• Газеты, часопісы і г.д.
  • Праведная галеча  Франс Эміль Сіланпя

    Праведная галеча

    Франс Эміль Сіланпя

    Выдавец: Янушкевіч
    Памер: 184с.
    Мінск 2019
    52.79 МБ
    выпрабавання. Нездарма найчасцей задаецца пытанне: «Аці можа чалавек вытрымаць выпрабаванне шчасцем?» Гаспадары Туарылы паступова ўваходзілі ў кола лепшых людзей прыхода і воласці, дзе прачыналася ідэя адраджэння нацыянальнага духу фінскага народа. Муж і жонка Туарылы цалкам прасякліся гэтай ідэяй і яе значэннем, асабліва прывабнымі былі перспектывы на будучыню, і гэта толькі ўмацоўвала ў іх прыроднае пачуццё ўласнай годнасці. У святле гэтых ідэй цэны на лес набывалі самае важнае значэнне, а сама гэтая ідэя адраджэння і ўздыму народнага духу рабіла ўзбагачэнне сапраўды высакародным. Увесь гэты час гаспадары Туарылы ледзь стрымлівалі вялікую радасць, якая ахапіла іх. Гэтае пачуццё вялікага задавальнення і жыццёвага трыумфу патрабавала выхаду і адпаведнага афармлення. Муж і жонка шмат разоў абмяркоўвалі гэта між сабою ды вырашылі на пачатку восені зладзіць вялікую пачостку ў Туарыле і запрасіць на яе не толькі людзей свайго кола, але і такіх важных асоб, якіх толькі можна было запрасіць на такое баляванне. Рэч у тым, што ў прыходзе жыло шмат важных паноў шведскага паходжання. Яны заўсёды мелі паважны выгляд, іхнія прозвішчы ды імёны не мог вымавіць ніводзін фін, а галоўнае, што іх ніколі не бачылі на сялянскіх застоллях. Вядома, у лік запрошаных траплялі і шведаманы. Былі яны людзьмі гаваркімі і прыветнымі, а таму з задавальненнем прыходзілі на такія бяседы, каб за чаркаю разгарнуць дыскусію з фінаманамі.
    Тым няшчасным днём у Туарыле ўсе былі на малацьбе, аднак пасля абеду Юсі атрымаў загад застацца дома, як след памыцца і апрануцца ў чыстае адзенне, бо ён павінен быў забіраць у гасцей коней і прыглядаць за імі.
    Надвор’е было нейкае незразумелае: не сонечнае, але і не пахмурнае. Юсі чакаў гасцей у двары і пасля доўгага перапынку зноў меў пачуццё сваёй няўклюднасці і бездапаможнасці, што было адмысловай рысаю ягонага жыцця ўТуарыле. Ён не цалкам разумеў, што яму трэба рабіць гэтым вечарам, а таму
    ўся задума гаспадара і гэтае даручэнне выклікала ў Юсі разгубленасць і няёмкасць. I тут яму зноў — як і шмат разоў paHeft — прыгадал ася, што гаспадар Туарылы — брат ягонай маці. Гэтая думка не пакідала яго ўвесь дзень, калі ў гасподзе Туарыла панавалі напружанае чаканне ды радасная ўзнёсласць. Гаспадар быў братам ягонай маці, але ніколі не глядзеў проста ў вочы свайму пляменніку. Здавалася, што гаспадар дасягнуў свайго багацця нейкім несумленным шляхам. Аднойчы ўлетку Юсі зайшоў так далёка, што завёў з гаспадаром гаворку пра гешэфт з лесам. Той быўудобрым гуморы і паглядзеў на пляменніка амаль ласкава, але гэты позірк быў горшы за добры кухталь. А цяпер гаспадар задумаў гэты банкет, прымусіўяго пераапрануцца сярод дня, а навошта? Сам гаспадар чыста пагаліўся, апрануў сурдут і хадзіў туды-сюды па двары. А калі Юсі праходзіў міма, дык выгляд у гаспадара быў такі, нібыта ён збіраўся імгненна перабіць пляменніка, як толькі той загаворыць аб свяце, што мае адбыцца.
    Першым прыехаў царкоўны стараста з жонкаю. Белы каўнер і шаўковы капялюш упрыгожвалі ягоную асобу. На заднім сядзенні іхняй запрэжкі ўзвышаўся пан Конантэры, магістр, які бадзяўся па прыходзе без аніякага занятку. Вось і гэтым разам, разлічваючы на дармавую выпіўку, ён амаль гвалтам улез у брычку да царкоўнага старасты. Пакуль што магістр быў больш цвярозы, чым звычайна. Адразу следам за імі прыехаў пастар каплічнага прыхода, буркатлівы стары ў капелюшы-кацялку, апрануты ў неахайнае старое адзенне. Ён быў жанаты са сваёй служанкаю і таму прыехаў адзін. Потым заявіўся мясцовы ягдвойт, мужык, які вывучыў шведскую мову. Яго баялася і ненавідзела ўся бедната прыхода. Паступова сабралася большая частка людзей, якіх добра памятаюць старыя прыхаджане і з задавальненнем апісваюць дзіўныя рысы тых выбітных асоб.
    Юсі даглядаў коней, даваў ім сена, паіў, разглядваў і параўноўваў вазкі ды брычкі важных паноў і ніяк не мог пазбавіцца ад пачуцця, што робіць ён усё гэта няўмела, дый наогул робіць усё не тое, што трэба. I толькі пад вечар, калі прысмеркі
    апускаліся на зямлю, а вясёлая гамана гасцей памацнела, ён адчуў нейкую палёгку, асабліва тады, калі па двары пачалі туляцца нязваныя гледачы. Потым прыйшлі знаёмыя хлопцы з другога канца, а з імі прыйшоў і Кустаа, Юсеў таварыш з канфірмацыйнай школы, які жыў на далёкім лясным торпе Тойвала. Ціхенька пасмейваючыся, яны назіралі, як на двор выцягнулі пана Конантэры і пакінулі жаласна хліпаць каля клеці. Потым з дома выйшаў нейкі пан і пачаў сварыцца на яго па-шведску, ад чаго магістр Конантэры гучна зарыдаў і адказаў па-фінску, што ніхто з прысутных ягамосцяў не варты і пазногця Снэлмана*. Хлопцы слухалі і дзівіліся, бо ва ўсім прыходзе не было нікога з імем Нэлмані.
    Ад абеду Юсі нічога не еў, яго апаноўвалі голад і сон, але ў кампаніі хлопцаў на задворках ён забыўся на ўсе турботы. Тут Юсі быў сваім, жыхаром гэтай гасподы, роўным з усімі хлопцамі, і гэта прыносіла яму нейкую дагэтуль невядомую асалоду. Пад хмельны шум начнога разгулу ў доме Туарылы сямнаццацігадовы падлетак упершыню зведваў пачуццё поўнай свабоды і самастойнасці. I тут у гурце знаёмых хлопцаў яго немаведама чаму раптам скаланула думка, што ён ужо цалкам здольны выправіцца ў свет і жыць там, як усе людзі. Ён пражыў у Туарыле некалькі гадоў, паспытаў таго ды сяго, і вось цяпер тут ідзе шумнае баляванне, але ў яго з тымі, што там балююць, няма нічога агульнага, а вось тут, з гэтымі хлопцамі — маецца шмат чаго. Невядомая раней злосць і дзіўная бяздумная адвага напоўнілі ягоную душу, калі ён разам з усімі хлопцамі штукарыў і забаўляўся на заднім двары. Раней яго ніколі не бачылі такім вясёлым і гаваркім.
    Час ад часу Юсі і Кустаа Тойвала заглядвал і ў хату для парабкаў. Яны аглядалі пакой, шукаючы магчымасць учыніць якое-
    * Тут, відавочна, маецца на ўвазе Ёхан Вільхельм Снэлман, вядомы фінскі дзяржаўны дзеяч другой паловы XIX ст., філосаф, літаратар, швед з паходжання, які праславіўся сваімі рэформамі, а таксама падтрымкай фінскай мовы.
    небудзь паскудства, і ажно здрыгануліся, калі ўбачылі, што на Юсевым ложку спіць п’яны магістр Конантэры. Яны ціхенька падабраліся да ложка, каб паглядзець, як выглядаюць сапраўдныя паны, а гэты Конантэры — сапраўдны пан, хоць крыху і прыдуркаваты, бо прапіў жа ён месца магістра-настаўніка. Аднак ён вельмі вучоны, больш вучоны, чым сам ленсман, амаль такі ж вучоны, як і пробст. Глядзі, вочы расплюшчвае! Хлопцы выскакваюць з хаты і бягуць ратавацца на задні двор. Там ужо нікога няма. А яны пасябравалі. Карыя вочы Кустаа Тойвалы блішчаць з-пад капелюша, а Юсі, якому пазней давядзецца атрымаць прозвішча Тойвала, распытвае яго аб усім, што прыходзіць у галаву. Хутка ў лесе Туарылы пачнуць расчышчаць дарогі, па якіх узімку будуць вывазіць бярвенні, і Кустаа таксама пойдзе туды працаваць. Дух свабоды, які выпраменьвае сябар, зачароўвае Юсі; ён ахвотна параспытваў бы яшчэ, але Кустаа адчувае патрэбу павялічыць сваю значнасць, яму карціць учыніць яшчэ што-небудзь гэткае!!! Ягоны позірк утаропліваецца ў кол ы панскіх вазкоў, якія стаяць у двары, і ён пытаецца ў Юсі:
    — Ці ведаеш ты, дзе гаечны ключ?
    — А няўжо ж! Ведаю!
    Ключ знайшлі, і Кустаа ўзяўся скручваць гайкі, якія не давалі колам брычак зваліцца з восей. Але ён не адкручваў іх да канца, а так, каб яны ледзьве трымаліся на канцы восі. I рабіў ён тэта толькі з адным колам, пакідаючы другое некранутым. Юсі глядзеў на гэта і адчайна гаварыў: «Кінь дурное!» Але Кустаа не звяртаў на яго ніякай увагі і працягваў моўчкі адкручваць гайкі, а калі адкруціў апошнюю, шпурнуў ключ і даў лататы адтуль.
    Юсі з самага пачатку быў супраць такога штукарства. Ён зразумеў, якія наступствы будуць ад таго, і ў роспачы думаў даць цягу ўслед за сябрам. Аднак знайшоў ключ, ліхаманкава ўзяўся закручваць гайкі і паспеў быў ужо прывесці ў парадак амаль усе: засталося паправіць усяго два колы. Але тут мусіў кінуць усё і ўцякаць, бо госці пачалі выходзіць з хаты і сядаць у свае экіпажы.
    Ён непрыкметна прабраўся ў хату, дзе на ягоным ложку ўсё яшчэ спаў п’яны Конантэры. Таму падлетак уладкаваўся за печкай на пустым ложку адной з работніц. Ён ляжаў, скурчыўшыся ад жаху, прыслухоўваўся да шалёнага стуку сэрца і чакаў так напружана, нібыта вось-вось раздасца жудасны выбух. Аднак час ішоў, і нічога не чулася, апрача цікання гадзінніка ды цяжкага дыхання магістра Конантэры, таго самага, што зусім нядаўна рыдаў з-за нейкага нікому не вядомага Нэлмані.
    Нарэшце пачуліся крокі гаспадара, дзверы адчыніліся і прагучала пытанне:
    — Дзе Тааветці?
    Адказу не было, бо Тааветці хадзіў сам па сабе, нікому не дакладваючы. Але гаспадар усё ж ідзе ў сярэдзіну хаты і бачыць Юсі. У шаленстве ён скрыгоча зубамі, пагражае хлопцу кулаком і тут жа вылятае на двор, не кажучы ні слова. А Юсі яшчэ больш скурчыўся ў чаканні. Ад жаху яму нават і ў галаву не прыходзіць кінуцца наўцёкі.
    Праз паўгадзіны гаспадар вярнуўся. Ён падышоў да Юсі, злосна ўхапіў яго за валасы і скінуў на падлогу. Калі Юсі паспрабаваў вызваліцца і ўчапіўся яму ў руку, той выгукнуў:
    — Дык ты яшчэ і кусацца?!
    Гаспадар ледзь не плакаў ад злосці. Гэты недарэчны выпадак ніякім чынам не спрыяў затоеным у сэрцы спадзяванням, якія ў час застолля часта падаграваліся размовамі аб выбарах у парламент. На павароце каля Суармы кола пробставай брычкі адляцела, і сам пан пробст моцна ўдарыўся аб зямлю. У вазку царкоўнага старасты кола адвалілася раней, чым той паспеў сесці на месца. Тады кінуліся агледзець колы войтавага экіпажа, і святочная ноч у Туарыле пераўвасобілася ў паганае ранне будняга дня. I ва ўсім вінаваты быў Юсі, гэты паскудны ёлупень, якога ён, добры гаспадар і родзіч, гэтулькі гадоў трымаў у доме як напамінак аб сваёй уласнай вартай жалю былой нікчэмнасці. Няўклюдная постаць гэтага мярзотніка ўвесь час была нябачнай таемнай перашкодаю на ягоным шляху — шляху самастойнага, поўнага сілы мужчыны!
    Магістр Конантэры прачнуўся, пачуўшы гэтую валтузню, і добразычлівым сонным голасам прамармытаў:
    — Ці не ложак гэтага хлопчыка я заняў?
    — Нічога, Конантэры, ляжыце, гэты ложак яму болей не спатрэбіцца, — адказаў гаспадар і, выпхнуўшы Юсі за дзверы, прагарланіў яму ўслед: