• Газеты, часопісы і г.д.
  • Праведная галеча  Франс Эміль Сіланпя

    Праведная галеча

    Франс Эміль Сіланпя

    Выдавец: Янушкевіч
    Памер: 184с.
    Мінск 2019
    52.79 МБ
    У сенцах пачуліся таропкія крокі павітухі Ловісы. Яна заглянула ў адзін, у другі пакой, адчыніла дзверы ў памяшканне для работнікаў і зноў пайшла. Хлопчык ужо з’явіўся на свет, яго памылі і спавілі. Пакуль павітуха шукала кошык пад калыску, маці перахрысціла немаўля і прамармытала над ім нешта падобнае і да закляцця, і да блаславення. Потым яна, з палёгкаю ўздыхнуўшы, зноў выпрасталася на палку, і прыроднае пачуццё млявага шчасця напоўніла ўсё цела і душу. Страхі і турботы некуды зніклі, яна на нейкі кароткі час засталася сам-насам са сваім дзіцем у цішыні саўны.
    Загадкавая чалавечая істота адной гадзіны ўзростам пішчала ў кошыку ў саўне на лясным хутары Нікіля, суботняй ноччу, за шэсцьдзясят гадоў да чырвонага паўстання. Час яе нараджэння не стаўся нечым незвычайным, усё ішло заведзеным прыродаю парадкам. Ева ў хаце прачнулася, калі п’яны Пеньямі, спатыкаючыся, дабіраўся да свайго ложка. Потым яна прачнулася яшчэ раз, таму што бацька пачаў голасна скардзіцца на жыццё, а з ложка ад дзвярэй пачуўся адказ: «Угаманіся, стары чорт, a то ўстану, дык адразу сціхнеш!» Гэта быў парабак Аапелі, які таксама позна вярнуўся
    дамоў. Стары і сапраўды на некаторы час сцішыўся, потым падняўся, выйшаў у сенцы і пачаў клікаць Ловісу. Хлопчык на пабягушках захіхікаў у сваім ложку. Усё гэта Ева добра чула, і не было ўтым нічога ні новага, ні дзіўнага. Марке не пачула нічога і спала, усё шчыльней прыціскаючыся да Евы. Напэўна, у сне яна лічыла Еву за маці.
    Пасля нараджэння доўгачаканага сына Маю ахапілі радасныя пачуцці, якія абуджаюцца самой прыродаю. Але такія пачуцці хутка праходзяць, і ўсёмагутная штодзённасць зноў напаўняе жыццё, і тады нараджэнне дзіцяці ператвараецца ў нешта цяжкае, што прыстойныя людзі павінны ўспрымаць пакорліва і цярпліва, бо гэта такія плады, якія жыццё прыносіць нам і якія надаюць існаванню чалавека шэрыя і нават гнятлівыя адценні. Калі дзіця памірае яшчэ малым, дык гэтая падзея падаецца больш радаснаю за ягонае нараджэнне. Вядома ж, маці пралье нямала слёз, але не будзе нават хаваць, што гэта слёзы радасці, а не жалобы.
    Аднак Мая кожную хвіліну, нават адыходзячы ад сына, памятала, што для яе самае галоўнае, каб дзіця засталося жывым. 3 цягам часу ў яе нарадзілася думка, што старому Пеньямі напляваць на сына, і новыя, зусім іншыя пачуцці прачнуліся ў Маіным сэрцы. Паступова гэта пачало выяўляцца ў размовах паміж імі. Мая імкнулася — і гэта выходзіла неяк само па сабе — трымацца ў размовах з мужам той самай вольнай манеры, якая збераглася ўяе з дзявочай пары, і часам сярод грубаватых жартаў без аніякага страху звярталася да Пеньямі на ты. I гэта, здаецца, дзейнічала на старога. Мая адчувала, што яе аўтарытэт і ўплыў паступова мацнеюць.
    Пакуль Юсі быў яшчэ зусім малы і няцвёрда трымаўся на нагах, ягоныя дні праходзілі досыць аднастайна. Старая, збітая з дошак калыска месціцца ў запечку. У вечаровым сутонні відаць, што там ляжыць двухгадовы хлопчык. Побач з калыскаю сядзіць Марке, і малы паклаў свае ногі ёй на калені. Дзяўчына нешта маркотна напявае і нехаця гойдае
    старую калыску, якая пранізліва рыпіць, шморгаючы па вострых сучках у падлозе. Хлопчык не хоча спаць. Раз-пораз ён падымаецца, імкнецца сесці і кліча маці, калі Марке спрабуе зноўукласці яго. Дзіця баіцца насоўвання густой цемры, яго кусаюць клапы і блохі.
    Калі хлопчык захліпаецца плачам і каторы раз падымаецца ў калысцы, Марке бярэ яго на рукі, злёгку паляпвае рукою па крываватых ножках і падносіць да акна, за якім усё яшчэ свеціцца сутонне дня. Хлопчык супакойваецца, колькі часу глядзіць на постаці, якія мільгаюць каля калодзежа і хлявоў, а потым зноў пачынае ціха плакаць. На двары ляскаюць дзверы, у запечку пачынае стракатаць цвыркун, адвечная дамашняя жывёлінка сялянскіх хат, сучаснік лучыны.
    Марке надакучыла ўсё так, што яна безуважна слухае дзіцячы плач і абыякава разглядае хлопчыкаў твар, пакрыты бруднымі палоскамі ад слёз. Гэта Маін сын, але ж бацька ў іх адзін...
    У хату вяртаюцца людзі, прыходзяць Аапелі і хлопчык на пабягушках Кустаа. Падзённы найміт Мастамякі кіруецца да варотаў — відаць, пойдзе дамоў. У сенцах чуюцца Маіны крокі, яна ідзе ў пякарню. Увечары кожны займаецца сваёю справай.
    Аапелі скідвае сярмягу, засоўвае ў печ рукавіцы і тоўстыя шкарпэткі з воўны, а потым здымае з жэрдачкі звязку лучыны і, чыркануўшы запалкай аб печку, падпальвае лучыніну. Немаўля сціхае і жмурыцца на святло. Дзіця стамілася, але калі пакласці яго ў калыску, дык зноў пачне плакаць.
    Аапелі ўжо каторы вечар майструе сані. Хлопчык Кустаа, пакуль няма даручэнняў, водзіць носам налаўцы. Авось і сама гаспадыня Мая, прыходзіць, бярэ на рукі малога і, пакінуўшы астатні клопат, дае яму цыцку. Юсі ідзе ўжо трэці год, але ад матчыных грудзей яго пакуль што не адвучылі.
    Мая ўмее гаспадарыць. Яна загадвае Кустаа і Марке чытаць. Кустаа адразудастае свой катэхізіс, а Марке марудзіць. «Во пачакай, прыйдзе бацька», — пагражае Мая.
    Толькі Кустаа пачаў: «Адказ: Каб вызваліцца ад састарэлага Адама, які штодзённа пасяляецца ў нас... а... а... а... і разам з тым раскаяцца. ..а...а...а...і ачысціцца ад кепскай пажадлівасці. .. а... а... а... і ўзняцца..як Аапелі бесцырымонна перабіўяго: «Малец! Хадзі-тка пасвяці мне!»
    Шуршыць гэблік, ціха гудзе калаўрот, аднастайна гучаць пытанні-адказы катэхізіса. А тут у хату ўвайшоў Пеньямі з абярэмкам дроў і моўчкі ўзяўся шчапаць лучыну. Сёння ён быў цвярозы цэлы дзень, і таму ў вачах усіх прысутных выглядаў больш прыстойна, чым заўсёды.
    Праз некалькі гадзін усе гэтыя рознаўзроставыя чалавечыя істоты будуць спаць глыбокім сном. Бязмежная, непраглядна цёмная ноч цяжка дыхае вакол іх і, нібыта самая мудрая на свеце істота, глядзіць на гэтых неразумных людзей, якія бездапаможна боўтаюцца ў неабсяжным моры часу. Шасцідзесяцігоддзе, якое нясе з сабой грознае наканаванне лёсу, пачалося, але гэтыя людзі за стракатаннем цвыркуна не чуюць ягонага цяжкога поступу. Сямёра толькі ўдыхаюць і выдыхаюць паветра ў цеснай хаце.
    Малы Юсі дыхае ледзь чутна. Ён нарэшце супакоіўся і заснуў каля матчыных грудзей, а потым яго паклалі ў смярдзючую калыску. Там і ляжыць ягонае маленькае цельца, і дзіця, само таго не ведаючы, ужо імкнецца па моры часу насустрач сваёй далёкай даросласці і яшчэ больш аддаленай старасці ды нікому не вядомай смерці, пасля якой усё будзе па-ранейшаму нязменным, а бераг мора часу так і застанецца нябачным і недасяжным. Гэта малое цельца з плоці, крыві, касцей. Але і яно ўжо на пачатку свайго нялёгкага шляху насустрач смерці.
    У ягоных касцях ужо ідзе нейкае пакуль што нікому не бачнае пераўтварэнне, якое выяўляецца толькі ў скрыўленых нагах і бугрыстых нарасцях на галаве.
    А калі цемра гусцее, з кутка калыскі вылазіць клоп і надзвычай спрытна пачынае поўзаць у прасцінах, пакуль не дабіраецца да мэты. Звесткі пра тое няспынна ідуць у чуйныя клеткі мозга. Калі ж паток звестак ускіпае, тады пачынае гучаць далёкі го-
    лас, абуджаючы сваімі хвалямі таемную дзейнасць у галовах заснулых людзей. Але толькі адзін з іх адгукаецца на гэты кліч.
    Мая ўстае, працірае запаленыя вочы, пачухвае бок і, пакінуўшы храпучага Пеньямі, ідзе да малога. Маці гушкае дзіця, але той не супакойваецца, а крычыць яшчэ мацней. Тады Мая нахіляецца над калыскаю і раздражнёна дае сыну цыцку. Калі ж нарэшце ён адвучыцца ад матчыных грудзей? Пачуццё глыбокай абыякавасці ахоплівае Маю, калі яна скупа корміць сына пасярод глухой ночы. Цяжка ўсё гэта. Акрамя таго, яна ведае, што гаспадарка загразла ў пазыках.
    На нейкі час хлопчык супакойваецца, а тысячы знешніх і ўнутраных акалічнасцей працягваюць сваю няспынную працу, ператвараючы гэтую малую істоту ў чалавечую асобу. Мая ўздыхае і зноў укладваецца побач з Пеньямі. Нешта мармыча ў сне Кустаа, потым зноў наступае цішыня. Цвыркун грызе вокладку пакінутага каля сцяны катэхізіса.
    Ад тае пары ў памяці Юсі зберагліся толькі паасобныя ўрыўкі: пералівы сонечнага ці месячнага святла на падлозе, сярдзітыя воклічы, трэск запаленай лучыны. Надоўга запомнілася малому адна карціна: ярка асветленая свечкамі, упрыгожаная саламянымі вянкамі, з саломаю на падлозе і гучаннем псалмоў калядная хата. Аднак першы цвёрды ўспамін, які незалежна ад ягонага жадання збярогся ў памяці, застаўся ад наступнага выпадку.
    Ён адзін у вялікім пакоі. I такая хвіліна, што не хочацца рабіць нічога. Ён толькі што быў у памяшканні, дзе пякуць хлеб, і маці пачаставала яго кавай. Кажуць, што яму ідзе ўжо шосты год. Ён хлопчык. Ён сядзіць на падлозе і разглядае вокны і аконныя вушакі. Яму здаецца, быццам штосьці спынілася і замёрла. А можа, ён толькі што заўважыў тое, што было заўсёды. Субота, нядзеля, аўторак...
    У сенцах нешта грукае, і праз нейкую хвілю ў хату ўваходзіць Пеньямі — бацька. Стары Пеньямі і малы Юсі глядзяць адзін на аднаго, і на імгненне паміж імі ўзнікае ней-
    кае страшнае невядомае пачуццё, асэнсаваць якое яны не ў змозе. Таямнічы, нікім не бачаны чалавек раптам заварушыўся ўнутры старога Пеньямі, нібыта ён убачыў з засады, як па лесе крадзецца нейкі дзіўны звер. Пеньямі хоча хоць што-небудзь зрабіць хлопчыку. Усміхаючыся, ён глядзіць на сына, потым падымае і садзіць на прыпечак. Стары дастае з кішэні параную бручку і загадвае малому есці. Хлопчык паслухмяна пачынае жаваць пачастунак, не ведаючы нават, ці смачна гэта, ці не. Ён чуе знаёмы пах гарэлкі і тытуню, незвычайна блізка, на ўзроўні са сваім тварам, бачыць барадаты бацькаўтвар, ягоныя маленькія вочы. Бацька — гэта страшнаватая істота... А той усё ўсміхаецца і мітусліва штосьці шукае па кішэнях, вымае з-за шчакі кавалак зжаванага тытуню і ляніва, нібы гуляючы, запіхвае смярдзючую жвачкухлопчыкуўрот. Малы не адважваецца супраціўляцца, сілы на тое ўяго няма, ён толькі крывіць рот у надрыўным плачы. П’яны стары Пеньямі задаволены сваім паскудным жартам. Гэта ж Маін сын... Тут у п’янтоса прачынаецца дзікае жаданне ўчыніць што-небудзь кепскае і самой Маі. Ён ніяк не можа ўспомніць, ці лупцаваў ён калі як след гэтую Маю. Раней у яго былі дзве жонкі, і стары ўжо не памятае, чым ён «частаваў» кожную з іх.
    Мая ўваходзіць у хату якраз тады, калі Пеньямі сілком спрабуе засунуць свой замазаны тытунём палец у рот малому. Яна падыходзіць, намерваючыся ўзяць хлопчыка і паставіць яго на падлогу. Жанчына бурчыць: