• Газеты, часопісы і г.д.
  • Праведная галеча  Франс Эміль Сіланпя

    Праведная галеча

    Франс Эміль Сіланпя

    Выдавец: Янушкевіч
    Памер: 184с.
    Мінск 2019
    52.79 МБ
    — Чаго ты зноў нажлукціўся...
    У адказ Пеньямі раве старэчым голасам, знарок распальваючы сваю лютасць:
    — Сціхні, баб’ё! — і адштурхоўвае жонку.
    — Што ты будзеш жэрці налета, п’янюга ты паганы! Адчапіся ад хлопца!
    — Замаўчы, праклятая карова! — крычыць Пеньямі і ў шаленстве паварочваецца да Маі.
    Тады Юсі саскоквае з прыпечка так шпарка, ажно нешта хрусціць у пятцы, і, выціраючы запэцканы тытунём рот, вы-
    бягае на двор. Змяркаецца. Праз вароты ўдвор заходзіць муж павітухі Тааветці з вялікім берасцяным куфэркам пад пахай.
    — Ці дома бацька? — пытаецца ён сіпатым голасам.
    Юсі не адказвае. Ён назаўсёды застанецца ў памяці Тааветці гэткім няветлым паскудным падшыванцам. Тааветці прынёс старому Пеньямі тытуню, бо ў таго самасад панішчылі замаразкі.
    Счакаўшы кароткі час, Юсі ціхенька крадзецца ў хату.
    — Добрая ў цябе баба, — кажа Пеньямі, заціснуўшы адкрытую табакерку паміж каленяў. — Хэ, я ж ведаю тваю бабу лепей, чым ты сам.
    — Вядома, тут ты ў нас вялікі знаўца, — сіпіць Тааветці. — А ці ведае гаспадар, як зіму перажываць будзем?
    — А мне напляваць на тое, я пра тваю бабу кажу. Ты яе хоць раз адлупцаваўяк след ці не?
    У хату зноў уваходзіць Мая. Пеньямі скоса глядзіць на яе і заўважае Юсі.
    — А гэты паўшабэлак усё яшчэ тут? А во табе тытуню! — у строгім голасе чуюцца добразычлівыя ноткі, але Юсі на ўсялякі выпадак паціху адсоўваецца да дзвярэй. Мая выходзіць, гучна грукнуўшы дзвярыма.
    — Што!!! Ды я цябе!!! — захліпваецца шалёным крыкам Пеньямі, ускаквае, але не кідаецца следам за жонкай, а бяссільна апускаецца на лаву.
    А Тааветці зноў за сваё:
    — А-а-а... Што ні кажы, а ліхая сёлета будзе зіма. Хоць у Нікілі яшчэ ёсць крыху жыта...
    — Нечага тут скавытаць, хадзем лепей вып’ем, — сярдзіта перапыняе яго Пеньямі.
    Тааветці ахвотна ідзе следам за гаспадаром, бо выпіўка — гэта куды лепей, чым скаргі на дрэнны ўраджай, шкада толькі, што стары нічога пра тое не кажа. Абодва падымаюцца ў каморку пад самым дахам.
    Падзеі таго дня так глыбока запалі ў памяць малога Юсі, што і праз шмат гадоў яны паўставалі як жывыя перад ім з усімі падрабязнасцямі.
    Тым жа вечарам да іх на хутар Нікіля завіталі госці — дзеці павітухі Ловісы. Юсі тым гасцям быў не рады і сустрэў іх варожа. Ён пляваў у хлопчыка, той пабег паскардзіўся, і Юсі ледзь пазбег лупцоўкі. Увесь вечар быў нейкі па-святочнаму бязладны. Потым па Тааветці заявілася сама Ловіса. А ён да таго раскіс, што жонцы давялося цягнуць яго на сабе. Важдацца з падпітым мужам для Ловісы было справай звыклаю, і яна ўзялася за яе без спрэчак і пярэчак, ніколькі не збянтэжаная тым, што будуць казаць у вёсцы. Пакуль Ловіса была ў сіле, нястача не пагражала хутару Ловела.
    У тыя часы ўсталяваны прыродай парадак пачаўхістацца. Шмат на якіх землях Суомі выдаўся вялікі недарод. А мора часу ўсё калыхала жыхароў глухой лясной вёскі, і шасцідзесяцігадовыя абсягі яго хаваліся ў непраглядным змроку.
    У тыя гады, што папярэднічалі вялікаму голаду, у чарадзе дзяцей, якія гойсалі па Хар’якангасу, быў і Юсі, сын Маі з хутара Нікіля. Вялікая галава на тонкай шыі, з-пад дзіцячай кашулі тырчаць крывыя ногі — такі выгляд ён меў тады. 3 разяўленым ротам ён змрочна аглядаў свет наўкол сябе сваімі маленькімі вачыма.
    Пасярод вёскі ўзвышаецца зрыты неглыбокімі равамі пагорак. Там пасвяцца свінні з усёй вёскі, таму ён і называецца Свіная горка. Вясковыя дзеці таксама любяць ладзіць там свае гульні. На схіле, у атачэнні яблынь і рабін, стаіць старая хацінка. У хаціне шмат дзяцей, з гэтых братоў і сясцёр са Свіной горкі пазней выраслі славутыя на ўсю акругу задзіракі, валацугі ды бяспутныя дзеўкі. Дзяцей у вёсцы тады было не надта многа: у Хусары і Пелтары, двое ў павітухі Ловелы і Юсі ў Нікілі.
    У той час усе дзеці апраналіся аднолькава — што хлопчыкі, што дзяўчынкі. Хлопчыкі да дзесяцігадовага ўзросту насілі прасторныя дзявочыя сукенкі без апаяскі. А тыя, каму не бы-
    ло нават пяці, даношвалі старыя кашулі і бегалі, матляючы доўгімі нястрыжанымі валасамі. Хлопчыкаў пастрыгалі пад гаршчок, таму здалёку здавалася, што на галовах у іх надзетыя вялікія круглыя кубкі. Калі яны караскаліся на рабіны і звешваліся з галля, кубкі ператвараліся ў заблытаныя грывы. Светлым восеньскім вечарам можна ўбачыць, як з дрэў звісаюць цёмныя постаці, як па завулку паспешліва бяжыць дамоў з хутара Нікіля павітуха Ловіса ці паважна крочыць тата Оліла, выпрастаўшы нягнуткую спіну.
    Дзеці жылі прывольным жыццём, багатым на штодзённыя ўражанні, кожны вечар завяршаў чарговы, такі багаты на падзеі этап жыцця, што потым ён здаваўся даўжэйшым, чым іншыя, насамрэч роўныя яму па даўжыні перыяды. Дзеці самі вырашалі, чым запоўніць свае дні, выбіраючы самае цікавае з таго, што самі бачылі паміж небам і зямлёю, да чаго імкнуліся іхнія пачуцці і розум, які ажываў.
    3 усіх бакоў іх атачаў вялізны свет дарослых. У гэтым свеце былі нівы і палі, жытло і жывёлы. I паўсюдна ў гэтым свеце месціліся дарослыя з іхнімі намерамі, і дзеці, як толькі падрасталі і крыху ўваходзілі ў сілу, павінны былі падпарадкоўвацца і служыць тым задумкам. Дарослыя хадзілі па вуліцах, выходзілі, несучы свае прылады, працаваць у полі, вярталіся адтуль, былі часам заклапочаныя, часам п’яныя, але заўсёды — безуважныя да ўсяго таго, што было важна і дорага для дзіцячай душы. Ніхто з дарослых ніколі не падымаўся на вяршыню Свіной горкі. Дарослыя былі таямнічай загадкаю прыроды, крыху страшныя тым, што час ад часу давалі дзецям дыхту. Дыхту давалі вельмі разнастайнымі спосабамі: маглі пацягаць за валасы, балюча ўшчыкнуць за руку, адлупцаваць дубцом, рэменем або тымі ж таўстымі шкарпэткамі. Дыхт быў адзіным выпадкам, калі дарослы надаваў належную ўвагу свайму дзіцяці, і адзіным дзеяннем, ад якога атрымліваў вялікае задавальненне. Збіраюцца, напрыклад, мужчыны вечарам у двары на траўцы, каб пагутарыць аб важных справах, а навокал шалёна носяцца дзеці. I тут якога-небудзь бацьку раптам апаноўвае нястрыманае
    жаданне даць дыхту свайму нашчадку. Вось тады і выяўляецца, што сам працэс дыхту дае вялікае задавальненне ўсім прысутным дарослым — што на гэты конт у іх поўнае ўзаемаразуменне. Можа хто з прысутных і скажа слова суцяшэння «аддыхтаванаму». А потым мужчыны зноў панапіхваюць у рот тытуню, паплююць і чарговы раз стануць недаступнымі. Сапраўднымі дарослымі былі толькі мужчыны ды некаторыя з жанчын. Астатнія жаночыя істоты — гэта баб’ё, бабы. Яны былі ніжэйшымі за мужчын, але вышэйшымі за дзяцей. Іхняя прага да кавы нагадвала штосьці заганнае, як і шумная мітусня дзяцей.
    Яны сёе-тое вытваралі, тоячыся ад мужчын, але шанавалі і тое, што мужчыны часам злавалі на іх. Шэрым і бязрадасным было іхняе жыццё, і, вядома, сапраўднаму мужчыну як бы й трэба час ад часу заўважыць тыя штукарствы ды крыху павучыць занадта хітрую бабу, аднак не варта ўвесь час сачыць за ёю. Подых сапраўднай мужнай даросласці адчуваўся ў адзенні: у мужчынскай кашулі, запраўленай пад рэмень сапраўдных мужчынскіх штаноў, крыху прыспушчаных спераду і ззаду. Той, хто дарастаў да мужчынскай вопраткі, меў права жаваць табаку, піць гарэлку, нахабна заляцацца да дзевак, казаць непрыстойнасці ды называць дзяцей недамеркамі і саплякамі. А паміж дзіцячай кашуляю і падпяразанымі мужчынскімі штанамі прасціраўся доўгі перыяд кароткіх штаноў з лямкамі, калі дзяцей называлі паўшабэлкамі, а больш ласкава — жэўжыкамі. Самай урачыстаю падзеяй у «жэўжыкаўскі» перыяд было паступленне ў канфірмацыйную школу. Сама канфірмацыя ўжо належала амаль што да свету дарослых. Яна была падзеяй выключнай важнасці і нават не меней значнай, чым нараджэнне дзіцяці. Пасля таго як хлопчык праходзіў канфірмацыю, шырокая бездань пралягала паміж ім і ўсімі астатнямі дзецьмі. Ён адразу трапляў у таямнічы, страшнаваты і чароўны свет дарослых. Калі ж тыя, што засталіся на другім баку прорвы, пачыналі распытваць яго аб таямніцах дарослага сусвету, ён толькі ўсміхаўся і даваў жартаўлівыя цьмяныя адказы.
    Аднак «таямніцы» з дарослага свету траплялі ў кола дзяцей са Свіной горкі. Яны здагадваліся аб розніцы паміж мужчынамі і жанчынамі, на дапамогу здагадкам прыходзіла жывое ўяўленне, потым яны кідаліся ў гульні, спачатку са смяшкамі, а потым ужо і з цяжкім сапеннем. Болей за ўсё палохала сама думка пра тое, што пра гэтыя гульні дазнаюцца дарослыя. А калі ў гурце апыналіся такія, што і гаварыць яшчэ не ўмелі, даводзілася як мага старанней дурыць ім галовы. Здаралася і так, што гэткі трохгадовы ўдзельнік гульні з плачам бег дадому, а праз нейкі час прыбягала раз’ятраная маці, каб высветліць, што за крыўду ўчынілі яе малому. Тады гульні заканчваліся і аднаўляліся толькі ўвечары. Калі ж падобныя перашкоды не ўзнікалі, дык гэтыя ўзбуджальныя гульні абавязкова працягваліся ў далёкіх пагулянках і заканчваліся страхам перад добраю лупцоўкай за позні прыход дадому. Часам так яно і было, але здараліся і прыемныя выпадкі, калі бацькі не было дома, а маці была занятая — піла каву з суседкамі. Тады ад пражытага дня заставаліся самыя прыемныя ўражанні.
    Усе гэтыя прыхамаці лёсу перажыў Юсі за першыя восем гадоў свайго жыцця. Яшчэ ў дваццаць і ў трыццаць гадоў у ягонай памяці ажывалі ўспаміны аб далёкіх часах Свіной горкі. Яны канчаткова зніклі толькі пасля жаніцьбы. А калі ў яго самога нарадзіліся дзеці, дык яму і ў галаву не прыходзіла, што, можа, і яны гуляюць у тыя самыя гульні, якімі ён цешыўся на Свіной горцы.
    Тыя гульні скончыліся, калі Юсі пайшоўдзявяты год. Тым летам скончылася шмат якіх гульняў у краіне тысячы азёр. Людзі чыталі год на вокладках календароў, называючы кожную лічбу паасобку: 1, 8, 6, 6. Былі і такія, што не ведалі тых лічбаў і не ўмелі сказаць звязна: тысяча восемсот шэсцьдзясят шэсць.
    Тым летам бесперапынна ішлі дажджы. Пасля св. Якуба ніводзін дзень не праходзіў без таго, каб вада не лілася на раздрузлыя ад гразі дарогі і раскіслыя палі. Старыя голасна бедавалі, маладыя маўчалі, а дзеці засмучана глядзелі
    ў пацямнелыя вокны і разумелі, што ім ужо болей ніколі не вярнуцца да былых гульняў. На двары пранізлівы халодны вецер, кроплі ледзяной імжы балюча шчыпаюць праз тонкую кашулю, босыя ногі дубянеюць — дык бягом назад, у цёплую хату.
    Трывожныя думкі дарослых адбіваліся на іхніх тварах, і ад таго незразумелы трывожны смутак ахопліваў дзяцей, яны сумавалі па светлых днях сяўбы і жніва. Старэйшыя дзеці прыціхлі і моўчкі назіралі, як дарослыя, калі дождж на кароткі час пераставаў, звозяць у асеці прарослае зерне і выкапаную з гразі бульбу, як яны па калена ў ліпкай гліне робяць адчайныя спробы пасеяць азімае жыта. У тую восень на хутары Нікіля для Юсі і Маі выдаліся толькі два шчаслівыя дні, калі Пеньямі едзіўу Тамперэ. Ягонае зерне было непрыдатнае для ўсходаў, і Пеньямі прадаў амаль усю дамашнюю скаціну, каб купіць жыта на насенне. Ён і сапраўды вярнуўся з запасам зерня, праўда, крыху недастатковым, каб засеяць усё поле. Затое ён упершыню прывёз з Тамперэ сапраўднай гарадской гарэлкі і, залезшы ў даўгі, узяў пазыку ў гандляра. 3 гэтага і без таго невялікага насеннага запасу Мая ўпотай «запазычыла» крыху, каб памяняць на каву. Калі Пеньямі выявіў страту, у доме два дні лютавала жорсткая сварка, якая часам пераходзіла ў сапраўдную бойку.