• Газеты, часопісы і г.д.
  • Праведная галеча  Франс Эміль Сіланпя

    Праведная галеча

    Франс Эміль Сіланпя

    Выдавец: Янушкевіч
    Памер: 184с.
    Мінск 2019
    52.79 МБ
    Праўду кажучы, выступаць за любую ідэю (Юха прамаўляў: «За ідзелу») супярэчыла ўсяму складу Юхавай натуры. Аднак у чалавечым характары жывуць і змагаюцца дзве супрацьлеглыя сілы, і вось дзякуючы папярэднім падзеям адна з іх робіцца неадольнаю і цяпер змушае яго хадзіць па хатах і талкаваць парабкам, што такое «дэмакратычная ідзела». Гэтая неадольная сіла жыве ўягонай душы побач з разуменнем таго, што дома холадна і больш ніколі не будзе цёпла. Яму ж проста неабходна знайсці тэму спрэчкі з людзьмі.
    I ў гэтых «ідэйных» гаворках ён ніколі не пагаджаецца ні з кім. У адказ на самыя відавочныя факты аб дэмакратыі ён заўсёды знаходзіць свае, даволі цьмяныя, довады, пра якія суразмоўца не меў уяўлення, калі, не надта задумваючыся, прыводзіў тыя факты, і толькі пасля доўгай спрэчкі можа пагадзіцца. Старому Тойвалу абавязкова трэба «прарочыць».
    I ён прамаўляе казані, як «прарок», доўгія гады тупаючы нагамі на адным месцы, а тым часам рабочы рух Фінляндыі ідзе наперад пад кіраўніцтвам моладзі ў накрухмаленых каўнярах. Юха не верыць «крухмальным каўнярам»: гэта для яго чужаніцы; ён лічыць, што ўсе яны стараюцца толькі дзеля таго, каб як мага болей напоўніць свой кашэль. А калі які-небудзь «крухмальны каўнер» чуе Юхавы казані аб дэмакратыі, дык глядзіць на гэтага недалужнага «прарока» з грэблівай спагадаю. Так мінаюць гады.
    Калі выбухнула вялікая вайна, чалавецтва мусіла прайсці праз усе яе пакуты, каб потым узяцца за ажыццяўленне задач дваццатага стагоддзя. Людзі, душы якіх так і заставаліся ў дзевятнаццатым стагоддзі, сядзелі вечарамі ў канцы лета з газетамі ў руках і спрабавалі адгадаць, хто пераможа, у поўнай упэўненасці, што і пасля вайны ўсё будзе так, як і раней; ім было прыемна жыць у часы такой сусветнай сенсацыі. Яны думалі, што вайна закончыцца яшчэ да Калядаў, а яна ўжо каторы год усё не заканчвалася, і канца было не відаць; вось тады яны пачалі міжволі непакоіцца, прыйшло прадчуванне, што ваенная перамога не пакладзе канец пакутам, што потым будзе яшчэ шмат новых выпрабаванняў. Перыяд бесперапыннага бразгату зброі ператварыўся ў час напружанага чакання спакою і літасці, але тут выявілася неверагодная акалічнасць, што ў час жахлівай бойні і незлічоных чалавечых ахвяр настрой у людзей менш сур’ёзны, чым у мірны час: яны і ў час патопу жылі так, як — паводле паданняў—людзі жылі і да таго. Тыя ідэі ды ідэалы другой паловы мінулага стагоддзя, якія былі змайстраваны ў перапынках паміж аферамі, аказаліся нікчэмнымі паперкамі, запэцканымі чарніламі. Шкада і балюча было глядзець на людзей
    сталага веку, якія раптам апынуліся сярод абломкаў былых ідэалаў; балюча таму, што яны шчыра верылі ў іх. Моладзь была больш шчаслівая, бо ніколі і не верыла ў тыя даўнія ідэалы. Яна блукала па прасёлках, ладзіла танцулькі ў сваіх хаўрусах, а некаторыя маладыя людзі патаемным чынам некуды знікалі. Наогул, моладзь жыла адным днём.
    Тут раптам грымнула з усходу. Шмат якія фіны ўлавілі ў тых грымотах ледзь чутнае адценне расчаравання. Раней мы будавалі ўмацаванні ды займал іся рознымі даходнымі справамі, а вось што рабіць зараз? Сабраўшыся з думкамі, народ схамянуўся і паспяшаўся паказаць адданасць вялікай імперыі. У знак адданасці людзі абменьваліся пацалункамі і подпісамі, і гэтага ніхто не забараняў — свабода ж слова! Шкадавалі юнакоў, якія зніклі, каб тварыць дзеі, незаконныя з гледзішча фінскай канстытуцыі. Вернасці і адданасці хапала, аж пакуль да ўлады не прыйшлі бальшавікі. Спачатку гэта палічылі дзяржаўным пераваротам, потым прызналі яго законнасць, а потым усё часцей пачалі гаварыць аб незалежнасці.
    Недзе там, у глухім закутку фінскай зямлі, жыве і Юха Тойвала; у гэты вялікі час ён актыўна творыць гісторыю для свайго народа.
    Канец мая, цудоўнае ранне, ад зямлі і расліннасці струменіцца чароўны водар, на ўзбочынах дарог сям-там пракідаюцца жоўтыя кветкі. Вочы Юхі Тойвалы на зарослым неахайнымі валасамі твары блішчаць энергічна і дзелавіта, калі ён падыходзіць да вёскі са сваёй адагрэтай вясновым цяплом глухамані. Ён выглядае памаладзелым гадоў на дзесяць. Цяпер, калі блізіцца лета, ён адчувае сябе больш упэўнена і бяспечна, дый наогул жыццё — гэта выдатна! I так прыемна ўвесь дзень хадзіць палямі! Але сёння ён ідзе не на адпрацоўку, а да Рынэ.
    Недзе ранняй вясною Юха пайшоў у царкву якраз у той дзень, калі ў сяле адбывалася пахаванне герояў рэвалюцыі. Адусюль сыходзіліся людзі, над шчыльнымі калонамі луналі чырвоныя сцягі. Юха апынуўся на скрыжаванні дарог каля Куўскоскі ў той час, калі міма праходзіла калона фабрычных
    рабочых. Хтосьці з калоны сярдзіта скамандаваў яму стаць у шэрагі дэманстрантаў. «Ведаю я сваё месца!» — агрызнуўся Юха і стаў у калону. Перад ім ішоў хлопец з чырвонаю шыяй, каторы закамандаваў Юху стаць у калону. Юха глядзеў на яго і думаў: «Ці не занадта ты, браце, сябе ўзносіш; не адзін ты такі разумны!» Яны прыйшлі ў Дом моладзі і пачалі сход. Некаторыя паны ў сяле павывешвалі бела-сінія сцягі, і тут цяпер абмяркоўвалі, што з імі рабіць. Усё яшчэ раздражнёны ад таго, што нехта наважыўся ні з таго ні з сяго аддаваць яму загады, Юха ўпершыню ў жыцці ўзяў слова для выступу. Усе глядзелі на яго, і Юху спадабалася такая ўсеагульная ўвага. Прамова ягоная атрымалася кароткаю, і там не было ні слова пра справу са сцягамі, але Юху тут жа абралі ў камітэт, які павінен быў здымаць бела-сінія сцягі. Старшынёй камітэта абралі таго самага хлопца з чырвоным каркам з Куўскоскі, але Юха лічыў, што ён старэйшы, і зноў выступіў з прамоваю. I прамова гэтая не была пустой балбатнёю. Потым, калі паны ў сяле згадвалі падзеі таго дня, яны пыталіся:
    —А хто гэты калматы дзед? Во ўжо абадранец галаштанны!
    Так Юху Тойвалу па-сур’ёзнаму падхапіла імклівая хваля грымотных часоў, і ён аддана заставаўся на сваім месцы аж да самага канца. Вяртаючыся дамоў лясной дарогаю, Юха злаваўся. Ён успамінаў усе твары, якія давялося пабачыць за ўвесь дзень як на сходзе, так і ў паноў. Ён адчуваў заўсёднае раздражненне. Ён і сам добра ведае, што рабіць, без усялякіх там указчыкаў.
    — Што гэтыя людзі разумеюць у дэмакратыі?! He патрэбны мне іхнія парады!
    Як і тысячы разоў перад тым, паказалася хата. «Хай і не думае выгнаць мяне з хаты, — падумаў Юха, і ўпершыню за шмат гадоў у ім ажыла слабая надзея на будучае. — Во і зіма прайшла...»
    Калі потым на адпрацоўцы ў гасподзе Юха зноў завёў такія доўгія размовы аб дэмакратыі, гаспадар злосна гыркнуў: «Заткні ляпу! Тут толькі я магу несці што захачу!» «Ну, гэта мы яшчэ пабачым», — адказаў Юха ўжо цішэйшым голасам.
    I сапраўды, неўзабаве «пабачылі»; інакш чаму ж тады ўранні на пачатку лета Юха Тойвала ішоў не адпрацоўваць свае абавязковыя дні на гаспадара, а кіраваўся да Рынэ? Бо цяпер па ўсім прыходзе ідзе вялікая забастоўка. Маслабойня да апошніх дзён працавала, але цяпер стаіць іяна. Паглядзім, як цяпер гаспадары будуць супраціўляцца. Юха ідзе туды, нібы ў царкву — з добрым выглядам звонку і выдатным настроем у душы. Мужнае пачуццё ўпэўненасці і бяспекі напаўняюць ягоную істоту. Ён аглядае нівы вакол вёскі, успамінае, каму яны належаць, і міжволі ўсміхаецца. Учора ён з іншымі забастоўшчыкамі хадзіў пасачыць за штрэйкбрэхерамі, і сёння палеткі выглядаюць неяк па-новаму. Раней выгляд зялёных парасткаў на нівах нагадваў аб гаспадарах і ягоных зачыненых свіранах, а гэтым вясновым днём усё напамінае пра тое, што справа працоўнага люду ідзе наперад. Усё багацце гэтай раўніны быццам злілося ў адзінае багацце.
    Гаспадар на возеры ставіць мярэжы і бачыць, як Юха ідзе дарогаю, якою ганяюць гавяды ў лес. Адлегласць паміж імі такая вялікая, што гаспадар можа адкрыта глядзець на гэтага старога селяніна, якога ён ведае лепей, чым хацелася б. Ён такі стары, такі бедны, такі непраглядна цёмны і дурны, што гаспадар не можа ненавідзець яго: гэта супярэчыць усім ягоным пачуццям. Але гаспадар не можа іначай, хоць у стараннасці таго чалавека ёсць нешта пакутлівае і безнадзейнае. Справа, розгаласам якой цяпер поўняцца дні, — гэта нешта асобнае; вядома, становішча трывожнае, але гэта і штосьці такое, перад чым нават самыя глыбокія чалавечыя пачуцці схіляюцца ў пакорлівай згодзе. Бываюць хвілі, калі хочацца пагрузіцца ў гэты магутны грамавіты паток часу, але як толькі ўбачыш калматую бараду і прыдуркаватыя вочкі такога вось старога брыдкага Юхі, дык адразу цябе скаланае ад ягонага мярзотнага выгляду, і тады прачынаецца нянавісць, і, хутчэй за ўсё, гэта — нянавісць да сваіх жа супярэчнасцей.
    Такія маленькія супярэчнасці віруюць у душах людзей, выклікаючы агульную напружанасць, якая поўніць паветра гнятлівым пачуццём у гэты летні дзень рэвалюцыі. Гэтая
    напружанасць выліваецца ў масавыя сцэны, якія разыгрываюцца ў двары маслабойні. Адтуль чуюцца крыкі і гучны гоман; у людзей з большай групы напружаныя падбародкі і позіркі, у меншасці — злосныя і калючыя. Так праходзіць палова дня, потым натоўп рассейваецца; на сёння прадстаўленне скончана. Калі надыходзіць вечар, у шмат якіх дамах пачынаюць абмяркоўваць падзеі дня. Пра тое, чыя праўда і хто вінаваты, гаворкі больш няма — затое з вялікімі жарсцямі апісваюцца кожны крок і кожнае слова ўзаемна варожых груп. А калі сонца садзіцца, найболын заможныя жыхары старанна зачыняюць дзверы сваіх абшытых дошкамі, добра пафабаваных дамоў. У пакоях тых вялікіх дамоў, у зарослых травой дварах усё яшчэ зберагаюцца надзейная ўтульнасць ды спакой мінулых часоў.
    Але па прасёлках і вуліцах вёскі рухаюцца нейкія цёмныя постаці. Пабліскваюць агеньчыкі папярос, час ад часу чуецца гучны смех. 3 аднаго боку набліжаюцца тры маладыя служанкі ў аднолькавых белых хусцінках. Да іх далучаюцца трое мужчын, і ўсе яны разам ідуць да маленькай хацінкі, дзе раней гандлявалі белым хлебам ды ліманадам. Так у двары збіраецца больш за дзесяць чалавек, і ніводзін з сяброў айчыны ніколі не зможа даведацца, што ж там адбываецца.
    А гэта тыя ж самыя людзі. Юха Тойвала нічога пра тое не ведае. Ён увесь дзень шчыраваў з імі, і вось цяпер увечары, ледзь жывы ад стомы, ён цягнецца ў сваю лясную глухамань. У ягонай душы больш няма месца падазронасці і дробязным прыдзіркам; апошнімі днямі ён нават не выступаў у ролі прарока дэмакратыі. Цяпер ён бачыць толькі гаспадароўз іхнім супрацівам. Гэткі стан ягонай душы болып зразумелы і разумны, ён у поўнай сугучнасці з бурнымі хвалямі часу. Стары Юха жыве толькі духам рэвалюцыйнага лета.