Пралегомены да любой будучай метафізікі, што можа ўзнікнуць як навука
Імануэль Кант
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 192с.
Мінск 2006
Галоўнага трансцэндэнтальнага пытання
ДРУГАЯ ЧАСТКА
Як мажлівае чыстае прыродазнаўства?
§ 14
Прырода ёсць mym-быйііём рэчаў, наколькі яно вызначана універсальнымі законамі. Калі б прырода значыла тут-быццё рэчаў саміх з сябе, дык мы б ніколі не здолелі пазнаць яе ані a priori, ані a posteriori. Гэта было б немажліва a priori, бо як мы будзем ведаць. што ёсць прыналежным рэчам самім з сябе, калі мы ніяк не можам даведацца пра гэта праз раскладанне нашых паняццяў (аналітычныя тэзы), бо я хачу ведаць не аб тым, што ўтрымоўваецца ў маім паняцці пра рэч (бо гэта належыць да яе лагічнай існасці), але аб тым, што дадаецца да гэтага паняцця ў сапраўднасці рэчы і праз што вызначаецца сама рэч у яе тут-існаванні па-за маім паняццем. Сама мая развага і ўмовы, пры якіх яна толькі й можа звязваць дэфініцыі рэчаў у іх тут-быцці, не вызначаюць для саміх рэчаў аніякіх правілаў; не рэчы стасуюцца з маёй развагаю, а мая развага павінна была б стасавацца з імі; вось жа, яны павінны былі б наперад нам дадзеныя, каб з іх мажліва было 6 зняць гэтыя дэфініцыі; але тады яны б не былі пазнавальнымі a priori.
Т аксама й a posteriori гэткае пазнанне нрыроды рэчаў саміх з сябе было б немажлівым. Бо, калі досвед павінен навучыць мяне законам, якім падпарадкаванае існаванне саміх рэчаў, дык гэтыя законы, наколькі яны датычаць рэчаў саміх з сябе, павінны былі б неабходна належаць гэтым рэчам і па-за маім досведам. Аднак жа досвед, хоць і вучыць мяне таму, што тут-ёсць і як яно ёсць, ніколі не сведчыць, што гэта неабходным чынам павінна быць так, а не іначай. Вось жа, досвед ніколі не навучыць прыродзе рэчаў саміх з сябе.
§ 15
Вось жа, цяпер мы напраўду маем чыстую навуку аб прыродзе, якая a priori і з усёй неабходнасцю, патрэбнай для ападыктычных тэзаў, прапануе законы, якія кіруюць прыродаю. Мне туг дастаткова
спаслацца на тую прапедэўтыку прыродазнаўства, якая пад назовам агульнае прыроднае навукі ідзе паперадзе ўсяе фізікі (заснаванай на эмпірычных прынцыпах). Гут мы знаходзім матэматыку, стасаваную да з’яваў, а таксама чыста дыскурсіўныя тэзы (з паняццяў), што складаюць філасофскую частку чыстага прыродазнаўства. Але і ў ёй ёсць сёе-тое, што не зусім чыстае і незалежнае ад дасведчаных крыніц; гэткімі ёсць паняцці руху, непранікальнасйі (на чым грунтуецца эмпірычнае паняцце матэрыі), інерцыі й шмат якія іншыя, што перашкаджаюць называцца зусім чыстай навукаю аб прыродзе; гірытым яна мае дачыненне толькі да прадметаў вонкавых пачуццяў, а значыць, не дае прыкладу агульнай навукі аб прыродзе ў строгім сэнсе, бо гэткая навука — ці датычыць яна сапраўды прадмета вонкавых пачуццяў, альбо прадмета ўнутранага пачуцця (г. зн., як фізікі, гэтак і псіхалогіі) —павінна падводзіць навуку ўвогуле пад агульныя законы Але сярод прынцыпаў тае агульнае фізікі знаходзяцца пэўныя, што напраўду маюць патрэбную агульнасць, якой мы патрабуем; гэткімі ёсць тэзы: што субстанцыя застаецца нязменнай і пастаяннай, што ўсё, што адбываецца, заўсёды вызначанае пэўнай прычынаю паводле пастаянных законаў і г.д. Гэта — напраўду універсальныя законы прыроды, што існуюць цалкам a priori. Вось жа, насамрэч існуе чыстая навука аб прыродзе, і цяпер пытанне стаіць: як яна мажлівая?
§ 16
Слова прырода яшчэ набывае іншае значэнне, якое вызначае менавіта аб’ект, у той час як у ранейшым вышэйзгаданым значэнні яно мела сэнс толькі заканамернасці дэфініцыяў тут-быцця рэчаў увогуле. Вось жа, прырода, разгляданая матэрыяльна, ёсць сукупнасцю ўсіх прадметаў досведу. Мы тут маем дачыненне толькі з гэтай прыродай, бо пазнанне прыроды гэткіх рэчаў, якія ніколі не могуць стацца прадметамі досведу, калі яны пазнаюцца паводле іх прыроды, вымусіла б нас звярнуцца да паняццяў, значэнне якіх ніколі б не магло быць дадзенае in concrete (на якім-небудзь прыкладзе з мажлівага досведу); і, гэткім чынам, аб прыродзе гэтых рэчаў мы павінны б былі скласці для сябе толькі такія паняцці, рэальнасць якіх заўсёды заставалася б няпэўнаю, г. зн., было б немажліва вырашыць, ці яны напраўду стасуюцца да прадметаў, альбо яны ёсць толькі рэчамі, створанымі ў думках. Датычна таго, што не можа быць прад-
метам досведу, пазнанне якога было б гіперфізічным; але мы тут маем дачыненне не з гэткім, а з нрыродным пазнаннем, рэальнасць якога можа пацвярджацца досведам, хоць ён таксама мажлівы a priori і напярэднічае ўсялякаму досведу.
§ 17
Фармальным кампанентам прыроды ў гэтым вузкім сэнсе будзе, адпаведна, закана.мернасць усіх прадметаў досведу, і наколькі яна пазнаецца a priori, яна ёсць яго неабходнаю заканамернасцю. А мы толькі што засведчылі, што законы прыроды ніколі не могуць пазнавацца a priori на прадметах, у той ступені, у якой яны разглядаюцца не ў дачыненні да мажлівага досведу, а як рэчы самі з сябе. Але і тут мы не маем дачынення з рэчамі самімі з сябе (іх мы пакідаем убаку з усімі іх уласцівасцямі), а толькі з рэчамі як прадметамі мажлівага досведу, і сукупнасць усіх гэтых прадметаў, уласна, і ёсць тым, што мы тут называем прыродаю. I цяпер я стаўлю пытанне: ці, калі гаворка ідзе пра магчымасць апрыёрнага назнання прыроды, было б лепей сфармуляваць задачу ў наступны спосаб: як мажліва спазнаць a priori неабходную заканамернасць рэчаў як прадметаў досведу, альбо: як мажліва спазнаць неабходную заканамернасць самога досведу ў дачыненні да ўсіх яго прадметаў увогуле? Шчыра кажучы, развязанне пытання — як бы мы яго ні прэзентавалі — у дачыненні да чыстага пазнання прыроды (а тут палягае сутнасць пытання) будзе зусім аднолькавым у кожным выпадку. Бо суб’ектыўныя законы, што толькі й робяць мажлівым досведнае пазнанне рэчаў, стасуюцца да гэтых рэчаў як прадметам мажлівага досведу (якія, аднак, вядома, не разглядаюцца як рэчы самі з сябе, нічога падобнага мы тут не робім). Гэта абсалютна ўсё адно, ui я буду казаць: беэ закона, паводле якога, калі нейкая дадзенасць успрымаецца, яна заўсёды суадносіцца з тым, што ёй ідзе паперадзе, ніколі ніякая выснова датычна ўспрымання не можа ўважацца за досвед; альбо я выкажуся гэтак: усё, пра што навучае досвед, павінна мець сваю прычыну.
Аднак болыв зручна выбрапь першую формулу. Бо, паколькі мы, відавочна, можам a priori й паперадзе ўсялякіх іншых прадметаў пазнаваць тыя ўмовы, пры якіх толькі й мажлівы досвед у дачыненні да гэтых прадметаў, і мы ніколі не можам ведаць, якім законам падпарадкаваныя гэтыя прадметы самі з сябе без дачынення да мажлівага досведу,— дык мы ў стане вывучаць a priori прыроду рэчаў не
іначай, як праз даследаванне агульных (хоць і суб’ектыўных) законаў, што робяць мажлівым гэткае пазнанне як досвед (паводле адной толькі формы) і праз гэта вызначаць магчымасць рэчаў як апрыёрных умоваў, пры якіх мажлівая нрырода як прадмет досведу, то я лёгка мог бы трапіць у сітуацыю непаразумення і ўявіць сабе, што я маю дачыненне з прыродаю як рэччу самой з сябе, і тады я змарнаваў бы безліч высілкаў на адшуканне законаў для гэткіх рэчаў, якія мне абсалютна недаступныя.
Вось жа, тут мы будзем мець дачыненне з досведам і з агульнымі й дадзенымі a priori ўмовамі яго магчымасці, і праз гэта вызначым прыроду як цэлы прадмет усяго мажлівага досведу. Я мяркую, што мяне зразумеюць: што я маю тут на ўвазе не правілы назірання ўжо дадзенай прыроды, якія падразумяваюць ужо досвед, як мы можаім (праз досвед) навучыцца законам прыроды, бо аношнія не былі б тады законамі a priori і не складалі 6 чыстае навукі аб прыродзе; праблема палягае ў тым, якім чынам апрыёрныя ўмовы магчымасці досведу ёсць адначасна крыніцамі, з якіх павінны быць выведзеныя ўсе законы прыроды.
§ 18
Мы павінны перадусім заўважыць, што, хоць усе досведныя высновы — эмпірычныя, г. зн. заснаваныя на беспасярэднім успрыманні пачуццяў, аднак нельга сцвярджаць адваротнае, што ўсе эмпірычныя высновы тым самым ёсць і высновамі досведнымі; але, каб ім быць досведнымі, да эмпірычнага складніка ў наглядным пачуццёвым уяўленні павінны быць далучаныя і асаблівыя паняцці, якія цалкам a priori маюць сваё паходжанне ў чыстай развазе; пад іх можа быць падведзена кожнае ўспрыманне і пасля, ужо з іх дапамогаю, яно можа быць ператворана ў досвед.
Элтірычныя высновы, наколькі яны маюйь аб' ектыўную вартасць, ёсйь досведнымі высновамі; а тыя, якія маюй,ь толькі суб'ектыўную вартасць, я называю простымі высновамі ўспрымання. Апошнім не патрэбнае ніякае чыстае развагавае паняцце, a толькі лагічнай сувязі ўспрымання ў суб’екце, які мысліць. Але для першых заўсёды, вышэй за ўяўленні ііачуцйёвага нагляднага ўяўлення, яшчэ патрабуюцца асаблівыя, першапачаткова ўтвораныя ў развазе паняцйі, праз якія досведная выснова і набывае аб'ектыўную вартасй,ь.
Усе нашыя высновы ёсць напачатку простымі высновамі ўспрымання; яны маюць значэнне толькі для нас, г. зн., для нашага суб’екта, і толькі пазней мы даём ім новае дачыненне, а менавіта дачыненне да аб’екта, і хочам, каб яно мела заўсёднае значэнне для нас, таксама і для ўсіх іншых; бо, калі пэўная выснова стасуецца з нэўным прадметам, дык і ўсе высновы пра той самы прадмет павінны стасавацца гіаміж сабою, і гэтак аб’ектыўная вартасць досведнае высновы ёсць не чым іншым, як яго неабходнай універсальнасцю. Але таксама і наадварот, калі мы знаходзім прычыну лічыць выснову за неабходна універсальную (што ніколі не грунтуецца на ўспрыманні, а заўсёды на паняцці чыстае развагі, пад якое падводзіцца ўспрыманне), дык мы павінны прымаць яе і як аб’ектыўную, г. зн., гэткую, якая выяўляе не простае дачыненне ўснрымання да суб’екта, а пэўную ўласцівасць прадмета; бо няма ніякае падставы дзеля таго, каб высновы іншых неабходна стасаваліся з маёю, калі б не было еднасці прадмета, да якога яны ўсе адносяцца, з якім яны стасуюцца і таму таксама павінны ўсе стасавацца паміж сабою.
§ 19
Гэткім чынам, аб’ектыўная вартасць і неабходная універсальнасць (для кожнага) ёсць тоеснымі паняццямі, і хоць мы не ведаем аб’екта самога з сябе, але калі мы разглядаем выснову як універсальную, a праз гэта і неабходную, дык гэтым самым якраз і надаем ёй аб ектыўную вартасць. Праз гэтую выснову мы пазнаём аб'ект (хоць пры гэтым і застаецца невядомым, які ён можа быць сам з сябе)— мы пазнаем аб”ект праз універсальную і неабходную повязь дадзеных успрыманняў, і паколькі гэта датычыць усіх пачуццёва ўспрымальных прадметаў, дык, аднаведна, досведныя высновы запазычваюць аб’ектыўную вартасць не ад беспасярэдняга пазнання прадмета (бо яно немажлівае), а толькі ад умовы універсальнасці эмпірычных высноваў, якая, як было сказана, ніколі ад эмпірычных і, наогул, пачуццёвых умоваў не залежыць, а толькі заўсёды ад чыстага развагавага паняцця. Аб’ект сам з сябе заўсёды застаецца невядомым; калі, аднак, праз развагавае паняцце повязь уяўленняў, дадзеных нашай пачуццёвасці нраз яго, вызначаецца як універсальная, дык прадмет атрымлівае дэфініцыю праз гэты стасунак, і выснова тады ёсць аб ектыўнаю.