• Газеты, часопісы і г.д.
  • Праведная галеча  Франс Эміль Сіланпя

    Праведная галеча

    Франс Эміль Сіланпя

    Выдавец: Янушкевіч
    Памер: 184с.
    Мінск 2019
    52.79 МБ
    тая маўклівая пустата аб’ядналіся, знянацку напалі на Юху ды з’едліва смяюцца. I агні ў штабе Рынэ быццам павыміралі.
    Юха павольна ідзе да берага, хоць добра ведае, што не наважыцца пайсці адсюль адзін. Ён не наважыцца паказацца на вочы Рынэ, ён павінен быць тут нават да самага рання. Ды яно не так страшна тут, каля хутара, што б там ні здарылася.
    3 возера зноў даносіцца рыпенне палазоў. Адтуль набліжаюцца адны сані. Раптам Юху апаноўвае жудасны страх. Усе толькі што перажытыя і перадуманыя акалічнасці быццам бягуць следам і гучна гавораць, што гэтая конная запрэжка — вялікая для яго небяспека, што во яна, ужо набліжаецца! Тыя, што раней праехалі міма, ужо далёка. А ён, Юха, у поўнай уладзе гэтых, што пад’язджаюць бліжэй і бліжэй. Відаць, што яны ўзброены вінтоўкамі.
    Сані паварочваюць да варотаў. «Тутака ён жыве, чорт паганы», — чуецца шэпт. Сані спыняюцца. Сэрца ў Юхі шалёна калоціцца, а думка частымі ўдарамі запэўнівае: ён жа, Юха Тойвала, нікому не зрабіў нічога дрэннага. Мужчына з вазка адрывіста прамаўляе гучным шэптам: «Таемнае забойства». Юха чуе і не разумее, пры чым тут ён, аднак калені пачынаюць падгінацца і дрыжаць. Тады мужчына ўжо голасна паўтарае:
    — Таемнае забойства!
    — А... а... а... якое забойства? —дрыготкім голасам пытаецца Юха.
    — Ты што, прыдурак, пароля не ведаеш?
    Мужчына гаворыць так хутка, што Юха нічога не разумее, ён толькі падыходзіць бліжэй і пакорліва выдыхае:
    — Га?
    — Хто цябе сюды прыслаў? — пытаецца другі мужчына.
    — Рынэ загадаў, тут... — адказвае Юха так, нібы ён у тым вінаваты.
    — Тады стой тут і пільнуй каня.
    Гэтыя зухаватыя дзецюкі сваімі паводзінамі напамінаюць сапраўдных паноў. Адзін з іх вельмі прыгожы, з кучаравымі валасамі, якія ўпарта выбіваюцца з-пад шапкі. Ён нічога не кажа і моўчкі ідзе следам за астатнімі. Адзін грукае ў дзверы,
    двое стаяць крыху воддаль. У адказ на стук — цішыня. Тады ўжо проста грукаюць, і дзверы адразу рэзка расчыняюцца на ўсю пяту, і ёсць утым лёгкае адценне фанабэрыстага нахабства. Двое заходзяць у дом, а доўгавалосы прыгажун застаецца ў двары каля дзвярэй. Юху нясцерпна хочацца падысці да яго і сказаць што-небудзь добрае, як таварыш таварышу, але ён не асмельваецца. Лепей тады застацца каля варотаў— ён жа нікому не прычыніў нічога благога. Вядома, ён сумленна стаіць і трымае каня, а тыя, напэўна, хутка выйдуць і забяруць з сабой гаспадара. А Юха тут ні пры чым — ён жа нікому не прычыніў нічога благога.
    3 грукатам адчыняюцца дзеры, і першым з’яўляецца гаспадар, а тыя двое ідуць следам. Гаспадар ідзе рашуча, нібыта ведаючы, куды яго вядуць. Ён праходзіць паўз Юху, нібы каля пустога месца. Адзін чалавек падштурхоўвае яго руляю вінтоўкі на месца фурмана. Калі гаспадар узяў лейцы, а двое селі ў сані, прыгажун становіцца ззаду на палоззе і сані ад’язджаюць па лёдзе той жа дарогаю, што і прыехалі.
    Невымоўнае пачуццё вялікай палёгкі напаўняе Юхавудушу, ногі не трымаюць яго, так і хочацца сесці. 3 ім нічога не здарылася, ды ўжо і не здарыцца. Гаспадара Пайтулы забралі, а Юху пакінулі ў спакоі. Праўда, яго аблаялі за тое, што ён не ведаўпароля, дык гэта яшчэ і лепей: не ведаў — значыць, застанецца ўбаку ад усёй гэтай мітусні. А ён цяпер нібыта стаў гаспадаром усяго хутара, калі гаспадара болей тут няма. I ад таго на душы спакойна і прыемна. Ён тут яшчэ і пабудзе як мага даўжэй, пакуль не разбярэцца, што і як; во толькі чаму ад Куўскоскі болей нічога не чуваць?
    А што гэта яны вытвараюць там, на беразе? Конь стаіць, людзі гучна спрачаюцца, лаюцца між сабой, і раптам грукае стрэл. Потым другі, і чуецца нейкае неразборлівае мармытанне. Спалоханага каня стрымліваюць. У Юхі падгінаюцца калені, у галаве ніводнай думкі, толькі звонкая пустата, і яму падалося, што там, у доме, зноў пануе жорсткая галава, галава пана Пайтулы, і яна зноў валодае ім, Юхам Тойвалам.
    А побач варушыцца яшчэ і другая галава, галава гаспадыні Пайтулы. I раптам бадзёрая думка «Я ж нікому не прычыніў нічога благога», якая толькі што падтрымлівала яго, знікае, усё глухне ў душы старога Тойвалы.
    А тым часам конь галопам падымаецца ўгору. У санях сядзяць трое. Яны моўчкі праносяцца каля гасподы Пайтулы. Разгублены да знямення Юха хоча кінуцца следам і закрычаць: «Стой!», як тут за спінай у яго чуецца цокат капытоў, і нехта іншы крычыць: «Стой!» 3 саней выскокваюць мужчына і жанчына, мужчына падбягае да Юхі:
    — Ты хто такі?
    — Я Ёхан Тойвала... Мне... тут... загадаўбыць... Рынэ... Я нікому не прычыніў нічога благога...
    — Заткні ляпу! Стой тут і трымай каня! А хто падыдзе — страляй.
    Яны паспешліва ўваходзяць у дом праз тыя самыя дзверы, з якіх толькі што вывелі гаспадара. Юха ахвотна пайшоў бы з імі, яму страшна заставацца аднаму, хоць і загадана стаяць з канём. Міжволі ён пачынае гладзіць каня, папраўляе збрую, але і гэта не дапамагае: пачуццё гнятлівага начнога цяжару не пакідае яго. Усё, што ён перажыў і пабачыў гэтай ноччу, выпала з прытомнасці, і ўсе рэчы раптам паўсталі перад ім ясна і выразна, нібы іх асвятліла блізкая маланка.
    Гэта была ноч, калі прарвалі фронт каля Куўскоскі і калі войска пераможцаў пачало займаць увесь прыход. Каля гадзіны ночы зноў пачулася страляніна — гэта пераможцы пачалі расстрэльваць паўстанцаў, якія засталіся ў Куўскоскі. Гэтыя, што там засталіся, былі надзіва легкадумнымі людзьмі: яны нібыта нічога і не ведалі ні пра бязлітасную варожасць, ні пра нейкія там ваенныя дзеянні і былі ўпэўненыя, што ў гэтай бязладнай мітусні іх ніхто і не заўважыць. Але дорага абышлася ім такая бесклапотнасць: у баях пры Куўскоскі ў палон нікога не бралі. Расстрэльвалі ўсіх, хто не ведаў пароля, і таму шмат ні ў чым не вінаватых людзей
    загінула ў гэтай начной сумятні. А Юха Тойвала ў гэты час ужо тупаў па вузкай сцежцы, заглыбляючыся ў лес. Старыя дрэвы і малады падлесак абапал сцяжынкі супакойвалі Юху, глушылі страх і паступова здымалі напружанне ад усяго перажытага за ноч каля вёскі на раўніне. Прынамсі, гэты шлях з высокімі ялінамі абапал застаўся нязменным, і калі б цяпер хто зазірнуў у вочы старога Юхі, дык не адзін раз усміхнуўся б, убачыўшы іх выраз.
    Цяпер стары Юха Тойвала канчаткова пазбавіўся ад бунтарскіх поглядаў. Юха больш не звяртае ніякай увагі на прыглушаныя адлегласцю стрэлы, у лесе ён адчувае поўную бяспеку, а там, у самай глухой пушчы, стаіць ягоная хай сабе і ўбогая, але такая дарагая яму хацінка. I ён выразна адчувае толькі адно жаданне: спакойна пражыць у гэтай лясной хатцы астатнія дні свайго жыцця. Як добра, што ён нікому не прычыніў нічога благога!
    Рабаўнікі яшчэ шчыравалі ў доме Пайтулы, калі з заледзянелага возера наблізілася даўгая чарада ўцекачоў, і начны змрок адразу набрыняў нягодамі, страхам і роспаччу. Толькі тады Юха сапраўды задумаўся пра тое, што адбываецца, і пачаў бяздумна круціцца на месцы, нібы авечка, якая адбілася ад чарады. Бо гэты статак стаў чужым для яго, заставацца ў ім Юха не мог, таму што такое патрэбнае яму пачуццё бяспекі незваротна знікла. Прыклад стрэльбы апякаў яму далонь; во адтуль набліжаюцца адны, з дома могуць выйсці другія, во там відаць агні ў доме Рынэ, але я туды не пайду, і пайсці адсюль я баюся. Во бяда, во навала! Юха хаваецца ў вазоўні з санямі, запіхвае стрэльбу ў самы цёмны куток і прыслухоўваецца да нарастання шуму. Ужо выразна чуюцца галасы людзей, раздаецца дзіцячы плач, галосяць бабы, і разам з тым гучыць зусім немясцовая, чужая гаворка. Юха прыслухоўваеццада свайго няроўнага дыхання, тут жа, проста пад бокам, стаіць вінтоўка — такі ненадзейны хаўруснік, які можа з галавой выдаць яго.
    А тут з дома выходзіць тая парачка, яны адразу ж заўважылі, што Юха знік, і пачынаюць лаяцца: «Няўжо той прыдурак быў лахтар? Каб яго чэрці, трэ’ было адразу адаслаць яго да Абрама на піва!»
    Што ж цяпер будзе?! Божачка, айцец нябесны! Што гэта я кажу, я ж гэтым летам ані разу не хадзіў да прычасця. Я не памру, не загіну! Калі толькі выберуся жывым, адразу пайду да прычасця. Шум і шолахі за сценамі вазоўні не сціхаюць. Ужо нельга адрозніць галасы тых, што выйшлі з дома. Няўжо яны шукаюць мяне! Божа, Божа! Толькі б неяк дайсці да прычасця, і тады ўсё будзе добра. Ногі раптам праняло холадам, у жываце забурчэла. Яшчэ доўга пасля таго, як шум сціх, Юха стаяў у кутку. Яму здавалася, што па гасподзе нехта ходзіць, што чуецца энергічны голас гаспадыні Пайтулы, што яна быццам нешта сярдзіта тлумачыць тым панам, якія ўсё разумеюць навыварат, што б ім ні казалі. Юха падкраўся да дзвярэй і ціхенька выглянуў, прыслухаўся: нічога, цішыня, цёмная ноч — і толькі тады ён адважыўся выйсці на двор. А ноч усё яшчэ дыхала апошнімі падзеямі, у паветры вісела чаканне чагосьці новага. Вокны ў доме Рынэ згаслі, але сяло каля Куўскоскі свяцілася агнямі, нібы абвяшчаючы, што святочная ноч Звеставання яшчэ не скончылася.
    Намер ісці да прычасця знік. Вінтоўка засталася стаяць у куце, і толькі тут сваім здранцвелым розумам Юха дапяў, што па доўгай дарозе дамоў яму могуць учыніць што-небудзь кепскае. Каб толькі неяк выбрацца адсюль! Ён асцярожна спускаецца з берага на лёд, пільна прыслухоўваючыся да наваколля, гатовы ў любы момант кінуцца назад па стрэльбу. За ўсё сваё жыццё ён ніколі не страляў з вінтоўкі, дый цяпер не стаў бы страляць, але інстынкт падказвае яму, што ў такі час лепей мець зброю — гэта болып бяспечна, чым без яе.
    Ужо амаль спусціўшыся на лёд са стромкага берага, ён раптам успамінае, што сюды ж павялі пана Пайтулу. He, ён не пакіне тут сваю стрэльбу! Ён на злом галавы кідаецца назад у вазоўню, забірае вінтоўку і ўжо болын смела выходзіць на край берагавой стромы.
    Штосьці чарнеецца на снезе каля дарогі, якраз там, дзе схіл берага сутыкаецца з ільдом. Юха, са стрэльбаю ў руках, падыходзіць бліжэй, а ноч нібы спакушае яго, абяцаючы паказаць гэтае штосьці. Пачуццё жаху змешваецца з нейкай дзіўнаю ўрачыстасцю і цікаўнасцю. Вось ужо выразна відаць, што чалавек ляжыць на спіне, галава задраная, высока ўздымаюцца жывот і грудзі. Правая рука, нібы ўва сне, узнятая да галавы, левая выцягнутая па снезе. Гэта гаспадар Пайтулы: ён толькі нядаўна прыходзіў да Рынэ і размаўляў вельмі фанабэрыста. Юху не цікавіць гэтае збойства, ён не думае пра тое, хто яго забіў, ён проста баіцца гэтага забітага чалавека. Юху здаецца, што ён наяве бачыць на снезе матэрыялізаваны велічны розум гэтага нябожчыка, ён раздражняе і прыгнечвае старога Тойвалу.