яшчэ не ўтрымоўваецца абсалютна ніякае сінтэтычнае тэзы і якая магла б папярэджваць другую (сінтэтычную) частку і была б не толькі карыснаю праз сваю дэфінітыўнасць і паўнату, але, дзякуючы сістэматычнасці, мела б у сабе, па-за тым, і яшчэ пэўную прывабнасць.
Якраз гэтая сістэма — гэтак як кожная сапраўдная сістэма, угрунтаваная ў адным агульным прынцыпе —выяўляе сваю надзвычай істотную карысць таксама і ў тым, што яна выштурхоўвае ўсе чужыя паняцці, што маглі б пратачыцца паміж чыстымі паняццямі развагі й вызначае кожнаму паняццю належнае яму месца. Тыя паняцці, якія я над назовам рэфлексійных паняццяў таксама сістэматызаваў у табліну адпаведна катэгорыям, без асаблівых падставаў альбо правамерных прэтэнзіяў, нерамешваюцца ў анталогіі з чыстымі развагавымі паняццямі, хоць гэтыя аіюшнія ёсць паняццямі повязі і, праз гэта, самога аб’екта, а тыя першыя служаць толькі дзеля простага параўнання ўжо дадзеных паняццяў і таму маюць зусім інпіую прыроду і ўжытак; нраз мой, праведзены згодна з правіламі, падзел* яны вылучаюцца з гэтага перамешвання. Але яшчэ больш яскрава карысць тае канкрэтнае табліцы кідаецца ў вочы, калі мы — што зараз мае адбыцца — табліцу трансцэндэнтальных паняццяў розуму, што маюць зусім іншую прыроду і паходжанне, чым тыя паняцці развагі (таму таксама яна павінна мець іншую форму), аддзелім ад тых развагавых паняццяў; гэтага так неабходнага вылучэння ніколі не было зроблена ні ў якой сістэме метафізікі; таму таксама тыя ідэі розуму без розніцы пераплятаюцца там з паняццямі развагі, так як бы яны належалі да адной сям’і; і гэткага перамешвання, праз адсутнасць асаблівай сістэмы катэгорый, ніколі немагчыма было пазбегнуць.
*«Крытыка» — Kant, I. Kritik der reinen Vernunft. Riga, 1781. S. 260; параўн. y расійскім перакладэе: Кант 14. Собр. соч. Т. 3. Москва, 1964. С. 314—315 (заўвага перакладчыка).
Галоўнага трансцэндэнтальнага пытання
ТРЭЦЯЯ ЧАСТКА
Як увогуле мажлівая метафізіка?
§ 40
Чыстая матэматыка і чыстая навука аб прыродзе дзеля ўласнай бяспекі і пэўнасці не патрабавалі б гэткага кшталту дэдукцыі, якую мы дагэтуль праводзілі ў дачыненні да іх абедзвюх; бо першая абапіраецца на сваю ўласную відавочнасць, а другая, хоць і ўзнікла з чыстых крыніц развагі, але ж мае сваё апірышча ў досведзе і яго суцэльньім пацверджанні; гэтага апошняга сведчання яна не можа цалкам адкінуць і без яго абысціся, бо, нягледзячы на ўсю сваю пэўнасць, яна, як філасофія, не можа стаць нароўні з матэматыкай. Вось жа, абедзве гэтыя навукі вымагаюць згаданага доследу не дзеля самой сябе, a дзеля іншае навукі, а менавіта метафізікі.
Метафізіка мае дачыненне не толькі з паняццямі, што знаходзяць заўсёды свой ужытак у досведзе, але і яшчэ з чыстымі разумовымі паняццямі, якія ніколі не бываюць дадзеныя ў якім-кольвечы мажлівым досведзе; а значыць, з паняццямі, аб’ектыўная рэальнасць якіх (тое, што яны не ёсць суцэльнымі ілюзіямі) і са сцверджаннямі, праўдзівасць альбо фальшывасць якіх не могуць быць ані пацверджаныя, ані адкрытыя ніякім досведам; і менавіта гэтая частка метафізікі ёсць той часткаю, якая, што ўтварае яе істотную мэту, і, гэткім чынам, гэтая навука мае патрэбу ў такой дэдукцыі дзеля сябе самой. Вось жа, прэзентаванае нам цяпер трэцяе пытанне датычыць як бы ядра і выключнае спецыфікі метафізікі, а менавіта заняцця розуму проста самім сабою ды гэткага пазнання аб’ектаў, якое ён атрымоўвае быццам бы са свайго роздуму над сваімі ўласнымі паняццямі знаёмства з аб’ектамі, якое адбываецца без пасярэдніцтва досведу, а нават увогуле немагчымая , калі мець на ўвазе яго дасягненне праз досвед*.
*Калі можна сказаць, што пэўная навука, прынамсі, у ідэі ўсіх людзей ёсць праўдзіваю, наколькі даведзена, што задачы, якія да яе вядуць, вызначаныя для кожнага чалавечай прыродай; гэтак што заўсёды непазбежныя таксама
He развязаўшы гэтае праблемы, розум ніколі сам сябе не задаволіць. Досведны ўжытак, да якога розум абмяжоўвае чыстую развагу, не спаўняе ў поўнай меры яго ўласнага прызначэння. Кожны ўзяты паасобку досвед ёсць толькі часткаю ўсёй сферы яго абсягу, але абсалютнае цэлае ўсяго мажлівага досведу само не ёсць ніякім досведам, а ўсё-ткі яно стварае неабходную праблему для розуму, дзеля аднае толькі дэманстрацыі якой яму патрэбныя зусім іншыя паняцці, чым тыя чыстыя развагавыя паняцці, ужытак якіх ёсць выключна іманентным, г. зн., адносіцца да досведу ў той меры, у якой ён можа быць дадзены, тады як паняцці розуму адносяцца да наўнаты, г. зн., да калектыўнае еднасці ўсяго мажлівага досведу і, праз гэта, выходзяць па-за межы кожнага дадзенага досведу і робяцца трансцэндэнтнымі.
Вось жа, гэтаксама як разваі а патрабавала катэгорый дзеля досведу, так і розум утрымоўвае ў сабе падставу ідэяў, пад чым я разумею неабходныя паняцці, прадмет якіх не можа быць дадзены ні ў якім досведзе. Гэтыя ідэі ў гэткі самы спосаб закладзеныя ў прыродзе розуму, як катэгорыі — у прыродзе развагі; і калі першыя маюць у сабе ілюзорнасць, што можа лёгка ўвесці ў зман, дык гэтая ілюзорнасць непазбежная, хоць мажліва паспяхова ўнікнуць гэтага, каб «не ўводзіць нас у спакусу».
Паколькі ўсялякая ілюзорнасць палягае на тым, што суб’ектыўная падстава высновы ўважаецца за аб’ектыўную, дык самапазнанне чыстага розуму ў яго трансцэндэнтным (пазамежавым) ужытку будзе адзіным сродкам, што запабягае супраць аблудаў, у якія трапляе розум, калі ён неадэкватна ўспрымае сваё прызначэнне, і ў трансцэндэнтны спосаб пераносіць на аб’ект тое, што адносіцца толькі да яго ўласнага суб’екта і кіравання ім у любым іманентным ужытку.
§ 41
Адрозненні ідэяў, г. зн., чыстых разумовых паняццяў, ад катэгорый, альбо чыстых развагавых паняццяў, як пазнанняў зусім іншага кшталту паходжання й ужытку, ёсць гэткім важным элементам для ўгрунтавання навукі, якая мусіць утрымоўваць у сабе сістэму ўсіх
шматлікія, хоць і памылковыя спробы іх развязаць; у такім разе трэба сказаць: метафізіка ёсць напраўду суб’ектыўнаю (і тое ў неабходны спосаб), a таму мы справядліва пытаем: як яна (аб’ектыўна) мажлівая?
тых пазнанняў a priori, што без гэткага вылучэння метафізіка, у горшым выпадку, немажлівая, альбо, у найлепшым выпадку, ёсць бязладнай імпульсіўнай спробаю складання дома з картаў без ведання матэрыялаў, якія ўжываюцца, а таксама іх прыдатнасці дзеля той альбо іншай мэты. Калі б адзіным дасягненнем крытыкі чыстага розуму было тое, што яна б першы раз унавочніла гэтае адрозненне, дык ужо толькі праз гэта яна б спрычынілася для прасвятлення нашага паняцця і да скіравання доследаў у сферу метафізікі, чым усе тыя бясплённыя высілкі развязання трансцэндэнтальных задач чыстага розуму, якія рабіліся з даўніх часоў; пры гэтым ніколі не заўважаючы сваё знаходжанне ў абшары, зусім іншым ад абшару развагі, і таму за адным разам ужываючы наняцці розуму і паняцці развагі, як быццам бы яны былі аднаго і таго самага кшталту.