Праведная галеча
Франс Эміль Сіланпя
Выдавец: Янушкевіч
Памер: 184с.
Мінск 2019
схадзіць у саўну і нават амаль раздзеўся, але пры гэтым знясілеў. Мая пакінула яго там, вярнулася ў хату, накрыла на стол і, дастаўшы з патаемнага месца тонкую сальную свечку, запаліла яе. I тут у хату ўваліўся босы і напалову распрануты Пеньямі. Ледзь соўгаючы нагамі, ён дабраўся да сваёй шафы і зрабіў тры вялікія глыткі гарэлкі з прынесенай біклагі. Потым ён зняможана апусціўся на ложак, радуючыся, што ёсць у яго яшчэ гарэлка, і хай сабе сёння будзе ягонае апошняе свята ў гэтым скіслым свеце, хай сабе і пазык болей, чым ён можа выразна выгаварыць. Праз тое ў Пеньямі зноў абуджаюцца зніклыя сілы. Ён заўважае хлопчыка, які заўсёды і паўсюдна выклікае ў старога Пеньямі жаданне закатаваць яго. Але хлопчык — зусім дробязная нагода для сваркі, калі дома ўся сям’я. Тут ён заўважае пасланую на падлозе салому.
— Хто прынёс у хату гэтыя жывёльныя аб’едкі?
— А якая табе розніца, дзе яны ляжаць, — пярэчыць Мая.
— Я табе пакажу, якая розніца! Баб’ё! Каровы! — раве Пеньямі і, спатыкаючыся, кідаецца да стала з намерам схапіць свечку.
Мая адсоўвае яе, і Пеньямі нахіляецца, збірае ў ахапак салому і хоча вынесці яе з хаты.
— He шалей, стары пень!
Мая спрабуе стрымаць яго, а Пеньямі злосна хрыпіць:
— Я табе пакажу, олілаўская выпаўзніца, як у нас спажываюць салому пад скаціну!
Завязваецца лёгкая тузаніна, якая заканчваецца тым, што аслабелы Пеньямі валіцца на падлогу і так моцна ўдараецца нагою, што падняцца ўжо без старонняй дапамогі не можа. Мая дапамагае яму. Сяк-такдабраўшысядаложка, ён, задыхаючыся, крычыць:
— Гарэлкі мне!
Але Мая і не думае выконваць ягоны загад. Стары яшчэ болей шалее і яшчэ гучней, але гэтаксама бездапаможна вішчыць:
— Гарэлкі мне!
Мая запытальна глядзіць на Марке, і тая абыякава кажа:
— Там, у шафе.
Стары Пеньямі засынае, і сям’я сядае за святочны пачастунак: грубы хлеб з мякінай, вадзяністая сыракваша, бараніна, параная бручка. У слабым жаўтаватым святле сальнай свечкі відаць схуднелыя твары насельнікаў хутара Нікіля, якія моўчкі сядзяць за святочным сталом. Трашчыць мароз, даносячы прывітанні з вялікага мноства хацінак, дзе ў гэты самы час у такой жа абстаноўцы такія самыя людзі сядзяць за такім жа пачастункам. Мужчыны і жанчыны глядзяць перад сабою сур’ёзнымі вачыма, а дзеці з тонкімі схуднелымі шыямі ледзь варушаць сківіцамі, нібы з кожным кавалкам праглынаючы нябачныя слёзы.
Бязмежнае зорнае неба глядзіць уніз на мітусню маленькага чалавечага племя, на тое, як яно імкнецца зберагчы сваё слабенькае жыццё дзеля будучых пакаленняў, чый лёс немагчыма прадказаць і прадбачыць у тых шчаслівых, а можа, няшчасных, часах праз дваццаць, пяцьдзясят, сто гадоў. Неба бачыць глухія пушчы, у якіх побач з паміраючымі жабракамі і бліскучымі вачамі рысяў дрэмлюць мільёны будучых людзей. На лясных прагалах відаць сівыя вёскі, у якіх адзін бачыць у сне, як ён завалодвае шматлікімі хутарамі, а другі сніць, што праводзіць апошнюю калядную ноч у бацькоўскім доме. Неба бачыць вёскі, дзе ў прытулках для бяздомных жабракоў ціха згасаюць тыя, каму не наканавана спазнаць шчаслівую будучыню. Шмат усяго такога бачыць неба на гэтай застылай у шэрай аднастайнасці зямлі, бо час вялікіх ліхалеццяў яшчэ не надышоў. Аднак на зямлі і ў паветры ўжо зрушыліся магутныя сілы прыроды — як таямнічыя, так і відавочныя. Былі Каляды 1867 года. 3 такой далечыні часу ўсё гэта можа падавацца вельмі цікавым, але тады настрой у людзей быў даволі прыгнечаны. Калі святочнае застолле скончылася, Мая паспрабавала заспяваць псалом, але голас у яе так панізіўся, што падтрымаць спеў ніхто не змог. Праспяваўшы пару вершаў, яна змоўкла.
Настрой дзесяцігадовага Юсі ўтвараўся з тых слабых уражанняў, якія ён атрымаў дома і па-за домам на працягу
каляднага вечара. Праходка на Свіную горку ператварылася ў прыгоду каляднага вечара, водар бручкі напамінаў яму аб святочнай вячэры, бацькавы выбрыкі былі справаю даўно знаёмай. Пасля вячэры ён яшчэ раз паспрабаваўуладкавацца на прэлай саломе. I нарэшце да яго прыйшоў сон, напоўніўшы бляклымі фарбамі маленькія падзеі таго вечара.
Стары Пеньямі заўсёды гнаў прэч жабракоў. Але той каляднай ноччу яны ўпершыню ўступілі ў хату на хутары Нікіля. Толькі ўсе сабраліся спаць, як у хату ўлезла старая бабуля з двума дзецьмі. Яна расказала, што іхняя маці памерла ў дарозе. Паколькі стары Пеньямі моцна спаў, ім дазволілі пераначаваць на смярдзючай саломе. Іхні прыход разбудзіў Юсі, і ў ягонай напалову соннай душы вобразы гэтых вандроўнікаў засталіся назаўсёды. Хлопчыку падалося, што ён праспаў Каляды.
Уранні Пеньямі раздражнёна бурчаў, але сілы ўяго не хапала на сапраўдную сварку, таму ён толькі млява лаяўся са старою жабрачкай. Тая не саступала. Яна займалася сваімі дзецьмі і амаль гвалтам здабыла крыху малака з невялікіх прыпасаў, што меліся ў доме. Яна засталася яшчэ на адну ноч, старанна аплятала хлеб з мякінай, які пяклі ў Нікілі. He менш старанна яна нахвальвала гэты грубы хлеб, з вялікай дасведчанасцю распавядала аб становішчы ў свеце, пра тое, што будуецца чыгунка недзе пад Рыйхімякі, пералічвала назвы мясцовасцей, дзе былі прытулкі для жабракоў, сыпала парадамі, яклепей выпякаць хлеб; наогул, паказала сябе мудрым чалавекам. Ад яе струменіўся нейкі незвычайна рэзкі і вільготны дух жабрацтва, які змешваўся з заўсёдным пахам дома Нікілі — пахам тытуню і земляной падлогі. Ранкам Стэфанавага дня яна з дзецьмі і ўсім сваім рыззём падалася далей на Тамперэ.
Так пачаўся заключны этап жыцця гэтай сям’і на хутары Нікіля. Цяпер жабракі часцяком паварочвалі на хутар, і ніхто болей іх не праганяў, а яны, як толькі заўважалі, што гаспадары збяднелі і ў іх амаль няма чаго есці, дык паводзілі сябе накшталт тае старой: дарэмна нічога не просячы.
размяшчаліся, як у сябе дома, на ноч або на ноч і на дзень. А потым зноў выпраўляліся ў дарогу. Некаторыя жабракі мел і жменьку кавы, варылі яе і пілі. Пеньямі спрабаваў бурчаць і лаяцца, але і ён выпіваў свой кубак.
Сталыя сямейныя адносіны, якія складваліся гадамі, цяпер аслаблі і нібы растварыліся ў водары жабрацкай галечы, які напаўняўусе будынкі на хутары Нікіля. Цяпер Юсі бачыў вялікае мноства сваіх аднагодкаў; цьмянае прадчуванне вялікага новага абсягу абуджалася ў хлапечай душы, і дзіўны спакуслівы водар невядомага сусвету вабіў да сябе. Юсі мог дасхочу бегаць па двары і па доме — ніхто за ім не сачыў. Ён бачыў зблізку, як паміраюць людзі. I праз пэўны час у яго зарадзілася жаданне далучыцца да якой-небудзь хеўры валацуг. Ён нібыта ведаў, што некалі пакіне гэты дом, але калі?
Душа старога Пеньямі штодзённа знемагала ў пакутах. Гарэлка, што была на Калядах, скончылася, а зноўку пайсці да таты Олілы і папрасіць яшчэ ён не наважваўся. Чаго ён баяўся? Адказу на гэтае пытанне ў старога Пеньямі не было — ён і сам не ведаў чаго. Пасля калядных свят Пеньямі адчуваў незвычайную слабасць, і, відаць, таму пакутлівыя думкі пачалі поўніць ягоную душу. Асабліва цяжкія думы апаноўвалі старога, калі ён заставаўся адзін. Часам у цішыні яму здавалася, што аднекуль чуецца голас святара, які чытае яму суровую мараль. Звычайна ўсё пачыналася здалёк, з маладых дзён; суровы голас упамінаў тыя ці іншыя падзеі і выпадкі, што здараліся з Пеньямі ў жыцці, калі ён быў поўным сілы, дужым гаспадаром, і заканчваліся апісаннем жыцця ў гады нястачы і бядоты. Часам голас пачынаў гучаць ласкава і нават пяшчотна, і тады Пеньямі не разумеў, аб чым ён кажа. Нічога такога не казаў гэты голас, але ўсё ж заставался пачуццё нечага нявыказанага, і нейкае дзіўнае адчуванне апаноўвала Пеньямі — адчуванне таго, што менавіта дзеля гэтага замоўчанага пастар і чытае яму сваю казань. I чулася яму прадказанне, што памрэ ён таму, што часы мяняюцца, а ён ужо страціў здольнасць мяняцца ў гэтым вірлівым патоку. Куды ён трапіць, у якую апраметную, у якое
пекла? Пра тое Пеньямі ніколі не думаў, а што ж да царства нябеснага, дык яно ўяўлялася нечым прыкра-саладжавым і не надта вабіла яго. Калі ж часам думка пра тое і наведвала яго, дык заўсёды падавался, што ляжыць ён з цяжкаю хваробай у ложку і слязлівым бабскім голасам спавядаецца ў грахах. I гэта здавался яму самым паскудным становішчам, у якім толькі мог апынуцца мужчына сталага веку, назаўсёды прапахлы тытунём і самагонкаю.
Стасункі старога Пеньямі з царквою склаліся так, што часам ён наведваў набажэнствы, як і ўсе астатнія, а мог і пасмяяцца з пастара, калі быў у добрым гуморы. А калі той прамаўляў як сапраўдны мужчына, дык можна было і паслухаць. Да гаворак аб вечным памысным жыцці ён ставіўся, як да неразумных дзяцей, існаванне якіх на гэтым свеце даводзілася цярпець, нягледзячы на ўсю іхнюю мярзоту.
Але вось цяпер той нябачны святар чытае яму казань ды яшчэ і патрабуе, каб ён, Пеньямі, зноў ператварыўся ў бязгрэшнае ласкавае дзіця. Ён хутка памрэ, у яго ёсць пазыкі, ён зусім азыз і знясілеў аж да таго, што вось цяпер нейкі жабрак храпе на лаўцы каля печы. Ён прадчувае, што хутка на хутар прыедзе галоўны мясцовы паліцыянт — ленсман. Калі б хто з сапраўдных мужчын убачыў, што творыцца ў ягонай душы, дык ухапіў бы яго за каршэнь ды страсянуў як след, так, як гэта робяць з нягеглымі шчанюкамі. Немагчыма нават і ўявіць, што тата Оліла, гэты здзічэлы барадзень, апынуўся б у такім становішчы. Ён толькі вядзе сваё «я-а-а ж... ты-ы-ы ж...», цягнучы кожны гук на сваёй нетутэйшай гаворцы.
Раптам у галаве маланкаю ўспыхнула думка, ад якой старога Пеньямі закалаціла, нібы ў ліхаманцы. Жудасная трывога ахоплівае яго, трасуцца рукі і вусны, яму робіцца нясцерпна балюча. Ён дзейнічае бяздумна — хапае з шафы пустую біклагу, якую прынёс на Каляды ад таты Олілы, хапае сваю галоўную каштоўнасць — пасведчанне ўладальніка хутара — і, па-ранейшаму ліхаманкава калоцячыся, выбягае з хаты.
Юсі глядзіць, як аддаляецца бацька, адчувае, што зараз нешта здарыцца, і загадзя рыхтуецца да нечаканасцей. Напружана ён глядзіць на жабрака з поўначы, які храпе на лаўцы, потым узіраецца ў дарогу, ці не з’явяцца яшчэ валацугі. Вядома ж, во яны, тут як тут...
А тут прыходзіць і Пеньямі з біклажкаю пад пахай і прыносіць пяць ладных боханаў хлеба. Ніколі Оліла не даваў старому Пеньямі такога свежага, яшчэ цёплага хлеба, ды адразу так многа. Зноў пачырванелы твар Пеньямі высвечваецца ў дзвярах, і жабракі, якія толькі што прыйшлі на хутар, прагна глядзяць на такое багацце, спадзяваючыся, што падзеляцца і з імі. Аднак Пеньямі хавае хлеб і біклагу з гарэлкаю ў сваёй уласнай шафе. Гэта вялікая каштоўнасць, хоць гэтым разам і дасталася надзіва лёгка: хлеба ён зусім не прасіў. Аднак пасведчанне ўласніка засталося ў таты Олілы. Пеньямі нібы скінуў вялізны цяжар, халодная ліхаманка змянілася прыемнай цеплынёю. Можна і паляжаць у ложку.