Пралегомены да любой будучай метафізікі, што можа ўзнікнуць як навука
Імануэль Кант
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 192с.
Мінск 2006
*Крузіюс адзін толькі ведаў прамежкавы шлях, а менавіта: што дух, які не можа ні памыляцца, ні падманваць, першапачаткова ўклаў у нас гэтыя прыродныя законы. Але паколькі да іх пад.мешваюцца непраўдзівыя тэзы, датычна чаго і ў сістэме гэтага чалавека ёсць нямала прыкладаў, дык пры адсутнасці надзейных крытэрыяў, каб адрозніваць сапраўднае іх паходжанне ад несапраўднага, ужыванне гэткае тэзы выглядас надта рызыкоўным, бо ніколі немажліва ведаць напэўна, што нам унушыў дух праўдзівасці, а што — бацька падману.
Вось жа, мы павінны адрозніваць эмпірычныя законы прыроды, якія заўсёды маюць на ўвазе асаблівыя ўспрыманні, ад чыстых альбо універсальных законаў прыроды, якія, не грунтуючыся на асаблівых успрыманнях, утрымоўваюць толькі ўмовы іх неабходнага злучэння ў досведзе; і адносна апошніх прырода і мажлівы досвед абсалютна ідэнтычныя, і, паколькі тут заканамернасць грунтуецца на неабходнай новязі з’яваў у досведзе (без якой мы абсалютна не можам спазнаць аніякі прадмет пачуццёвага свету), а значыць, яна грунтуецца на першапачатковых законах развагі, дык напачатку хоць і дзіўнавата, але праз гэта не менш йраўдзіва будзе гучаць маё сцверджанне ў дачыненні да апошняга: развага не чэрпае сваіх законаў (а priori) з прыроды, а вызначае іх для яе.
§ 37
Мы б хацелі патлумачыць гэтую смелую, на першы погляд, тэзу прыкладам, які мусіць прадэманстраваць, што законы, якія мы адкрываем у прадметах пачуццёвага нагляднага ўяўлення — перадусім, калі яны пазнаюцца як неабходныя — ужо намі самімі ўважаюцца за ўкладзеныя ў прыроду развагаю, хоць яны ва ўсім падобныя да законаў прыроды, якія мы прыпісваем досведу.
§ 38
Калі разглядаць уласцівасці круга, дзякуючы якім гэтая фігура спалучае ў сабе пэўныя адвольныя дэфініцыі прасторы адразу ва універсальным правіле, дык нельга абысціся без таго, каб прыпісаць гэтай геаметрычнай рэчы пэўную прыроду. Вось, напрыклад, дзве лініі (хорды), якія перасякаюць адна адну ў крузе і сам гэты круг — як бы адвольна гэта ні было зроблена, заўсёды дзеляцца гэткім чынам, што пра.мавугольнік, пабудаваны з адрэзкаў аднае, роўнавялікі нрамавугольніку, пабудаванаму з адрэзкаў другой. Цяпер я пытаюся: «ці ляжыць гэты закон у крузе, альбо ён ляжыць у развазе», г. зн., ці ўтрымоўвае гэтая фігура, незалежна ад развагі, аснову гэтага закона ў сабе, ці то развага, сама збудаваўшы паводле сваіх паняццяў (менавіта роўнасці радыусаў) фігуру, укладае ў яе разам з тым закон, паводле якога хорды перасякаюцца ў геаметрычнай прапорцыі? Можна хутка пераканацца, калі прасачыць за доказамі гэтага закона, што ён можа быць выведзены толькі тае ўмовы, якую развага паклала ў падмурак канструкцыі гэтае фігуры, а ме-
навіта ўмовы роўнасці радыусаў. Калі мы цяпер пашырым гэтае паняцце, даследуючы далей адзінства разнастайных уласцівасцяў геаметрычных фігур пад агульнымі законамі, і будзем разглядаць круг як сячэнне конуса, якое знаходзіцца разам з іншымі сячэннямі конуса пад аднолькавымі асноўнымі ўмовамі, дык мы знойдзем, што ўсе хорды, якія перасякаюцца ў гэтых сячэннях — эліпсе, парабале і гіпербале — перасякаюцца гэтак, што прамавугольнікі з іх частак, хоць і не роўныя паміж сабою, але знаходзяцца ў роўных стасунках. Калі мы пойдзем яшчэ далей, а менавіта, да асноўных вучэнняў фізічнае астраноміі. дык мы выявім распаўсюджаны на ўсю матэрыяльную прыроду фізічны закон узаемнага прыцяжэння, паводле якога яно змяншаецца адваротна да квадрату адлегласцяў ад кожнага пункта прыцяжэння; у той час, як паверхні шара, у якіх гэтая сіла распаўсюджваецца, павялічваюцца; і гэта, здаецца, ляжыць неабходна ў самой прыродзе рэчаў і таму можа падавацца як пазнаванае a priori. Якімі б простымі ні былі крыніцы гэтага закона, заснаваныя на стасунку шаравых паверхняў розных радыусаў, аднак вывад з яго гэткі выдатны ў дачыненні да разнастайнасці іх узгодненасці і слушнасці, што не толькі мажлівыя шляхі нябесных целаў могуць быць прэзентаваныя ў канічных сячэннях, але яшчэ адбываецца гэткі стасунак іх паміж сабою, што ніякі іншы закон прыцяжэння, акрамя стасунку, адваротнага квадрату адлегласцяў, не можа быць прыдатны для сістэмы сусвету.
Вось жа, прырода тут грунтуецца на законах, якія пазнаюцца развагаю a priori і, да таго ж, гіераважна з універсальных прынцыпаў — тых, што даюць вызначэнне прасторы. Цяпер я пытаюся: ці знаходзяцца гэтыя законы прыроды ў прасторы, гэтак што развага іх пазнае, толькі імкнучыся даследаваць багаты сэнс, заключаны ў развазе; альбо яны ляжаць у развазе і ў тым спосабе, у які яна вызначае прастору „аводле ўмоваў сінтэтычнае еднасці, да якой зводзяцца ўсе яе паняцці? Прастора ёсць нечым гэтулькі аднастайным і, у дачыненні да ўсіх асаблівых уласцівасцяў, гэткім нявызначаным, што ў ім, вядома, не будуць шукаць ніякага скарбу прыродных законаў. Наадварот, тое, што вызначае прастору фігурамі круга, конуса і шара, ёсць развагаю, наколькі яна ўтрымоўвае аснову адзінства іх пабудовы. Простая універсальная форма нагляднага ўяўлення, што мае назоў прасторы, ёсць, вядома, субстратам усіх наглядных уяўленняў, што вызначаюцца датычна пэўных
аб ектаў, і ў прасторы, натуральна, ляжыць умова магчымасці й разнастайнасці апошніх; але еднасць аб’ектаў вызначаецца адно развагаю, прычым пры ўмовах, што ляжаць у яе ўласнай прыродзе; гэткім чынам, развага ёсць крыніцаю універсальнага парадку прыроды, бо яна падводзіць усе з’явы пад свае ўласныя законы і праз гэта насамперш стварае досвед (паводле яго формы) a priori, дзеля чаго ўсё, што яшчэ можа быць пазнаванае праз досвед, неабходна падпарадкаванае яе законам. Бо мы маем дачыненне не з прыродаю рэчаў саміх у сабе, якая ёсць незалежнаю як ад умоваў нашае пачуццёвасці, гэтак як і развагі — а з прыродаю як нрадметам мажлівага досведуд тут развага, робячы гэты досвед мажлівым, робіць разам з тым і тое, што пачуццёвы свет альбо не павінен быць прадметам досведу, альбо павінен быць прыродаю.
§ 39
Дадатак да чыстай навукі аб прыродзе
Пра сістэму катэгорый
Для філосафа не можа быць нічога больш жаданага, як калі ў яго атрымаецца ўсю разнастайнасць паняццяў альбо тэзаў, якія раней ва ўжытку in concrete, уяўляліся яму разбэрсанымі, вывесці з аднаго прынцыпу a priori й гэтак злучыць у адно пазнанне. Раней ён толькі верыў, што тое, што заставалася яму пасля пэўнага абстрагавання і, праз параўнанне паміж сабою, здавалася, утварала асаблівы спосаб пазнання, мелася быць напоўніцу сабраным у адно; але гэта быў адно агрэгат; а цяпер ён ведае, што менавіта гэтулькі пазнанняў, не больш і не менш, складаюць спосаб пазнання, і бачыў неабходнасць падзелу, што ёсць разуменнем, і вось ён адзін мае сістэму.
Вышукваць з агульнага пазнання паняцці, якія не грунтуюцца ні на якім асаблівым досведзе і, між тым, знаходзяцца ва ўсялякім досведным пазнанні, у якім яны ўтвараюць простую форму повязі, мае на ўвазе гэтаксама мала роздуму ці разумення, як і вышукваць у мове правілы сапраўднага ўжытку словаў увогуле і гэткім чынам збіраць элементы граматыкі (насамрэч абодва доследы вельмі блізкія паміж сабою), не могучы, аднак, якраз падаць прычыну, чаму кожная мова мае якраз гэтую, а не іншую фармальную будову, і яшчэ ў меншай ступені, чаму існуе менавіта столькі, не больш і не менш, гэткіх фармальных дэфініцый мовы.
Арыстотэль пад назовам катэгорыі сабраў дзесяць гэткіх чыстых элементарных паняццяў*.
Пазней ён адчуў сябе абавязаным дадаць да тых паняццяў, што ён назваў прэдыкаментамі, яшчэ ііяць постпрэдыкаментаў,** якія часткова ўжо ўлучаныя ў іх (гэтак як prius, simul, motus).
Аднак гэтая рапсодыя магла, хутчэй, лічыцца за падказку для будучых даследнікаў, чым за як след распрацаваную ідэю, якая б заслугоўвала ўхвалення; таму з цягам філасофскага асветніцтва гэтую філасофію адкінулі як бескарысную.
Даследуючы чыстыя (у якіх адсутнічае што-кольвечы эмпірычнае) элементы чалавечага назнання, мне толькі пасля доўгага роздуму ўдалося з пэўнасцю адрозніць і аддзяліць чыстыя элементарныя паняцці пачуццёвасці (нрастор, час) ад чыстых элементарных паняццяў развагі. Вось жа, праз гэта з таго спісу былі выключаныя сёмая, восьмая і дзевятая катэгорыі. Астатнія не маглі быць мне прыдатныя да нічога, бо не было ніякага прынцыпу, паводле якога было б магчыма дарэшты вымераць развагу, а таксама цалкам і дакладна акрэсліць усе яе функцыі, з якіх вынікаюць усе яе чыстыя паняцці.
Але, каб знайсці гэткі прынцып, я пачаў шукаць гэткага дзеяння развагі, якое ўлучае ў сябе ўсе астатнія і адрозніваецца выключна разнастайнымі мадыфікацыямі альбо момантамі ў трансфармаванні размаітасці ўяўлення ў адзінства мыслення ўвогуле, і тады я знайшоў, што гэтае дзеянне развагі палягае на суджэнні . Вось жа, цяпер я меў перад сабою ужо гатовую, хоць і не пазбаўленую хібаў, працу логікаў, якая ўмажлівіла мне прэзентаванне поўнае табліцы чыстых функцыяў развагі, якія. аднак, у дачыненні да ўсіх канкрэтна аб’ектаў, былі нявызначанымі. Урэшце я аднёс гэтыя функцыі раблення высноваў да прадметаў наогул альбо, хутчэй, да ўмовы вызначэння высноваў як аб’ектыўна-вартасных, і з гэтага ўзніклі чыстыя паняцці развагі, датычна якіх я мог не сумнявацца, што якраз яны, і толькі яны, і менавіта ў той колькасці — не больш і не менш — могуць утвараць усё наша пазнанне рэчаў э простае развагі. Я назваў іх старым вядомым назо-
*1. Substantia. 2. Qualitas. 3. Quantitas. 4. Relatio. 5. Actio. 6. Passio. 7. Quando. 8. Ubi. 9. Situs. 10. Habitus. (Субстанйыя; якасць: колькасць; стасунак: дзеянне; іцярпенне; калі; дзе; становішча; стан).
**Oppositum. Prius. Simul. Motus. Habere. (Супрацьлегласць; рансй; разам; pyx; мсць).
вам, катэгорыямі, прычым я дазволіў сабе далучыць пад назовам прэдыкабілій усе паняцці, што з іх выводзяцца, ці то праз злучэнне паміж сабою, ці то з чыстай формаю з’явы (прасторай і часам), альбо з іх матэрыяй, наколькі яна яшчэ не вызначаная эмпірычна (прадмет адчування наогул) — калі б толькі мелася паўстаць сістэма трансцэндэнтальнае філасофіі, дзеля якой я цяпер займаюся толькі крытыкай самога розуму.
Аднак істотным у гэтай сістэме катэгорый, чым яна адрозніваецца ад тае старой рапсодыі, якая развівалася без якога-кольвечы прынцыпу, і чаму яна таксама заслугоўвае быць залічанай выключна да філасофіі, ёсць тое, што дзякуючы ёй можна было дакладна вызначыць сапраўднае значэнне чыстых паняццяў развагі ды ўмову іх ужытку. Бо тут высветлілася, што яны самі ў сабе ёсць не чым ініпым, як толькі лагічнымі функцыямі, а ў гэтай якасці яны не ёсць нават у найменшай ступені паняццем прадмета самога ў сабе, але яны вымагаюць, каб у іх падмурку ляжала нагляднае ўяўленне, а праз гэта яны служаць толькі для таго, каб вызначаць у дачыненні да ўсіх функцый раблення высноваў эмпірычныя высновы, зазвычай нявызначаныя і няпэўныя; надаваць ім праз гэта універсальную вартасць і, у гэткі спосаб, рабіць мажлівымі досведныя высновы.