Праведная галеча
Франс Эміль Сіланпя
Выдавец: Янушкевіч
Памер: 184с.
Мінск 2019
Шмат хто з лесарубаў пайшоў працаваць на сплаў, сярод іх быў і Юсі — Ёхан Тойвала.
Цяпер ён мог цалкам самастойна, сам, ні ў кога не пытаючыся, набыць сабе новыя боты, сам купляць харчы ў прыбярэжных вёсках. Пачуццё ўзмужнелай даросласці поўніла ягоную душу. Вядома ж, гэта было выдатнае пачуццё, але разам з ім узнікала незразумелая няёмкасць. Свае ўласныя грошы непакоілі яго, так і хацелася патраціць іх на штонебудзь, усё адно на што.
Павольна рухаецца вялізны плыт цераз пратокі, кіруючыся на паўднёвы захад да рэчкі Кокемяэн’ёкі. Палае агонь, гатуецца кава, у зацішку пад сценкай будана плытагоны гуляюць у карты. Конь, рухаючыся па бясконцым коле, круціць ворат, Кейнанэн змазвае тлушчам п’ексы.
— Паехалі, Хрызастом! — гукае з чоўна сплаўшчык, з якім Юсі павінен ехаць на бераг па харчы: сёння іхняя чарга павеславаць. Хрызастомам (Хрысціцелем) хлопца аднойчы назвалі праз нязграбнасць у новай для яго працы. 3 тае пары
яго так і называюць. Калі новаму чалавеку расказваюць, якая паскудніца была Мійна Тойвала, той абавязкова запытае, а хто гэта такая, і яму адказваюць:
— Ды во, матка нашага Хрызастома.
Юсі сыходзіць на бераг. Сёння ён чарговы раз пазнаёміцца з новымі мясцінамі і людзьмі. Ягоны жыццёвы досвед пашыраецца. Стасункі паміж мужчынам і жанчынаю, пра якія ён ведаў толькі з гульняў на Свіной горцы, цяпер паглыбіліся і канчаткова высветліліся. Ён упершыню паспытаў сапраўднае ап’яненне, гэтую ўласцівасць чалавека, якая перадаецца з пакалення ў пакаленне, дваістае становішча, якое сумяшчае асалоду і горыч. Раздольнае жыццё разгортваецца перад ім, але недзе ў глыбіні душы хаваецца гнятлівая няпэўнасць: а што будзе далей, калі сплаў закончыцца?
Сплаўны сезон скончыўся, аднак вецер лёсу не панёс Юсі немаведама куды. Ён так і застаўся працаваць у Кейнанэна. Цяпер, купляючы лес, трэба было ўлічваць кожную лясіну, бо часам гаспадар выстаўляў такую шалёную цану, што купляць усё адным махам без пераліку было рызыкоўна. Тады Юсі даручылі лічыць лес, а калі гэтая праца скончылася, дык зноў пачаўся лесапавал. Лясы ў правінцыі Сатакунта імкліва радзелі. Наступалі новыя часы, пра якія так марылі згаладалыя хлебаробы цудоўнаю вясной 1868 года, але, як заўсёды ў такіх выпадках, часы гэтыя былі зусім не такімі, якімі мроіліся стомленым ад чакання людзям. За гады службы ў «лесагандлёвай канторы» Юсі ўзмужнеў і стаў зусім дарослым. Сезонным рабочым ён стаў выпадкова і ніяк не жадаў заставацца ім на ўсё жыццё. Пасля першага года працы, калі зноў пачалі валіць лес, гэты занятак страціў сваю навізну: хлопец зразумеў, што і наступныя гады такой працы не зробяць вялікага ўплыву на ягонае «развіццё». Ён бы з задавальненнем пайшоўу парабкі, але паўсюдна былі чужыя мясціны, а вяртацца ў Туарылу ён не хацеў. Хоць натураю сваёй Юсі быўдаволі замкнёным чалавекам, аднак адразу ж пасля таго,
як пакінуў Тойвалу, ён адчуў патрэбу ў сталым атачэнні — каб людзі вакол яго не мяняліся б усе адразу. Калі час ад часу вечарамі яму ўспаміналася мінулае, успаміны гэтыя тычыліся толькі першых часоў ягонага жыцця ў Тойвале — перад тым, як пачаўся лесапавал. Цяпер ён лічыў Тойвалу месцам, поўным невядомай небяспекі, пазбегнуць якой яму ўдалося чыста выпадкова. Ён увесь час прымушаў сябе думаць, што вяртацца туды яму не трэба, што ён не забыўся там нічога такога, дзеля чаго трэба абавязкова вярнуцца. Ці не пакінуў ён там якія даўгі, а можа, прыхапіў што-небудзь з сабою? He, адтуль нічога такога не магло быць.
Часы Туарылы засталіся так далёка ў мінулым, што ніякія ўспаміны туды не сягалі. Часам карціны з жыцця ў той гасподзе і прабіваліся ў памяці, але не абуджалі ніякіх пачуццяў. Гаспадар, гаспадыня ды іхнія дзеці засталіся ў такой далечыні часу, быццам ніколі і не існавалі. Тыя часы разам з заўсёдным жыццём у пякарні і чыстай пасцеллю канчаткова сцерліся з памяці. Жыццё пачалося з прыходу ў Тойвалу, і сэнс цяперашняга жыцця быў у тым, што вяртацца туды болей няма патрэбы.
Але і такі душэўны настрой аланоўваўягоўсё радзей і радзей.
Ва ўзросце дваццаці аднаго года ён ужо быў сапраўдным мужчынам сярэдняга росту, з крываватымі нагамі, роўна пастрыжанымі валасамі і зямлістай скураю. Нічым ён не адрозніваўся ад усіх іншых, і ніхто болып не дапякаў яго непрыемнымі жартамі. Шмат хто лічыць праведзеныя ў бясконцых блуканнях маладыя гады самай лепшаю парою жыцця. Свае тагачасныя прыгоды ўспамінаюцца з захапленнем, бо тыя даўнія часы ўжо агарнуў залацісты вэлюм замілавання. У Юсі ўсё было зусім не так. У часы адпачынку ён гадзінамі думаў, што вось ізноў ягоны плыт нясе па рачных пратоках, што зноўку праплываюць міма прыбярэжныя вёскі. Прыходзіла яму ў галаву і тое, што вось мінулым летам у гэты самы час яны гэтак жа некуды плылі. Юсі часта думаў і аб тым, што цяпер ён добра ўмее рабіць усё, што павінен рабіць сапраўдны плытагон. Самыя розныя людзі
трапляліся ў ягоным атачэнні. Некаторыя з іх употай, без аніякай кампаніі, хадзілі на бераг па нейкіх сваіх справах; Юсі нізавошта не пайшоў бы на бераг адзін. На беразе шмат дзяўчат, і ўсе яны падаюцца хлопцу больш дарослымі, чым ён. Лёгка завязваць знаёмства з дзяўчатамі ён не ўмее, таму можа толькі марыць пра іх. Ён не можа, падобна да іншых, рассыпацца ў непрыстойных жартах, ужо не кажучы пра тое, каб лазіць да дзяўчат па начах на гарышчы, як гэта робяць ягоныя знаёмыя.
Праходзіла адно лета, мінала другое... I квітнелі яны такой прыгажосцю, якая ўздзейнічала нават на Юсі, які быў не надта схільны захапляцца ўсім прыгожым. ІДудоўнае ранне, нядзеля, дзень Святой Тройцы. Па возеры з горада ідзе беленькі параход. Духавы аркестр на ім грае старадаўнюю, вядомую з дзяцінства мелодыю. I ў вусцішным захапленні трымцяць душы сплаўшчыкаў, і то адзін, то другі падхоплівае спеў, скажаючы мелодыю, не разумеючы ды і не імкнучыся зразумець словы: «...імператар на берагспусціўся тады, выпіў кубак дунайскай вады... Меч у рукі ўзяў і ўсё зруйнаваў...»
Усіх ахапіла святочнае замілаванне. I тут Кейнанэн загадвае: «Ну, хлопцы, апранайма святочную форму — ды ў царкву!»
Вопратка ад канторы ляжыць у грузавым чоўне. Кожнаму выдадзены чырвоная куртка, белыя штаны, бліскучы пояс і шапка. Потым у лодкі — і да берага, дзе сярод пяшчотнай зелені стаіць царква. На плыце застаецца толькі стары нямоглы конюх. Карабель ужо знік за выспаю, а сплаўшчыкі на сваіх лодках толькі напалову адолелі шлях да берага.
Юсі таксама вяслуе нароўні з іншымі. Гэта надзвычай гарманічнае імгненне, калі нівы і лясы на ўвесь свет абвяшчаюць, што народ, ахутаны водарам іхняга дыхання, перажывае свае самыя шчаслівыя гады. Берагі тысяч азёр ласкава абмываюць калматыя хвалі, прамаўляючы таямнічыя словы, і недзе ў гэтай краіне вялікі паэт чуе і ўспрымае іх сваёю чыстаю душою. Тыя людзі ў чырвоных куртках, якія цяпер
выходзяць з лодак на ўтравелы бераг, ніколі і не чулі пра тых паэтаў, аднак яны па-дзіцячаму чуйна ўслухоўваюцца ў гоман хваль і лёгка разумеюць яго сваім простым розумам. Гэта праўда, што яны на службе ў лесагандлёвай канторы і могуць выбухнуць брыдкаю лаянкай, але чыстая, несапсаваная душа народа, якой так захапляецца вялікі паэт, яшчэ не загрубела пад тонкай карою штодзённасці.
Свята панавала ў душы Юсі, калі ён разам з усімі ўставаў, а потым ілбом дакранаўся да палічкі з малітоўнікам на спінцы царкоўнай лавы. Святочная ўрачыстаць напоўніла царкву і паглынула тое незразумелае напружанне і пачуццё бездапаможнасці — усё, што прыгнятала ягоную душу на працягу некалькіх гадоў. Усё знікла ў адно імгненне. Людзі ў вялікім мностве прыйшлі са сваіх дамоў у царкву, каб потым зноў разысціся па дамах і там прыемна і хораша правесці святочны дзень. У сонечным паветры царквы хвалямі лунае псаломны спеў, шырока разносіцца слова Божае, і людзі праз тое адчуваюць сябе бліжэйшымі да сваіх родных падворкаў. Нават Кейнанэн тут выглядае зусім маленькім чалавечкам, які страціў сваю звыклую ўладнасць. Усе ягоныя прымаўкі проста зніякавелі перад тым звонам, што пачуўся, калі царкоўны служка змяніў лічбы на чорнай з пазалотаю дошцы і павярнуў яе да парафіян. А ў гэтых чырвоных куртках ёсць штосьці ад Кейнанэна, і Юсі пачынае саромецца, што ён апрануты ў такую ж чырвоную куртку. Здаецца, што і табе абавязкова трэба гаварыць, як Кейнанэн: «...і чаго ты тут дзелаіш...»
У такім кірунку плылі думкі Юсі падчас усяе казані. Ён успомніў таго нямоглага дзеда, які застаўся на плыце, успомніў выгляд, з якім той запіхваў у скураны кашэль паперкі і срэбра — заробленыя за тыдзень грошы. Святочная атмасфера царквы не стасавалася з непрывабным выглядам старога, аднак Юсі адчуваў, што той бліжэйшы яму, чым Кейнанэн з усімі астатнімі сплаўшчыкамі. Ён належаў да тых, што пойдуць з царквы дамоў, да тых, што маюць псалтыры і насоўкі.
Казань цягнулася доўга, і Юсі мог спакойна лунаць у сваіх ілюзіях, думаючы, што вось і ён зараз пойдзе з царквы ў свой дом да святочнага стала з кашаю ды бульбяным супам. Самае прыземленае чалавечае ўяўленне нідзе так лёгка не паддаецца мроям, як падчас святочнае летняе казані. Юсі вельмі не хацеў вяртацца з царквы на свой плыт. Але давялося вярнуцца, хоць пасля таго візіту ў царкву Юсева жыццё набыло новы сэнс.
Тою восенню Кейнанэн прывёў сваю арцель у Юсевы родныя мясціны, каб палічыць і ацаніць раскошны стары лес ягонага роднага хутара Нікіля. Дзе толькі ні пабываў Юсі з Кейнанэнам, у якіх толькі лясах з тае пары, як яны сустрэліся на далёкім лясным хутары Туарыла. Але тут здарылася так, што аднойчы ўранні Кейнанэн не падняўся з ложка. Ніхто не бачыў, як ён памёр, і ў ягонай смерці было штосьці таямнічае, як і ва ўсім ягоным жыцці. Праца ў гэты час заканчвалася, і калі прыехаў новы начальнік, людзі былі гатовыя падацца далей, бо тут валіць лес было яшчэ рана. Юсі застаўся адзін. Ён сказаў, што будзе тут чакаць, калі пачнуцца зімнія работы ўлесе, але недзе ў глыбіні душы ён адчуваў, што пасля ўсяго перажытага болей ніколі не возьме сякеру ў рукі. Ніякага цвёрдага плана ў яго не было — усё складвалася пад уздзеяннем усялякіх дробязных акалічнасцей. Ён меўужо 24 гады, але да гэтай пары ў таварыстве мужчын ён адчуваў сябе маленькім хлопчыкам. Тым летам пачуццё, якое з гэткаю сілай успыхнула ў ягонай душы падчас казані ў царкве, вельмі часта вярталася да яго, і неяк само па сабе сталася так, што ягоныя грашовыя зберажэнні пачалі павялічвацца. Смерць Кейнанэна паслужыла для Юсі знакам таго, што яму трэба пакінуць гэтую кампанію. Гэтаму паспрыяла і тое, што трапіў ён у родныя мясціны, дзе яшчэ жылі знаёмыя людзі. Аднак і гэтыя людзі, і ўся мясцовасць былі ўжо зусім іншымі: тая атмасфера, якая панавала тут да страшных галодных гадоў, цалкам выветрылася. He было ні таты Олілы, ні Пеньямі, ні хацінкі на Свіной горцы, дый старога дома Нікілі таксама не было. Але была яшчэ адна старая жанчына, якая, гатуючы