Праведная галеча
Франс Эміль Сіланпя
Выдавец: Янушкевіч
Памер: 184с.
Мінск 2019
цяпер даволі часта заставаўся ў хляве, карове на подсцілку ішла салома, бо не было часу схадзіць у лес па яловыя лапкі.
Такяно і было, але дзесяцімаркавая паперка ўпарта вабіла да новых паездак. Усё часцей здаралася так, што з самага рання ён падаваўся ў Тамперэ і вяртаўся адтуль позна ўвечары. Хтосьці паспеў ахрысціць яго Папяровым Янэ, бо не менш як два разы на тыдні яго бачылі каля складоў папяровай фабрыкі ў Куўскоскі. А калі аднавяскоўцу што-небудзь патрабавалася, яму казалі:
— Трэба схадзіць у Тойвалу, і Янэ прывязе тое, што трэба, з Тамперэ, калі будзе там з папераю.
А потым здарылася тая няшчасная паездка.
Янэ купіў два з паловай літры гарэлкі, з іх паўлітра для сябе самога. Было марозна, ногі і твар схаладзелі, конь заінеў. На паўдарозе Янэ зрабіў першы глыток, і тут пачала спраўджвацца прымаўка пра тое, што адбудзецца, калі ўвязне адзін мезены пальчык. Да вёскі ён дабраўся ўжо на добрым падпітку і завярнуў да заказчыкаў, каб раздаць гарэлку. Янэ добра пачаў, запатрабаваўся працяг, пагатоў ён і не спяшаўся. Праседзеў у суседа амаль да поўначы, раз-пораз сварыўся з гаспадарамі і зноў мірыўся. А тут падчас адной такой звадкі гаспадыня пад’юдзіла яго тым, што Рыйна ўпотай прадае хлеб, а ён нічога і не ведае. Вядома, Янэ даўно празнаў пра тыя жончыны штукарствы, але тутяго зачапіла. He ведаючы, як уесці бабу, каб не задзірала нос надта высока, Янэ папрасіў прадаць яму кішэнны гадзіннік, які вісеў на аконнай раме. Сусед быў не супраць, абы далі добрую цану. Аб цане хутка дамовіліся, і Янэ накіраваўся дамоў, маючы ў кішэні гадзіннік і паўтары маркі. А ў душы шалеў стары Пеньямі Нікіля.
Задыхаючыся ад лютасці, ён заехаўудвор, распрог стомленага каня і толькі потым увайшоў у хату. Там усе спалі. Янэ запаліў лямпу і сказаў ціхім, але пагрозлівым голасам: «Значыць, тут усе спяць». Ён скідае кажух — ніхто не прачынаецца. Ён здымае камізэльку, шпурляе яе за спіну на падлогу і гарлае штосілы: «Устаць, вырадкі!» Рыйна, Кале і Хілту ўскакваюць, нібы іх дубцом сцебанулі, і тут ім здаец-
ца, што зараз іх і сапраўды пачнуць біць, бо Янэ, ухапіўшы з-пад загнета таўстую дравіну, з брыдкай лаянкай носіцца па хаце. Кабета з дзецьмі, напалову адзетыя, кідаюцца ратавацца ў двары, у начной марознай цемры. Раней такога ў іхняй сям’і ніколі не здаралася.
Янэ застаецца ў хаце адзін. Ды не, у ложку — малы Віле, звычайна самы жвавы з усіх. Цяпер жа ён ляжыць нерухома, хоць і не спіць. Гэта незвычайна; Янэ падыходзіць да ложка, хмель развейваецца. Хлопчык пранізліва ўскрыквае, але не падымаецца. «Я не ўдарыў цябе?» У адказ — маўчанне і баязлівы позірк. Пачуццё невядомай бяды апаноўвае Янэ, ён разгублены і не ведае, што рабіць. Ён азіраецца навокал, бачыць на падлозе сваю камізэльку і абломкі гадзінніка. Нахіляецца паглядзець: гадзіннік разбіты ўшчэнт. Янэ ўспамінае ўсё і зняможана застывае сярод хаты. Вось жа, ён толькі што вярнуўся з Тамперэ, куды вазіў паперу.
Шаленства і злосць змяніліся тупым зняменнем. Задубелыя на марозе дзеці з маткаю, заліваючыся слязьмі, крадком заходзяць у хату. Болей за ўсіх напалоханы Кале. Аднак бацька нічога не заўважае: ён сядзіць, бяздумна ўтаропіўшыся ў адну кропку. Потым пачынае вадзіць носам, сяк-так дабіраецца да ложка і, напалову раздзеты, засынае.
Тут табе ўсё разам! У Рыйны вырываецца сутаргавы плаксівы ўздых. Янэ яшчэ не ведае, што здарылася, пакуль яго не было дома; ён шалеў з іншай прычыны. Рыйна надзявае спадніцу і выходзіць на двор праверыць каня і сані. Яна бачыць прыхаваную нянавісць у позірку Кале. Учора ён ударыўВіле каленам па спіне: малы можа застацца калекам. Цяжкая хваля смутку і агіды ўздымаецца ў душы кабеты: менавіта цяпер, як ніколі выразна, яна ўбачыла ў Кале рысы ягонага бацькі, ягонага сапраўднага бацькі. Брыдкая, невыносная горыч балюча кусае Рыйну.
Жыццё чарговы раз апынулася на новай прыступцы. Назаўтра Янэ павінен быў адпрацоўваць дзень з канём, але ні чалавеку, ні каню гэта было не пад сілу. Дзень так і застаўся неадпрацаваным. Янэ выкідаў гной з хлява, бо карова хутка
ўперлася б хрыбтом у столь. Усю зіму гной так і не вывозіўся на поле, бо Янэ вазіў паперу ўТамперэ. Вазіў і зарабіў агулам паўтары маркі ды разбіты ўшчэнт гадзіннік. А ў ложку ляжаў Віле з хворай спінаю.
Нясцерпна гнятлівым быў той дзень. Небаракі не змаглі нават пасварыцца між сабой, бо кожны адчуваў сваю вялікую віну. Кале стала невыносна цяжка жыць у сям’і, і Рыйна цішком уладкавала яго служкам у адной далёкай гаспадарцы. Так Кале знік з дому. Старэйшай за ім была Хілту, маўклівая бледная дзяўчынка. А Рыйна зноў была цяжарная і зноў нарадзіла дзяўчынку, Лемпі. Потым нарадзіўся хлопчык, Марці. Так яно і ішло адно за адным.
У такіх умовах жыццё не абяцае нічога незвычайнага: ні згубных падзенняў, ні раптоўных узлётаў. Адбываюцца толькі лёгкія штуршкі, ад якіх жыццё нібы перамяшчаецца з адной прыступкі на другую. А калі штуршок мінае, дык пра яго больш і не ўспамінаюць, а працягваюць існаваць на новым узроўні. Бо жыццё ва ўсіх сваіх разнастайных формах застаецца тым жа самым жыццём: трэба толькі пражыць яго, і нічога болын.
Спачатку здавалася, што Віле з цягам часу ачуняе; ён ужо пачаў жвава рухацца, добра есці і спаць. Але потым спіна зноў забалела і ўрэшце загнаілася. Да таго часу ўжо забыліся страшныя падзеі, якія прыпалі якраз на пачатак ягонай хваробы. Жылі як жылося, у маленькай старой хацінцы. Меншалі сілай і нават на дурную галаву прадалі каня.
Гэтак бягуць гады і складваюцца ў дзесяцігоддзі.
Крывая жыцця Юхі Тойвалы — а яго зноў пачалі называць Юхам — паступова пайшла ўніз; тая жыццёвая моц сярэдняга ўзросту аслабела. Калі непрадузята паглядзець на цяперашняе Юхава жыццё, дык яго можна параўнаць з доўгім глыбокім уздыхам перад старанна заслужаным сном. Але сям-там цела пабольвае, сон ніяк не прыходзіць; і яшчэ шмат разоў уздыхне чалавек, перш чым супакоіцца яго ўстрыво-
жаная галава. А перад тым як насунецца глыбокі гаючы сон, чалавек паспее шмат разоў засмуціцца і зноў супакоіцца.
Юха прадаў каня, і грошы тут жа некуды сплылі. Апошнія пайшлі ў аптэку на лекі для Віле — засталіся вартыя жалю капейкі. Аўяго ўжо назбіралася некалькі тыдняў, неадпрацаваных з канём; дый проста неадпрацаваных дзён сабралася досыць шмат, бо адпрацаваў ён разам толькі дванаццаць, а ўжо было самае лета. Гаспадару Юха сказаў, што не знайшоў патрэбнага каня, якога хацеў бы купіць. У адказ гаспадар нічога не сказаў.
Стары Юр’яла памёр. Гаспадаром стаўягоны сын Тааветці. Ён вучыўся ў земляробчай вучэльні; цяпер ён сказаў, што дамовы, заключаныя торпарамі з ягоным бацькам, для яго не абавязковыя, і ён, калі захоча, можа не прызнаць іх. Гаспадарка перайшла да яго паводле купчай дамовы, і там не было ні слова аб торпарах. Так ён сказаў, калі стаў гаспадаром, але пакуль што «прызнаваў» сваіх торпараў.
Што будзе цяпер старому Тойвалу за неадпрацаваныя дні з канём?
Нядзеля, ціхі сонечны дзень, трэцяя гадзіна. Юха Тойвала сядзіць на парозе хаціны ў адной кашулі, босы і проставалосы. На дварэ цёпла і прыемна, амаль гэтак жа сама цёпла і прыемна на душы. Немагчыма ж увесь час думаць пра тое, як недарэчна атрымалася з продажам каня, як немагчыма дакладна ведаць і пагадзіцца з тым, што ўжо болей ніколі ў яго не будзе свайго каня. Гэта зацішша, нібы перад пераменаю ветру. Лагодны, расслаблены настрой чалавека ў гадах — тут нядоўга і праслязіцца.
Час ад часу праз адчыненыя дзверы даносіцца ціхі плач хворага Віле. Рыйна падыходзіць і пытаецца, ці хоча ён піць. Хлопчыку цяпер даюць толькі ваду, каб змачыць вусны, — і болей нічога. Ён ужо даўно нічога не есць. Лекі скончыліся. Хоць яны аніяк не дапамаглі, усё ж было б лепей, каб яны былі цяпер, калі набліжаецца канец. А іх няма, і праз тое так цяжка на душы. Нічога, апрача вады. Толькі вада на вусны, і хлочык пакорліва прымае гэтыя «лекі».
Чым даўжэй Юха сядзіць, тым часцей чуецца плач Віле і голас Рыйны, якая падае яму піць. Думкі пра Кале, вінаватага ў гэтым няшчасці, не прыходзяць Юху і ў галаву, бо Кале недзе далёка ў свеце. У гэты момант ён нават не сярдуе на Рыйну. Рыйна аслабела, але нясе свой крыж без нараканняў.
Гэтая мяккая туга абуджае ў душы Юхі нязвыклае пачуццё гармоніі. Млосная прыгажосць дня гэтак жа сама ўздзейнічае на Юху, і калі ён зноў пачынае думаць пра тое, што, напэўна, зможа купіць каня, на душы робіцца прыемна і лёгка. I плач хворага Віле нібы бласлаўляе ягоны намер: здаецца, што малы просіць каня і для сябе. Ён нібыта заслужыў гэта сваімі пакутамі.
Юха ўстае. Ён яшчэ не збіраецца пайсці менавіта па гэтай справе, але нацягвае боты, апранае сурдут і выпраўляецца з сялібы. Ён адыходзіць усё далей і далей, кіруючыся ў вёску. У глыбіні душы ён ведае, што пойдзе ў Пір’ёлу, а там і вырашыць, ці варта гаварыць са старым гаспадаром аб самым галоўным, ці не. Магчыма, ён сустрэне старога дзе-небудзь каля дома, і тады можна будзе пагаварыць пра што заўгодна, калі не захочацца абмяркоўваць галоўнае.
I сапраўды, ён сустракае старога Пір’ёлу на полі з самасадам, і пачынаецца добрая гамонка аб розных справах. Стары пытаецца сваім ласкавым голасам, як там хлопчык, ці, можа, ужо сканаў? «Не яшчэ». — «Якое доўгае выпрабаванне паслаў Госпад беднаму дзіцяці». Стары ідзе дадому і запрашае Юху: «Зайдзі пакурыць». «Не, зараз не магу, мушу ісці далей», — адказвае Юха і праглынае камяк у горле.
I ён ідзе далей, так і не вырашыўшы нічога. Ногі самі бяздумна нясуць яго па пакручастай дарозе, але душа не ўдзельнічае ў гэтым руху. I гэтым нядзельным вечарам ён уваходзіць у дзверы дома, самага чужога яму ва ўсёй акрузе. Ён заходзіць у новую гасподу Нікілі ўХар’якангасе. А калі ўжо ты заявіўся да людзей, дык кажы, па якой справе — іначай падумаюць, што ты проста здурнеў. I ён расказвае аб усім Олілаву сыну Антаа — мужчыну сталага веку. I здаецца, што Антаа не супраць паслухаць яго. Голас у Антаа Олілы зычны:
напэўна, так ён загадвае парабку, якую браць збрую на запрэжку. Усхваляваным праніклівым голасам Юха расказвае пра надзвычай доўгую хваробу Віле, пра невыносна дарагія лекі і шмат пра што яшчэ. Нарэшце Антаа кажа:
— Скажу як ёсць: я ведаю што ніводнага пенні з пазыкі ад цябе я ніколі не атрымаю, а я не такі чалавек, які кідае грошы на вецер.