• Газеты, часопісы і г.д.
  • Праведная галеча  Франс Эміль Сіланпя

    Праведная галеча

    Франс Эміль Сіланпя

    Выдавец: Янушкевіч
    Памер: 184с.
    Мінск 2019
    52.79 МБ
    Стаів;ь светлы сонечны дзень. У сонечным святле ўрачыста выглядаюць і новыя чаравікі Хілту, і яе прыгожы белы бант. Гатовая да адыходу, яна падаецца нейкім надзіва далікатным стварэннем Божым, якое ўжо даўно не мае ніякага дачынення да жыхароў хаціны. Цяпер, калі Хілту адыходзіць у далёкі чужы край, да чужых людзей, а дома няма нават маці, усе міжволі адчуваюць, што яна пакідае іх назаўсёды. Яна, здаецца, выпраменьвае дзівоснае серабрыстае ззянне. Малыя таксама маюць надзвычай сур’ёзны выгляд. Бацька пойдзе праводзіць Хілту, а іх зачыняць на замок у хаце. Вось яны ўдваіх мінаюць хлеў. Дзве маленькія галоўкі прыціснуліся да шыбы, глядзяць, як міма акна праходзяць чатыры нагі, і апошняе, што ім удаецца ўбачыць, — гэта абцас Хілту, які
    мільгае перад цьмяным шклом хаціны. Дзеці нейкі час стаяць, прыплюснуўшы насы да шыбаў, а потым злазяць з лавы і застаюцца адны ў пустой хаціне, дзе яшчэ лунае тужлівае пачуццё разлукі назаўсёды з Хілту. I пачынаецца доўгае чаканне бацькі ў зачыненай хаце.
    Здарылася вялікае і нечуванае. Торпару Ёхану Тойвалу прыйшло нешта па пошце. Прыйшоўліст і газеты. Яны цэлы тыдзень праляжалі на падаконні ў кухні, пакуль кухарка аддала іх Юху, калі той прыйшоў у гасподу на адпрацоўку.
    — Тойвала стаў дэмакратам, — смяецца гаспадар, паглядзеўшы на газету «Народны лісток».
    А Юха страшэнна здзівіўся, што яму прыйшлі газеты. Ліст, відаць, ад Хілту, але і гэтая думка падаецца Юху неверагоднаю.
    — Дык пачытай, Ійта.
    — Ну давай, пачытаю.
    — Стой, не чытай, — зноў умешваецца гаспадар. — А калі гэта ад якой маладзіцы?
    — Усё адно чытай, — разгублена кажа Юха.
    — Гэта ад Кале. Тут унізе подпіс: «Каарла Тойвала», — кажа Ійта.
    — Ды чытай жа ты, a то так і пайду, не дазнаўшыся, што да чаго.
    Ліст пачынаў так: «Любы мой татка, сястрычка і браточак». Потым ішлі словы звычайнага ўступу пра беласнежную паперу, халоднае сталёвае пяро і цёплую руку, якая, на жаль, пакуль што не можа сама павітацца з роднымі і мусіць рабіць гэта з дапамогаю таго ж сталёвага пяра. Аўтар ліста паведамляў, што знаходзіцца ўдобрым здароўі і жадаўтаго ж сваім родзічам. Далей ён паведамляў: «Я цяпер тут возчыкам, або “воссіка”, як вы там кажаце па-мужыцку, а мы кажам “ісвоссіка”. I жыву я добра, і добра зарабляю, больш за вас, бо вас там абдзірае сплуататар-гаспадар. I я дасылаю вам “Народны лісток”, каб хоць крыху даведаліся вы аб нашых бядняцкіх справах...»
    Ён ведаў, што «Хілту цяпер у Тамперэ, дакладней, не ў Тамперэ, а ў маёнтку Пюнікі непадалёк ад горада, і цяпер яна такая пекная і далікатная, што ва ўсім вашым прыходзе такой паненкі не знойдзеш. Я некалькі разоў падвозіў яе з горада і заглядаў да яе на каву...
    А матухна наша памерла, я пачуў гэта на біржы ад гаспадара Пір’ёлы, дык гэта ўжо такая доля працаўніка — паміраць, вось і Вілха ўвас там таксама памёр...»
    Ліст слухаў увесь дом, а потым гаспадар сказаў:
    — Відаць, хлопец піша нібы языком меле.
    Ліст і газеты абудзілі ў Юху супярэчлівыя пачуцці. Кале тут ужо амаль забылі, і нейкім чужым здалося Юху ўсё: і гэты напамінак аб сабе, і апісанне жыцця. Юха чамусці западозрыў, што Кале пайшоў несумленным шляхам, дый наконт Хілту зарадзіліся няпэўныя падазрэнні. Вядома, вонкава ўсё выглядала найлепшым чынам: дзеці дасягнулі такога становішча, аб якім толькі маглі марыць дзеці з глухога беднага торпа. Але Юха лічыў, што Кале дасягнуў такого становішча няправедным шляхам, і было б больш спакойна на душы, калі б сын стаў парабкам у вёсцы. Калі толькі ён наогул не хлусіць у сваім лісце. Хілту — гэта зусім іншая справа. Яна болын заслугоўвала цяперашняга шчасця, бо ёй цяпер не трэба вазіцца з даёнкамі, корпацца ў хляве з гноем, а толькі выціраць пыл у чыстых прыгожых пакоях: яна ж з дзяцінства была такой паслухмянай і далікатнай. А цяпер Юху здавалася, што Кале хоча завабіць яе на кепскую дарожку.
    Юха вяртаўся дамоў позна вечарам, калі маладзік заліваў усё наваколле сваім святлом. I неяк пуста было на душы старога торпара. Сугучча з навакольным светам знікла, ягоныя думкі болып не імкнуліся дадому, да дзяцей, а кружлялі далёка-далёка — вакол фурмана Кале. Месяцовае святло страціла сваю велічную ўрачыстасць, усё здавалася такім шэрым і будзённым, што хацелася з кім-небудзь пасварыцца. «Хто ён там, паўшабэлак, падшыванец, возчыкам там лайдачыць — усё адно што забава, а я тут гарбацею на працы. Я ледзь ногі
    цягну, а дома яшчэ карову даіць. 3-за яго давялося так памучыцца з Віле, а ён хоць якое пенні прыслаў, гэты возчык?!»
    Стары Юха здагадваўся, што ўладкоўвацца ў гэтым свеце ён не ўмеў, што спрытны сынок нашмат апярэдзіў яго. Адчуванне нейкага кіслага прысмаку жыцця і яго марнасці зноў магло авалодаць ім у гэты вечар, а сугучнасць з жыццём, якая панавала ў ягонай душы апошнім часам, адляцела некуды ўдалячынь, і жыццё зноў набывала змрочнае адценне, як тады, перад падарожжам у Туарылу. I цяпер ён адчуваў сябе так, нібы зноў вяртаецца з пустога падарожжа. Толькі гэтым разам жонкі ўжо няма і не будзе. У месяцовым святле хаціна здавалася мёртвым аскепкам мінулых часоў. Ну хоць бы Хілту была дома!
    Юха і сам не разумеў, чым ён не задаволены, што так абудзіла ў душы няўлоўную журбу. А потым, калі ён чытаў пад лямпаю атрыманыя газеты, горкая туга яшчэ болей ахапіла яго. Ён адчуў сябе пакінутым і забытым усімі ў холадзе неабдымнай самоты. Там, у ложку, спяць двое гаротнікаў, якім дадзена жыццё і нічога болей, толькі жыццё... А тут во сядзіць ён: на шостым дзясятку свайго жыцця сядзіць тут, у самым сэрцы лясной глухамані.
    Цяпер газеты яму прыходзілі з кожнай поштай. Юха чытаў іх вечарамі, і настрой непазбежна псаваўся: горкая туга напаўняла ягоную душу. Газетныя пісанні не надта краналі яго, а толькі раздражнялі, таму што было ў іх штосьці агульнае з лістамі ад Кале. Там або ганарыліся беднасцю з бессаромнаю хлапечай даверлівасцю, або слодычна млелі, апяваючы тую ж беднасць, у якой Юха якраз і жыў усё жыццё. Ніякага ўздыму ад тых артыкулаў Юха не адчуваў. Ён чытаў іх упарта, каб толькі неяк падсілкаваць сваё раздражненне, калі ўжо жыццё павярнула ў такі бок.
    Жыццё стала куды як цяжэйшым, калі ў яго на руках апынуліся двое бездапаможных дзяцей. Даглядаць карову старому вельмі нялёгка, дый малако апрацаваць і прадаць таксама стала больш складана. Неразумна ён зрабіў, калі аддаў Хілту ў далёкія чужыя мясціны. Алеяшчэ горш было б
    забраць яе назад: як тады карміць і апранаць? I тут ён адчуў усю безнадзейнасць становішча малых Лемпі і Марці. «А што з імі будзе, калі, крый Божа, са мной здарыцца што-небудзь? А калі я заўчасна састарэю, што ім тады рабіць, двум малым і безабаронным?» Юха адчуваў, як яму не хапае нябожчыцы-жонкі. Былі ў яе свае заганы, але ж было і шмат чаго добрага. Раней, калі жонка была здаровая, ён усе ночы спаў здаровым сном, а цяпер кладзешся як у чужы ложак. Лепшае было жыццё, калі і Хілту была дома.
    Юха бясконца маркоціўся па дачцэ і некалькі разоў збіраўся забраць яе назад. Ягонае нясцерпнае раздражненне ўзмацнела ў параўнанні з тым, калі жонка была яшчэ жывая. Ён сердаваў на далёкіх Кале і Хілту; пагрозліва набліжалася няўмольная старасць, і гэта яшчэ болей псавала настрой і раздражняла яго.
    Так усё і цягнулася, пакуль не здарылася яшчэ адна бяда — перад канчатковым вырашэннем.
    Зноў надышоў дзень, калі Юху трэба был о ісці ў гасподу на адпрацоўку. Часы змяніліся, і цяпер пачыналі працу з шасці гадзін. Дый сама праца была не праца, а забава каля малатарні на таку. А дванаццатай гадзіне гаспадар у свісток падаваў сігнал на абед. Парабкі ішлі на кухню, а Юха і яшчэ адзін адпрацоўшчык ішлі ўдом па свае харчы. Так было заўсёды.
    Аднак сёння Юха і паспеў толькі зрабіць некалькі глыткоў малака з пляшкі, як прыйшла Ійта, аддала яму газеты і сказала:
    — Зноў Тойвалу прыйшоў ліст.
    Ліст быў свежы, з новай пошты. I зноў Ійта павінна была чытаць яго. А калі яна адкрыла канверт, адтуль вывалілася дзесяцімаркавая паперка. Што б гэта азначала? Зноўжа тыя самы словы ўступу, пажаданні добрага здароўя, а потым:
    «.. .павінен я паведаміць вам гаротную вестку, што любая ваша дачка Хілту заўчасна сканала: пазаўчора яна, калі стаяла месячная ноч, а гаспадыні не было дома, пайшла на возера
    і патанула. Дома, на другім паверсе, быў толькі сын гаспадыні. Ён якраз клаўся спаць і ні аб чым не ведаў да самага рання, калі было ўжо запозна.
    Хілту пахаваюць паслязаўтра; калі хочаце — можаце прыехаць. Пані кажа, што пахавае яе за свой кошт, але заробак плаціць не будзе, бо дзяўчына працавала ўяе вельмі кароткі час, што і на хаўтуры ледзь хопіць, а я ўкладваю ў гэты ліст дзесяць марак для вас, купіце сабе што-небудзь, а ў “Народным лістку” надрукавана аб’ява аб смерці Хілту, гэта яшчэ дзве маркі, і ёсць яшчэ кароткая нататка аб тым, і хоць у вас такая бяда, але ж гэта такая доля ўсіх беднякоў — паміраць заўчасна, і вы змагайцеся за беднякоў, бо вы працаўнік, і не давайце капіталістам прыгнятаць сябе. Каарла Тойвала».
    Думкі старога Юхі замёрлі, нейкі час ён не бачыў і не чуў, што адбываецца навокал яго: як прыляцела па Ійту раз’юшаная гаспадыня, пачала чытаць аб’яву аб смерці Хілту, а потым накінулася на кухарку: «Дык во дзе ты лайдачыш, толькі лынды б’еш!!! Каб такіх газет у маім доме больш не было!» Тут Юха мог бы і пакрыўдзіцца, аднак у гэты момант ён нават не заўважаў гаспадыню.
    Значыць, Хілту памерла. Што гэткае здарыцца, было зразумела яшчэ тады, калі яна пакідала свой дом. Хіба гэта было не відаць з самага дзяцінства? Цяпер, калі з цьмянай далечыні ў памяці Юхі ўсплывае вобраз Хілту, яму здаецца, што адбітак смерці выразна бачыўся на дзяўчыне. Няшчасце з Хілту — вынік знешняга ўздзеяння; такое падманнае ўражанне непазбыўна застаецца ў свядомасці старога Юхі.
    Ад такой навіны пачуцці Юхі зледзянелі. Гэтым разам пачуццё палёгкі і вызвалення з-пад непасільнай ношы не прыйшло. Пасля абеду ён ідзе працаваць разам з іншымі. Людзі выслухоўваюць звестку аб смерці Хілту Тойвала абыякава — на працы гэта не тэма для размоў. Ёсць і больш «мужчынскія» размовы, асабліва калі гаспадар непадалёку. У глыбіні такіх размоў ужо тоіцца «сацыяльнае пытанне». Гаспадару даводзіцца выслухоўваць і даволі калючыя намёкі. Гаспадар настойліва гаворыць сваё з выглядам чалавека, які тут самы