Прэм’ера
Андрусь Горват
Выдавец: Альфа-кніга
Памер: 186с.
Мінск 2022
Вой як доўга, сказала Маруся. Яны яшчэ і холдзінг будуць адкрываць.
Цішэ, жэншчына. Вы мяшаеце, пачулася.
Яна павярнулася, каб паглядзець, хто то сказаў, але ўсе людзі былі аднолькава незадаволеныя.
Тым часам хлопцы здалі ў арэнду гаражы для фірмы рытуальных паслуг. Калі над камернай сцэнай паднялося ранішняе сонейка, шэсць цёмна-сініх кардонных бусаў «Ангел» маўкліва выехалі даўгім картэжам за штору. У «Даліне анёлаў» пачалі спяваць птушкі, а Міша Зуй уключыў цыркулярную пілу.
Потым прыйшлі набажныя бабулькі. Яны пажагналіся на гаражы і зашапталі: «Не дай бог, не дай бог».
Прыгожа пакінуць сцэну бабулькі, праўда, не змаглі, бо па дарозе сутыкнуліся з акцёрам Есяневічам, які ў гэты момант выходзіў. Група бабулек і акцёр доўга не маглі размінуцца. Калі ім гэта ўдалося, рэшту адлегласці Есяневіч дабег, бо на сцэне ўжо стаялі хлопцы і чакалі яго рэпліку.
Хлопцы, ну як вы? Сільна прыжымаюць? От і мяне высяляюць з офіса. Пака нічога не найшоў, пусціце, а? У нас жа холдзінг. Ангелы сваіх у бядзе не кідаюць. Ну?
Хлопцы пагаварылі між сабой і выдзелілі Есяневічу памяшканне для паніхідаў.
Толькі не шуміце, просіць Зуй. У нас жа тут жывыя людзі і культурныя мерапрыяція.
He, не, мы ціхенька.
Але ўжо падчас першай паніхіды сцэна Купалаўскага тэатра скалыхнулася крыкамі:
А на каго ты мяне пакі-і-інуў... А як я цяпер буду адна-а-а...
Міша выключыў цыркулярную пілу і сеў думаць пра вечнае.
А Маруся Зайчыкава сказала:
Ужо прыехалі. Зараз вынесуць цела.
Аднак цела не вынеслі, а да крыкаў удоваў і санаты для фартэпіяна нумар два Шапэна хлопцы хутка прывыклі. Міша нават сказаў:
Ну, гэта ўсё-такі класічная музыка. Жыць можна.
Так міналі дні (для кагосьці апошнія), пакуль у «Даліне анёлаў» не запланавалі канцэрт рок-гурта «Дурні з лесу».
Увечары напярэдадні канцэрта хлопцы запыталіся ў Есяневіча:
Якія планы на заўтра?
Той пачасаў за вухам, паглядзеў на калькулятар і важна сказаў:
He намячаецца.
Хлопцы выдыхнулі, праверылі канцэртнае святло, шчотчыкі, мікрафоны.
Раз, раз. Как слышна, уважаемые?
У гуморы выйшлі за штору і раз’ехаліся па хатах. А Пятро, саліст «Дурняў», перад сном падрэзаў манікюрнымі нажнічкамі вусы і замачыў у тазіку чорныя скураныя штаны.
Тым часам качагар Аркадзій Зайчыкаў нікога не папярэдзіў і аддаў душу богу.
А вы не знаеце, ад чаго Аркадзій памёр? спытала Маруся ў журналісткі.
Я не ў курсе. He сказалі.
Мо тромб адарваўся, падумала Маруся ўслых.
Уранні прыйшоў Есяневіч.
Выбачайце, хлопцы, будзе паніхіда. Але мы ціхенька. У Зайчыкава толькі ўдава і вянок з качагаркі.
Аднак канцэрт і паніхіда па Аркадзію супалі ў часе.
Есяневіч увесь час вінавата апраўдваўся:
Эта жызнь. Эта жызнь.
А Зуй стаў на ўваходзе ў «Даліну анёлаў», каб сарціраваць гасцей. Да Пятра налева, да Аркадзія направа. Пятровым гасцям трэба было казаць: «Прыемнага вечара», Аркадзевым «Мае спачуванні». Галоўнае не пераблытаць.
Першых гасцей Міша сарціраваў правільна.
Здраствуйце, уважаемый. Вы на «Дурняў з лесу» ілі ў паследні пуць?
Але калі наплыў гасцей паболеў, ён ужо не спраўляўся з трафікам і ўсіх, хто быўу чорным, накіроўваў на паніхіду, астатніх на канцэрт.
Пачаўся і сам канцэрт.
Пятро выйшаў на сцэну, ударыў па струнах і выкрыкнуў у мікрафон:
Халоў эўрыбадзі!
3 залі яму адказаў жаночы голас.
Журналісты перавялі позіркі з цесных штаноў Пятра на жанчыну ў чорным, якая сядзела ў самым куце побач з аўтарам.
Яе словы прагучалі невыразна. Пятро не расчуў, але ўзрадаваўся, што ёсць кантакт з публікай, і пракрычаў:
- У-у-у!
Тады жаночы голас адказаў больш гучна:
- Як я буду адна-а-а!
- У-у-у, ты ў мяне адна-а-а! падыграў Пятро.
- Яшчэ б жыць і жыць...
- Будзем жыць!
Маруся Зайчыкава ўстала з месца і сказала:
- От і ўдава прыехала. Пайду да ўдавы. Прапусціце, дзяўчата.
Журналісткі побач з ёй паўставалі.
Але Пятро апярэдзіў яе і выцягнуў удаву на сцэну. Як самую актыўную, ён папрасіў яе стаяць побач і размахваць рукамі.
Песня была пра дуб.
Удава выглядала ачмурэлай і паслухмяна размахвала рукамі.
Калі вынеслі труну з Аркадзіем, удава перастала махаць і кінулася да труны.
Маруся паспрабавала таксама выйсці на сцэну.
Прапусціце, дзяўчата. Я астры пакладу.
Хтосьці сказаў:
- Жэншчына, не мяшайце. Яшчэ не закончылась. Цвяты будуць уручаць у канцы.
Але гэта і быў канец. Усе акцёры Купалаўскага тэатра жалобна выйшлі з труной за штору. Там утварылася неверагодная канцэнтрацыя творчых людзей.
Калі заля выбухнула апладысментамі, акцёры вярнуліся на сцэну, каб пакланіцца. Яны ўсё яшчэ выглядалі жалобнымі і разгубленымі.
Акцёр Саша Крычалаў, у якога не было ніводнай рэплікі, выцер са шчакі слязу, знайшоў сярод гледачоў аўтара і пацягнуў яго на паклон.
- Бляха, ты ваабшчэ! Я не магу, сказаў Крычалаў, пакуль журналісты радасна апладзіравалі.
Што ён меў на ўвазе, аўтар не зразумеў і на ўсялякі выпадак трохі адсунуўся.
Тады Крычалаў сказаў тое самае ўдаве, якая апынулася ў эпіцэнтры і не змагла з яго выбрацца. Ён абняў удаву і пахлопаў яе па спіне.
Маруся праціснулася да ўдавы і спытала:
Вы мяне помніце? Я Валодзі Зайчыкава жана.
Удава сціснула Марусі руку і заплакала.
Што ж за людзі такія! сказала Маруся. Вам вады даць? Пайшліце, пайшліце. У мяне з сабой сок з трубачкай.
Удава і Маруся выйшлі з камернай залі ў калідор.
Аўтар чуў, як удава сказала:
А я глядзела «Два цвета страсці». Калі пусцілі рэкламу, пайшла разагрэць курыцу, кажу: «Аркадзій, табе грэць?». А ён ужо астыў. От.
Маруся спытала:
Ад чаго ён памёр, сказалі?
Далей аўтар не пачуў, таму што яго схапіла за руку нейкая жанчына і крыкнула:
Ну дзе вы ходзіце? Мы ўжо званіць хацелі. Там усё пачынаецца. Люда, Люда! He звані яму. Ён тут.
CJX
' 3 БУ/ІМ&вЫ M п^тым я^у п^л^лй^ь АСТ^Ы НОГІ ПА
ву^4і гр^
1.
Аўтара схапіла за руку нейкая жанчына і крыкнула:
Ну дзе вы ходзіце? Мы ўжо званіць хацелі. Там усё пачынаецца. Люда, Люда! He звані яму. Ён тут.
Што пачынаецца? спытаў аўтар.
На вялікай сцэне для вас венскі стул паставілі. Ну, пайшліце, пайшліце. Зараз будуць абмяркоўваць вашу кнігу.
Навошта?
Кожную кнігу абмяркоўваюць. Люда, паглядзі, каб Віктар Анатольевіч добра сядзеў.
А чаму ў тэатры?
Ну а дзе? Люда, што там? Выводзіць аўтара? Люда, ну я ж прасіла Віктара Анатольевіча пасадзіць на харошае месца! Ну чым ты слухаеш, Люда? Аўтар, пастойце тут, за шторай, вас пазавуць. Люда, скажы той жэншчыне, няхай перасядзе, і пасадзі Віктара Анатольевіча на яе месца. Якая Лімонава? Ладна, няхай сядзіць. Жэншчына, сядзіце, сядзіце. Вам удобна? Стул не цвёрды? Там, побач з ёй, Люда, хто такая? He, Жбанкова не перасаджвай. Я думала, то тожэ жэншчына. Адсюль не бачна. Няхай сядзіць, ён важны. Сядзіце, сядзіце, мужчына, я ачкі не надзела, сядзіце.
Аўтар выглянуў з-за шторы ў залю. Яна напаўнялася крытыкамі, пісьменнікамі, паэтамі і людзьмі, якія лічылі сябе такімі. Яны варушыліся, перасаджваліся, перашэптваліся. Амаль нікога з іх аўтар не ведаў. Хіба толькі Жбанкова ён важны, яго ўсе ведаюць.
Люда, Віктар Анатольевіч яшчэ кушае. He пачынай нічога. Аўтар, вы абедалі? Дзе вы там? Чаго вы схаваліся за шторай? Вы елі?
Каву піў.
Бяжыце ў рэстаран. Для вас там стол накрылі, а вы тут за шторай стаіце.
А людзі?
Людзі пачакаюць. Ідзіце кушайце з Віктарам Анатольевічам.
Аўтар спусціўся ў тэатральную кавярню. Тут у самым цэнтры былі ссунуты тры сталы, за якімі сядзела чалавек дзесяць. Яны моўчкі елі гарачае. Аўтар сеў на свабодны стул і паглядзеў спачатку на фрыкадэльку, якая плавала ўталерцы з супам, потым на мужчыну насупраць. Было незразумела: ці то адразу есці, ці то трэба штосьці сказаць.
На ўсялякі выпадак аўтар сказаў:
Добры дзень.
Ён узяў са стала бліскучую лыжку і апусціў яе ў суп.
У жываце радасна забурчэла
Мужчына, які сядзеў насупраць, закусіў суп хлебам і разліў па чарках гарэлку.
Давайце вып’ем, сказаў.
Усе арганізавана паклалі лыж:кі і ўзялі ў рукі чаркі.
Гэта, мабыць, і быў той Віктар Анатольевіч.
Ён устаў.
Я хачу выпіць за чалавека, які сабраў нас за гэтым сталом. Тое, што ён зрабіў, ужо застанецца навечна. Гэта вельмі таленавіты чалавек. Вельмі сціплы ў сваёй простай душы. Такіх людзей болей няма.
Аўтар не чакаў, што яго так ушануюць (тым болыл сам Віктар Анатольевіч!), засаромеўся, але з удзячнасці таксама ўстаў.
He трэба гучных слоў, сказаў аўтар.
Трэба, трэба, адказаў мужчына. Гэта заслужаныя словы.
Ну дзякуй. Мне прыемна.
Мужчына выпіў гарэлку і моцна заплюшчыў вочы.
А-а-а! сказаў ён ці то ад асалоды, ці то наадварот.
I аўтар выпіў.
А вы, прасціце, кім прыходзіцесь пакойнаму? спытаў мужчына.
Пайшліце, гэта не ваш столік, сказала Люда і выцягнула аўтара з-за стала. Тут памінкі па Аркадзію. Працаваў у нас тут адзін. Памёр. Сёння пахавалі. От ваш столік.
Аўтар ішоў да свайго століка і не азіраўся. Калі яму насустрач выйшаў чалавек у касцюме, каб павітаць за руку, аўтар заўважыў, што ўсё яшчэ трымае пустую чарку. Забыўся паставіць яе на стол.
Пастаўце, пастаўце куды-небудзь, сказала Люда. Аддайце, аддайце мне. Пазнаёмцеся з Віктарам Анатольевічам з міністэрства. Але вы яго і так знаеце.
Знаю, адказаў аўтар, хоць, вядома, не знаў.
Куды вы прапалі? спытаў Віктар Анатольевіч. А мы вас чакаем, чакаем. Сядайце. Людачка, мо і вы з намі?
He, не, не. Пабягу. А вы кушайце і падымайцеся. Усё гатова.
Падымемся, падымемся, пакушаем, бяжыце, Людачка.
Людачка пабегла. Аўтар сеў.
За сталом, акрамя Віктара Анатольевіча, былі яшчэ пяць чалавек. Злева дырэктарка выдавецтва Барадаўкіна. За ёй нейкі мужчына. Аўтар не стаў углядацца. Насупраць сядзела ганаровая літаратуразнаўца Раіса Арнольдаўна Грыб. Далей рэдактар часопіса Косцікаў і яшчэ два пісьменнікі, якія штосьці напісалі, але аўтар ніколі не бачыў іх кніг, затое бачыў іх партрэты ў газетах. У пісьменнікаў было па адным вечным партрэце.
Кожны ўдзельнік абеда ўжо быў узнагароджаны талеркай салата.
Віктар Анатольевіч прапанаваў выпіць. На гарэлку пагадзіліся ён сам і аўтар.
Раіса Арнольдаўна, а вам водачкі ці шампанскага?
Ой, мне так нялоўка. А можна шампанскага?
Прынеслі шампанскае. Чыноўнік паспрабаваў эфектна адкаркаваць бутэльку, але абрызгаў усіх і зрабіў вялікую лужу паміж сабой і літаратуразнаўцай. Тая разгубілася здавалася, хацела выцерці лужу, але ўспомніла, што яна не дома, і сціснулася.