• Газеты, часопісы і г.д.
  • Прэм’ера  Андрусь Горват

    Прэм’ера

    Андрусь Горват

    Выдавец: Альфа-кніга
    Памер: 186с.
    Мінск 2022
    36.68 МБ
    Праз секунду Іра пагрукала жалезным ключом па спінцы крэсла. Выглядала так, нібыта яна захацела збіць з ключа пясок. Але то быў знак акцёру прачнуцца.
    Рэжысёр патлумачыў:
    -	Грукат у шыбу мы потым запішам. Гэта проста імітацыя такая.
    -	Я так і падумаў, адказаў аўтар і стаў назіраць, як Зуй суне ногі ў тапкі.
    Па п'есе трэба было зрабіць гэта вёртка, але штосьці пайшло не так, і адзін тапак выскачыў з-пад нагі і па слізкай падлозе паплыў у бок Іры. Іра не разгубілася, была рада выручыць Мішу і адфутболіла тапак назад але той заскочыў глыбока пад ложак. Пакуль Зуй даставаў тапак, рэжысёр з жалем заўважыў:
    -	3 першага разу не атрымалася.
    -	Нічога, нічога. Бывае.
    3	любым можа здарыцца.
    А гэта не прэм’ера нават, а толькі рэпетыцыя.
    Аўтар упершыню бачыў сваю п’есу на сцэне і вельмі хацеў палюбіць пастаноўку.
    Тым часам Зуй ужо быў абуты (малайчынка!) і гатовы да наступнай рэплікі:
    -	Я ўмею хутка рабіць выраз твару, што даўно на нагах. Ну і што, што выглядаю разгубленым, я заўсёды такі, нават у пашпарце.
    Ён паказаў разгублены выраз твару. Разгубленасць, праўда, выглядала як паніка.
    Рэжысёр сказаў:
    -	Зуй вельмі стараецца.
    -	Я заўважыў. Харошы акцёр. I піжама яму пасуе.
    -	Спачатку я хацеў узяць Крычалава.
    -	I Крычалаў харошы.
    Пакуль аўтар разглядаў Мішаву піжаму, да ложка падышла актрыса Света Анікей у медыцынскім халаце. Па задуме яна мусіла стаяць за дзвярыма, але фарба на дзвярах яшчэ не высахла, гэтую частку дэкарацыі не ўсталявалі, і Света рабіла выгляд, што не бачыць акцёра Зуя, які ішоў да яе з занадта разгубленым выразам твару.
    Зуй дайшоў да Светы Анікей, у раёне яе жывата намацаў нябачную дзвярную ручку, але чамусьці не націснуў на яе, а павярнуўся да гледачоў з рэплікай:
    -	На ганку стаяла фельчарка з Юравіч. Яна ўжо была ў мяне, я яе помню.
    -	Калі будуць дзверы, ён іх адчыніць, патлумачыў рэжысёр.
    -	Я так і ўявіў, адказаў аўтар.
    -	Гэта цяпер проста дзвярэй няма.
    -	Панятна.
    -	To бок дзверы ёсць, але яны яшчэ сохнуць.
    -	Выдатная навіна.
    Паміж Светай Анікей і Мішам Зуем адбыўся кароткі дыялог.
    Потым акцёр вярнуўся да ложка і прысеў на кукішкі.
    -	Флюараграфія мой клопат, сказаў ён камусьці перад сабой.
    Але там нікога не было.
    -	Ой, я забыла.
    Іра з аддзела кадраў падбегла і паставіла перад ім сваю торбачку.
    -	Кура яшчэ не гатова, ізноў паясніў рэжысёр.
    -	Я зразумеў. Хіба ўсё паспееш.
    -	Нічога нельга паспець.
    Перад акцёрам была пастаўлена не проста торбачка, а няпростая задача уяўляць, што гэта кура, якую ён уяўляе фельчаркай. Складанае трайное сальта.
    -	I, калі падумаць, флюараграфія мой клопат, паўтарыў Зуй.
    Торба, ад якой ён чакаў адказу, маўчала.
    -	Няма чаго адказаць? От!
    -	Замок на сумцы разышоўся, вінавата сказала Іра з аддзела кадраў. А я і не бачыла.
    Усе ўважліва паглядзелі на Ірыну торбу.
    Сёння зашыю.
    Тым часам акцёр стаў тлумачыць, чаму кура жыве з ім у хаце.
    Спачатку яна жыла, як усе нармальныя куры, у куратніку, потым паламала сабе хрыбет, неяк урачыста паведаміў Зуй. Я забраў куру ў хату, каб засекчы. Так робяць у вёсцы. Але мне дагэтуль не хапіла смеласці. Я нават спадзяваўся, што яна сама здохне. Вырашыў, што засяку пад Новы год, калі дажыве, дай бог.
    Наадварот не дай бог, паправіў рэжысёр.
    Калі дажыве, не дай бог, лоўка падхапіў Зуй (усё-такі харошы акцёр, праўда). А гэта ўжо сёння. Я і сякеру навастрыў. Схаваў сякеру пад лавай у сенцах, каб кура не бачыла, Зуй паказаў рукой на лаву.
    Сякеры там, зразумела, не было.
    Акцёр быў гатовы да наступнай рэплікі. Аўтар нават бачыў, як ён набраў паветра ў лёгкія. Але раптам у залі стала цёмна. Пробкі выбіла, ці што. I Зуй выдыхнуў пустое паветра. У застылай цішыні толькі торба Іры з аддзела кадраў не разгубілася яна пачала вібрыраваць і свяціцца.
    Ой, сказала Іра. Гэта мой тэлефон звоніць.
    Пакуль Іра навобмацак ішла да торбы, аўтар адчуў лёгкае расчараванне. Эпізод з курай мусіў быць кранальным, але тут ён выглядаў неахайна. Тэатральная пляцоўка з’ела ўтульнасць вясковай хаты.
    А тады было вельмі ціха ў доме.
    Шкраб.
    Шкраб.
    Шкраб.
    Аб страху церлася старая акацыя.
    Нікуды не хацелася выходзіць, але каты прасілі есці, і давялося пайсці ў краму па ліверку.
    Я цёпла апрануўся (зіма ж была, Новы год) і ўжо стаяў у дзвярах, калі пазванілі з энергазбыту.
    Алё, Іванавіч?
    Можна і так сказаць.
    Іванавіч, з наступаюшчым! Гэта інспекцыя па свеце беспакоіць.
    Ага, слухаю.
    Што-та я прыходзіла ўранні, а ў цябе цёмна было. Ездзіў куды, ці што?
    To я, мабыць, спаў.
    Я так і падумала. Іванавіч, паслухай сюды, залезь у гэты твой шчотчык і паглядзі, колькі там націкала. Бо мне атчот нада здаць.
    Ага, зараз.
    Што там у цябе падае?
    To я са стула падаю.
    Памаленьку, Іванавіч, не спяшайся. Я тута. Што там?
    Адзін пяць дзевяць восем.
    Ай малайчынка ты мой, Іванавіч! У мяне ўсё сыходзіцца. Да свіданія! 3 наступаюшчым! Як ты там зімуеш? Усё добранька?
    Нармальна. Няма калі расказваць. Крама зараз зачыніцца, мне ліверку катам купіць трэба.
    А хто сёння адпускае? Зоя?
    Ну. Пабягу я, бо няма калі.
    Бяжы, бяжы. He спяшайся, Іванавіч. Памаленьку бяжы.
    Але хутка бегчы я б і не змог. Надвор’е было такое, што можна здымаць кліп да песні «Завіруха» з маладой Паплаўскай у штанахбананах.
    3 іншага боку вёскі скрозь непагадзь да крамы прабівалася баба Параска. Тонкае бабіна паліто білася парусам. Вецер сыпаў жмені снегу ёй у твар.
    У краме цёпла. Панылы серпанцін звісае са столі. Вялыя мандарыны чахнуць у скрынях. Іх ужо ніхто не купіць. Але мандарыны не прападуць перабродзяць, і на Радаўніцу на могілках Зоя Казлянская паналівае сваім бацькам-нябожчыкам мандарынавую самагонку.
    Я любуюся апошнім кавалкам лівернай каўбасы, пакуль Зоя размаўляе па тэлефоне.
    I цябе, Валечка! I Сярожу павіншуй ад мяне. Няхай усё ў вас будзе добранька, ага.
    Чакаю. Я толькі ліверку купляць буду.
    Зоя размаўляе доўга. Яна не спяшаецца. А я і вечнасць так стаяць магу. Што дома? Дома каты і кура.
    I тут у краму гучна ўвальваецца баба Параска. Прыносіць з сабой снег і вецер. Помнікам становіцца пасярод, выстаўляе наперад нагу, як для важнай прамовы. Мандарыны за яе спінай набіраюць колеру побач з бабіным колісь зялёным паліто.
    Зоя працягвае размаўляць па тэлефоне:
    I Антону перадавай ад мяне прывет. I Машы. I Дусі.
    Прастытутка! раптам гаворыць баба Параска.
    I Свеці. I Надзі. I Валодзька хай добра школу скончыць.
    Прастытутка! У зямлю мяне закапай, і не будзе клопату.
    А ў Мішы як здароўе?
    I муж у цябе падла!
    Спасіба, Валечка. Спасіба, даражэнькая.
    Каб вы ўсе здохлі!
    Ага, добранька, буду званіць.
    Зоя кладзе слухаўку.
    Што табе, Параска?
    Ліверку дай. Я есці хочу.
    Казлянская аддае бабе ўсю ліверку.
    Я купляю катам вараную каўбасу.
    Кыс-кыс-кыс. Наце, ешце.
    А куры насыпаў пшана.
    Так падумаў: ну што я буду яе ў свята мучыць?
    Няхай сустрэне Новы год па-людску. А заўтра засяку і звару булён.
    Без дзесяці поўнач пайшоў у лес.
    Радзіва павесіў на галіну хвоі. Дапіў шампанскае з бутэлькі.
    3 Новым годам, з новым шчасцем! Пуф.
    Гэта мой другі Новы год у Прудку.
    Вёска не спіць. Нязвыкла бачыць святло ў вокнах так позна.
    Потым я паглядзеў на сваю хату. I ў ёй усе вокны свяціліся.
    Колькі разоў увечары я стаяў ля акна і адчуваў, як з лесу хтосьці пазірае на мяне. А цяпер я сам стаю ў лесе і гляджу. I бачу сябе ў хаце, сказаў акцёр Зуй і паглядзеў нібы далёка на хату, а папраўдзе самому аўтару ў вочы.
    I ў аўтара ад гэтага позірку сціснуліся грудзі.
    На момант ён разгубіўся: не зразумеў, дзе персанаж, а дзе акцёр. Яму нават падалося хоць гэта было абсурдам, што позірк належаў менавіта персанажу яго п’есы. У гэтым позірку было штосьці праўдзівае і вельмі трывожнае.
    Акцёр быццам ведаў гэта глядзеў і глядзеў, глядзеў і глядзеў. He хацеў адпускаць.
    Аўтар першым адвёў вочы і засяродзіўся на сваёй руцэ. Стаў правяраць, ці варушыцца кожны палец на ёй.
    Усе пальцы варушыліся.
    У нуль дзесяць Коля запусціў салют.
    У нуль дзесяць Коля запусціў салют.
    3 яго двара вылецелі тры агеньчыкі.
    Першы разарваўся ў небе.
    Другі разарваўся ў небе.
    Трэці згас.
    Коля запусціў салют у нуль дзесяць. Я вярнуўся дадому ў нуль пятнаццаць і стаў гугліць, як забіць куру. Ёсць многа спосабаў. Можна паламаць шыю рукамі.
    I тут адчуў, што хтосьці зноў зазірае ў акно.
    Каты напружыліся і выгнулі спіны.
    «Шшш...» зашыпелі каты.
    He, трэба выйсці і разабрацца.
    А цёмна ўжо. Я абышоў хату ў тапачках і ўбачыў пад акном чалавечую постаць. Постаць не варушылася. Мабыць, спадзявалася, што яе не бачна. Але снег жа белы, на ім усё як на далоні.
    Што ты тут робіш? закрычаў.
    I скуль толькі смеласць узялася крычаць такое ў тапачках?
    Чалавечая постаць адразу кінулася на плот і паспрабавала пералезці праз яго.
    Зблізу пазнаў бабу Параску.
    Што вам, баба Параска?
    У яе вочы шалёныя. Зрэнкі вялікія-вялікія.
    Мне шэйсят тры гадочкі.
    Ну я ведаю. А што вы тут робіце? Ноч на дварэ.
    Я, калі спаць кладуся, малітву чытаю тры разы. Божа, кажу, дай мне дажыць да рання.
    Баба Параска, ідзіце дадому. Новы год жа.
    Калі баба пайшла, я вярнуўся ў хату, прысеў ля куры і падумаў: «Госпадзі, за што мне ўсё гэта? Я ж,у прынцыпе, непаганы чалавек».
    А куры сказаў:
    He бойся, спі. Дажывеш ты да рання. А заўтра ўб'ю.
    Першага студзеня ў сем раніцы прыйшла цётка Дуня. Традыцыйна сказала, што я яшчэ болей схуднеў, дастала з салдацкага заплечніка кулёк з катлетамі і села ля грубкі.
    Кура твая яшчэ не здохла? спытала.
    Яшчэ не.
    Жывучая, бляха. А я, Андрусь, такая растроеная.
    Што такое?
    Зараз раскажу. Налі мне кіпятку кішкі папаласкаць. Ты знаеш, што ў Прудку абакралі тры хаты?
    Знаю.
    А хто абакраў знаеш?
    Хто?
    Ты.
    У Прудку абрабавалі некалькі хат. Укралі электраінструменты. Хто вінаваты? Я вінаваты. Таму што не такі як усе. He работаю ў калхозе, не хаджу галасаваць, жыву з курай. Толькі такі чалавек можа ўкрасці. Таклюдзі пастанавілі.
    Андрусь, сказаць?
    Ну.
    Хрэн яны нас адсюль выкураць! От.
    Калі цётка пайшла, я зноў прылёг, каб даспаць сваё.
    Прачнуўся, бо ў шыбу грукалі. Ужо дзень быў.
    Я ўмею пазнаваць, хто грукае. Цётка Дуня малоціць усімі рукамі так, што шыбы от-от выляцяць. Дзед Гануша шкрабецца ціхенька, як злодзей, але доўга, пакуль я не здамся.