Праведная галеча
Франс Эміль Сіланпя
Выдавец: Янушкевіч
Памер: 184с.
Мінск 2019
Стома ж усё мацнела, а сілы меншалі. Цяпер пэўныя дробныя рэчы ў гаспадарцы міжволі заставаліся нязробленымі. Часта, калі старога не было дома, Рыйна ў знямозе ўкладвалася на ложак крыху перадыхнуць. Праўда, Хілту была працавітаю дзяўчынкай, нібы ў жылах яе цякла іншая кроў, і ахвотна дапамагала матцы, але не з усім у гаспадарцы яна магла справіцца, хоць і прайшла канфірмацыю. I крычаць на яе не выпадала, бо яна была цярплівая як анёлак, але вельмі слабая. Яе ніколі не каралі, бо варта было толькі пасварыцца, як яна залівалася слязьмі, і гэта ў тым узросце, калі іншыя дзяўчаткі ўжо заглядваліся на хлопцаў. Хілту была гэткая кволая і непрыдатная для жыцця ў такіх умовах, што Рыйна і не ўсхліпнула б, калі б дзяўчынка раптам сканала. Рыйна не давала ёй шмат працы і рабіла ўсё сама, як бы дрэнна ні пачувалася. Таму шмат чаго даводзілася адкладаць на заўтра.
А летнія работы патрабуюць працы, іх трэба выконваць у абавязковы тэрмін. Літасці ад іх няма ні стомленым, ні слабасільным. Юха стараўся, як магла высільвалася і Рыйна. Асабліва шчыраваў Юха на працы ў гаспадара, каб не даць таму падставы выселіць яго з торпа. А дома, надрываючыся, ён цягаў на ручной тачцы з поля ў асець жыта і зарабіў кілу, саромную хваробу, пра якую нельга было расказваць нікому. Жыццё жорсткае і няўмольнае. Кожнае лета са сваёй працаю, што знясільвала, — гэта нібы асобныя адрэзкі шляху, па якім трэба ісці без перадыху і адпачынку, якім бы стомленым ты ні быў. I канца гэтага шляху не відаць, дый зазіраць наперад няма ахвоты, бо там толькі адно — смерць.
У суботу вечарам саўна поўнілася незвычайна салодкім духам. Густы і салодкі быў той дух, але, напэўна, у ім быў нейкі цяжкі чад, бо Рыйна, вярнуўшыся з саўны, толькі і змаг-
ла сесці на ложак ды надзець чыстую кашулю. Яна ляжала моўчкі і цяжка дыхала, а ў нядзелю ранкам і зусім не змагла падняцца. Рыйна цяжка захварэла. А назаўтра на адным з тарпоў адбылася такая размова:
— Кажуць, Рыйна Тойвала захварэла.
— Во як! Калі ж гэта?
— У суботу вечарам пайшла ў саўну, а там ёй так запякло ўнутры, што ледзь ухатуўлезла. Юха сёння прыходзіўда нас па лекі для яе.
— I далі?
— Было ў мяне крыху ад кашлю ды яшчэ кроплі ад сэрца. Толькі ад унутранага запалу наўрад ці яны дапамогуць.
Адсюль размова перакінулася на хваробы ўсіх знаёмых баб у акрузе.
Хвароба ўсё болей выветрывала Рыйну, і да пакут ад немачы дадаліся яшчэ і пакуты душэўныя: пэўнага кшталту далікатнасць уелася ў кроў і свядомасць жанчыны, і яна лічыла, што хвароба ў яе брыдкая і ганебная. Вядома ж, праз нейкі час у сям’і даведаліся аб прыродзе той хваробы. Тады Юха і зразумеў, чаму жонка запатрабавала спаць у розных ложках. Хілту таксама празнала аб матчынай хваробе, але ўяе памяці застаўся толькі той вечар, калі маці пасля саўны ляглаўложак. Ад таго вечараяна адлічвала, колькі часуўжо хварэе маці, і адначасова спрабавала здагадацца, калі ж Maui нарэшце паправіцца. Думкі аб матчынай смерці ў дзяцей нават не ўзнікалі. Для малодшых — Марці было два гады, а дзяўчынцы Лемпі ішоў чацвёрты — матчына хвароба была нечым выключна святочным, як у свой час смерць Віле. Марці наогул яшчэ нічога не разумеў. Дзеці звычайна гулялі на двары, а начамі спалі так моцна, што нічога і не чулі, калі нават Рыйна стагнала ад болю.
Юха ўспрыняў хваробу жонкі як нешта непазбежнае. На вёсцы ён ахвотна расказваўу вузкім коле сваіх знаёмцаў пра жончыну хваробу, а дома быў энергічны і старанны. Калі скончыліся ўсе лекі, якія яму ўдалося здабыць у суседзяў, але нічога не дапамагло, Юха стаў думаць аб паходзе ў аптэку.
Карова даілася так, што, нават выціскаючы з яе ўсё да кроплі, удалося сабраць толькі на тры кілаграмы масла, якія і адправілі з аказіяй у горад. Вядома ж, выручкі на ўсе лекі не хапіла, але аптэкар быў чалавекам спагадлівым і добразычлівым, а таму згадзіўся пачакаць канчатковага разліку. У хаце ўсталявалася нейкае падабенства ціхай урачыстасці, калі Юха вярнуўся з лекамі, аддаўшы на падарожжа цэлы дзень. Лемпі і Марці пасварыліся за прыгожую папяровую покрыўку-галоўку ад бутэлькі, а маці так ажывілася, што нават ласкава пажурыла дзяцей паміж цяжкімі ўздыхамі.
Хвароба лічылася нечым натуральным і звыклым, а таму яшчэ болей натуральнай лічылася і звыклая плынь жыцця. Юха гэта добра разумеў і лёгка пакідаў Рыйну пад доглядам дзяцей, пакуль сам бегаўу вёску па справах. А варушыцца даводзілася больш, чым звычайна, бо каня ўяго болей не было. Жыта ўрадзіла не надта многа, але і гэтую жменьку трэба было змалоць. Зерне даводзілася везці на сабе, паклаўшы ў ручную тачку, каб потым толькі на далёкім грамадскім млыне стаць у чаргу, бо памолка ішла поўнай хадою, гаспадары цясніліся і лаяліся за месца ў чарзе. Блізілася поўнач, калі Юха цягнуўся з млына па лясной дарозе, стомлены, галодны і ўспацелы. Толькі што намолатая мука была яму вельмі дарагая, бо ў галаву міжволі прыходзіла думка, што ўжо зараз гэтая самая мука ад яго не сплыве марна немаведама куды. А дома яго чакала ўсё даўно звычнае і знаёмае, а цяжкі дух пасля начной свежасці біўу нос мацней, чым заўсёды. Дзеці нават не прачнуліся, а муж з жонкаю толькі моўчкі пераглянуліся, стомлена і з поўнай пакорлівасцю наканаванаму ім лёсу.
Рак нябачна рабіў сваю жахлівую справу, агідны пах гною гусцеў у хаце. Малыя прызвычаіліся да яго, бо асеннімі зацяжнымі дажджамі мусілі ўвесь час сядзець дома. Хілту ж пачала адчуваць яго болып востра. Падобная на святую ікону, яна сваімі слабымі тонкімі рукамі цяпер выконвала ўсю працу, якой раней займалася маці. Яна ніколі не размаўляла з матуляю, а толькі выконвала ўсё, аб чым яе прасілі. Рыйне было вельмі цяжка гаварыць, а таму яна ніколі не распытва-
ла, як ідуць справы ў гаспадарцы. Дый Хілту не заўсёды разбірала яе задышлівае мармытанне. Толькі зрэдку ўдавалася разабраць асобныя словы накшталт «што... мне... да іх... памажы, Езус...» Апошнія словы наганялі жах на Хілту. Тады яна ў здранцвенні глядзела на маці. Няўжо падступае смерць? Але жанчына зноў цяжка ўздыхала і ляжала па-ранейшаму нерухома, заплюшчыўшы вочы. Хілтуж, з дзіўным пачуццём адчужанасці да маці, ішла даіць карову. Дзіця душою, яна мусіла быць дарослай.
Аднойчы вечарам, калі Юха недзе затрымаўся да позняга часу, а малыя ўжо спалі, Хілту прылегла падрамаць на бацькавым ложку. Яна нешта прысніла, але сон яе быў чуйны, і раптам дзяўчынка выразна пачула, як маці некалькі разоў паклікала яе. 3 сэрцам, што замерла, яна прачнулася і зразумела, што маці і праўда кліча яе. У хаце было цёмна: што там здарылася? Хілту не адважваецца адгукнуцца на кліч, а маці зноў кліча яе. «Што?» — з трывогай адгукаецца дзяўчынка. «Запалі лямпу». Хілту выконвае просьбу, ахопленая жахам, што бацькі няма дома. Вось памірае маці, і што рабіць ёй тут, у глухім лесе, куды бегчы!? Можа, разбудзіць ЛемпііМарці? Раней, чым павярнуцца да маці, яна бачыць схуднелыя тварыкі дзяцей—у ложку, no634 адно з адным. Пакутлівы выгляд маці цягне яе да сябе. Хілту набліжаецца да ложка з жахлівым пачуццём таго, што вось цяпер яна зусім адна ў цёмным лесе. Але маці яшчэ жывая і нават просіць дапамагчы, першы раз за ўвесь час хваробы. I вось Хілту бачыць усе раней схаваныя патаемнасці хворай жанчыны, чуе вільготны брыдкі смурод. Моташная агіда апаноўвае яе, аднак у гэтую хвілю яна раптам адчувае нейкае раней нязведанае пачуццё блізкасці да сваёй маці, ад чаго дзяўчынцы здаецца, што яны зраўняліся ў гадах. Толькі цяпер яна заўважае зжаўцелую скуру і незвычайную схуднеласць, якія так моцна змянілі матчын выгляд, ачысціўшы ўсе яе рысы. I цяпер, калі б нават маці памерла, ёй бы не стала страшна.
Аднак той ноччу Рыйна не памерла. Юха запазніўся, бо зазірнуў у Пір’ёлу пагаманіць са старым гаспадаром. Ён збіраўся папрасіць старога пазычыць яму крыху грошай,
але той так хітра накіроўваў размову, што Юха ніяк не мог расказаць пра сваю справу. Затое стары Пір’ёла з вялікай спагадаю слухаў усё пра хваробу Рыйны і выслухаў нават усе выказванні Юхі пра Бога. Пад канец ён падрабязна апісаў, якія лекі трэба для Рыйны, бо на ўласным досведзе выпрабаваў іх. Ад таго настрой Юхі так змяніўся да лепшага, што ён і сам паверыў, быццам толькі дзеля таго і прыходзіў у Пір’ёлу. Ён вярнуўся дамоў якраз тады, калі Хілту дапамагала матцы. Гэтыя незвычайныя акалічнасці і новы выраз твару Рыйны ўразілі і пераканалі яго ў тым, што ніякія лекі жонцы болей не дапамогуць, аднак гэта ў вялікай ступені абавязвала яго зрабіць усё магчымае. Ён толькі крыху вагаўся, ці пайсці на пошукі патрэбных зёлак проста зараз, ці пачакаць да рання. Рыйна, здаецца, крыху прыціхла. Тады і Юха з Хілту ўлягліся, а лямпа гарэла ўсю ноч.
Да рання ўсё было добра, а на досвітку Юха адправіўся здабываць новыя лекі. А лекі тыя былі папросту карою чаромхі. 3 яе трэба было згатаваць моцны адвар і памалу даваць яго хворай не гарачым, а ледзь цёплым. А паколькі гэтае сёрбава было надзвычай горкім, на кожны глыток давалі кавалачак цукру.
Уранні Рыйне зрабілася так дрэнна, што Юха мусіў прыпадымаць яе, каб хворая магла піць прыгатаванае зелле. Жанчына не хацела нічога, аднак Юха пераканаўяе зрабіць тры глыткі, з чым яна і справілася цераз сілу. Але яе тут жа званітавала так моцна, што не сканала яна проста цудам. У глыбіні Юхавай душы ажыло нейкае надзвычай пяшчотнае пачуццё, быцам ён катаваў нейкую малую безабаронную істоту. Нічога добрага з ягонага лекавання не атрымалася. Жанчына вадзіла рукой па тым месцы, дзе ўгняздзіўся боль, Юха падняў коўдру і ўбачыў, што хворая сыходзіць крывёю — такі моцны быў крывацёк. Юха паспрабаваў хоць чым-небудзь дапамагчы, але Рыйна слабым голасам папрасіла: «Не трэба». Юха апусціў коўдру.
Гэта былі яе апошнія словы. Пасля таго яна страціла прытомнасць і больш ужо не апрытомнела, хоць жыццё яшчэ
цеплілася да самага вечара. Бацька з трыма дзецьмі ў старой хаце некалькі гадзін чакаў матчынага скону. Час ад часу хто-небудзь адыходзіў, сядаў перадыхнуць, а потым зноў падыходзіў да ложка той, што памірала. Нарэшце пачуўся апошні ўздых. Рыйна Тойвала заснула сном мёртвых, Рыйна — тая кабеціна, якая ў жыцці была дрэннаю служкаю і нават яшчэ болей нягеглаю гаспадыняй торпа, але яна трапіла на наканаванае ёй месца, каб выканаць сваё прызначэнне і нарадзіць шмат дзяцей чалавечых. Яна была нікчэмнаю істотай, але дзеці моцна рыдалі, калі яна памерла.