• Газеты, часопісы і г.д.
  • Праведная галеча  Франс Эміль Сіланпя

    Праведная галеча

    Франс Эміль Сіланпя

    Выдавец: Янушкевіч
    Памер: 184с.
    Мінск 2019
    52.79 МБ
    Вядома, лепей было б пайсці дамоў адразу ж цяпер, але не ісці ж аднаму так далёка, ды яшчэ і праз лес, а Манта танцуе з усё большым імпэтам! Здаецца, што Манта і не збіраецца ісці разам з ім. Калі ж ён ціхенька падыходзіць да яе і спрабуе сказаць штосьці, дзяўчына робіць выгляд, быццам зусім яго не чуе. Яна сядзіць у абдымках з хлопцамі. Ці стане яна чыёю-небудзь жонкай?
    Апоўначы Юсі шыбуе праз сасновы лес па той жа самай пясчанай дарозе, якая вядзе на Туарылу. Але гэтым разам ён ідзе не адзін. Разам з ім ідуць Маніа, яшчэ адна дзяўчына з вёскі і пяцёра хлопцаў. Ён, Юсі, шосты, але цяпер ён добра ўсведамляе, што яшчэ зусім не дарослы мужчына. Калі хлопцы пачынаюць груба валтузіцца з дзеўкамі, Юсі таксама спрабуе памацаць Манту, але тая рэзка асаджвае яго: «Не лезь! Табе яшчэ толькі цыцку ссаць, а не з дзеўкамі спаць!» I Юсі адчувае, што ён самы слабы і самы меншы
    ў кампаніі, што ён толькі замінае астатнім і яго трываюць толькі таму, што ён яшчэ нічога не разумее.
    Але Юсі не такі ўжо някемлівы. За адну гэтую ноч на вечарыне ён зразумеў шмат з таго, аб чым думаў перад сном. Ён разумее, якімі недарэчна дзяцінымі былі іхнія гульні на Свіной горцы.
    Яны прыходзяць у вёску. Сэрца ў Юсі шалёна калоціцца, ён здагадваецца, што ўся гэтая хеўра будзе не даспадобы гаспадаруТуарылы. I зноў патыхае духам гэтай гасподы, ён мацнее, уздымаецца і ператвараеццаўжахлівае страшыдла, а светлыя карціны з нядаўняй выпадковай вечарыны паступова становяцца нікчэмнымі і знікаюць удалечыні. I толькі тут Юсі згадвае, што ён яшчэ і піў піва, пасля чаго хмель хутка праходзіць. Калі б можна было штосьці змяніць і выбраць, дык лепей бы своечасова вярнуцца дамоў, апынуцца ў ложку і спаць. Ён адчувае начны халадок, яго цягне ў сон, і даймае голад, а ўся кампанія здаецца яму чужою і варожа настроенаю супраць яго, паганага шчанюка. He, на танцулькі ён болей не пойдзе!
    Усе ідуць да гарышча дома Туарылы, і ён не ў змозе пайсці прэч, а цягнецца за вясёлаю хеўраю, хоць Манта яму груба загадала ісці сваёй дарогаю, а не чапляцца да іх. Хлопцы ціскаюцца з дзяўчатамі, хтосьці спрабуе падняць з зямлі драбіны, але яны падаюць з такім грукатам, што прачынаецца ўся сядзіба. Хлопцы кідаюцца бегчы хто куды, бо ў дзвярах пякарні паказаўся гаспадар Туарылы з ладным кіем у руцэ. Ён выбягае на двор, хлопцы разбегліся, а Манта засталася на месцы. Юсі спалохана залез пад свіран. Гаспадар сярдзіта паклікаў яго, але даганяць не стаў. Юсі слухае, як ён счапіўся з Мантай.
    — Табе толькі мая праца і дні, а ночы і нядзеля — мае, — з пагардлівым выклікам адказвае Манта.
    Калі Юсі пачуў, што гаспадар пайшоў, а Манта залезла на гарышча, ён выбраўся са свайго сховішча і ціхенька падаўся да ўвахода ў дом. I раптам перад ім з’явілася постаць гаспадара з тым жа кіем у руцэ.
    — Дык вось так... — толькі і сказаў гаспадар, хапаючы Юсі за каршэнь, і некалькі разоў выцяў яго кійком ніжэй спіны. Хлопцы пачулі Юсеў пранізлівы крык і адчулі нейкую няёмкасць. Яны ніколькі не шкадавалі Юсі, не. Проста ім было сорамна, што не змаглі заступіцца за яго. Яны не ўмяшаліся толькі таму, што збіраліся пазней залезці да Манты.
    Сцяўшы зубы, каб не ўсхліпваць, Юсі ляжаў у ложку. Пякучы сорам працінаў наскрозь усю істоту хлопца, як толькі ён адчуваў боль ад лупцоўкі. Усё змяшалася ў хлапечай галаве: успаміны аб жыцці ў Нікілі, цяперашняе жыццё ў Туарыле, канфірмацыя і нядаўняя вечарына. «Што ж цяпер са мною будзе?..»
    А не было нічога асаблівага. Назаўтра ён цэлы дзень вязаў на полі снапы і выслухоўваў досыць крыўдныя намёкі на падзеі мінулай ночы. Потым жніво скончылася, і ён днямі працаваў на таку, потым на ворыве, пасля сек дровы ў лесе — пацягнулася звычайная штодзённая праца. Хутка надышла зіма, і давялося валіць лес, вывозіць гной — усё як звычайна. «Што ж цяпер са мною будзе?..» — пытаў у сябе Юсі кожны раз, калі атрымліваў ад жыцця чарговы гузак. I хлопец замыкаўся ў самотнай журбе.
    Жыццё на свеце ішло наперад, і гаспода Туарылы таксама, апярэджваючы шмат якія іншыя гаспадаркі. Жыццё ў Туарыле рэзка адрознівалася ад жыцця на хутары Нікіля. У сядзібе Туарыла былі дзве добрыя хаты. У адной было жытло і спальнае памяшканне для парабкаў; апрача таго, там жа мясцілася кухня і былі два невялікія пакоі на другім паверсе, дзе жыла маці гаспадыні з іншай незамужняю дачкою; у другой хаце была пякарня, знаходзіліся памяшканні гаспадароў ды яшчэ некалькі прыстойных пакояў, дзе спыняліся праезджыя пастары ці яшчэ якія важныя госці. У хаце парабкаў і ў гаспадарскіх памяшканнях па вечарах для асвятлення запальвалі добрыя лямпы з газаю. Іхняе роўнае святло выганяла дробных духаў мінуўшчыны з самых аддаленых
    закуткаў. Неяк заначаваў у хаце адзін вандроўны гандляр, надзвычай хітры дзед, які ніколі не прагаворыцца і не скажа шчырага слова. У ягонай сумцы розныя прыгожыя заколкі ды кніжкі з даўнімі народнымі песенькамі. Няма на свеце таго, аб чым ён не сказаў бы свайго важкага слова, затое на сябе напускаў раздражняльную таемнасць. Парабак Тааветці, які не горш за іншых ведае, што свет трымаецца на ашуканстве і махлярстве, спрабуючы збіць пыху са старога, заводзіць гаворку пра некаторыя добра вядомыя яму ўчасткі будоўлі Санкт-Пецярбургскай чыгункі ды пра нейкага тамтэйшага наглядчыка.
    — Дык ты, напэўна, пра Вянцінена кажаш, — адразу ж адгукаецца стары. I паміж імі завязваецца штосьці накшталт таемнага спаборніцтва ў тым, хто лепей ведае ўсе махлярствы, што чыніліся тою галоднай зімою на будаўніцтве чыгункі. А больш за ўсё яны абмяркоўваюць хітрыкі Вянцінена, які ўключаў нябожчыкаў у плацёжныя дакументы.
    У размовах Тааветці з хітрым старым чуюцца водгукі далёкага вялізнага свету. А калі размова раптам сціхае, дык здаецца, што звонку даносяцца галасы надыходзячых новых часоў. Парабкі са сваёй хаты прыходзяць на вячэру ў пякарню, і па іхнім настроі можна заўважыць, што ўласная годнасць пакрысе пускае парасткі ў іхніх душах, а Тааветці ўсім сваім выглядам імкнецца паказаць, што ён больш важная персона, чым сам гаспадар. Аднак праходзячы ў пякарню, парабкі глядзяць, як у суседнім пакоі гаспадар адкладвае ўбок газету, назва якой віднеецца зверху кожнай старонкі: «Суомэтар».
    А гаспадар яшчэ больш таямнічая асоба, чым стары гандляр, і Тааветці да яго не дацягнуцца. Ніхто не разумее, чаму гаспадар не прадае лес, хоць ад пакупнікоў няма адбою. Калі гаспадар Тавела прадаў свой лес, дык атрымаў паўтары тысячы марак, ажно паўтары тысячы! Як ні дзіўна, але Туарыла забараняе сваім торпарам сячы лес. Можа, ён думае атрымаць за свой лес больш за паўтары тысячы?
    Гаспадар пачаў ставіцца да Юсі не так брутальна; хлопец цяпер амаль у такім жа становішчы, што і астатнія парабкі. Цела мужнее і набіраецца сілы, але дух ягоны па-ранейшаму прыгнечаны. Ён ужо добра выконвае тую нескладаную працу, якую загадваюць рабіць. Але ўвесь час ён адчувае, што гаспадар цураецца яго. Калі даёнка, якую ўпершыню зрабіў Юсі, паляцела ў печку, гаспадар нічога не сказаў, а толькі з’едліва ўсміхнуўся. А калі прапануюць даручыць Юсі якую-небудзь важную справу, гаспадар толькі пасмейваецца. У асобе Юсі ён цураецца слабасці свайго роду. А такое стаўленне прыгнятае хлопца мацней, чым былая суровасць. Ён адчувае, што яго могуць адпусціць з Туарылы ў любы момант, але куды яму падацца потым?
    Такая абыякавасць гаспадароў вымушае яго паводзіць сябе з найвялікшаю асцярожнасцю; падлетак імкнецца быць як мага болей непрыкметным. Самы цяжкі дзень — нядзеля, бо невядома, што рабіць, ці можна пайсці ў вёску; а застацца дома — дык толькі вочы гаспадарам мазоліць. Паснедаўшы і змазаўшы дзёгцем боты, усе выпраўляюцца ў вёску, а Юсі застаецца адзін у апусцелай нядзельнай хаце. Часам з ім застаецца і які-небудзь бядняк, што знаходзіцца на ўтрыманні царкоўнага прыхода і пераходзіць ад двара да двара. Звычайна ён увесь час спіць на лаўцы каля печкі. Тады Юсі спрабуе змайстраваць што-небудзь з таго, што некалі рабіўудзяцінстве. Ён пачынае, але задавальнення няма, і хлопец закідвае працу. 3 гаспадарскай паловы двара гаспадыня прыходзіць паглядзець, ці прыбрана ў хаце, ці чыстая бялізна на ложках. Сыходзячы, яна абыякава раіць Юсі што-небудзь пачытаць. Яна кажа гэта, гледзячы некуды ўбок, проста так, каб сказаць што-небудзь.
    Каляды ўжо зусім блізка, і Юсі ведае, што сёлета яго не прагоняць. Калядныя святы цягнуцца бясконца. У адзін са святочных дзён студэнты ставяць у сяле самадзейны спектакль, і гаспадары Туарылы едуць туды пад нястрымны спеў
    званочкаў. Тады Юсі ў адзіноце нешта напявае сабе пад нос і спрабуе танцаваць польку. А потым, назапасіўшы слівовых костачак, без боязі ідзе пагасцяваць у суседнім двары. Костачкі ён смокча замест цукерак. Суседні падворак маленькі і цесны, сваімі старымі пабудовамі ён нагадвае Нікілю. Да Калядаў сцены і столь тут, як вядзецца старым звычаем, абшываюць светлай лучынаю; стол засланы прыгожым абрусам, на стале ляжыць свіны кумпяк, стаяць збан з дамашнім півам і кошык з хлебам, а пад столлю — саламяны вянок. Гаспадар, ласкавы і ветлівы стары дзядок, называе Юсі Юхам і ставіцца да яго як да звычайнага вяскоўца. На вуліцы, як гэта заведзена, час ад часу звіняць калядныя званочкі, а цёплае піва ў цёплай хаце дадае хлопцу крыху радасці і ўпэўненасці ў сабе; такое ўжо было з ім аднойчы.
    Юсі не прагналі з Туарылы ні пасля Калядаў, ні ўвесну, ні ў пачатку лета. Гэта адбылося толькі наступнай восенню.
    Гаспадар Туарыла, у адрозненне ад іншых, не прадаваў свой лес бяздумна. Ён доўга параўноўваў паваленыя лясіны Тавела са сваім лесам, уважліва прыглядаўся да бярвення, якое ляжала на лёдзе ў чаканні ледаходу і сплаву. Безумоўна, ён таксама прадасць свой лес, аднак тут трэба стрымаць нецярпенне і пачакаць. У выніку сталася так, што Туарыла пачаў прадаваць свой лес тады, калі большасць лясоў у акрузе ўжо спілавалі. Цана, якую ўзяў Туарыла, моцна ўразіла ўсіх і выклікала агульную павагу да такога мудрага чалавека. Можна сказаць, што з гэтага такога ўдалага продажу лесу і пачалося ўзвышэнне Кале (або Карла) Туарылы як даверанай асобы ўсяе валасной грамады.
    А яшчэ адным вынікам удалага продажу лесу стала выгнанне Юсі з гасподы Туарыла.
    Гаспадар і гаспадыня Туарылы ў той час вельмі ўзняліся. Іхняе багацце пачало павялічвацца яшчэ ў цяжкія галодныя гады, а пасля гэткай удалай здзелкі — падвоілася. Узбагачэнне — гэта зямное шчасце, а яно ёсць найбольш дасканалы від