Прэм’ера  Андрусь Горват

Прэм’ера

Андрусь Горват
Выдавец: Альфа-кніга
Памер: 186с.
Мінск 2022
36.68 МБ
Ён зачытаў доўгі нудны тэкст. Час ад часу старшыня страсаў з рукава пінжака пыл з завода бытавой хіміі, а потым той самай рукой выціраў з ілба пот. У гэтыя моманты Ларыса Фёдараўна падміргвала і яму таксама.
Прамова Адольфавіча хоць і была нудная, але задала правільны ўсыпляльны тон. I начальнікі аддзелаў, якія выходзілі следам за ім, толькі падмацоўвалі словы старшыні аптымістычнымі лічбамі.
Наш аддзел не падкачаў, першае, што сказаў Казіміравіч, які выступаў пасля старшыні.
На ім быў той самы касцюм навырост, што і ў сне. Нават джэмпер пад пінжаком галоўны архітэктар не пераадзеў.
Спачатку Казіміравіч сеў за стол, але стульчык аказаўся такім нізкім, што яго галава апынулася на адным узроўні з бархатцамі. Тады Казіміравіч устаў.
Наш аддзел не падкачаў, сказаў ён яшчэ раз.
Гэта была добрая навіна.
Аўтар уважліва ўслухоўваўся ў кожнае яго слова, бо Казіміравіч знаў, дзе Ленін.
Мы закупілі трыста літраў жоўтай краскі. Акрамя прочэва запланіравалі благаўстройства плошчадзі, працягнуў Казіміравіч. У цэнтры будзе пастаўлены...
Ён зрабіў паўзу і паглядзеў на прысутных.
Аўтар перастаў дыхаць.
Хто будзе пастаўлены?
Ленін?
Казіміравіч памаўчаў і важна дадаў:
Фантан.
Аднак начальства ніяк не адрэагавала на яго словы, і не было зразумела, ці ўхваліла яно іх.
Казіміравіч таксама не зразумеў і стаў пацець.
Аўтар паглядзеў на белыя шкарпэткі начальнікаў, на чыстыя кірзавыя боты старшыні, на пакет з супніцай, які стаяў побач з крэпкімі нагамі Касячок.
Чыноўнікі, як бархатцы ў вазе, сядзелі на стульчыках ціха.
«Раскажыце што-небудзь харошае», узгадаў ён словы Ларысы Фёдараўны.
Казіміравіч мог расказаць пра фантан. А што харошага ў аўтара?
Мала таго, што ён не ведаў, дзе Ленін, ад аўтара яшчэ і персанаж збег. Гэта рэжысёру Падаляку можна было пажаліцца, а тут усе чакалі, што аўтар не падкачаў.
Трэба было знайсці такія словы, каб усім было спакойна.
Аўтар нават прыдумаў пачатак: «Дарагія дэпутаты, начальнікі».
Ён адчуў, што не хапае яшчэ аднаго слова, каб зварот атрымаўся закончаным. Вельмі хацелася дадаць: «I духавенства» хоць ніводнага бацюшкі ў ДК не было.
«Дарагія дэпутаты, начальнікі і духавенства», паўтараў аўтар сам сабе.
Далей думка не ішла, бо з галавы не выходзіў Ленін. Ленін збіваў аўтара, хоць ён і спрабаваў засяродзіцца на прамовах іншых выступоўцаў.
А чыноўнікі змянялі адзін аднаго бясконца. Яны былі аднолькавыя, у аднолькавых касцюмах, гаварылі з адной інтанацыяй. Аўтару здавалася, што зноў і зноў выходзіў Казіміравіч.
На трэцім Казіміравічу аўтар задрамаў. Пад закрытымі павекамі ён убачыў спіралі, якія бясконца круціліся і зацягвалі, зацягвалі ў глыбіню.
Потым перад вачыма пабегла стужка з арнаментам. Арнамент утваралі бархатцы, Казіміравіч і французская супніца. Усе элементы чаргаваліся.
Аўтар пачуў колы цягніка.
Чух-чух-чух. Чух-чух-чух.
У нейкі момант ён не справіўся з балансам і стаў хіліцца набок. Хіліўся, пакуль не адчуў, што ўпёрся ў штосьці мяккае. Мяккім быў мужчына, які сядзеў побач.
Землеўстраіцелей няма, сказаў мужчына і пачасаў калена.
За сталом ужо стаяў іншы чыноўнік. Аўтар зрабіў намаганне, каб зразумець, які аддзел ён узначальваў. Але засяродзіцца не атрымлівалася, бо чыноўнік увесь час закручваўся ў спіраль.
Ізноў пачуўся грукат колаў цягніка.
Чух-чух-чух. Чух-чух-чух.
Дарагія дэпутаты.
Чух-чух-чух.
Начальнікі.
Чух-чух-чух.
I духавенства.
Чух-чух-чух. Чух-чух-чух.
Я не падкачаў.
Аўтар хіліўся, хіліўся, хіліўся.
I тут з-за шторы выйшаў айцец Алексій.
Айцец Алексій павольна абышоў усіх па перыметры і спыніўся каля аўтара, які спаў.
Бацюшка з замілаваннем, з пяшчотай паглядзеў на аўтара. Здаецца, хацеў пагладзіць яго, абняць, ахутаць любоўю і прылегчы побач з ім. А потым размахнуўся і як ударыў кадзілам аўтара па каленцы.
Той імгненна прачнуўся і зноў адчуў прыліў адрэналіну.
За што? спытаў аўтар.
Здавайце пасцель, сказаў айцец Алексій. Мы прыехалі.
Ну вы і спіце, дадала Валя і сама сцягнула з аўтара прасціну.
Цягнік ужо стаяў. За акном пад нерухомым небам былі змрочныя Каленкавічы з цэнтральнай плошчай.
Аўтар яшчэ раз выпіў нясмачную каву на вакзале і зноў пацягнуў чамадан у бок аўтастанцыі, каб сесці на аўтобус да Прудка.
На вуліцы Дзяржынскага ён спатыкнуўся аб бардзюр, а на тэлефон прыйшла эсэмэска:
«Андрусь, ты дзе? Атвець, я валнуюсь. Цёця Дуня».



ырь/
/-о і h.
ЛШс	ПМ
А^сг^е^Ам,
-a д ^ у 4
1.
Прыйшла эсэмэска:
«Андрусь, ты дзе? Атвець, я валнуюсь. Цёця Дуня».
Я еду ў Парыж, цётка, і ўжо выехаў з Берліна.
Над Берлінам было сіняе неба. Сонца завісла на некалькі секунд. Яно нібыта хацела ўпэўніцца, што я запомніў, куды мне рухацца, і пакацілася ўніз.
У цёмным люстэрку дарогі за акном аўтобуса я бачыў і сваю хату ў Прудку, і партрэт дзеда на сцяне, і нават вас, цётка, на канапе. Дарога паказвала мне шэрыя, выцвілыя карцінкі з дому.
Святло ўсюды новае, а цемру мы возім паўсюль сваю.
Здаецца, я нават чуў, як вы сказалі:
-	Нейкі ты чорны, Андрусь. Жаніцца табе нада.
-	Ай, усё.
-	Ну панятна. Уключы нахран Пугачову.
Кіроўца аўтобуса дастаў з бардачка курынае бядро і доўга шамацеў фальгой. Потым ён гучна адрыгнуў у мікрафон і ўключыў радзіва. Па радзіве перадавалі не Пугачову, а Тома Уэйтса.
Разам са мной у аўтобусе едуць іншыя людзі. 3 краіны ў краіну яны вязуць чамаданы. У чамаданах людзі перавозяць не рэчы, а сваю адзіноту.
У опернай спявачкі Галі чамадан на калёсіках. Яна едзе ў Мілан у тэатр Ла Скала і паўтарае італьянскія дзеясловы:
-	Io vivo. Tu vivi. Noi viviamo.
Я думаў, што гэта радзіва бубніць, і ледзьве не заснуў. Але потым радзіва чыхнула, і хтосьці ціха сказаў:
-	Bless you.1
Калі ў аўтобус заходзіць новы чалавек, пасажыры прачынаюцца, ажываюць, варушацца і па памерах багажа спрабуюць зразумець, што з чалавекам не так, чаму яму стала цесна ў яго сюжэтнай лініі.
Калі ў чалавека з сабой толькі торбачка ці пакет з «Еўраопта», усе разумеюць, што ўнутры пакета не пакупкі, а многа думак. Гэтыя думкі
1 Bless you (англ.) Будзьце здаровы.
робяць у пакеце дзіркі, чапляюцца за крэслы і плечы. Тады пасажыры прыбіраюць з прахода свае чамаданы, каб даць чалавеку і яго думкам месца прайсці, каб чалавек сеў ля акна і супакоіўся.
Некаторыя пасажыры ўжо забылі, адкуль выехалі, і пачалі злівацца з крэсламі.
Я вельмі класная пані, гаворыць адна жанчына. Толькі я не помню, як мяне завуць. Мой праўнук унаследуе маю геніяльнасць.
Пан разглядае абіўку і важна маўчыць.
А маладая паненка просіць кіроўцу спыніць аўтобус: у яе кружыцца галава, яна хоча вярнуцца дадому.
Астатнія пасажыры стараюцца не глядзець на яе.
Дзімка, сматры ў акошка. А хто жыве ў вадзічке?
-	Лыбкі.
Правільна.
2.
Побач са мной сядзіць Макс.
Я еду ў Парыж. А ён гей і едзе ў Амстэрдам.
Куды, ты гаворыш, едзеш, Макс?
Я еду ў Амстэрдам.
Амстэрдам гэта вельмі далёка.
Так далёка, што мне трэба перасоўваць карту на тэлефоне, каб паглядзець усю адлегласць ад Прудка.
Нават цёця ў навігатары пужаецца і настойвае, каб я змяніў свой маршрут:
Павярні направа і следуй тысяча восемсот кіламетраў да пункта «Прудок».
Ну які Прудок? Я ж ехаў, ехаў, ехаў. Раскажы лепей пра Амстэрдам, Макс.
Амстэрдам гэта горад, у якім з клетак вызваліліся папугаі і біблейскія грахі. Папугаі спачатку жылі ў заапарку, потым разляцеліся па горадзе і сталі жыць на дрэвах. Ван Гог паехаў у Францыю і адрэзаў сабе вуха. I пачалося чорце што нейкае.
Але айцец Алексій не можа наслаць на Амстэрдам попел і агонь, пакуль там ёсць дзесяць праведных душ.
Такія правілы, нічога не зробіш.
-	Ты хацеў бы вярнуцца назад, Макс?
Я задаю гэтае пытанне ўсюды. I ўсюды чую ў адказ аднолькавае:
-	Разумееш...
Далей можна не слухаць. Можна проста глядзець Максу ў вочы, бачыць у яго вачах плошчу Леніна. Макс сумуе па плошчы Леніна. Няхай яна савецкая, праедзеная страхамі і зарослая бархатцамі, але што рабіць, калі іншай няма.
-	Я хацеў бы, але. Але разумееш...
Разумею. Я такі самы ўрод дома, як ты, Макс. Мне таксама, Макс, дома няма месца. Таму я і еду.
Чым ты там займаешся? Модай? Ты б мог вучыць дзяцей шыць. У цябе быў бы свой маленькі кабінецік з высокай столлю і жоўтымі сценамі ў Доме рамёстваў. Казіміравіч трыста літраў жоўтай фарбы купіў на твае сцены хапіла бы. Ты б хадзіў на суботнікі, ты б сшыў бардовую штору на свята Кастрычніцкай рэвалюцыі. I на кожнай нарадзе начальнікаў радасна казаў бы:
-	Я не падкачаў.
Маленькі Макс быў дзіваком,
Бацька лупіў яго,
Але гэта яго не змяніла -
Аднойчы ён збег з мужчынам.
I зараз бялізна Макса красуецца
У	Каленкавічах на бігбордзе на вуліцы.1
-	Макс, ну скажы праўду: ты хацеў бы вярнуцца назад?
-	Разумееш...
-	Ды разумею я, разумею. Я ўсё разумею.
Я разумею, бо жыў у хаце з курай і падсвечваў мабільным тэлефонам казіныя цыцкі. А так лёгка, аказваецца, выйсці за межы сваёй сюжэтнай лініі і не адбудзецца нічога страшнага. Зямля не разбурыцца і не ўпадзе неба. Людзі так па-рознаму могуць адчуваць шчасце, але ад гэтага не меней, а болей месца становіцца.
Больш мы не размаўлялі. Макс успамінаў Каленкавічы, а я доўга разглядаў пейзажы, гарады і краіны, якія праносіліся за акном.
1 Вольны пераклад словаў з песні Тома Уэйтса «Рыпербан».
Здаецца, я бачыў нават горы Швейцарыі.
Але, магчыма, я ўсё прыдумаў.
Амстэрдам прыдумаў. I Макса. I оперную спявачку Галю.
Усё гэта толькі фантазіі.
I Парыж я прыдумаў таксама.
У мяне ёсць адзін аргумент, які даказвае, што Парыжа не можа быць. Калі б Парыж быў, усе б у ім жылі.
Ёсць толькі Прудок і плошча Леніна.
Таму я зараз засну.
Прачнуся.
I пайду даіць казу.
3	.
Аўтобус спыніўся каля Прудка. Разам з аўтарам выйшлі яшчэ тры хлопцы прышчавыя падлеткі, якія думалі, што ўжо даўно дарослыя і могуць хаміць адзінокім дзядзям. Аўтар абагнаў іх, хлопцы цягнуліся ўследкі і гаварылі пра яго. Аўтар падумаў так, бо пачуў слова «ідзе». Болей ніхто не ішоў. Ішлі толькі аўтар і час.
Але хлопцы былі маладыя, каб заўважыць рух часу.
Адзін з іх асмялеў і крыкнуў:
-	Пяйсацель!
Другі дадаў:
-	Талстой!
Хлопцы засвісцелі і засмяяліся.
«Ну от мяне і асвісталі», падумаў аўтар. Ён спадзяваўся на ўрачыстасць сустрэчы з героямі кнігі. Але Прудок жыў сам па сабе, без аўтара. Можна нават сказаць, што героям было на аўтара напляваць.