Праведная галеча
Франс Эміль Сіланпя
Выдавец: Янушкевіч
Памер: 184с.
Мінск 2019
Юха напалоханы да жудасці, ягоны розум спрабуе знайсці хоць якую-небудзь абарону: «Я гляджу на труп, можна ж мне паглядзець на труп. Любы, хто сюды прыйдзе, найперш убачыць гэтае мёртвае цела». Юха спалохана азірнуўся навокал, нібы побач з ім з’явіліся іншыя людзі. Цела гаспадара Пайтулы і ягоны розум — усё гэта зрабілася неістотным. А цёмная ноч нібы пыталася: «Ну, ці асмелішся ты пайсці прэч? Доўга табе давядзецца ісці, перш чым ты трапіш у сваю пушчу... Там ты, вядома, будзеш у бяспецы... А во куды ты цяпер схаваеш стрэльбу?»
Юха наблізіўся да цела, паклаў стрэльбу побач з ім, нібы атрымаў неабвержны загад зрабіць менавіта так. А затым з усяе моцы пабег прэч. Каля Куўскоскі прагучаў стрэл. Стары Юха, не разбіраючы дарогі, нясецца па лёдзе туды, дзе пачынаецца пад’ём на бераг. Невядомая безыменная пагроза імчыцца следам, і ён супакойвае сябе тым, што пакінуў стрэльбу каля трупа. Ён не разумее і не мае ніякага ўяўлення, што адбываецца, ён імкнецца толькі туды, у сваю старую хату. У думках мільгаюць дзеці, нябожчыца-жонка, прыемнае сугучча нядзельнага рання... Усё будзе добра... Усё наладзіцца. I тут ён спатыкаецца, падае на рукі, старая грыжа выпадае, на вочы набягаюць слёзы. Каля Куўскоскі чуюцца
два стрэлы. «Людзі, што я вам зрабіў!? Завошта вы мяне так ганяеце? Я ж сацыял-дэмакрат...» Нейкі час Юха адпачывае на снезе.
Удалечыні, на пратаптанай дарозе, зноў паказваецца доўгая чарада ўцекачоў. Гэта надае Юху новыя сілы, ён устае і сутаргавымі рухамі прасоўваецца да таго месца, дзе пачынаецца ягоная лясная дарога. Вінтоўка засталася там, далёка ззаду, а калі яе і знойдуць, дык нізавошта не здагадаюцца, хто яе там пакінуў.
Каля дзвюх гадзін ночы стомлены да знямогі Юха нарэшце дабіраецца да сваёй хаткі. Цэлы тыдзень ён не быў дома, і калі дачка запусціла яго ў хату, застаялае за ноч затхлае паветра там падалося яму надзвычай прыемным. Ён запаліў лямпу і агледзеў хаціну. У вочы адразу кінуліся бядотныя вынікі няўмелага гаспадарання дзяцей. Яны спрабавалі згатаваць сабе хоць што-небудзь. Масла, якое ён тыдзень таму прынёс ад Рынэ загорнутым у паперу, дзеці не паклалі ў дзежку, яго рэшткі валяліся сярод бульбянога лушпіння і рыбных аб’едкаў. Дзеці ляжалі ў ложку з саламяным подсцілам, накрыўшыся латанаюпералатанаю коўдрай у настылай хаце. Зразумела, што па дровы ў лес яны хадзілі неахвотна.
Усё гэта, такое сваё, такое знаёмае, — і гэтая адвечная галеча, і апусцелая хата — падалося Юхуўтую ноч Звеставання вельмі ўтульным і мілым. Усёй сваёй змучанай істотаю Юха адчуваў вялікае задавальненне ад таго, што гэтай мітусні, ягоным бязладным клопатам прыйшоў канец, і не было болей патрэбы турбавацца пра тое, што засталося ў мінулым. Ён застаўся такім, якім быў, і болей няма аб чым і думаць. Трэба прыдумляць штосьці другое.
Перакусіўшы, Юха заснуў з наіўнаю надзеяй, што назаўтра пачнецца новае жыццё.
I новае жыццё сапраўды пачалося на досвітку наступнага дня. Усе бурныя падзеі мінулых тыдняў адразу неяк забыліся, нібы выветрыліся з памяці. Адразу ж пачалі вяртацца
гаспадары, апранутыя ў свае самыя шыкоўныя футры; яны тоўпіліся каля валасной управы, тапталіся каля народнай школы, гуртаваліся каля Дома моладзі. Калі сваё стаўленне да былых парадкаў яны хавалі і не выказвалі, дык іх погляд на нанова ўсталяваны лад быў больш чым зразумелы. Па ўсім прыходзе пачаліся арышты людзей усіх узростаў і абліччаў, а пад вечар, у прыцемках, некаторыя ўжо атрымалі па заслугах. Спачатку шмат якіх занадта чуллівых сялян гэтыя хуткія расправы палохалі: людзі скаланаліся, пачуўіпы аб расстрэле таго ці іншага свайго знаёмага. Але неўзабаве нават самыя баязлівыя звыкліся з такою штодзённасцю і толькі што не выхваляліся адзін перад адным сваёй абыякавасцю да гэтых непрадказальных смерцяў. Проста мімаходзь адзін чалавек шапне пра тое другому — і адно толькі ўсміхнецца...
Цікава было паглядзець на паводзіны шмат якіх працаўнікоў, якія не падтрымалі паўстанне і не ўдзельнічалі ў ім, — а такіх было шмат у лясных хацінах ва ўсім прыходзе. Вядома, яны вельмі асцярожнічалі ў размовах, аднак людзям з такім развіццём занадта цяжка стрымліваць свае думкі і словы, а таму часам яны не маглі ўстрымацца ад неасцярожных выказванняў, і цяпер ім даводзілася сядзець прыкусіўшы язык, як мышкам пад венікам. Што ж да заможных сялян, дык тыя ў час паўстання выказваліся і больш рэзка, чым беднякі-торпары, але каму ж прыйдзе ў галаву западозрыць паважанага гаспадара ў спачуванні бунтаўнікам? А распусціць язык і неасцярожна ляпнуць што-небудзь непатрэбнае мог толькі здурнелы бядняк — за такое даводзілася плаціць непамерную цану. Мужчыны пакорліва спяшаліся па выкліках, жанчыны ж таіліся і лічылі за лепшае не высоўвацца. Але шмат каго з жанчын павысылалі на поўнач, і таму яшчэ больш палохаліся іншыя, калі байцы шуцкора праходзілі каля вокнаў.
Забойства гаспадара Пайтулы расследавалі імгненна. Каля забітага знайшлі вінтоўку, а ў хаце Рынэ, які з надзвычайнай паспешлівасцю ўцёк адтуль, — пайменны спіс усіх, хто атрымліваў зброю, калі і якую. 3 гэтага рэестра выніка-
ла, што каля трупа была знойдзена вінтоўка Юхі Тойвалы. «Няўжо гэты гарбаты стары чорт мог учыніць такое?!» А тут яшчэ і пані Пайтула падцвердзіла, што бачыла яго ноччу каля варотаў сядзібы.
Клёк Юхі Тойвалы заўсёды ўранні працаваў значна лепш, чым увечары. Таму ён, як толькі прачнуўся, адразу скеміў, што справы складваюцца далёка не так добра, як ён спадзяваўся. У любы момант маглі заявіцца небяспечныя госці.
Ён сядзеў у хаце і ўвесь час пазіраў на дзверы. Але ў сцяне каля дзвярэй не было вокнаў, і сцяжынка не праглядвалася. Час ад часу Юха выбягаў на двор, бесперапынна падкладваў сена карове; выкінуў з хлява ўвесь гной. Ніколі бедны торп не бачыў ад гаспадара такога клопату, як у той дзень Звеставання. Але пакуль што ўсё было ціха.
«Ну во, цяпер знайшлі маю стрэльбу каля трупа... Гэта добра ці дрэнна, што я пакінуў яе там? А можа, было б горш, калі б я пакінуў яе ў вазоўні... У кутку?» Тут у яго ўзнікае думка, што ніякі малады пан не кінуў бы во проста так сваю стрэльбу: яму б такое і ў галаву не прыйшло. А калі б такі малойчык знайшоў бы там стрэльбу, дык адразу адчуў бы нейкую злую хітрасць з боку мужыкоў і нічога не зразумеў бы: не такі ў яго розум, як у Юхі Тойвалы. Ды нават і параўнаць яго з любым панам немагчыма, і Юха Тойвала ўсё жыццё востра адчуваў гэта.
Аднак жыццё часам без папярэджання ўчыняе чалавеку выпрабаванні сваёй таемнаю праўдай, частку якой яно закладвае ў сітуацыі, якія само і стварае. Пад вечар таго ж дня Святога Звеставання да Юхавай хаты падышлі два здаровыя белазубыя малойцы ў суправаджэнні мясцовага жыхара з Пір’ёлы. Юха ўбачыў іх толькі тады, калі гэтыя няпрошаныя госці падышлі да варотаў торпа. Ён добра разгледзеў іх са свайго сховішча, і кроў застыла ў жылах. Гэта было новае ўражанне. Да гэтай пары Юха не меў ніякага ўяўлення, як выглядае сапраўдны вораг. Вядома, ён і раней лічыў гаспадароў ды іхніх сынкоў сваімі ворагамі, але да сённяшняга дня яны былі проста асобнымі, нават не вельмі разумнымі і зусім не страшнымі, людзьмі. А на гэтых прыхаднях былі
аднолькавыя форменныя шапкі, шырокія паясы з партупеямі цераз плячо — усе яны якраз і былі тою супольнасцю ворагаў, за якой стаяла вялікая сіла. Цяпер ён у іхніх руках, цяпер і застаецца толькі адно: стаяць, схаваўшыся ў хляве, пакуль гэтыя страшныя людзі шукаюць яго. «Я ж пільнаваў Пайтулу, а пад павеццю ў мяне сена з Пір’ёлы».
Ён пачуў, як Пір’ёла спыніўся перад павеццю і сказаў:
— А во яно, маё сена. Яго ад мяне прывезлі сюды.
— Ен гвалтам забраў у вас сена? — спытаў нехта на чыстай мове, неяк па-чужынску жорстка вымаўляючы кожнае слова.
— Так, сілай адабраў.
А другі чужынец тым часам увайшоў у хату і ўбачыў тую ж галечу, што і Юха, але глядзеў на яе зусім другімі вачыма.
— Дзе твой бацька? — спытаў ён у дзяўчынкі.
— He ведаю.
— Як так не ведаеш?
Але дзяўчынка не магла нічога сказаць, калі б і вельмі хацела. Тады прыхадзень павярнуўся да хлопчыка і спытаў:
— А ты ведаеш, дзе твой бацька?
— Не-а-а.
— А ён быў нядаўна дома?
— Ага-а-а, быў.
— Дык як так ты не ведеш, дзе ён! — сярдзіта крыкнуў страшны госць і пасунуўся да хлопчыка. Той голасна зарыдаў.
— Сціхні, не з’ем я цябе!
Юха стаіць у хляве, прыціснуўшыся да сцяны каля дзвярэй, таму Пір’ёла, увайшоўшы ў хлеў, спачатку бачыць толькі рудую да чырвані карову. А потым заўважае знаёмыя брыдка прыжмураныя вочы і поўным нянавісці ды бурлівай злараднасці голасам крычыць:
— Во тут ён, разам з другою чырвонай!
Чалавек выйшаў з хаты і наблізіўся да дзвярэй хлява. Юха ўбачыў прыгожы малады твар, стройную фігуру і пачуў строгі голас:
— Выходзьце сюды!
Юха падыходзіць да дзвярэй і спыняецца, бо яны цалкам загарадзілі праход. Маладыя салдаты разглядаюць яго так, нібыта перад імі з’явілася нейкая паганая жывёліна.
— Вы што, не чуеце!? Выходзьце!
Юха выходзіць, у яго трасецца галава, а вочы зрабіліся зусім круглымі. Пір’ёла кажа такім знаёмым, але і такім чужым голасам:
— Хадзем, Янэ, у штаб, хоць я не ведаю, як яно там для цябе будзе.
Па дарозе адзін з незнаёмцаў пытаецца:
— Гэта вы забілі пана Палмукрээні?
— He, каб мне праваліцца... He... Там стралялі... Я тут ні пры чым... Я не рабіў... — Юха пачынае хлюпаць носам.
— А дзе ваша стрэльба?
— Так, яна там... Там... А я там не быў...
— Добра, падрабязна ўсё раскажаце ў штабе.
Далей яны ідуць моўчкі. Юха ў думках падлічвае, колькі ўгаспадарцы засталося хлеба, салакі, дроўды сена. «Калі гэты Пір’ёла забярэ сена, дык карова да вясны не дацягне. А што будзе з сынам?.. Дачка, можа, неяк перажыве ў людзях...» Ён успамінае нябожчыцу Хілту, і на вочы набягаюць слёзы. Гэта ягонае смяротнае падарожжа... Адтуль яму болей не вярнуцца... He прайсці назад гэтай сцежкаю паўз плот... Нічога добрага так і не атрымалася. Была ўяго жонка, ён шчыраваў на торпе, ён быў сацыялістам — усе гэтыя з’явы на адзін капыл, такія розныя і такія аднолькавыя. Ён проста займаўся ўсім тым, бо так было наканавана і так трэба было рабіць. А зараз ён павінен памерці... А дзеці яшчэ нічога не разумеюць. Яны ж зусім не такія, як усе іншыя дзеці: здаецца, што іх пусціў на свет чалавек, які нічога ў жыцці рабіць не ўмее...