• Газеты, часопісы і г.д.
  • Праведная галеча  Франс Эміль Сіланпя

    Праведная галеча

    Франс Эміль Сіланпя

    Выдавец: Янушкевіч
    Памер: 184с.
    Мінск 2019
    52.79 МБ
    Гэты дзень, які пагражаў скончыцца надзвычай нярадасна, раптам ператварыўся амаль у свята. Перад адыходам гаспадар зайшоў у хату і выпіў кавы. Пасля яго ў доме запанаваў ціхі, але ўзнёслы настрой. Юха зробіцца сапраўдным «моцным» торпарам, які можа падужацца з любой маласільнаю гаспадаркаю.
    Ён і не падумаў, як ацаніць такую дабрыню і як дорага яна яму абыдзецца. Было не да таго, калі над табою вісела па-
    гроза выгнання. Але ўратаваўся ж! Што ж, тады — за працу, і найперш трэба перанесці плот у другое месца. I сапраўды, ці варта было яго ставіць менавіта там? He, гаспадар сварыўся не дарэмна.
    3 цягам часу Юха стаў здатным торпарам, і паступова яго пачалі іменаваць Янэ.
    Лета, нядзеля. Янэ сядзіць на двары ў адной кашулі і абмазгоўвае, як яму палепшыць далейшае жыццё. Гэта ў яго як неадчэпная хвароба. Падгнілы рог хаты моцна выпірае, і Янэ глядзіць на яго, ламаючы галаву, якім чынам паправіць становішча. Цяпер ужо бясспрэчна, што ніколі ў жыцці не давядзецца яму пажыць у новай хаце. Вылазяць валасы, псуюцца зубы. Ёсць у хаце і кабета, і дзеці, дый яшчэ, напэўна, будуць. Але гэтая хата дрэнь. Ды няма чаго і думаць пабудаваць новую з гаспадарскага лесу. А за працу чым заплаціць? Тут жа кожны вянец будзе класціся чужымі рукамі, бо сам Янэ — ніякі цясляр: будаваць ён нічога не ўмее, і гэта самае балючае месца, можна сказаць, ціхае няшчасце ўсяго ягонага жыцця.
    А калі разламаць гэтую старую халупу і з таго ж бярвення сабраць новую, хай сабе і меншую хацінку? Тады і гаспадар не будзе супраць — ягоны ж лес не трэба валіць. Было б якоеніякое паляпшэнне, і адносіны з гаспадаром не сапсаваліся б. «Азімойя падзараблю на перавозцы паперы... Добраўсёж, што я не прадаў каня... Грошыкі сплылі б... I дасталіся б мне адны страты... Вядома, павінна ж тады неяк павярнуць на лепшае, а бабу трэба крыху павучыць. Толькі і робіць, што важдаецца са смаркачамі, а як прыйдзеш дамоў — у хаце вэрхал беспрасветны, ніякага парадку».
    Янэ ўстае і тупае на выган. Надзея, якая толькі што прачнулася, цягне яго агледзець каня, на якім ён думае вазіць паперу. Вунь ён, схуднелы да касцей, стаіць каля агароджы і змрочна адмахваецца ад мух. Конь злосна паблісквае вачыма, нібыта кажучы: «Ну во я, бяры мяне і ажыццяўляй свае мроі».
    Тут конь, а там хата, а ў хаце шмат жывых душ і жыццё, якое сплывае дзень за днём з гнятліваю аднастайнасцю і не зважае на тое, як ідуць справы — добра ці дрэнна. I не спыніць гэтую плынь, і не пазбавіцца ад яе. Калі на свет з’яўляецца новае дзіцё, плынь жыцця становіцца шырэйшаю, і ён, Янэ, нікуды ад яе не падзенецца. Да таго ж адносіцца і торп з адпрацоўкамі на гаспадара, з якім дагэтуль нама дамовы на гэты нашчасны лапік зямлі. Усе гэтыя супярэчлівыя складнікі і ствараюць тую сілу, якая кожны момант штурхае яго ў адным невядомым кірунку.
    Спее жыта. Праўду кажучы, трэба было б распачаць жніво ўжо сёння, у нядзелю вечарам, бо заўтра і паслязаўтра ўяго адпрацовачныя дні, але нейкая дзіўная млявасць агарнула цяпер Янэву душу. Ну і пастаіць да серады, нічога з ім не здарыцца. Затое ў сераду Янэ пачне сваё жніво проста на досвітку. Любую справу лепш за ўсё пачынаць з самага ранку.
    Палова трэцяй, на паўночным усходзе неба чырванеецца, але да сапраўднага світання яшчэ цэлая гадзіна. У хаце з разяўленым ротам храпе жонка, у шэраг ляжаць і спяць народжаныя ёю дзеці, відаць аголеныя срачкі і рукі. Толькі Янэ ўжо ўстаў. Ён рухаецца асцярожна, каб нікога не разбудзіць. Ён ціха лаецца, панюхаўшы біклагу з-пад малака. Яна не памытая з мінулага разу, адтуль б’е ў нос кіслы смурод. Янэ зноў кідае позірк на спячую кабету. Учора ён забыўся сказаць, каб яна памыла пасудзіну, а не скажы, дык гэтая баба сама ніколі не здагадаецца, што трэба зрабіць. 3 пакутлівай усмешкай Янэ ідзе напоўніць біклажку. Варонку знайсці немагчыма, а без яе нічога не атрымліваецца. Янэ выходзіць з хаты, цяпер можна лаяцца і ўголас. 3 дапамогаю нямытага пасля кавы кубка ён усё ж напаўняе біклагу.
    Потым трэба пакласці ў торбачку хлеба, і тут Янэ зноў незадаволена заўважае, што запас хлеба знікае надта хутка, ідзе абы-куды, толькі не ў рот. Усё цячэ паміж пальцаў, і нічога не зменіцца, колькі тут ні сварыся. Гэтая баба храпе там у хаце са сваімі шчанюкамі, а ты збірайся і прыся на жніво да гаспадара! А дзе мой серп? Во брыда, затупіўся, давядзецца вастрыць
    у Юр’яле. Выходзячы з двара, Янэ заўважае каля рага хаты закінутую дзецьмі варонку, але гэта ўжо апошняя прыкрасць гэтым раннем. Ён шыбуе па вільготнай ад расы сцяжынцы і радуецца, што сёння ягоная працоўная прылада зусім не такая цяжкая, як звычайна. Нават на далёкую хацінку, што спіць, ён паглядае з ладнаю доляй спагады. Пачынаюцца летуценні, уранні шлях да гасподы заўсёды прыносіць добрыя думкі.
    Работы пачынаюцца а чацвёртай гадзіне, на дарогу — адна гадзіна. Трэба спяшацца, бо давядзецца яшчэ вастрыць серп. Але, як знарок, у першы дзень жніва гаспадар б’е ў звон на пятнаццаць хвілін раней, чым звычайна, і народ ужо адыходзіць, калі з’ўляецца Янэ. Гаспадар з кіслай усмешкаю стаіць на двары.
    — Гэты Крапсяля заўсёды спазняецца, нібыта баба яго за падол трымае, — кажа гаспадар, кашляе і адварочваецца.
    Янэ кідае сваю торбу на ганак і паспешліва ідзе ўслед за ўсімі, серп так і не навостраны, Янэ на хаду спрабуе падправіць яго бруском.
    Безумоўна, у фінляндскай сістэме торпарства былі тыя або іншыя недахопы. Вядома ж, Янэ Тойвала нават не ведаў слова «недахоп», як не ведаў і таго, што яно азначае; ён толькі пакорліва ішоў па баразне ды злаваўся. Тым днём не адпрацавалі і пяці гадзін, бо а дзясятай пайшоў дождж, ды такі, што гаспадар загадаў спыніць жніво. «Прыходзьце заўтра ўранні, калі будзе пагода», — сказаў ён. 3 незадаволеным выглядам торпары ды падзёншчыкі забралі свае клункі з харчамі і пад дажджом разышліся па дамах, дзе да канца дня лаяліся з жонкамі і дзецьмі. Аж зірні — назаўтра і сапраўды «была пагода». Зноў людзі ішлі шмат вёрстаў, неслі з сабою біклажкі, торбачкі з харчамі, сярпы, каб папрацаваць якія-небудзь чатыры гадзіны, бо потым зноўку пайшоў дождж, і гэтак жа сама, як і ўчора, давялося цягнуцца дамоў па раскіслых дарогах. У тыя часы працоўны дзень доўжыўся пятнаццаць гадзін, а тут за два дні адпрацавалі агулам толькі дзевяць. У канцы тыдня ўсталявалася пагода, і жыта ў торпараў пачало асыпацца, бо яны мусілі адпрацаваць дні
    на гаспадара. Toe ж было і ў нядзелю. А прычашчэнне давялося адкласці на восень, хоць тады ў царкву прыйдзецца ісці па гразкіх дарогах.
    Але сапраўднае бездарожжа далося ў знакі, калі ў гаспадарцы пачалі араць палі пад зябліва. Цяпер Янэ не абавязкова было ўставаць раней трэцяй гадзіны, затое цяжка было адшукаць упоцемку гнедага каня — з белым было б лягчэй. Калі той гнеды стаяў нерухома і званочак не бразгаў, дык у цемры знайсці каня можна было толькі па цяжкаму дыханню. А наперадзе іх з канём чакала бездарожжа, дзе калёсы па самую вось грузлі ў непралазнай гразі. На вазу ляжалі плуг, ворчык, дышаль і хатуль з харчамі. Груз гэты быў цяжкі і нязручны і кожны раз у цяжкіх месцах імкнуўся зваліцца далоў.
    Дні ворыва — самыя цяжкія дні, асабліва для коней. У час ворыва гаспадар амаль увесь дзень на полі, на сваім вяку ён пабачыў нямала торпараў і ведае, што калі гаспадара на полі няма, дык няма і належнай прыстойнай працы. А гледзячы на торпараў, і ягоныя ўласныя парабкі не надта стараюцца. Гаспадар з кіем у руцэ ходзіць па полі туды-сюды, кашляючы ад вільгаці, якая поўніць восеньскае паветра. Ён спыняецца на ўзмежку і сочыць, як Юсі Тойвала, злосна лаючыся, паганяе свайго коніка. Безумоўна, ён ведае, што ўсё гэта робіцца знарок, каб паказаць гаспадару сваю стараннасць, і калі конь, цяжка дыхаючы і ўздрыгваючы вуснамі, спыняецца побач з ім, гаспадар моўчкі выцінае яго кіем па рэбрах. Гэта дзейнічае. Але чым даўжэй цягнеццадзень, тым часцей гаспадар «уздзейнічае» на Юсевага каня сваім кійком. Аднак усё адно той узорвае за дзень менш, чым ягоныя ўласныя коні. Адпрацовачныя дні, асабліва адпрацоўка з канём, шмат крыві псуюць і гаспадару, і торпару.
    Каб пазбегнуць ранішніх пакут, шмат якія торпары напярэдадні адпрацовачнага дня прыязджалі начаваць у гаспадарскую сялібу. Але Янэ гэта не дапамагло. Ён паспрабаваў зрабіць так аднойчы, калі назаўтра а другой гадзіне ўранні трэба было пачынаць мяць лён, аднак так і не заснуў ні на хвіліну, а палове першай устаў ды ў шале перагнаў гадзіннік
    на паўтары гадзіны наперад, разбудзіўшы ўсіх. Відавочна, што чалавечы характар заўсёды саступае чалавечым слабасцям і звычкам. Янэ таксама падпарадкоўваўся сваёй звычцы засынаць толькі дома і толькі побач з Рыйнай. Нягледзячы на ўсе цяжкасці супольнага жыцця, на ўсе сваркі і звадкі, на ўсе калючыя дробязі побыту, Янэ штовечар абдымаў сваю Рыйну за шыю, паляпваў яе па плячах, зноў абдымаў і ціскаў — так-так, гэта ён рабіў кожны вечар — і толькі пасля таго мог заснуць. Ён болей ніколі не хадзіў начаваць у гаспадарскую сялібу, а калі ўранні трэба было ісці мяць лён, ён падымаўся а першай гадзіне ночы і, паклаўшы на плячо цяжкую мяліцу, ішоў у непрагляднай асенняй цемрадзі па непраходнай ад гразі асенняй дарозе на працу.
    Дні апрацоўкі льну былі, напэўна, самымі нялёгкімі днямі года. Працавалі навыперадкі; лён мялі ў сушылцы з дзвюх гадзін ночы і да самага світання, а ў перапынках атрымлівалі па чарцы гарэлкі. Потым снедалі і, прыхапіўшы торбачкі з харчамі, ішлі ў лес нарыхтоўваць дровы, дзе працавалі ўжо дацямна.
    Так працавалі людзі ў тыя самыя шчаслівыя дзесяцігоддзі, калі матэрыяльны і духоўны прагрэс дасягнуў поўначы і рабіў гіганцкія крокі сярод нашага маленькага «ядлаўцовага» народа, які баяўся Бога і шчыра любіў свайго вялікага ласкавага цара-валадара.
    Узімку Янэ Тойвала грунтоўна заняўся перавозкаю паперы. Гэта прыносіла сякія-такія грошы; здаралася, што пасля двухдзённай паездкі ў кашалі заводзілася больш за дзесяць марак. He ўсе грошы былі толькі ад перавозкі паперы, частку прыбытку даваў гандаль маслам. Гэтыя грошы мелі адну асаблівасць: яны знікалі невядома куды. Наўрад ці можна сказаць, што жыць стала лепей, чым раней. Цёмныя бакі перавозу паперы былі навідавоку, але Янэ Тойвала не хацеў заўважаць іх. Конь схуднеў да касцей і знясілеў, ад чаго кіёк гаспадара сустракаўся з конскай спінаю часцей, чым на ворыве. I гной