Прэм’ера
Андрусь Горват
16+
Выдавец: Альфа-кніга
Памер: 186с.
Мінск 2022
ш°сты
' МЫ 3
ТМпіМ ы
^|ГСА с^нЫ
ВЫгіЕсЛЦь ^K6iJ< Т-
С
HUjA nAKpLljiiJfUpA
1.
Ранкам Свінавусце пачынае дыхаць напоўніцу.
Гэта горад, у якім вельмі добра піць каву і пісаць кнігу, пакуль па беразе мора гуляюць альбіносы.
Аўтар перачытаў сказ і выправіў альбіносаў на альбатросаў.
Ён усё яшчэ не вярнуў персанажа назад у п’есу, але Аркадзій Зайчыкаў памёр не дарэмна.
У панядзелак газеты і часопісы ўпрыгожылі загалоўкі:
«Гэта космас».
«Зайчыкаў памёр, а новы тэатр нарадзіўся».
Пра сустрэчу з літаратарамі ўспаміналі толькі бухгалтаркі ў цёмных калідорах і сам аўтар, які нічога не ведаў і ішоў у тэатр спужаны.
А купалаўцы радаваліся. Рэжысёр Падаляка нават абняў Мішу Зуя.
Болей за ўсіх радаваўся акцёр Крычалаў. Ён адразу, як толькі ўбачыў аўтара, выказаў яму многа кампліментаў. Той не быў да гэтага гатовы і сказаў акцёру штосьці неразборлівае. Уцямна гаварыць у такіх сітуацыях умела толькі Света Анікей.
- Лёша, ты геній, сказала яна Крычалаву.
- Спасіба, Светачка. Толькі я не Лёша, а Саша, адказаў той.
- Тым болей, дадала Света.
Але ад геніяльнасці акцёраў персанаж у спектакль не вярнуўся. Нават Оля не магла доўга ўтрымліваць яго ў новых сюжэтных лініях. Яна лёгка трапляла пад уплыў персанажа і ўжо даехала з ім да Берліна, ад чаго была вельмі шчаслівая.
Да Берліна мы даехалі на Олінай машыне, даехалі амаль без прыгод. Толькі згубілі трохі часу, бо прапусцілі патрэбны паварот, не змаглі развярнуцца на аўтабане і заглохлі. Некалькі гадзін мы чакалі, пакуль прыедзе эвакуатар.
Але нам трэба было згубіць нейкі час. Сонца не паспявала за намі. Доўгія тыдні Берлін палівалі дажджы, ён быў цёмны, шэры, мокры, а мы везлі сонца з самага мора.
I я гэта ўбачыў неба над Берлінам. Халоднае чорнае неба над Берлінам спаўзала ад нас. Мы прывезлі ў Берлін новае неба.
Оля, калі паглядзела на гэтае неба, сказала:
Je vis.
«Не, Олю трэба вывесці з сюжэта», падумаў аўтар. Яна ніяк не дапамагае наадварот. Аўтар прыдумаў Олю, каб праз яе дыктаваць персанажу сваю волю. А яна побач з персанажам ажывае і ўжо пачала вучыць французскія дзеясловы. He паспее аўтар чыхнуць, як у яго будзе не адзін, а два зніклых персанажы.
Ён вырашыў вярнуць Олю назад у яе варшаўскую кватэру. Няхай корміць ката і ходзіць на работу. Усе так робяць.
Оля была для яго толькі кардоннай фігуркай.
«Магчыма, без яе персанаж хутчэй збаіцца рухацца наперад і стане шукаць дарогу дадому», яшчэ падумаў аўтар.
Оля была разгубленая, калі я збіраў па машыне чыстыя шкарпэткі, якія сушыліся на задніх крэслах, і пакаваў заплечнік.
Ты паедзеш у Парыж? спытала яна.
Паеду.
А я? Што будзе са мной далей?
Я не знаю.
Зайшоў за вугал дома і ўсё.
Але гэта нічога. Як баба Параска пра свайго сына казала: «Ён ужо адвык». Так і я адвык. Я не баюся адзіноты. Асабліва калі ёсць ключ ад гасцінічнага нумара ў Берліне. У ім я дачакаюся аўтобуса і паеду далей.
Чалавек, які жыў у нумары да мяне, сабраў свае шампуні і гелі. Я расклаў. На нейкі час мы перасякліся, застылі ў чаканні яго цягніка.
Чалавек таксама кудысьці ехаў.
Потым ён узяў чамадан і сказаў:
Ну ўсё, пака.
Я пачакаў, калі ён спусціцца, дойдзе да метро і назаўсёды знікне. Тады я адчыніў акно і ўпусціў у пакой берлінскае неба.
Адпусці ты яго, сказаў рэжысёр Падаляка. Бачыш, спектакль і без персанажа добра пайшоў. Журналісты пахвалілі. I Олю дарма ты вывеў з сюжэта. Няхай бы ехалі далей разам. Куды яны там хацелі?
У Парыж, адказаў аўтар.
Няхай бы ехалі ў Парыж. У іх там штосьці пачыналася. А сам ты, Андруха, у гасцініцу пойдзеш ці перачакаеш дождж тут? Ну панятна. Вазьмі парасон. Гэта Іра забыла.
Аўтар накінуў на плечы паліто, узяў парасон і выйшаў з тэатра.
Надвор’е здавалася ідэальным для таго, каб занудзіцца, але нудзіцца не было ніякай прычыны. Спектакль і праўда добра пайшоў. Аўтар нават падумаў: «Можа, няхай бы і Оля ехала. Што ў Варшаве? У Варшаве толькі работа і кот. А мы тут як-небудзь самі».
Ён хутка дайшоў да гасцініцы. Ірын парасон. хоць і быў вясёлага жоўтага колеру, ніяк не дапамагаў укрыцца ад мокрага ветру. Але падымацца ў нумар аўтар яшчэ не хацеў. У нумары было ўсё тое самае: цішыня і чысты рушнік у ванным пакоі.
Ён падумаў, што добра было б куды-небудзь зайсці, і ўспомніў пра рэстаран, у якім штораніцы снедаў. Там абавязкова хтосьці будзе. Яму хацелася, каб побач былі проста людзі. Каб у іх не было імёнаў, каб іх прысутнасць не абавязвала яго размаўляць з імі.
Але ў рэстаране быў толькі адзін чалавек.
Адзін чалавек гэта самая нязручная колькасць людзей. У натоўпе з аднаго чалавека ніколі не атрымаецца схавацца. Тым больш калі гэта доктар, які жыве ў гасцініцы даўно і сам неблагі назіральнік.
Вы занялі нумар 403, спытаў доктар без асаблівай цікавасці і інтанацыі.
Заняў, адказаў аўтар і сеў за столік ля акна.
Горад за акном намокнуў і здаваўся чужым.
У чужым горадзе так лёгка стаць персанажам чужой кнігі.
Жыць аднаму ў нумары не вельмі весела. Асабліва восенню, дадаў доктар і сеў побач.
За сценамі гасцініцы вясёлага таксама мала.
Іх размова стала нагадваць дыялог з рамана. Але доктар у гэтым рамане адчуваў сябе на сваім месцы.
Абавязкова пазнаёмцеся з новым пастаяльцам. Цікавы чалавек. Здаецца, ён заняў нумар над вашым, сказаў ён яшчэ.
Аўтар не хацеў працягваць гэтую размову. Ён паглядзеў на стул, на якім ляжала яго паліто. Побач са стулам стаяў парасон. Парасон усё яшчэ быў жоўты. Ад яго пад стулам утварылася лужа.
- Пакіньце. Яны прыбяруць.
- Усё-такі як-та нялоўка.
- Пакіньце, пакіньце. У іх так мала гасцей, што яны самі мусяць прасіць нас рабіць лужы. Калі пасля вас застанецца лужа, ім будзе пра што гаварыць і пісаць.
Аўтар паклаў паліто сабе на руку і вінавата сказаў:
- Гэта Ірын парасон.
Я так і падумаў, адказаў доктар. Падымайцеся на свой паверх. Вы занялі нумар 403.
У нумары аўтар не стаў уключаць святло: яму хапіла і ліхтара за акном. Разабраў ложак, распрануўся і лёг.
Перад тым як заснуць, аўтар доўга глядзеў на столь і спрабаваў уявіць новага пастаяльца.
Цікава, што прывяло яго ў гэтую самую гасцініцу.
Але ў нумары зверху было ціха.
Я ўжо спаў.
2.
Пасля хвалебных рэцэнзій на спектакль аўтар выдыхнуў і нават пашкадаваў, што вярнуў Олю ў варшаўскую кватэру. Але ён расслабіўся рана: наўздагон выйшаў свежы нумар маленькай раённай газеткі з Каленкавіч з тонкай калонкай «Культура» на апошняй паласе.
Гэтую калонку нялёгка было ўбачыць адразу. Спачатку трэба было купіць гараж і аградку на магілу. Паспачуваць памерлым, разгадаць красворд. I толькі тады ў вочы, можа быць, кінецца прыціснутая да палёў «Культура», разарваная пасярэдзіне афарызмам у чорным квадраце: «Пока мы откладываем жмзнь, она проходмт».
Тут змяшчалася невялікая рэцэнзія. Яна мела назву «Персанажа няма».
Журналіст напісаў, што прыехаў у Мінск на прэс-паказ спектакля, што паглядзеў на пахаванне Аркадзія Зайчыкава і ўразіўся бутафорыяй, але не адчуў нічога. Напісаў, што акцёр Зуй увесь час сінхронна рухаўся з іншымі героямі. А персанажа ў спектаклі не было.
I ў самым канцы вузкай калонкі «Культура» журналіст наіўна сказаў: «Можа быць, я чагосьці не разумею. Але я думаю, што задача мастацтва не прывязаць персанажа да гатовых дэкарацый, а даць яму свабоду. Дзе б ён цяпер ні быў, ён там адчувае важнае. А мы, гледачы, не адчуваем нічога, таму што нам паказваюць толькі дэкарацыі, у якіх персанаж мусіць быць па задуме аўтара. Няхай гэтыя дэкарацыі выклікаюць смех, але гэта глупы смех, якім трупа Купалаўскага тэатра прыкрывае адсутнасць сапраўднага мастацтва».
Гэтая рэцэнзія хоць і мусіла згубіцца ў моры іншых, але нейкім незразумелым чынам выбухнула.
Паветра наэлектрызавалася і заіскрылася.
Адбылося ўсё тое самае, як у дзень, калі персанаж знік. Толькі тады ядзерны грыб засмактаўся назад у будынак. Рэжысёр і акцёры хадзілі па калідорах і кашлялі. А цяпер стронцый і іншыя словы разляцеліся паўсюль.
I спектакль адмянілі.
Аўтар не ведаў гэтага і, пакуль ішоў да камернай залі, думаў, ці правільна ён абышоўся з Оляй.
Але на сцэне ён убачыў не акцёра Зуя ці Свету Анікей, а работнікаў, якія разбіралі дэкарацыі. У труну, з якой уставаў на паклон Аркадзій Зайчыкаў, ужо быў сабраны дробны рэквізіт.
Адзін работнік Валера, здаецца крычаў на маладога калегу:
Паша, бляха! He кідай кусачыкі ў гроб. У іх там ногі вырастуць.
Рэжысёр Падаляка моўчкі сядзеў у самым куце там, дзе любіў сядзець аўтар. За рэжысёрам стаяла крышка ад труны.
Аўтар прысеў побач з ім.
Усё, Андруха, сказаў Падаляка. Нешта навалілася.
Валера пачуў яго словы і крыкнуў:
Еслі на вас навалілась крышка гроба, можаце ссунуць яе назад.
Рэжысёр перайшоў на шэпт:
А я прыдумаў механічную куру замяніць на галаграму.
Я і сам хацеў сказаць, што ідэя з механічнай курай выглядала дзіўна.
Дурацкая была кура. Куды ты далей, Андруха?
Я пакуль не думаў.
Падумай спакойна. Гасцініца ўплочана да пятніцы. Ты і сам знаеш.
Знаю, адказаў аўтар, хоць папраўдзе нічога не знаў.
Добра, Андруха, пайду я.
Ну ідзі.
Калі Падаляка выйшаў з залі, да аўтара звярнуўся работнік сцэны.
Валера, здаецца.
Уважаемый, ізвініце, а эта ведзь вы аўтар?
-Я.
У меня такой вапрос. А дзе персанаж?
Аўтар разгубіўся і сказаў праўду:
У бары на Араніенштрасэ.
На Араніенштрасэ я знайшоў бар з недарагім півам. Тут яно каштуе ўсяго два еўра.
Доктар параіў мне не чакаць аўтобус у нумары. Ён жыве ў той самай гасцініцы, што і я. Цікавы чалавек.
Я скарыстаўся парадай і выйшаў. У навігатар убіў цэнтр.
Гуляў, гуляў. Калі сцямнела, захацеў да ветру. Такое можа здарыцца з кім заўгодна. Фізіялагічныя патрэбы не асабліва звяртаюць увагу на тое, хто ты і ў якім горадзе. Едзеш ты ў Парыж ці не. Герой ты рамана ці бежанец з натоўпу.
Дваццаць хвілін я блукаў па вулачках. Цёця ў навігатары гістэрычна крычала: «Павярні налева!», «Павярні направа!». Нават ахрыпла.
Я не слухаў яе, а ішоў туды, дзе ёсць кавярні і бары. Так я выйшаў на Араніенштрасэ. Бар, у які я зайшоў, быў маленькі і цесны.
Я застаўся выпіць піва. Людзей вакол было так многа, што кожны раз, калі я падымаў руку з бутэлькай, абавязкова каго-небудзь біў локцем у жывот. Здаецца, з усяго свету сюды з’ехаліся людзі, якім было цесна ў іх сюжэтных лініях.