• Газеты, часопісы і г.д.
  • Прэм’ера  Андрусь Горват

    Прэм’ера

    Андрусь Горват

    Выдавец: Альфа-кніга
    Памер: 186с.
    Мінск 2022
    36.68 МБ
    Дзверы адразу адчыніліся. У ліфце ў белым святле стаяў мастацкі кіраўнік тэатра Пінігін. Ён быў такі самы, як пазаўчора. Можа, з таго вечара і не выходзіў з ліфта.
    У вас персанаж прапаў, вы знаеце, ці то сказаў, ці то спытаў Пінігін.
    Знаю, адказаў аўтар.
    Вядома, ён нічога не знаў.
    Як прапаў? Хіба так можа быць?
    3.
    У залі ўжо былі ўсе: рэжысёр Падаляка, Іра, Міша Зуй, Света і Дзіма Есяневіч.
    Іра не сядзела на сваім крэсле, а стаяла каля выхаду і круціла на пальцы звязак з ключамі. Было падобна на тое, што яна пільнавала, каб ніхто чужы не трапіў у залю. Аўтара Іра прапусціла.
    Пасярод сцэны стаяў макет казы з фанеры. Побач з макетам казы сядзеў акцёр Зуй. Ён трымаў у руцэ бідончык.
    Андруха, табе ж пазванілі? спытаў рэжысёр.
    Пазванілі, адказаў аўтар, хоць ніхто яму не званіў.
    Тады ты знаеш?
    Знаю.
    Зараз сам пабачыш.
    Пачалася рэпетыцыя.
    Зуй сказаў:
    Трыццаць першага жніўня ўвечары я пайшоў даіць казу. Каза Цёця не прывыкла, што я пахну абрыкосамі, доўга нюхала мяне перад тым, як падпусціць да сябе.
    Рэжысёр пачакаў, пакуль Зуй скончыць. Потым папрасіў:
    Міша, прачытай як персанаж.
    Міша яшчэ раз прачытаў. Але яшчэ раз атрымалася як Міша.
    Андруха, я не разумею, што такое. Давай ты. Учора ў цябе добра атрымалася.
    Аўтар выйшаў на сцэну, падышоў да фанернай казы, пагладзіў яе па галаве, сказаў:
    Цішэ, цішэ, Цёця, не бойся, гэта я.
    Паставіў побач бідончык, прысеў, зрабіў рух рукой, нібы доіць казу.
    Рэжысёр дапамог яму, стаў шаптаць:
    Пш, пш.
    Гэта малако палілося ў бідончык.
    Гук мы потым запішам, сказаў Падаляка.
    Панятна, панятна.
    Адной рукой аўтар даіў казу, другой падсвечваў мабільным тэлефонам казіныя цыцкі.
    Мне сказалі, што малако кожны дзень мае іншы смак. Неяк я паўдня карміў казу горкім палыном і не адчуў розніцы. Малако як малако. Але калі прыязджаюць госці, я расказваю ім, што казінае малако кожны дзень рознае.
    Аўтар зазірнуў у бідончык.
    Бідончык быў пусты.
    Андруха, не спыняйся. Што далей? У п’есе ты расказваеш пра гасцей. Да цябе прыязджалі госці. Ты любіў гасцей. Успомні, што госці?
    Госці прыязджалі.
    Далей што?
    Неяк да мяне прыехала дзевятнаццаць чалавек. Адзін застаўся начаваць. Калі ён лёг спаць, я палез у фэйсбук паглядзець, як яго завуць.
    Як яго звалі?
    Я не помню.
    I тут аўтар пачуў за спінай:
    Ягор.
    Ён азірнуўся на канапе сядзеў персанаж.
    Што? спытаў аўтар.
    Яго звалі Ягор, паўтарыў персанаж.
    Шкраб. Шкраб. Аб страху трэцца старая акацыя. Тут утульна і спакойна, нікуды не хочацца выходзіць. Тым болыл што за сценамі хаты ідзе дождж.
    Але побач з персанажам ляжыць спакаваны заплечнік.
    Аўтар зрабіў крок наперад.
    ДРУГІ.
    Трэці.
    Апусціўся на канапу.
    Яна зарыпела.
    Але персанаж не спужаўся, не ўстаў з месца, нават не паглядзеў на аўтара. Ён паўтараў французскія дзеясловы:
    Je vis. Tu vis. Nous vivre.
    Аўтар працягнуў руку, каб затрымаць персанажа, схапіць і нават, калі спатрэбіцца, прывязаць да канапы.
    От-от.
    У гэты момант у яго зазваніў тэлефон.
    Пачакай, я зараз, ціха сказаў ён. Мне хтосьці звоніць. He сыходзь нікуды, калі ласка. Я хутка. Алё.
    Іванавіч, здраствуйце. Аддзел занятасці беспакоіць. Вы ў нас на ўчоце састаіце. Срочна здайце пяць кілаграм макулатуры. Гэта важна, Іванавіч, не зацягвайце. Усё, пака.
    Я не Іванавіч, я аўтар. Вы не туды папалі. Куды вы звоніце? Алё.
    Ён падняў вочы, але ні канапы, ні персанажа ўжо не было.
    Аўтар сядзеў на кукішках пасярод сцэны, у адной руцэ трымаў мабільны тэлефон, у другой пусты бідончык.
    А побач стаяла фанерная каза.
    Андруха, давай забудзем пра гасцей, сказаў рэжысёр. Гасцей няма. He хочаш не будзе. А цётка Дуня? Успомні цётку Дуню.
    Света Анікей устала з крэсла і паправіла прычоску.
    Андрусь, прывет. От і я. Ты рады? Дай плашч хімзашчыты.
    Позна, Рома. Ён ужо сабраў заплечнік.
    Света села.
    Я сабраў заплечнік і стаў чакаць свой аўтобус.
    Але прыйшла цётка Дуня.
    А дождж! А мокра! Здароў! Ты зноў схуднеў.
    Ага.
    Дай плашч хімзашчыты: я ў лес хачу. Грыбы! Лісянкі! Я ўся гару так хачу. А дождж, бляха!
    Вам каву зрабіць?
    Няма калі на тваю каву. Дай плашч хімзашчыты. Вой які ты марудны! Грыбы разбягуцца. Хутчэй! Дзе ў цябе той ключ?
    Цётка ўзяла ключ ад сцёбкі і пайшла плашч шукаць.
    А я сяджу на канапе і каву п’ю. Забыўся ўжо на цётку. Паўтараю французскія дзеясловы:
    Je vis. Tu vis. Nous vivre.
    I тут гляджу ідзе да мяне партызан. Партызан ідзе і смяецца.
    Я такая давольная! гаворыць партызан. Я ў цябе ваенны плашч знайшла. Я такая давольная! Такі дабротны плашч! Я цяпер у лесе жыць магу. А ты едзь, Андрусь, едзь. Усё, пака.
    У Купалаўскім тэатры пагасла святло.
    Апяць тыя пробкі, сказала Іра. Я зараз электрыка прывяду. Іра пайшла.
    У аўтара зноў зазваніў тэлефон.
    Іванавіч! Алё! Пазнаў мяне?
    He.
    To я інспекцыя па свеце. Іванавіч, скажы хуценька, што ў цябе там на тым шчотчыку націкала.
    He магу. Вы не туды папалі. Мяне ў Прудку няма.
    Цю, а куды ты паехаў? Толькі пачакай, я рукі вытру. Салат ела. 3 маянэзам, бляха. Ну, дзе ты?
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    сПОсДМН . 3%Ц<у\ С^Я' /?Н4 Іў^ўпБРНДН CLL^^
    1.
    У Купалаўскім тэатры пагасла святло.
    Апяць тыя пробкі, сказала Іра. Я зараз электрыка прывяду.
    Іра вярнулася адна.
    Электрык паехаў грузіць дэкарацыі. Я сама ў шчотчык не палезу. А Пінігін у ліфце застраў. Будзеце кексы? Міша, на кекс.
    Міша быў цэнтральнай фігурай у спектаклі, але цяпер ад яго нічога не залежала.
    He толькі акцёр Зуй нават аўтар не мог прымусіць персанажа сесці на канапу і ўзяць бідончык.
    Персанажа ў п’есе ўжо не было.
    А дзе ён? спытаў Падаляка.
    Няма, адказала Света Анікей. Міша тут ні пры чым.
    Света, сядзь. Дзе персанаж?
    Рома, будзеш кекс? Пакушай.
    Іра, бляха, які кекс! Андруха, дзе персанаж? Мы справімся без персанажа? Міша, хопіць есці. Вазьмі бідончык. Давай чытай.
    Зуй паспяшаўся праглынуць кавалак кекса, які паклаў у рот, але ад хвалявання ўдарыў бідончык нагой. Той гучна пакаціўся па сцэне і знік у цемры.
    Міша, ты хоць што-небудзь можаш зрабіць нармальна? Хаця б бідончык вазьмі ў руку.
    Рома, не крычы на Мішу.
    Іра, сядзь. Міша, куды ты пайшоў? Міша, стой!
    Зуй выйшаў у калідор. Усе, хто застаўся ў залі, напружана маўчалі.
    Света першая не вытрымала і спытала:
    Ромка, а што рабіць з плашчом хімзашчыты?
    Знаеш што, Света?
    Знаю, адказала Света і села. Чаго ты крычыш?
    Падаляка і сам адчуваў, што перагнуў.
    Так нельга, нельга. Трэба супакоіцца.
    Тш, Рома, тш. Рома харошы.
    Я ж нармальна, ну, сказаў ён. Кура яшчэ не гатова. Хіба ўсё паспееш?
    Нічога нельга паспець. Яно зразумела, адказаў аўтар і пагладзіў фанерную казу.
    У яго галаве, як рэха, прагучалі словы, сказаныя персанажам: «Бляха, свет такі вялікі, а я сяджу на кукішках у цёмным хляве і падсвечваю мабільным тэлефонам казіныя цыцкі».
    Потым ён выйшаў з хлява паглядзець, ці рухаецца неба над Прудком. Неба над Прудком не рухалася. У Прудку балота было і знізу, і зверху.
    Ён глядзеў на неба і пачуў:
    Ідзі штаны надзень, бо яйцы застудзіш.
    Я нацягнуў штаны, спакаваў заплечнік і купіў квіток на аўтобус.
    За акном аўтобуса праносяцца беларускія вёскі і мястэчкі, як кардонныя дэкарацыі. Каленкавічы, Мазыр, Нароўля. Мой заплечнік наліваецца геліем. Я думаю нават, што гэта не заплечнік, а парашут. Здаецца, засумняваюся, ці ехаць далей, і выскачу ў адчынены люк.
    Ат, ужо выскачыў.
    Добра, я застануся, застануся тут. Мне б толькі ўтрымацца, схапіцца за што-небудзь.
    Вецер нясе мяне, я чапляюся за стрэхі домікаў і помнікі Леніну. Але яны мокрыя і слізкія ад дажджу.
    Па фасадах я спускаюся ўніз і хапаюся за жанчыну.
    Яна крычыць:
    Вой!
    I адбіваецца ад мяне пакетам.
    Я падымаюся высока, лячу між аблокаў. У небе ўспамінаю, што ў мяне ёсць заплечнік-парашут. На парашуце спускаюся на балкон палаца ў Нароўлі. На балконе пан у халаце п’е чай.
    Прыпяць зарасла белымі лілеямі, гаворыць пан.
    Цяжка паверыць.
    Мадэмуазель Луіза прыехала з Парыжа вучыць дзяцей пана французскім дзеясловам і здзівілася, як у Нароўлі прыгожа.
    Гэта быў маленькі рай на зямлі.
    Я гляджу на белую Прыпяць і чую знізу:
    Вы чаго там сядзіце? Злязайце скарэй, пака вам браўно на галаву не ўпала.
    Вокны забіты дошкамі. Балкон зарос ракушкамі на дне ракі.
    Халат! Адпусціце халат! просіць пан.
    Няма ўжо ні пана ў халаце, ні балкона. Усё кудысьці падзелася, засталіся толькі дэкарацыі. Яны пранесліся за акном аўтобуса.
    Паветра змянілася яшчэ на мяжы. Нібы памежнік акаціў мяне халоднай вадой са шланга.
    I я такі:
    А госпадзі!
    Ён засмяяўся і штосьці сказаў па-польску. Усе яго зразумелі. А што ён сказаў? Можа, папярэдзіў:
    Калі сярод пасажыраў ёсць беларусы, калі ласка, цікайце!
    Андруха, што, ты гаворыш, ён захацеў? Свабоды?
    Пра свабоду аўтар нічога не гаварыў. Свабода гэта добра. Але толькі ўнутры свайго твора персанаж абаронены сюжэтнай лініяй. Няхай тут неба нерухомае, балота і знізу, і зверху, але гэта бяспечнае неба. Пад ім не адбудзецца нічога непрадказальнага.
    Персанаж проста не разумее, што сядзець на кукішках і падсвечваць мабільным тэлефонам казіныя цыцкі не самы горшы сюжэт.
    Тым больш што яшчэ ўчора аўтар перачытаў п’есу і прыдумаў новага героя. Так, нязначную жаночую ролю, каб персанаж не нудзіўся.
    Але ўжо позна. Дзверы зачыніліся. Мы едзем, едзем, едзем.
    Польшча за вокнамі заліта восеньскім сонцам, як алеем. Праз люк алей зацякае ўнутр аўтобуса. Калі правесці перад сабой рукой, у паветры застануцца сляды ад пальцаў.
    У восеньскім сонцы палякі становяцца залатымі.
    Я вельмі класная пані, гаворыць адна жанчына. У мяне ўсе зубы мудрасці выраслі. Мой прадзед быў вядомым графам. Я ўнаследавала яго прыгажосць і геніяльнасць.
    Пан чытае газету і важна маўчыць.
    А маладая паненка просіць кіроўцу спыніць аўтобус: у яе кружыцца галава, ёй трэба выйсці.
    Мы спыняемся. Разам з дзяўчынай выходзіць хлопец. Ён трымае яе за руку.
    Здаецца, у свеце хутка з’явіцца яшчэ адзін чалавек.
    Мы чакаем, чакаем, чакаем і засынаем у доўгім-доўгім чаканні, у прадчуванні маленькага непазбежнага цуду.
    Андруха, ты што-небудзь можаш зрабіць?
    Рома ўжо цалкам супакоіўся. Нават Міша вярнуўся ў залю, знайшоў у цемры бідончык, паставіў яго побач з макетам казы і чакае, што адкажа аўтар.