• Газеты, часопісы і г.д.
  • Прэм’ера  Андрусь Горват

    Прэм’ера

    Андрусь Горват

    Выдавец: Альфа-кніга
    Памер: 186с.
    Мінск 2022
    36.68 МБ
    Цяпер грукат быў новы. Я ўстаў, зірнуў у акно і ўбачыў шырокую спіну з надпісам «міліцыя».
    Пакуль апранаўся, думаў рознае. Найперш што ўзяць з сабой.
    Калі прыйшлі па маю прабабку, яна ўзяла паліто і трафейныя лыжкі. Паліто ў мяне няма. Лыжку з таго набору не памыў. Гарохавы суп еў і не памыў.
    I ведаеце ніякай панікі, ніякага страху. Я спакойны і разважлівы.
    У мяне ёсць генетычная звычка да ўсяго гэтага. Мой прадзед спачатку выскокваў у акно і хаваўся ў разорах, калі па яго прыходзілі. Потым плюнуў на ўсё і падумаў, што няма горшага пакарання, чым жыць і баяцца.
    У сенцах я адштурхнуў сякеру глыбей пад лаву, каб яе не было бачна. Адна справа крадзеж шрубавёрта. Зусім іншая крадзеж шрубавёрта пры дапамозе вострай сякеры.
    Адчыніў дзверы.
    На ганку ўчастковы.
    -	Здраствуйце, Іванавіч. Флюараграфію чаму не робіце? Себя берэч нада.
    Участковага бліскуча сыграў акцёр Дзіма Есяневіч. Цяжка было паверыць, што ён работае ў тэатры, а не ў міліцыі.
    Калі Дзіма выйшаў за штору, Зуй дастаў уяўную сякеру з-пад лавы і сказаў:
    -	У мяне было многа рашучасці цяпер.
    Ён падкраўся да Ірынай торбачкі і падняў над ёй уяўную сякеру.
    Іра ўжо сядзела збоку і выцягнутай рукой прыпадняла торбачку.
    Пад торбачкай ляжала яйка.
    -	У нас будзе механічная кура, патлумачыў рэжысёр. Яна сама ўстане. Кура ўстане, а пад ёй будзе ляжаць яйка.
    -	Ну панятна, адказаў аўтар. Ідэя з механічнай курай вельмі нечаканая. А я ўсё думаў, як вы гэта пакажаце.
    -	Мы вырашылі паказаць так.
    -	Неверагодна.
    Іра радавалася, што незаўважна падклала яйка.
    -	Я яго з дому прынесла, сказала.
    Акцёр Зуй узяў яйка і на далоні паднёс яго да праменя пражэктара.
    Яйка засвяцілася.
    3.
    Аўтар выйшаў з рэпетыцыі пануры.
    Важнае, шчымлівае, што было ў п’есе, на сцэне стала выглядаць абсурдным. Але болей за ўсё яго хваляваў персанаж. Персанаж задыхаецца правісае і не выказвае сваё галоўнае. Аўтар чакаў, што ён будзе лёгкі, гнуткі, але той чамусьці занудзіўся.
    «Гэта ўсё зіма, так падумаў аўтар. Зімой усе нудзяцца. Потым будзе вясна. Вясной з зямлі пабяжыць сок у дрэвы, персанаж нап’ецца тым сокам і ачуняе».
    Ён падняўся ў літчастку, каб забраць чамадан, які пакінуўтам перад рэпетыцыяй. На рэпетыцыю аўтар прыйшоў адразу з цягніка, нават не паспеў засяліцца ў гасцініцу.
    На шостым паверсе было цёмна.
    Ён уключыў ліхтарык на мабільным тэлефоне і пайшоў па доўгім калідоры. Са сцен на яго пазіралі народныя артысты ў драўляных paMax. Яны былі чорна-белыя і спакойныя.
    Кабінет, на шчасце, аказаўся незамкнёны. Аўтар хутка знайшоў чамадан і рушыў калідорам назад.
    Каля ліфта выключыў ліхтарык і ў абсалютнай цемры, да якой вочы не паспелі прывыкнуць, націснуў на кнопку.
    Дзверы адразу адчыніліся. 3 ліфта палілося белае святло. Пасярод святла стаяў высокі рэжысёр Пінігін мастацкі кіраўнік тэатра.
    Пінігін явіўся аўтару нібы добры айцец з белага воблака. Твар айца быў ласкавы. 3 вачэй лілося бласлаўленне.
    -	Сёння была рэпетыцыя, нават не спытаў, а сказаў Пінігін.
    -	Была, адказаў аўтар.
    -	Вы давольны, зноў сказаў Пінігін без інтанацыі.
    -	Давольны.
    
    
    k IK. W 1	с><ж,
    А НЕЬД пл^х^^г^іл Сірн4^ ArHJ^
    1.
    Аўтар выйшаў з рэпетыцыі пануры. Ён чакаў, што персанаж будзе лёгкі, гнуткі, але той занудзіўся.
    «Гэта ўсё зіма, падумаў аўтар. Потым будзе вясна. Вясной з зямлі пабяжыць сок у дрэвы, персанаж нап’ецца тым сокам і ачуняе».
    Калі вясна пачалася, я выцягнуў з бярозы два цвікі. 3 дзірак адразу пабег сок. Вакол яго ўтварылася калонія мурашак, якія набіраліся сілаў. А я нічога не адчуў. Сок як сок.
    Я нават у садзе босымі нагамі стаяў паміж дзвюма старымі яблынямі. Уяўляў, што я таксама яблыня. Што з глыбіні зямлі ў мае ногі цягнуцца ніткі энергіі. Але ніякія ніткі не цягнуліся, і мае ногі хутка змерзлі. У мяне потым два дні соплі цяклі з носу. He ведаю, мо гэта той сок зямлі не засвоіўся арганізмам і стаў соплямі.
    Насмарк перашкаджаў акцёру Зую гаварыць рэплікі.
    Дзіма Есяневіч, хоць сёння на ім не было формы ўчастковага, пахадзіў, падумаў і сказаў:
    -	Себя берэч нада.
    Зуя адправілі дадому.
    Каб дзень не прапаў дарэмна, рэжысёр прапанаваў аўтару:
    -	Андруха, пабудзеш сёння замест Мішы. Ты гэтага персанажа нарадзіў, так сказаць. Ніхто лепей за цябе яго не ведае. А мы жаночыя ролі адрэпетуем.
    Іра хацела пайсці ў свой аддзел кадраў, аднак Падаляка папрасіў яе застацца. Ён і сам не ведаў, навошта яму Іра. Але кожнаму творчаму чалавеку Іра патрэбна.
    Яна села на сваё крэсла, дастала з пакета стос з паперамі, каб заадно падрыхтаваць спіс супрацоўнікаў тэатра, якія нарадзіліся ў наступным месяцы. Потым яна перадасць спіс у бухгалтэрыю, і шчасліўчыкі атрымаюць прэміі.
    Аўтар вярнуўся з грымёркі ў шортах Зуя і стаў каля дзвярэй, якія ўжо прынеслі з тэатральнай майстэрні. Дзверы пахлі лакам.
    -	3 ката Батона пачынаць?
    Пачынай з Батона, адказаў рэжысёр. Андруха, гэта ж твая п’еса. Ты яе напісаў і лепей за мяне ведаеш.
    Думаю, у мяне не атрымаецца. Я ўсё-такі не акцёр.
    Проста будзь сабой.
    Быць сабой аказалася не так проста. Тым больш у Мішавых mopTax, якія аўтар не змог запоўніць усе.
    Ён паглядзеў на шэрагі венскіх крэслаў. Хоць гледачоў у залі не было, адчувалася прысутнасць мэтраў. Яны незадаволеныя сядзелі ў цёмных кутах.
    Вясной кот Батон стаў прасіцца да дзевак, няўпэўнена сказаў аўтар. I я многа думаў пра гэта ўсё. Але болей пра правы жанчын думаў.
    Яго рэпліка прагучала неяк па-дурному, несур’ёзна. Аўтар адчуў, што мэтры скрывіліся. Адзін нават чыхнуў.
    Андруха, вельмі добра. Толькі не спяшайся. Можаш сказаць тое самае павольна? Я мно-га ду-маў пра гэ-та ўсё.
    Вясной кот Батон стаў прасіцца да дзевак. I я мно-га ду-маў пра гэ-та ўсё. Але болей пра правы жанчын думаў.
    Пра пра-вы жан-чын ду-маў.
    Пра пра-вы жан-чын ду-маў. Думаў, думаў, а потым у шортах выйшаў у двор вады набраць. Міма на лісапедзе ехала паштарка. Я паглядзеў на паштарку і па-ду-маў пра яе пра-вы. А яна паглядзела на мяне і сказала:
    Ідзі штаны надзень яйцы застудзіш.
    Іра засмяялася.
    Тш, Іра, сказаў рэжысёр. Працягвай, Андруха. Усё проста ідэальна. Галоўнае не спяшайся.
    2.
    Толь-кі па-спеў я на-цяг-нуць шта-ны, як прыехалі дзве дзеўкі на матацыкле. Па пояс мокрыя ад язды па лужах. Гавораць:
    Іван, дай нам чыстыя румкі.
    Я не Іван. Я Іванавіч.
    А румкі дасі? Толькі чыстыя. Мы з гразных не п’ём.
    Даў. Хіба мне шкада?
    Яны ўселіся на маёй канапе на верандзе і паставілі на стол бутэльку самагонкі. Яе пах я чуў нават у хаце, дзе хадзіў туды-сюды і гаманіў сам з сабой:
    Чаго яны прыперліся? А яны доўга яшчэ будуць тут?
    Дзеўкі не спяшаліся. Самагонка закончылася раней за жаданне пагаварыць. Тады яны залезлі каленямі на канапу і сталі выглядаць мяне ў акно, пад якім канапа стаяла.
    Іван! Хадзі сюды!
    Я перажагнаўся і выйшаў.
    Іван, а кофе дасі? спытала адна.
    Толькі натуральнае. Растварымае мы не ўпатрэбляем, дадала другая.
    Вынес я каву.
    Адна дзеўка ўстала і прыціснула мяне да стала.
    Іван, ты такой інцярэсный!
    Цукар сыпаць? пытаю.
    А я табе нраўлюсь?
    Але прыехаў муж дзеўкі. Яна схапіла кубак і села.
    А мы тут кофе п’ём, сказала мужу. Бляха, якое гарачае! А ты што падумаў?
    Дзеўкі паехалі. Я застаўся адзін. Ужо ноч пачалася.
    Чую, у садзе нехта сапе. Гучна так сале. Як конь ці баба Параска. Болей нават на бабу Параску падумаў.
    Я выйшаў, пасвяціў мабільным тэлефонам на яблыні, гатовы быў сказаць: «А што вы тут робіце?». Але нікога не ўгледзеў. А яно нябачнае сапе і сапе. Сапе і сапе. Страшна стала, але пайшоў на гук.
    А там вожыкі сэксам займаюцца.
    От.
    I цётка Дуня даўно мне пра жонку гаворыць.
    Жаніцца табе нада, Андрусь. Жэнішся, і ўсё зменіцца. Ды хоць так во сядзець на дзіване разам і гаманіць. Хораша ж сядзім? сказала Света Анікей.
    Яе было не пазнаць у новым вобразе. Так натуральна выглядала цёткай, што аўтар і сам гатовы быў паверыць.
    Сказаў ёй:
    Хораша.
    I з жонкай сядзеш, пасядзіш. Ужо не так адзінока. Калі не хочаш слухаць, скажы: «Ай, усё, цётка!» і я заткнуся.
    Ай.
    Ну панятна.
    Света Анікей выйшла за штору, а пра жонку я і сам даўно думаў.
    Калі б у мяне была жонка, я б узяў сякеру і доўга хадзіў бы па лесе з сякерай. Хадзіў бы, хадзіў і знайшоў бы якуюсьці каравую галіну. Прысеў бы ля той галіны, задуменна б глядзеў на яе, пакурыў бы, паслухаў бы цішыню ляснога неба і шэпт дрэваў. Падумаў бы штосьці прыгожае і філасофскае пра жыццё, смерць і каравую галіну.
    Потым высек бы тую галіну і радасна вярнуўся б дадому.
    Вярнуўся б дадому радасна, сказаў бы жонцы:
    Во!
    А жонка б адказала:
    Што во? Дзе ты боўтаўся? Боршч стыне. Рукі ідзі мый. I нашто ты каравую галіну прыцёг?
    Я б махнуў рукой і ціха сам сабе ў бараду сказаў бы:
    Ай, ніхрана ты не разумееш.
    Добра было б так.
    Іра зноў засмяялася.
    He, ну смешна ж.
    Рэжысёр хоць і зрабіў выгляд, што не вельмі давольны ўмяшаннем у творчы працэс, але недзе там, у глыбіні, радаваўся.
    Класна, Андруха. Ты акцёр.
    Аўтар засаромеўся. Іра недаверліва агледзела яго.
    I ў Мішы б атрымалася, сказала.
    Але гэта ўсё ў фантазіі.
    У жыцці мне жонка не трэба. Як баба Параска пра свайго сына казала: «Ён ужо адвык». Так і я адвык. Гэта проста цяпер, проста тут. На момант падумаў.
    Лёг спаць у восем раніцы. У ціхай пустой хаце. Прачнуўся, бо мая ціхая хата вібрыравала ад грукату ў дзверы і крыкаў цёткі. Паглядзеў на гадзіннік яшчэ дзевяці не было. Ад цёткі пяць званкоў на тэлефоне, на якія я не адказаў. Ну, я іх і не чуў.
    Андрусь! Андрусь! ужо не ў дзверы, а ў шыбу малоціць цётка.
    А госпадзі! А што такое? Пажар? Канец свету? Флюараграфія?
    Андрусь, Хрыстос уваскрэс!
    Іра і гэтым разам не вытрымала, выбухнула тонкім смехам. Яна яшчэ не перагарнула ніводнага аркуша паперы са свайго стоса, і імяніннікі рызыкавалі не атрымаць грошы.
    Іра, бляха! сказаў рэжысёр.
    Але ён радаваўся, радаваўся.
    П'еса добра пайшла. Мэтры ў цёмных кутах апладзіравалі стоячы.
    Рэжысёр нават падумаў: а што, калі... Ай не, Міша пакрыўдзіцца. Паглядзеў на Іру, убачыў у яе позірку той самы адказ: Міша харошы.
    I аўтар, аўтар адчуў задавальненне. Ён як ведаў, што вясной персанаж ачуняе. Усе гэтыя дзеўкі на матацыклах разнясуць яго тугу.
    Шкада, што ў п’есе так мала дзевак. Болей, болей дзевак трэба!