• Газеты, часопісы і г.д.
  • Праведная галеча  Франс Эміль Сіланпя

    Праведная галеча

    Франс Эміль Сіланпя

    Выдавец: Янушкевіч
    Памер: 184с.
    Мінск 2019
    52.79 МБ
    У панядзелак зрання ўся арцель выпраўлялася ў лес паглядзець, «якія сосны там вырасціў тата Туарыла для таткі Руўсэнлёйві». У час збораў старшыня выпадкова пачуў, як Мійна злосна накінулася на Юсі:
    — Ці не пара і табе за працу?! Можа, чакаеш асобнага запрашэння? Цябе і так ужо цэлы тыдзень кормяць немаведама за што!
    — У лес, у лес усе, хто цераз сасновы корань пералезе! — сказаў старшыня Кейнанэн, ляпаючы рукавіцамі. У двары ён спытаўу Юсі:
    — А як завуць маладога чалавека?
    Юсі спачатку нават не ўцяміў, пра якога маладога чалавека пытаецца Кейнанэн, і спытаў: «Каго?» Кейнанэн узяў яго пад руку і сказаў: «Ды вас жа, юнача!» Нялёгка было перажыць такую ўрачыстаць: ён — раптам малады чалавек, ды яшчэ імя назваць ва ўвесь голас!
    — А прозвішча?
    Зноў нявыкрутка. У яго ніколі не было ні прозвішча, ні мянушкі, а толькі другое імя, якое далі яму ў час хрышчэння, і хлопец сумняваўся, ці пра тое ў яго пытаюцца.
    — Як называеца хутар? — спытаў Койнанэн.
    Юсі азірнуўся і адказаў: «Тойвала».
    Праз тое новым імем ён пачаў зарабляць першыя грошы. Юсі быў зусім не гатовы да працы: у яго не было рукавіц, і ён мусіў узяць іх з арцельных прыпасаў у лік будучага заробку. Hi сякеры, ні секача ўяго таксама не было. Першы дзень цягнуўся бясконца, і Юсі часта думаў, што нідзе яму не жылося так добра, як у Тойвала.
    Набліжаліся Каляды, у жыцці лесарубаў усталяваўся цвёрды парадак. Большая частка арцелыпчыкаў жыла ў новай хаце з царкоўнымі вокнамі, а таму яе празвалі «храмам боскім». Вечарамі там гулялі ў карты, дый наогул весяліліся як маглі. Часам туды заходзілі вандроўныя гандляры, казалі нават, што
    і дзеўкі зазіралі ў «храм». Юсі жыў у старой хаце разам з гаспадарамі. Яго ўсё яшчэ даймала незразумелае пачуццё бездапаможнасці. Мійна Тойвала па-ранейшаму глядзела на ўсіх спадылба, а Юсі яна проста ненавідзела. Юсі валіў дрэвы на пару з Ійсакі, і той забіраўувесь іхні заробак, так што грошай за першыя два тыдні Юсі і не ўбачыў. Харчаваўся ён у Тойвала, але ніхто не сказаўяму, колькі трэба плаціць. Ён разумеў, што зарабляе не меней, чым Ійсакі. Кустаа працаваў возчыкам, і ўяго былі грошы, як і ў Ійсакі. А чаму ж у іх ёсць грошы, а ў яго няма? Аднойчы ён паспрабаваў распытаць аб тым у Кустаа.
    — Іка выйграў у карты, — безапеляцыйна заявіў Кустаа.
    3 самага пачатку ён паставіўся да Юсі з халоднаю фанабэрыяй. Кустаа рабіў выгляд, што нічога і не было той ноччу ў Туарыле, а калі Юсі паспрабаваў зблізіцца з ім як са старым хаўруснікам, той толькі пагардліва паглядзеў на яго.
    — А што табе рабіць з грашыма? Іх забірае маці, бо ты так доўга жывеш і харчуешся ў нас.
    — Так яно так, але ж вы атрымалі ад гаспадара дваццаць марак, — закіпаючы, сказаў Юсі.
    У адказ Кустаа злосна адрэзаў:
    — He вярзі абы-што!
    Юсі здавалася, што ўсе лесарубы разам са сваім верхаводам стаяць за Кустаа і збіраюцца пабіць яго, Юсі.
    Іхні начальнік быўчалавекам жартаўлівым і вясёлым. Ніхто не чуў, каб ён гаварыў аб чым-небудзь сур’ёзна, нават імёны называў з жартачкамі. Аднак гэта было толькі своеасаблівае прыкрыццё, за якім хаваюцца зусім іншыя, нябачныя нікому рысы, якіх няма ні ў аднаго з ягоных падначаленых. Цяжка сказаць, як разумець такое. Проста ён галоўны, а ўсе астатнія — ягоныя падначаленыя. Вядома, яны з ім па-свойску, але паспрабуй разбярыся, хто з іх набліжаны больш за ўсіх да яго. Вызначыць гэта было немагчыма. Магло стацца і так, што ўсе заўважылі б, што ўяго наогул няма нікога блізкага, што ён чужы для ўсіх.
    Мійна Тойвала лічыць, што яна бліжэйшая за ўсіх з начальнікам лесарубаў Кейнанэнам, бо часта абменьваец-
    ца з ім амаль непрыстойнымі жартамі. Кейнанэн бачыць наскрозь усе хітрыкі Мійны, а яна таксама бачыць хітрыкі Кейнанэна — дакладней, думае, што бачыць. Але ёсць адна камбінацыя, якую Мійна ўпотай пракручвае без згоды Кейнанэна. I таму яна вырашыла, што яна хітрэйшая і разумнейшая за яго. Аднак неўзабаве Кейнанэн паказаў, як моцна яна памыляецца.
    Аднойчы Кейнанэн чыста выпадкова заўважыў, што ў Юсі няма грошай, хоць зусім нядаўна ён заплаціў усім лесарубам, і Юсі за такі кароткі час проста не мог іх патраціць. «Сярод тых, хто працуе ў лесе, не бывае жабракоў!» — сказаў ён нібыта жартам, але прагучаў гэты жарт даволі жорстка. I дадаў, што дзеля яснасці будзе з гэтага час выдаваць грошы не па парах, а асабіста кожнаму работніку. Так Юсі ўпершыню атрымаў грошы — ажно восем марак!
    А калі вечарам ён вярнуўся дамоў, там панавала навальнічная атмасфера, бо Ійсакі вярнуўся раней. Браты вячэралі, і Юсі, як заўсёды без запрашэння, сеў за стол, аднак лыжкі для яго не было, і хлопец папрасіў Мійну падаць яе. А яна са злосцю адказала:
    — Маеш свае грошы, займей і сваю лыжку!
    Юсі моўчкі накіраваўся да паліцы па лыжку, але тут, ахопленая неўтаймаваным шалам, Мійна раптам ляснула яго апалонікам па руцэ і залямантавала:
    — Што ж гэта за такая чортава навала, калі і свайму ўжо не гаспадар, усё цягнуць як захочуць... — і завіраваў паток шалёнай балбатні, сэнс якой заключаўся ў тым, што Юсі выперлі з роднага дому як апошняга вылюдка, што ён тут колькі тыдняў толькі харчы жарэ, а заплаціць хоць бы адно пені і не думае; і гэтак чым далей, тым больш страшэнным злачынцам і дармаедам паўставаў Юсі ў вачах усіх прысутных. Тут якраз у хату ўвайшоў Кейнанэн і на сваёй мяккай гаворцы савалаксаў паспрабаваў утаймаваць раз’юшаную Мійну.
    — За што матулька так лае малога? — з ласкавай падступнасцю спытаў ён. Потым ягоныя ўгаворы пачынаюць дзейнічаць, і паступова шалёны фантан слоў ператвараецца
    ў болып спакойнае галашэнне, а Кейнанэн, усё гэтак жа спакойна, высвятляе, колькі часу тут жыве Юсі і колькі гэты «малады чалавек» плаціць у дзень за прытулак і харчы.
    — Колькі захачу, гэтулькі і вазьму, а ў сваім доме не пацярплю ніякіх суддзяў ды заступнікаў...
    Тут усе пачынаюць пасмейвацца і глядзець на Кейнанэна з насмешкаю, думаючы, што той пацярпеў поўную паразу.
    — Пра свой дом вы, гаспадынька, лепей не напаміналі б. Памятаеце, як хутка мы вам дабудавалі новы дом? Калі спатрэбіцца, дык такую ж хаціну мы хуценька паставім і на пустым месцы.
    Потым ён выносіць прысуд: «малады чалавек» будзе плаціць Мійне столькі, колькі плаціць ён сам, і гэтага цалкам хопіць. Потым Кейнанэн пытаецца ў Юсі, колькі той ужо заплаціў. Юсі адказаў, што дзвюх палучак ён і ў вочы не бачыў, як і тых дваццаці марак, што даў Мійне гаспадар Туарыла. Тут Мійна закалацілася, залямантавала, зарыдала, заверашчала. Кейнанэн пачырванеў і крыкнуў такім жудасным голасам, якога ад яго ніхто ніколі не чуў і не чакаў:
    — Маўчаць! А то я вам пакажу, дзе ракі зімуюць!
    Усталявалася поўная нянавісці цішыня. Кейнанэн абвёў усіх прысутных такім цяжкім і злосным позіркам акругленых вачэй, што ніхто не паварушыўся і не сказаў ні слова ў адказ.
    У Юсевым жыцці гэта быў першы і апошні выпадак, калі з ім абышліся так справядліва. Цяпер ён мог сам распараджацца сваімі грашыма, а Кейнанэн паабяцаў прасачыць, каб Мійна атрымлівала роўна столькі, колькі ёй трэба было. Апрача таго, ён паабяцаў высветліць наконт дваццаці марак. Мійна ўтаймавалася і кіпела бяссільнай раз’юшанасцю, час ад часу нешта злосна буркочучы і ляпаючы дзвярыма, калі паблізу не было нікога з лесарубаў. Юсі ж мусіў перанесці сваю пасцель у «храм».
    Ён выйшаў у двор, пачухаў маладую бародку, пачуў, як фыркаюць коні, і прыслухаўся да людской гамонкі. Упершыню за ўсё сваё жыццё Юсі меў у кішэні ўласныя грошы і час ад часу мацаў іх, загорнутыя ў кавалачак тканіны. Так самотна
    стоячы ў двары, ён адчуў магутную сілу лесараспрацоўкі. Будаўнічы лес — гэта нешта такое, чаго не ахапіць уяўленнем, што плыве ў высокую далячынь, населеную шляхетнымі важнымі панамі, там шмат грошай, гэтулькі грошай, што немагчыма пералічыць. Страшнавата і нават жудасна робіцца ад таго, што і ты маеш нейкае дачыненне да магутнага свету грошай. Грошы — гэта штосьці незвычайнае, яны нібыта патрабуюць ад цябе нешта такое...
    Ён вяртаецца ў «храм», дзе мусіць правесці першую ноч. Там гуляюць у карты і пануе бяздумная весялосць. Заўтра нядзеля, і ўсе лесарубы пойдуць у царкву. Чаканы адпачынак настройвае людзей на вясёлы і жартаўлівы лад. Тут сабраўся люд з розных канцоў краіны, тут чуюцца аповеды пра небывалае, байкі аб прывідах ці аб прыгодах з ваўкамі. Гаворка пакрысе сціхае, але тут стары з Яміярві пачынае сваю чарговую прыдумку. Слухачы падбадзёрваюць яго непрыстойнымі жартамі. Хтосьці ўспамінае сварку вакол Юсі, і на нейкі час ён робіцца аб’ектам жартаў. Юсі цяжка, з раздражненнем успрымае жартачкі на свой конт, але неўзабаве яго пакідаюць у спакоі. Праўду кажучы, ён яшчэ проста вялікае дзіця, якое выпадкова трапіла ў вясёлую дарослую хеўру.
    Нарэшце ўсе ўкладваюцца на свае сеннікі. Гэтым суботнім вечарам ва ўсіх пануе асабліва лагодны настрой. Старэйшыя вылічваюць, колькі яны заробяць і на што патрацяць грошы, калі вернуцца дамоў, маладыя ж думаюць пра тое, як заўтра пайсці ў царкву. Юсі думае аб тым, як рэзка змяніліся ягоныя стасункі з Мійнаю, і пра тое, што ў яго няма ўжо болей сталага прытулку. Ён згадвае маці, якою яна была, калі яны разам выправіліся ў Туарылу. Успамінаецца і ноч яе смерці, і гэта — адзіная ноч, якая займае асаблівае месца сярод усіх перыядаў ягонага жыцця і ў той карціне свету, якую ён намаляваў сваім уяўленнем. Ці можа ён яшчэ плакаць?
    Пасля гэтага Юсі адчуў бязмежны давер да Кейнанэна, але, як выявілася, дарэмна і заўчасна. Калі Юсі, нічога не цямячы ў картах, прайграў усе свае грошы і з плачам пачаў патрабаваць, каб іх вярнулі, Кейнанэн не заступіўся за яго —
    наадварот, разам з усімі пасмяяўся з яго. Так ужо збудаваны гэты свет: заўсёды ты застаешся адзін.
    Паступова Юсі перастаў вечарамі ўспамінаць маці, Свіную горку і хутар Нікіля. Зіма набліжалася да канца, ад паваленых дрэў ішоў вясновы пах, ярка блішчалі санныя каляіны. 3 Туарылай ён развітаўся ўлетку, наперадзе яго чакала такая доўгая зіма, што і ўявіць было немагчыма, а цяпер яна ўжо заканчваецца. I дзе яна цяпер, тая страшная доўгая зіма?
    На лёдзе ўжо вязалі плыты з бярвення. Набліжалася пара сплаву, і ўсё навокал ажывілася, стросшы з сябе зімнюю здранцвеласць. Туарыла разам са сваімі гаспадарамі і з іхнімі грашыма застанецца тут. Ад цудоўных дрэў, якія раней былі лесам, на зямлі засталіся толькі пні, абсечанае галлё ды кавалкі садранай кары. Усё гэта маляўніча раскінулася па зямлі, складаючы поўную карціну вынішчэння старога лесу. Дні рабіліся ўсё святлейшымі, і нарэшце настаў такі дзень, калі ў спусцелым «храме» Тойвалы засталіся цішыня ды затхлае паветра. У той светлы дзень нават Мійна крыху засумавала.