• Газеты, часопісы і г.д.
  • Праведная галеча  Франс Эміль Сіланпя

    Праведная галеча

    Франс Эміль Сіланпя

    Выдавец: Янушкевіч
    Памер: 184с.
    Мінск 2019
    52.79 МБ
    — Ідзі туды, адкуль прыйшоў! Той жа дарогаю!
    Толькі ўранні Юсі дайшоў да Тойвалы, далёкай лясной хаціны. Аголеныя карані елак тырчалі з зямлі і скруткамі ў сажань даўжынёй перасякалі мяккае ложа дарогі, якую праз густы ельнік ужо сагравала праменне ранішняга сонца. Гэтым разам Юсі не адчуваў такую горыч, як мінулым летам пасля вечарынкі. Толькі адну думку ён прыгаворваў, звяртаючыся да гаспадара Туарылы: «Чакай, я табе пакажу!!! Я табе яшчэ пакажу!!!» Толькі бясконца паўтараючы гэта, ён мог падтрымліваць свой дух і не кідацца ў чорную роспач, хоць і сам як след не ведаў, што ж такое ён «пакажа» Туарыле. Нервы сямнаццацігадовага чалавека былі напружаныя, яго даймаў голад, на вочы нагортваліся слёзы. Ахутаная ранішняй смугою пушча абуджала ў памяці нейкія невыразныя малюнкі дзяцінства.
    Ён ужо дасягнуў таго ўзросту, калі яго яшчэ маглі пазнаць тыя, што бачылі Юсі малым дзіцем; і тыя, што бачылі яго апошнімі гадамі жыцця, таксама пазналі б хлопца, калі б ён паўстаў перад імі тым ранкам. Гэта былі ягоныя першыя выразныя крокі насустрач лёсу, які чакаў яго ў далечыні гадоў.
    Раздзел III
    У ДАРОСЛАЕ ЖЫЦЦЁ
    У Тойвале Юсі не стаўся добрым і чаканым госцем. Было яшчэ самае ранне, усе ў хаце спалі, і калі ўбачылі Юсі Туарылу, дык спачатку падумалі, што здарылася нейкая бяда. Юсі некалькі разоў запэўніваў, што нічога страшнага не адбылося. «Дык чаго ты тады прыйшоў?» — «Проста так», — збянтэжана ўсміхаючыся, адказаўхлопец, не ведаючы, што сказаць яшчэ. Мійна нацягнула спадніцу, мяркуючы, што ўсё ж адбылося штосьці кепскае. Яна з падазрэннем паглядзела на сына: Кустаа ж хадзіў учора вечарам у Туарылу, a panep спаў моцным ранішнім сном. «Што вы там натварылі, паганцы?» — спытала Мійна. Іхняя хатка стаяла на зямлі ўладальніка Туарылы, і жанчына баялася, каб не выйшла якая непрыемнасць.
    Гаспадар, стары нягеглы мужычок, моўчкі назіраў за імі з ложка, не выказваючы намеру ўмешвацца ў гэтую справу. Мійна трывожылася і дапытвалася, што здарылася, але Юсі толькі няёмка ўсміхаўся і мармытаў нешта няўцямнае — дабіцца якога-кольвечы толку ад яго было немагчыма. Яго злавалі гэтыя роспыты і недавер гаспадыні; чаму ён не можа быць тут як дома?! Гэта было б найлешае выйсце. Нарэшце Мійна сказала:
    — Добра, кладзіся вунь побач са старым, калі ўжо цябе аднекуль прынесла.
    Сказаўшы тое, Мійна пачала апранацца.
    Юсі разуўся, скінуў світку і лёг у ложак на месца, якое толькі што вызваліла Мійна. I вось ён ляжыць побач з гэтым маўклівым дзедам у спарахнелай хацінцы, куды ён часам прыходзіў, каб перадаць які-небудзь загад Туарылы. Тады ён быў тут своеасаблівым пасланцом вышэйшай сілы — гаспадара. Пасля бяссоннае ночы ды такіх неймаверна моцных уражанняў і бурных падзей ён адчуваў сябе чужым для сваёй уласнай істоты, а раптоўна ўзніклая залежнасць да гэтай хаты была даволі непрыемнай. Ён нават адчуў варожасць да свайго прытулку і амаль шкадаванне аб тым, што здарылася. Ён заснуў і як наяве ўбачыў у сне роднуто Нікілю; яна зусім не змянілася. Так ператомлены мозг ствараў ілюзорныя карціны дзеля свайго адпачынку, каб хоць неяк аблегчыць пакуты і вызваліць душу ад гнятлівага пачуцця, якое ўзнікла шмат гадоў таму, калі далёкім раннем ад ганка Нікілі ад’ехалі нагружаныя сані. Юсі спіць самым глыбокім сном за ўсе гэтыя сем гадоў. Ён ужо нічога не сніць, і ў глыбіні падсвядомасці, што дрэмле, паціху адыходзяць у былое жахлівыя перажыванні сённяшняга дня. Так у глыбокім сне ягоная істота імкнецца насустрач будучаму. Жыццё, гады, невядомая непрыязная будучыня; дык можа лепей было б, каб Юсева жыццё скончылася на гэтым?..
    Юсі спаў да самага вечара. Тады ён ціха прачнуўся і заўважыў, што ляжыць у ложку напалову раздзеты, што яго акаляе нейкі дзіўна ненатуральны свет: гэта быў не ранак. Таямнічы стары гаспадар хаткі сядзеў на лаўцы каля печы, а Мійна, завіхаючыся па гаспадарцы, штосьці доўга расказвала. Сыны — малодшы, Кустаа, і старэйшы, Ійсакі, — сядзелі за сталом і елі; было відаць, што яны нядаўна аднекуль вярнуліся дамоў. Юсі зноў раптам усвядоміў сваё новае становішча сярод гэтых людзей і адчуў раней ніколі не зведанае пачуццё ў дачыненні да жыхароў Тойвалы: цяпер яму даводзілася глядзець на іх знізу ўверх, зусім не так, як раней. Юсі прачнуўся так ціха, што ніхто ў хаце і не заўважыў таго, і тады ён, сам не ведаючы чаму, зрабіў выгляд, што спіць, і нават
    паварушыўся — так, як гэта робіць чалавек, ахоплены глыбокім сном. А Мійна ціхім даверлівым голасам расказвала сваім мужчынам:
    «Я так і сказала: ён у нас, я во і прыйшла разабрацца, што ды як... Так і сказала, што ніякіх чужых парабкаў я карміць не збіраюся... Я сказала яшчэ...»
    — Ну а Туарыла што сказаў? — спытаў Ійсакі, сёрбаючы з гаршка прастаквашу.
    —А толькі і сказаў, што яму ўсё адно, дзе гэты вырадак, а я яму і кажу, што не прагоніце ж вы свайго родзіча во так проста ў свет у адных лахманах, што на ім, ёсць жа ў яго і яшчэ якая апранаха... Кажу я яму... Што ж... Кажу... Я задарма яго трымаць не буду... А за адзін дзень я яго нікуды не падзену, а кал і ёсць што ў яго, дык я в азьму і прынясу яму... Я ж яшчэ...
    Гэтая балбатня крыху супакоіла Юсі. Ён зразумеў, што Мійна хадзіла да Туарылы. Усе ягоныя турботы зніклі. Хлопец супакоіўся, бо вопратку яна прынесла, а пра выхадку з гайкамі нічога не сказала. Кустаа ж моўчкі еў.
    — А грошай Туарыла не даў? — зноў спытаў Ійсакі.
    Юсі хоць і ляжаў з заплюшчанымі вачыма, усё ж адчуў, як Мійна зірнула ў ягоны бок, а потым толькі адказала яшчэ болып ціхім голасам:
    — А я потым сказала гаспадару, што добра было б даць яму яшчэ і крыху грошай... А ён адказаў, што няхай Юсі сам прыйдзе за сваім заробкам... А я яму і кажу, што не прыйдзе гэты хлопец сам... А тады гаспадыня выйшла і прынесла дваццаць марак, толькі вы яму аб гэтым ні слова...
    Мійна кіўнула галавой у бок ложка, дзе «спаў» Юсі, і працягвала ўжо даволі гучна:
    — Гэта ж трэба: узяць і адкруціць дзясятак гаек з колаў у вазках... I прыйшло ж яму такое ў галаву! Заўсёды быў ціхіціхі, а тут такое!.. Хто б падумаў! А ты, сынку, быў там учора? Глядзі, калі толькі надумаеш такое, дык я табе...
    — Ды не адкручваў я ніякіх гаек, — прабурчаў Кустаа.
    Тут Юсі пачаў пацягвацца, чмокаць і варочацца, робячы выгляд, нібы толькі што прачнуўся. Мійна паглядзела
    на яго і напусціла на сябе такі выгляд, нібы нічога такога і не расказвала.
    — Ага, і майстра па гайках ачухаўся!
    Выпадкова падслуханы расповед Мійны толькі яшчэ больш умацаваў пачуццё непрыязі да гэтых людзей. Нягледзечы ні на што, сем гадоў, пражытых у Туарыле, шмат чаму навучылі яго. Гэта былі бедныя, але няшчырыя і падступныя людзі. Кустаа таксама стаў яму чужым, ды і відаць было, што ён зусім не рады прыходу сябра. Каб толькі можна было пайсці куды-небудзь! Але ж у Мійны тыя дваццаць марак ад Туарылы.
    Юсі далі кавы, потым у адзіноце ён павячэраў. Больш за суткі ён нічога не еў, але кавалак не лез яму ў горла. Спаць яго паклалі на лаве пад акном. Лава была мулкая і вузкая, і лепей было не раздзявацца на ноч. Ён праспаў цэлы дзень, але адчуваў сябе такім стомленым, што адразу ж заснуў на гэтым няўтульным ложку. Уначы Юсі зваліўся з лаўкі і доўга не мог заснуць. Ён глядзеў праз акно на цёмнае асенняе неба, прыслухоўваўся да дыхання іншых, і дыханне гэтае падавалася яму чужым і варожым. I толькі за гэтыя бяссонныя гадзіны ён усвядоміў, што ж з ім напраўду адбылося.
    Хаціна Тойвала стаяла ў глухіх нетрах таго самага лесу, які так удала прадаў гаспадар Туарыла. Лесапавал меўся пачацца перад Калядамі. У хаціне Тойвала з нецярпеннем чакалі пачатку, бо праца на павале абяцала даць заробак і ўнесці хоць якія змены ў аднастайнае жыццё. Толькі Мійна ўпотай смуткавала, што яна занадта старая... Во хоць бы крыху была маладзейшаю... Але яна яшчэ пакажа сябе!
    Юсі пакуль што дазволілі застацца ў хаце. У двары будавалі новы дом, дах і печ былі ўжо гатовыя, не было толькі вокнаў і падлогі; тут Юсева дапамога магла стацца вельмі нават прыдатнай, бо Ійсакі намерваўся да восені закончыць будоўлю. Велягурыстая Мійна дала зразумець, што такая дробязь не апраўдвае выдаткі на ягонае ўтрыманне, але яна згодная карміць няшчаснага хлочыка пад будучы заробак: гэта значыць, што за ўсё ён павінен будзе заплаціць з першых
    жа атрыманых грошай. Юсі слухаўяе і тужыў, гнятлівая туга не пакідала яго нават уначы.
    У дзень пакаяння і малітвы, пасля нядзельнага набажэнства, у жыцці Тойвалы адбылася рэзкая змена. За нейкую пару гадзін у хату заявіліся ці не пяць дзясяткаў чалавек з піламі, сякерамі і поўнымі кошыкамі харчоў. На двары стаяў шматгалосы гармідар: там размяшчалі паўтара дзясятка коней і цяжка нагружаных саней. Чулася чужая нетутэйшая гаворка, з дарогі скідвалі рознае смецце і ламачча. Старэйшы сплаўшчык, дужы прыземісты мужчына, увайшоў у хату і з парога загарланіў так, што нават маўклівы гаспадар здрыгануўся і нешта забурчаў.
    — Ну, матуля, кава грэецца, чым гасцей частаваць будзеш?!!
    — He прыпомню, каб я на сёння нейкіх гасцей запрашала! — адгукнулася Мійна так жвава, нібы і праўда скінула гадкоў дваццаць.
    — Незапрошаныя госці і ёсць самыя лепшыя.
    Увечары Тойвалу было не пазнаць. Хоць Мійна сустрэла «гасцей» вельмі непрыветна, тыя не звярнулі на яе ніякай увагі. Яна проста згубілася ў вялікім натоўпе прыхадняў, а яе бясконцую балбатню, якую раней немагчыма было спыніць, ніхто і не слухаў. Мясцовых звычак ніхто не браў пад увагу. Дзіўна было слухаць, як прышлыя сплаўшчыкі гучна крычалі «татуля!», звяртаючыся да рахманага маўклівага старога гаспадара, з якім раней ніхто не размаўляў. Калі ўвечары Мійна пачала з падазронасцю правяраць свае сховы ў закутках, ёй сказалі, што зладзеяўу арцелі няма, а калі б такія і выявіліся, дык неадкладна атрымалі б па руках.
    Першая ноч была вельмі цяжкая; у хаціну і лазню напхалася безліч народу.
    — Цеснавата тут у вас, — сказаў старэйшы, укладваючыся на салому. — А другая хата ўжо амаль гатовая.
    А назаўтра ўранні пачаліся цуды. Уся арцель дружна ўзялася дабудоўваць новую хату. Нехта празнаў, што можна купіць вокны, якія заставаліся ад рамонту старой царквы, і арцель-
    ны старшыня, якога звалі Кейнанэн, тут жа пайшоў за імі; увечары ў новай хаце Тойвалы як след напалілі, і большая частка рабочых начавала там.