• Газеты, часопісы і г.д.
  • Праведная галеча  Франс Эміль Сіланпя

    Праведная галеча

    Франс Эміль Сіланпя

    Выдавец: Янушкевіч
    Памер: 184с.
    Мінск 2019
    52.79 МБ
    Юха ідзе пад паветку і пачынае безуважна набіраць дровы ў ахапку. Што ж там такое? Ён здранцвела глядзіць у цемру. Гэта ж рэвалюцыя... А я рэвалюцыянер. Добра было балбатаць пра тое раней, калі ўсё толькі пачыналася, а во зараз насоўваецца нешта такое, што можа знішчыць і яго, Юху Тойвалу. Каб толькі было можна вярнуцца да былога спакою, у мяне ж цяпер ёсць ажно шэсцьсот марак! I тут Юха з жахам усведамляе, што вяртання да ўсяго старога болей не будзе. У гэты момант гаспадар Пайтулы якраз заходзіць у хату, і вакол Юхі ўсталёўваецца магільная цішыня.
    Гаспадар Пайтулы стаіць у дзвярах хаты з ганарыста паднятай галавою, чырвоны ад злосці. Рынэ пачынае дапытваць яго. Юха з дровамі праходзіць у яго за спінаю і чуе, як пан Пайтула адказвае хрыплым голасам, з самаўпэўненым выглядам, калываючыся ўсім целам. Юха заносіць дровы на кухню і ўмешваецца ў гаворку:
    — Вядома, капітал доўга душыў свабоду беднякоў, так што нічога не станецца, калі адзін з паноў крыху і прагуляецца.
    Юхавы словы ў гэтую напружаную хвілю гэтак жа недарэчы, як з’яўленне беднага родзіча ў доме, поўным важных гасцей. Рынэ ляжыць на ложку з папяросаю ў зубах. Ад нечаканасці ён прыпадымаецца, абапіраючыся на локаць левай рукі, і ўвесь ягоны выгляд нібы кажа: «Калі вы думаеце, што ў нас толькі такія Юхі, дык глыбока памыляецеся». Але ўголас, робячы нецярплівы жэст, ён кажа зусім іншае:
    — Ладна, можаце больш не прыходзіць сюды, калі думаеце, што гэта будзе лепш для вашага здароўя. Можаце ісці.
    — Добра, — адказвае пан Пайтула і выходзіць.
    Рынэ ўстае з ложка і таксама ідзе на двор. Астатнія моўчкі сядзяць у хаце. Толькі Юха Тойвала спрабуе сказаць прамову, але яго ніхто не слухае. Зазваніў тэлефон, Лехцімякі ўстаў і зняў трубку.
    —Алё... Так... He... He ведаю... Ён толькі што выйшаў... Як гэта так?.. Ён не з Турку?.. Уцяклі?.. Куды?.. Гэта ўсё хлусня...
    Лехцімякі моўчкі вешае трубку.
    — Я таго і баяўся, — кажа Мякінен.
    Юха захваляваўся, хоць нічога з той размовы не зразумеў. Тут Рынэ вярнуўся ў хату.
    — Ідзі-тка, Тойвала, ды прыгледзь за гэтым лахтарам, каб не ўцёк, — загадаў ён Юху.
    — А за якім лахтарам прыгледзець?
    — За гэтым, які толькі што пайшоў. Нам званілі? — пытаецца ён у іншых.
    — Званілі.
    — Стрэльбу мне браць? — спытаў Юха.
    — А як жа! — адказаў Рынэ і засмяяўся нейкім дзіўным смехам.
    Юха пакідае дом Рынэ і не ведае, што робіць гэта апошні раз у жыцці. Ягонае амаль шасцідзесяцігадовае жыццё паспешліва імнецца да канца, а пачатак гэтага жыцця схаваны ў далёкім мінулым і не мае ніякай сувязі ні з сённяшнім днём, ні наогул з цяперашнім ваенным часам. Там, удалёкім
    мінулым, свяціла лучыніна; стары Пеньямі Нікіля ў зрэбнай кашулі кожны дзень праводзіў у самагонным ачмурэнні, лупцаваў сваю трэцюю жонку, валадарыў у сваёй гасподзе, а зямля і неба дыхалі спрадвечным сялянскім спакоем. Усе насельнікі той гасподы даўно спачылі з мірам, а хлопчык, які тады нарадзіўся ў ноч Міхайлавага дня, — гэты хлопчык і ёсць той сацыяліст, што цяпер ідзе ў Пайтулу. Ён бедна надзелены розумам, свядомасць ягоная дазвання прымітыўная, але ён усё ж пражыў шэсцьдзясят гадоў — самых насычаных зменамі і падзеямі гадоў у гісторыі нашага народа.
    Закінуўшы стрэльбу за спіну, ён цягнецца па зімняй дарозе; яго твар зарос ускалмачанай барадою, у яго дзіўна блішчаць вочы, і здаецца, што нейкі нячысты дух гістарычнага развіцця ўсеўся яму на карак і што ёсць моцы бязлітасна паганяе Юху насустрач будучыні. 3 такога гледзішча Юха ўжо не абуджае мярзотнага пачуцця, хутчэй наадварот — выклікае спагаду. А ўсё таму, што гэты самы нячысцік здзекліва грымаснічаў, седзячы на плячах у людзей, якія ішлі сваёю дарогай з надзвычай мудрым выглядам і не ведалі, што іх паганяе сам д’ябал гістарычнага развіцця.
    3 пачуццём нейкай бездапаможнай самоты ў душы тупае Юсі Тойвала да Пайтулы. Важныя справы творацца сённяшняй ноччу Звеставання, хоць Юсі не мае ніякага ўяўлення, што гэта за справы і да чаго яны прывядуць. Аднак ён адчувае, што яго пхнулі туды, куды ніхто другі не захацеў лезці; душу поўніць усведамленне таго, што яму кепска аддзячылі за ўсе прынесеныя ім дровы, за ўвесь ягоны клопат. Такая ўжо доля выпала небараку: усё жыццё з ім ніхто не лічыўся. Што б ён ні распачынаў, тое было не да часу, не да месца, і ні сам Юсі, ні хто-кольвечы іншы не мог нічога змяніць. У іншых людзей узлёты і падзенні ідуць сваім звычайным парадкам, нават няшчасці ў іх, так бы мовіць, прыстойныя. Што ж да Юсі, дык ён адчувае, што ўсе ягоныя ўдачы і няшчасці выходзяць нейкія крывабокія і недарэчныя. Гэтак жа атрымліваецца і з цяперашнімі ягонымі прыбыткамі ў шэсцьсот марак: невядома, чым гэта скончыцца. Тады, адразу пас-
    ля смерці жонкі, Янэ Тойвала нібы ўзляцеў на хвалі дабрыні і сугучнасці душы з усім светам. Ён адчуваў, які ён добры для дзяцей, ягоную душу поўніла ўпэўненасць, што пасля такой падзеі жыццё наладзіцца. Уяўленне ўжо малявала, як лёгка пойдзе жыццё пасля смерці жонкі. I сапраўды спачатку быццам усё пайшло добра; добрай прыкметаю стала тое, што дачку ўдалося ўладкаваць да насамрэч прыстойных гаспадароў. Тады Юха адчуваў сябе такім моцным, што мог спакойна займець дзесяць марак без аніякай спакусы тут жа патраціць іх. Ад той пары ў яго збярогся адзіны ўспамін: незвычайна яркае месячнае святло. Гэта была самая светлая пара ў Юсевым жыцці. А калі дачка загінула, усё абрынулася ў старое існаванне — калі ад рання да вечара магло быць усё што хочаш, толькі не было ніякай радасці ад жыцця. У такіх умовах Юху заставалася толькі шукаць, чым напоўніць сваё жыццё, але і тыя пошукі выглядалі поўнай дурасцю: ён спрабаваў насіць каўнерык, гэта было для Юхі жыццёваю неабходнасцю, каб не палічылі яго занадта просценькім. А адчуванне таго, што ён не такі ўжо і просты, а куды больш хітры за шмат Ka­ro, прыемна казытала ягонае самалюбства... Напаўненнем жыцця стала і «сацыялістычная ідэя», якую на ўсе лады абгаворвалі ў парабкавых хатах зусім так, як некалі няспынна абмяркоўвалі ідэю «вечнага шчасця».
    Вось Юха выбраўся з ільду на бераг і падыходзіць да варотаў сялібы Пайтулы. Дом перад ім стаіць ціхі і цёмны. На тым беразе пратокі свецяцца агні ў вокнах штаба Рынэ, далей у сяле гараць два вялікія вулічныя ліхтары. 3 боку Куўскоскі даносяцца прыглушаныя стрэлы, а з пратокі па лёдзе да Пайтулы набліжаецца санная запрэжка. Нават на ўзгоракяе гоняць рыссю. Яна ўжо зусім блізка, і Юсі бачыць вінтовачныя рулі і два футравыя каўняры.
    — Хто там? — рэзка пытаецца Юсі.
    Каўняры маўчаць і толькі паганяюць каня. Потым цэлую гадзіну нікога не відаць, толькі таямніча мігцяць агеньчыкі да чуюцца рэдкія стрэлы — гэты суровы голас святочнай ночы. Юха Тойвала мае магчымасць спакойна разгледзець
    усю гасподу і ўявіць панскае жыццё, неспасцігальнае для яго. Розум гаспадара Пайтулы, ягонае багацце, ягоны лад жыцця — усё гэта паўстае перад вачыма Юхі, і яго амаль раздражняюць недарэчнасці таго ўяўнага жыцця. Ён успамінае шматлікія выпадкі, калі даводзілася мець справу з Палмукрээні. I што гэта за імя такое — Палмукрээні, — Пальмавая галінка? Што можа атрымацца з такога імя?
    Беднякі і гаспадар Пайтулы — які ж бездапаможны гэты Пайтула перад беднякамі! Розум і планы гэтага пана, які таксама разлічвае дасягнуць поспехаў у жыцці, — з аднаго боку, а з другога — розум беднякоў. Гаспадарскі розум замкнёны ў сценах свайго дому, а розум беднякоў сягае на ўвесь свет!
    Зноў набліжаюцца санныя запрэжкі. Мяркуючы па рыпенні палоззя, іх там цэлы абоз. Што за вазкі з таго боку, ды яшчэ так шмат?
    Калі пярэднія сані параўняліся з Юхам, хтосьці рэзка спытаў:
    — Гэй, дзед, тут не праязджалі двое малойчыкаў?
    — Недзе з гадзіну назад праязджалі двое нейкіх...
    — Чортавы шпягі! Чаму ты іх не затрымаў?
    Неўзабаве прыехалі яшчэ некалькі саней. I зноў тое ж пытанне.
    — Дзед, ты часам не бачыў: двое буржуяў не праязджалі?
    — Ну бачыў.
    — Даўно?
    — 3 гадзіну таму.
    А міма праязджаюць усё новыя вазы. I ў кожных санях месціцца па пяць, па шэсць, а тое і па восем чалавек. Жанчыны сядзяць, прытуліўшыся да мужчын. 3 адных саней нехта крычыць Юху: «Уцякай, дзед, фронт прарвалі!» Але гэта ніяк не ўздзейнічае на Юху, бо ён зачараваны вялікаю масай людзей. А такія ж пытанні і парады градам сыплюцца на старога Тойвалу.
    — Ты чаго, дзед, тут тырчыш? Можа, лахтараў чакаеш?
    Юха павінен бы ўцяміць, што бясконцая чарада саней — гэта сапраўдныя ўцёкі, не больш за тое. Магчыма, недзе ў глыбіні душы ён і разумее гэта. Але там жа адначасова пануе і ўрачысты настрой. Калі бачыш такія гурмы людзей, дык якая розніца, адступаюць яны ці наступаюць? Святочны ўздым апаноўвае старога Юху, ягоная суровая змрочная натура становіцца больш лагоднаю, вусны міжволі шэпчуць: «Армія беднаты... Армія дэмакратыі... Блізіцца наша перамога...»
    Але як толькі апошнія сані зніклі за горкаю, Юха пачынае ўсведамляць няпэўнасць свайго становішча. I найперш ён пачынае адчуваць страх. Цёмныя пабудовы хутара Пайтула і верасовы ўскраек лесу раптам насунуліся на яго — усе яны яднаюцца з гаспадаром Пайтулы супраць самотнага старога на цёмным балыпаку. Агні ў Рынэ мігцяць так, нібы і ведаць нічога не хочуць пра Юху Тойвалу. А недзе там, у цёмным доме, цяпер сядзіць гаспадар Пайтулы. I калі ён, нават без зброі, выскачыў бы з дома, Юха не змог бы яго затрымаць. Уяўным позіркам Юха нібы пранікае ў дом і ўпотай падслухоўвае думкі гаспадара. Такім чынам ён быццам становіцца тварам у твар з панам Пайтулам. Юха ажно скаланаецца ад раздражнення, уявіўшы тую нячутную, але падслуханую ім разумовую працу, якая ідзе ў доме гаспадара. Але такая ўжо яна, панская галава гаспадара Пайтулы, і нічога з ёй не паробіш, хоць бы ты нават забіў яго, а галава ўсё адно застанецца на нежывым целе, і забойца ўсё роўна адчуў бы сябе пераможаным. I гэта не толькі адна галава пана Пайтулы, гэта шмат панскіх галоў: Юху здаецца, што іх вялікае мноства на нейкім узвышаным памосце — і яны вельмі моцна раздражняюць усю сусветную галоту. I тут Юха раптам заўважае, што страляніна каля Куўскоскі сціхла. Толькі што адтуль прайшла такая вялікая колькасць народу, а цяпер пуста, ніхто болей не едзе, і Юха нават уявіць сабе не можа, што там цяпер уладкоўваюцца белыя мяснікі-лахтары — не, гэта немагчыма, там проста пустата, жахлівая і ціхая, яна навальваецца і душыць яго. А тут за некалькі сажняў ад яго — галава пана Пайтулы. Юха цяпер адзін, а хутар Пайтула і гэ-