• Газеты, часопісы і г.д.
  • Праведная галеча  Франс Эміль Сіланпя

    Праведная галеча

    Франс Эміль Сіланпя

    Выдавец: Янушкевіч
    Памер: 184с.
    Мінск 2019
    52.79 МБ
    Яны выходзяць з лесу да вёскі. Юха глядзіць на хаты, і ў вечаровым сутонні яны падаюцца яму такімі, быццам з учарашняга вечара прайшло не менш як дзесяць гадоў. Ён ужо цалкам зразумеў, што яго заб’юць, і гарачая хваля набягае на сэрца, размякчаючыяго, і старэчыя слёзы цуркомліюцца з вачэй, цякуць па носе.
    Невыносная, незвычайна цяжкая стома падгінае ногі. А ў глыбіні размяклай душы ўзнікае і мацнее пачуццё, якое жыло з Юхам на працягу ўсяго ягонага жыцця: пачуццё гнятлівай безабароннасці. Калі б у сына даўно памерлых Пеньямі і былой служанкі Маі Нікілі быў добра развіты клёк, ён на апошніх кіламетрах свайго жыццёвага шляху адчуў бы своеасаблівае задавальненне ад перажытага за ўсё жыццё. Але цяпер усё вылівалася слязьмі, суцяшаючы стомленую душу.
    Па дарозе ўзнікалі ўсё новыя і новыя хаты. На дварах сямтам тоўпіліся салдаты. Назваць іх мяснікамі-лахтарамі Юха не адважыўся нават у думках. Каля канавязяў стаялі дзясяткі коней. У адным двары Юху пасадзілі ў сані і далі новых канваіраў. Усё выразней Юха ўсведамляў, што ён болей не жылец на гэтым свеце. Хай бы ўжо хутчэй прыкончылі, а не катавалі. I з такім жалем успамінаюцца дзеці, карова — і так хочацца плакаць...
    У справе Ёхана Тойвалы ўсё было зразумела з самага пачатку. Да апошніх дзён ён разам з другімі такімі ж зладзюгамі тварыў злачынствы і гвалт — апошнім была канфіскацыя футраных запон, — дый можна смела сказаць, што немалую ролю ён адыграў у забойстве гападара Пайтулы, хоць самы варожа настроены абвінаваўца, паглядзеўшы на Юху, не паверыў бы, што той можа страляць. I з усяго прыхода не знайшлося ніводнага чалавека, які пашкадаваў бы яго. Праўда, тым святочным вечарам некаторыя гаспадары, убачыўшы, як Юху некуды вязуць пад канвоем, недзе і шкадавалі яго. Але гэтае пачуццё было непрыемнае для іх, і яны з палёгкаю думалі, што болын ніколі ім не давядзецца мець справы з гэтым Юхам. Вось гэтак пэўныя людзі ідуць прэч з дому, калі забіваюць свінню, а вярнуўшыся, з задавальненнем разглядаюць чыста разабранае мяса.
    Юха калаціўся душою і целам, калі яго прывезлі да месца зняволення. Ен пераконваў сябе, што заб’юць яго тым жа
    вечарам; няспынна ўяўляў сабе, як куля ўцінаецца ў ягонае цела. Здранцвелымі вуснамі Юха шаптаў нешта накшталт малітвы і не звяртаў ніякай увагі на ўвесь свет навокал яго. У пакоі было вельмі цесна, і толькі частка людзей магла размясціцца лежачы. Людзі кашлялі і плявалі. 3 цягам часу чаканне смерці станавілася ўсё больш напружаным. Шмат хто маліўся, каб Госпад прыбраў іхнія душы раней, чым гэта зробяць людзі. Маладыя бэйбусы мелі даволі дурны выгляд, калі на іхніх зверападобных тварах — па меры ўсведамлення непазбежнага — пачала свяціцца сур’ёзнасць. Адзін з іх паспрабаваў загаварыць з вартавым. «Не бойся, не ўсіх вас пераб’юць», — адказаў той, абыякава ўсміхаючыся.
    Праходзіць ноч, але нікога так і не павялі на расстрэл. Пад раніцу то адзін, то другі пачынае вадзіць носам, і хутка ў пакоі чуваць толькі сонныя вохі-войкі, прыдушаны кашаль, часам хтосьці шэпча: «Госпадзі Божа, айцец наш нябесны». Чуецца храпенне: малады хуліган можа спакойна спаць і ў такіх варунках.
    Уранні прыводзяць новых зняволеных. Яны спрабуюць праціснуцца да акна, пералазячы праз тых, што ляжаць на падлозе, але ахоўнік забараняе і загадвае размяшчацца проста каля сцяны.
    — Дорага ж даводзіцца плаціць за свабоду, чорт пабяры! — кажа адзін з новых палонных.
    Сон не прыносіць палёгкі, і ўсе пачуваюць сябе так, быццам зусім і не спалі. Аднак і кароткая ранішняя дрымота можа правесці рэзкую мяжу паміж учора і сёння. Уранні ўсе прадчуваюць, што да вечара нікога не расстраляюць. Наперадзе доўгі дзень допытаў.
    А палове дзявятай суддзя палявога трыбунала, камендант і мясцовы начальнік п’юць каву. Яны знерваваныя і вось-вось перагрызуцца між сабою, бо ўсё заблытана, на-
    перадзе цяжкі дзень. Патрэбна ўсё, а няма нічога. Вялікая колькасць арыштаваных і палонных стварае вялікія цяжкасці, і як да іх ставіцца — згоды паміж начальствам таксама няма. Адных выпускаюць пад запаруку гаспадароў, другіх самасудна расстрэльваюць салдаты, а калі сярод палонных трапляюцца шаўцы, іх тут жа прымушаюць шыць боты. За доўгі дзень каго толькі гаспадары ні цягнуць да начальства: нейкіх баб, невядомых людзей і наогул чорт ведае каго; хтосьці патрабуе распіску за тэлефон, які забралі салдаты. Ад таго ўсе так злуюцца, што камендант і суддзя міжволі пераходзяць на шведскую мову, хоць мясцовы начальнік — фін. Што рабіць з палоннымі — вось самая цяжкая праблема.
    — Найперш трэба разабрацца з тымі, што заслугоўваюць смерці, — кажа суддзя.
    — О allaesikunta-huliganer kan man ge brodkort utan vidare*, — прапануе камендант.
    — Яно так, але чорт іх ведае, якія хуліганы былі ў тым штабе, — пагаджаецца мясцовы начальнік.
    Гэтыя дзве такія розныя паводле псіхалагічнага настрою супольнасці — зняволеных і паноў са штаба — пасля дзевяці гадзін раніцы ўступаюць у самыя шчыльныя дачыненні. Суддзя поўны энергіі, і справы не ідуць, а лятуць адна за адною. Калі надыходзіць вечар, сорак палонных прысуджаныя да высылкі на поўнач, а дзевяць — да расстрэлу.
    Прысуджаных да расстрэлу выводзяць у асобны маленькі пакой на другім канцы двара. Каля дзвярэй ставяцца двое вартавых з прымкнутымі штыхамі вінтовак і з гранатамі на поясе. Сярод салдат з мясцовых жыхароў на працягу дня разыходяцца звесткі пра тых, што сядзяць у асобным пакоі. Там сядзіць загадчык кааператыўнай крамы — без сумневу, там яму і месца. Яшчэ Кулмала Алвійна ды Віртанен Манта — што, і ім дасталася тое самае? — Тойвала Юсі — і гэты там? — значыць, і ягоных смаркачоў на абшчынныя харчы!
    * А тое хуліганнё са штаба можна адаслаць як найдалей па хлебныя карткі — і без разбору (ламаная шведская мова ўперамешку з фінскай).
    Там, у цесным пакоі, дзевяць асуджаных чакаюць, калі надыдзе ноч. Некаторыя жанчыны ўжо супакоіліся, і адна з іх пытаецца ў вартавога, каторая гадзіна.
    — А куды ты спяшаешся? — у адказ пытаецца ахоўнік.
    Змяняюцца вартавыя. Хтосьці пытаецца ў іх, ці гэта цяжка — стаяць на варце.
    — Дзякуй, што спыталі-пашкадавалі, ужо хутка вызвалімся. Егер ужо тутака.
    — Што, егер будзе на варце?
    — Ага... Ён папрасіў пакінуць апошнюю змену яму.
    Ахвота распытваць далей знікае.
    Двое малых неразумных чалавечых дзяцей ужо другую страшную ноч праводзілі ў далёкай лясной хаціне. Увечары дзяўчынка збегала на суседні далёкі хутар распытаць, ці не чуваць што пра бацьку, але там не было нікога, і бедалага з плачам вярнулася назад у глухую пушчу. Хлопчык плакаў у цёмнай хаце, і безабаронныя дзеці рыхтаваліся правесці яшчэ адну бясконцую ноч. Раней яны ўвесь час сварыліся між сабою, і бацька часта лупцаваў іх. А цяпер у іх перад вачыма стаіць бацькава аблыселая галава з калматым венчыкам валасоў па баках. 3 жахлівым плачам вырываліся нязведаныя інстынкты крыві. Параўнанне са злоўленаю птушкай і пакінутымі ў гняздзе малымі птушанятамі можа падацца зацяганым і выклікаць усмешку, але ў гэтым выпадку яно найболей дакладнае і слушнае.
    Вунь ён, стары птах, сядзіць у кутку і, паклаўшы рукі на калені, хітае галавою. Увесь дзень яму было цяжка дыхаць і калола ў грудзях. Ён паўстаў перад суддзёю, але нічога пра тое не памятае. Нібы ў шалёным танцы, круціцца перад вачыма пражытае жыццё. Першыя ночы, якія ён правёў з нябожчыцай-жонкаю, былі шчаслівымі начамі. А лёс Хілту ён прасочвае на працягу ўсяго яе кароткага жыцця — гэта шлях ад нараджэння да той страшнай месячнай ночы, калі яна кінулася ў возера. Гэтыя яркія відзежы перашкаджа-
    юць Юху зразумець, што думаць так ён пачаў толькі цяпер. Ён бесперапынна ківае галавою, і праходзіць доўгі час, перш чым ён пачынае бачыць, што і ягонае жыццё ідзе па той жа дарожцы, што і жыццё Хілту...
    Чуецца ціхая каманда: «Выходзьце!»Яна вяртае Юхуўрэчаіснасць, і тут ягоныя думкі паплылі зусім у іншым напрамку. Асуджаныя выходзяць. Такія працэсіі ў час вызвольнай вайны ў Суомі былі звычайнай з’яваю.
    Юха Тойвала апошні праходзіць праз вароты на могілках. Маладзейшыя амаль бягуць наперадзе, і толькі таўстапузы загадчык кааператыўнай крамы ледзь цягнецца побач з Юхам.
    Холад, голад і бяссонне зрабілі добры ўплыў на Юхава самаадчуванне. Задышка прайшла, у грудзях не баліць. Праўда, часам гэтыя немачы вяртаюцца, але не так моцна, а ледзь-ледзь. Яго болей не калоціць, розум нібы акрэсліў пэўнае нязменнае кола думак, і яны тысячнымі чародкамі пралятаюць перад унутраным позіркам старога. Ён знаходзіцца ў такім стане ўвесь час, пакуль нічога не змяняецца, пакуль яны ідуць мернымі крокамі, пакуль не чуюцца ніякія каманды. Аднак вельмі хутка нязначная падзея разбурае гэту роўнядзь ягоных думак, калі егер адчыняе рыплівыя жалезныя вароты, калі ён паварочваецца да зняволеных, калі руля ягонай вінтоўкі апісвае шырокую дугу ў вечаровым змроку, і тады Юха адчувае балючы штуршок роспачнай стомы. Гэта ўжо не рэзкі нясцерпны боль, а нейкія ўдары скуранога мяча знутры.
    Паказваецца куча выкінутага з падрыхтаванай магілы пяску. — Стой!
    Пярэднія спыняюцца адразу, а заднія робяць яшчэ некалькі крокаў. Усе стаяць нерухома, чуваць толькі цяжкае дыханне людзей, але ніхто не прамаўляе ні слова. Кола, якое акрэсліў Юха ў сваіх думках, знікла, яму хочацца легчы, аднак ён стаіць. У яго ўзнікае такое ж пачуццё, якое ўзнікла аднойчы, калі ён хварэў і нават атрымаў святое прычасце. А хіба ён толькі што не прычасціўся? Ён добра памятае, як стаяў
    у кутку вазоўні ў Пайтуле, гэта было ў такім далёкім і такім шчаслівым мінулым, а вось што адбывалася з тае хвіліны і па сённяшні дзень — усё знікла з памяці. Праўда і хлусня, вінаватасць і невінаватасць — усё гэта непамерна далёкія праблемы для ягонага разумовага стану ў гэтую хвіліну. Яны не пранікаюць нават у самыя аддаленыя куткі ягонай свядомасці. Якую сукенку апранула Хілту, калі назаўсёды пакідала родную хату, асветленая яркім сонцам? Была ж нейкая сукенка, і былі нейкія чаравікі.
    Юха востра адчувае і сочыць за ўсім, што адбываецца навокал. He кажучы ні слова, з задніх шэрагаў вывелі тоўстага загадчыка кааператыўнай крамы, загадалі зняць вопратку і абутак, і цяпер ён робіць гэта. Потым падыходзіць да магілы, пясок сыплецца пад нагамі. Злавесная цішыня. Цвік-цмок — кляц! I доўгая-доўгая цішыня, на працягу якой невыносна балючае ненатуральнае пачуццё нечага незразумелага дасягае найбольшага напружання. Стрэл — нібы вялікая палёгка. Прайшоў першы — потым пойдзе лягчэй.