Праведная галеча
Франс Эміль Сіланпя
Выдавец: Янушкевіч
Памер: 184с.
Мінск 2019
Загадваюць наступнаму распрануцца і падысці да магілы, потым яшчэ і яшчэ. Грымяць стрэлы, дарэмна імкнучыся абудзіць здранцвелыя душы. У гэтай групе, відаць, няма герояў. Жанчыны не крычаць і не плачуць, іхнія гучныя дрыготкія галасы напамінаюць першабытны віскат самкі, у якой адбіраюць дзіця. Дарэмныя роспачныя просьбы злітавацца, кленчанне перад катамі — усё гэта ўжо было на месцы зняволення.
Здарылася так, што наш стары нялюбы Юха застаўся апошнім. Ён — у поўнай прытомнасці, і нават нейкія цвярозыя думкі ні аб чым узнікаюць у галаве. Ён рашуча ўпэўнены, што толькі-толькі прыняў святое прычасце, і няспынна паўтарае: «Айцец нябесны Езус, прымі маю душу!» Ён саромеецца здымаць штаны, бо ўяго падраныя старыя падштанікі (вядома, дзе ж такому разяваку разжыцца новымі з гвардзейскіх прыпасаў), ну і яшчэ ад вядомых абставін крыху... Сяк-так усё ж ён расшпільвае пас і скідае штаны. «Айцец нябесны Езус, прымі маю душу! Айцец нябесны Езус, прымі маю душу!»
На дно магілы ўжо нацякла даволі вялікая лужына цёплай крыві, калі Юха ў сваіх старых шкарпэтках ступае туды. Млосная асалода вымушае яго ўкласціся на ляжачыя ў магіле трупы. Край магілы выразна акрэсліваецца на фоне нябёсаў. Млосная асалода змяняецца халоднай калатэчаю. Знізу ў патыліцу цісне нечы кулак.
На хвіліну Юха нават забываецца, штб напраўду яго чакае і што ён тут робіць, але голас егера загадвае яму падняцца. Звычайна ў самыя напружаныя хвіліны чалавек інстынктыўна падпарадкоўваецца загаду. Юха нязграбна варочаецца, устае і, трымаючы рукамі свае ўбогія падштанікі, аддаецца адзінаўладнай для ўсіх смерці, без аніякай «апошняйдумкі».
Ягоныя пакуты, якія, безумоўна, залічаць на карысць народа ў невядомых уліковых кнігах — таго самага народа, пра агульнасць з якім ён не меў ніякага ўяўлення, — ягоныя пакуты былі больш доўгімі і глыбокімі, чым шмат у каго іншага, а можа, і любога з тых, чыім пакутам цяпер вядзецца ўлік.
Недзе ўдалечыні егер са сваімі людзьмі ідзе з могілак. А жыццёвы шлях Ёхана Абрахама дайшоў да свайго натуральнага канца, і не хапае тут толькі звычайных у такіх выпадках заключных слоў. Але тут цяжка прыдумаць штосьці надзвычай пераканаўчае, бо смерць старога Юхі адбылася якраз тады, калі ва ўсёй Фінляндыі бушаваў неадольны ўраган, а ўсё астатняе чалавецтва палала жаданнем адгадаць: што ж гэта за шчасце, якое людзі шукаюць з такімі цяжкасцямі і пакутамі? Калі б які-небудзь празорца здолеў тою страшнаю ноччу спусціцца ў магілку да забітых, прыслухацца да цішыні, можа, ён што-небудзь бы і разгледзеўудалечыні часоў. Нельга сказаць, што жах быў бы тады ягоным самым моцным пачуццём. Вясна ўжо адчуваецца ў паветры і ў дрэвах, яна зноў абяцае птушыныя спевы, і водар кветак, і радасныя дні дзецям чалавечым. I ўсё болей набліжаюцца яны да таго шчасця, чыё імя дарэмна імкнуліся адгадаць на працягу шматлікіх стагоддзяў. Сёння яны яшчэ думаюць, што фізічныя, цялесныя патрэбы, штосьці грамадскае і да таго падобнае — лепей за ўсё стасуецца з тым уяўным шчасцем.
I хоць шмат якія рэчы ўспрымаюцца так прымітыўна, час усё вымерае і паставіць на свае месцы. Ужо здаўна лічыцца, што некаторыя асобы перажываюць момант шчасця менавіта ў свой смяротны час, таму начныя могілкі яднаюць усіх аднолькавым настроем цішыні і спакою. I, безумоўна, калінебудзь яшчэ падчас існавання чалавецтва шчасце прыйдзе і ў царства жывых.
ЗМЕСТ
Раздзел I НАРАДЖЭННЕIДЗЯЦІНСТВА 7
Раздзел II
НА ЎТРЫМАННІЎ РОДЗІЧАЎ 42
Раздзел III У ДАРОСЛАЕ ЖЫЦЦЁ 66
Раздзел IV
ЖЫЦЦЯ СПЯКОТНЫ ПОЎДЗЕНЬ 83
Раздзел V СМЕРЦЬ СТАРАЕЦЦА ЯК МОЖА 112
Раздзел VI БУНТАЎНІК 137
Літаратурна-мастацкае выданне
Сіланпя Франс Эміль
ПРАВЕДНАЯ ГАЛЕЧА
Раман
Адказны за выпуск Сяргей Макарэвіч Рэдактар Лявон Баршчэўскі Карэктар Наста Анцімонік Камп’ютарная вёрстка Алеся Ляшчынская Дызайн вокладкі Дар 'я Зайцава
Падпісана да друку 25.11.2019. Фармат 60x90/16.
Папера Classic. Друк афсетны.
Ум. друк. арк. 10,5. Ул.-выд. арк. 8,6. Наклад 500 экз. Заказ 2843.
Індывідуальны прадпрымальнік Янушкевіч Андрэй Мікалаевіч. Пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі выдаўца, вытворцы і распаўсюджвальніка друкаваных выданняў № 1/218 ад 18.03.2015.
Вул. Шафарнянская, 3/135, 220125 г. Мінск.
https://januskevic.by
Таварыства з дадатковай адказнасцю «Новапрынт».
Пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі выдаўца, вытворцы і распаўсюджвальніка друкаваных выданняў № 2/54 ад 25.02.2014.
Вул. Геалагічная, 59, к. 4, п. 10, 220138 г. Мінск.
У выдавецтве «ЯНУШКЕВІЧ» у 2019 годзе выйшлі
Андрэй Адамовіч Песня пра Цімура
Жозэ Сарамагу Пячора
Эрвін Мозэр
Неверагодныя гісторыі на дабранач
У выдавецтве «ЯНУШКЕВІЧ» бліжэйшым часам выйдуць
Ірына Данеўская
Багуслаў Радзівіл. Генерал караля
Андрэй Жвалеўскі, Яўгенія Пастэрнак Сіямцы
Даніэль Кельман Тыль
Януш Леон Вішнеўскі Канец адзіноты
Шукайце нашы кнігі ў выдавецкай інтэрнэт-кнігарні
JANUSKEVIC.BY
ФрЖСЭ^льСіланпя (1888-1964) фінскі пісьменнік, лаўрэат Нобелеўская прэміі 1939 года. «За яго глыбокае„-
ЯНУШКЕВІЧ
Аўтар кніг «Праведная галеча» (1919), «Памерлая ў маладосці» (1931), «Шлях мужчыны» (1932), «Людзі ў летнюю ноч (1934).
За мяжой пісьменнік стаў вядомы пасля публікацыі рамана «Праведная галеча». У сваёй творчасці ён апісваў пераважна сялянскае жыццё Заходняй Фінляндыі, спалучаў імпрэсіяністычную і рэалістычную манеры. Сіланпя майстар у адлюстраванні прыроды. Па стылістыцы і ўменні перадаць , любыя змены ў паводзінах людзей ён стаіць fl
у адным шэрагу з пісьменнікамі сусветнага ўзроўню. V
разуменне сялян сваёй краіны і вытанчанае э?рюстра^--~^^ ванне іх ладу жыцця і сувязі з прыродай», з такой л фармуліроўкай яго ўганараваў Нобелеўскі камітэт.