Прэм’ера
Андрусь Горват
Выдавец: Альфа-кніга
Памер: 186с.
Мінск 2022
Але Берліна на ўсіх не хапала.
Валера не зразумеў. Ён паклаў кусачыкі на падлогу, падышоў і спытаў яшчэ раз:
Ізвініце, уважаемый. Што вы сказалі? Дзе, вы сказалі, персанаж?
У бары на Араніенштрасэ, паўтарыў аўтар. Гэта ў Берліне.
Вы яшчэ раз ізвініце. Ён, вы гаворыце, у Берліне?
У бары на Араніенштрасэ.
У бары эта я поняў. I што ён? Вернецца назад?
Я не знаю, Валера.
Панятна. Я так і падумаў. Хто ж будзе вяртацца з Берліна. Толькі я не Валера. Я Віталік.
3.
Да пяці раніцы я напіўся так, што па дарозе ў гасцініцу нават цёця з навігатара адмовілася размаўляць са мной. Хоць я прасіў яе і націскаў усе кнопкі на тэлефоне, яна ўсё адно маўчала.
Але ніхто не пабачыць мяне такім п’яным. Добра вяртацца дадому, калі там ніхто не чакае.
Рэмарк ухваліў бы гэты мой тэзіс.
Оля а што Оля? У Олі работа і кот. Усяго адно толькі слова магло спрасціць нашыя стасункі, але гэтае слова не было напісана.
Ды й адвык я ад усяго гэтага.
Я ішоў па цёмным бязлюдным Берліне, блукаў па яго вуліцах.
Калі немцы прачнуцца, яны напоўняць Берлін музыкай. Але пакуль яны спяць, я буду слухаць берлінскі вецер.
Я б паклаў вецер на ноты. Адно шкадую: я не ведаю нот. Ведаю толькі словы. I нават словы не ўсе.
Я сеў на тратуары пад акацыяй і дастаў нататнік. Міма праходзілі першыя ранішнія немцы і думалі: «Што ён там піша ў цемры? Хто ён?».
А берлінскі вецер адказваў ім загалоўкамі з газет: «Гэта космас», «Аркадзій Зайчыкаў памёр», «Персанажа няма. Ён едзе ў Парыж».
Я праехаў усю Польшчу. Быў на беразе мора сярод альбіносаў.
У Берліне адзін вечар я глядзеў у акно, а яшчэ адзін многа піў у бары.
Вярнуўся ў гасцініцу.
Лёг спаць на канапу.
Спаў.
А потым пачуў крык парыжскіх чаек у сябе за дзвярыма.
У парыжскіх чаек мяккае «р».
Я чакаў, калі яны стануць біцца ў дзверы.
He, я не мог памыліцца. Я болей не п’яны.
Я падышоў да дзвярэй і замёр.
Там было ціха.
Адчыніў дзверы.
Нікога.
Увечары я зноў пайшоў гуляць па горадзе. Хацеў дайсці да таго самага бара. Але перад гэтым я замачыў у мыльнай вадзе кофту з мабільным тэлефонам у кішэні. Цёця з навігатара цяпер не гаварыла, а булькала. Без яе знайсці што-небудзь у начным Берліне няма ніякіх шанцаў. Людзі і едуць сюды з усяго свету, бо тут лёгка згубіцца.
Я шукаў і шукаў, хадзіў і хадзіў.
Так я пражыў яшчэ адну ноч.
Калі выйшаў на Араніенштрасэ, мой бар ужо зачыняўся.
Бармэн у татухах сказаў:
О, хер Андрусь вярнуўся! Ідзіце спаць, хер Андрусь.
Роўна тры ночы трэба, каб людзі ў Берліне запомнілі маё імя.
Пасля трэцяй ночы фрау з сабачкам пачынае вітацца. Пасля трэцяй ночы трэба прымаць рашэнне, ці разбіраць заплечнік і ложак.
Аўтар сабраў свае рэчы.
Ён выцер пляму ад кавы на стале, вымыў люстэрка ў ванным пакоі. Спусціўся з чамаданам уніз і здаў ключ.
У рэстаране ўзяў кубак кавы і ўсеўся за столікам каля акна.
Работа над спектаклем прыпынілася і, хутчэй за ўсё, ужо не ўзновіцца. Пакуль па тэхнічных прычынах. Потым «Мы вырашылі не спяшацца і падрыхтавацца як след». I нарэшце «Спектакль? Быў. Харошы спектакль, жызнены. Шкада, што так і не паставілі».
А праўдзівая прычына была адсутнасць персанажа. Яму не спадабалася яго сюжэтная лінія. Персанаж збег з Прудка і ўжо даехаў да Берліна.
Але п’еса была напісана добра. Яе ўзгаднілі. Можа, пакуль усё выглядае не вельмі цікава. Але гэта толькі рэпетыцыі. Трэба цярпець. Потым будзе прэм’ера. Прыйдуць людзі, крытыкі напішуць рэцэнзіі.
Змірыцца з тым, што спектакль адмянілі, аўтар не мог. ГТеса усё, што ў яго было. Ён пісаў яе два гады. Героі хадзілі і гаварылі як жывыя. Усе былі гарманічныя. He хапала толькі персанажа.
I аўтар рашыўся замяніць персанажа сабой. Ён сам стане персанажам. Ніхто лепей за яго не ведае гэтую ролю.
Аўтар прыняў такое рашэнне і спакаваў чамадан.
Шкада, сказаў доктар. Цяпер у гасцініцы мала пастаяльцаў. Людзі прыязджаюць сюды на адну ноч. У лепшым выпадку на дзве. Госць, які заняў нумар над вашым, таксама сёння з’язджае. Вы так і не пазнаёміліся.
- Неяк не давялося, адказаў аўтар. Знаеце, я быў многа заняты ў тэатры.
- Знаю, знаю. У вас там навалілася. Цікавы ён чалавек. Захапіўся фантазіямі. Нечым падобны да вас. А вы ўсё-такі з’язджаеце.
Аўтар паглядзеў на гадзіннік. Ужо быў час сыходзіць.
- Падумайце, сказаўямудоктар. Гасцініца ўплочана да пятніцы. Ну вы самі знаеце.
- Знаю.
Аўтар устаў.
- На жаль, не магу вас правесці. Мяне ўжо чакае новы пастаялец. Цікавы чалавек. Шкада, што вы не паспееце пазнаёміцца.
Каля ліфта стаяў высокі хударлявы хлопец з заплечнікам.
- Вы будзеце жыць адзін, сказаў яму доктар.
- Адзін, адказаў новы госць.
- Жыць аднаму ў нумары не вельмі весела. Асабліва восенню.
Яны падняліся на мой паверх і зайшлі ў мой нумар.
Я сабраў свае шампуні і гелі. Новы жылец расклаў.
Потым я ўзяў заплечнік і выйшаў.
Над Берлінам было сіняе неба. Жоўтае сонца завісла на некалькі секунд. Недзе там, пад ім, быў Парыж. Сонца нібыта хацела ўпэўніцца, што я запомніў, куды мне рухацца далей, і пакацілася ўніз.
НТРАКТ
Рэжысер Рома Падалш
Кардоннзя фігурка Оля ■
Акцер Дзіма Есяневіч у ролі трактзрыста Ьлі ■
■ Дзеукі нз тдшіе -
№ Паоаш -
Цепэ Дуня -
йтрьісэ Света Анікей у ролі цетк Дуні -
Акцер Міша Зуй -
Прадаўчыха аоя Кззшшя -
ЧАСТКА
йз^гЛ /г^^у^Л-
ttB M