• Газеты, часопісы і г.д.
  • Прэм’ера  Андрусь Горват

    Прэм’ера

    Андрусь Горват

    Выдавец: Альфа-кніга
    Памер: 186с.
    Мінск 2022
    36.68 МБ
    Хвілін праз дзесяць біяграфія Быкава з Вікіпедыі скончылася, і кабінка сказала:
    Merci.
    Што? перапытала Зоя.
    Дзякуй, што скарысталіся нашымі паслугамі, паўтарыла кабінка па-беларуску.
    Зоя выдыхнула і павярнулася да выхаду. Нават усміхнулася.
    Але дзверы не адчыніліся і гэтым разам.
    Усё яшчэ быў вечар. Казлянская па-ранейшаму стаяла ў туалеце. За сценамі туалета працягваў падаць снег.
    А зараз вы праслухаеце аўдыёкнігу па рамане Івана Мележа «Людзі на балоце». Частка першая. Раздзел першы. Хаты былі на востраве.
    Памажыце! У! У! Э!
    Большую частку года востраў быў як бы адасоблены ад іншых вёсак і мястэчак, працягвала кабінка. Нават у непаганыя дні рэдкія газеты ці лісты ад сыноў і братоў дабіраліся сюды ў паляшуцкай Top­ee нялёгка.
    Зоя крычала і прасіла. А кабінка працягвала:
    Як тая рабіна, цвіла ў гэтае лета Ганна!
    Праз некалькі гадзін кабінка сціхла. Казлянская зірнула на пластмасавы дынамік, з якога пасля паўзы, нібы нажы, пасыпаліся словы:
    Частка трэцяя. Раздзел першы.
    У чатыры гадзіны раніцы кабінка прамовіла:
    Васіль не адказаў, і змоўкла.
    Паўза зацягнулася. Зоя пачула сваё сэрца.
    Вы праслухалі аўдыёкнігу па рамане Івана Мележа «Людзі на балоце».
    Штосьці шчоўкнула, і дзверы самі пачалі ехаць убок.
    Merci, сказала кабінка.
    Потым падумала і яшчэ дадала радасна:
    Да наступнай сустрэчы!
    Казлянская сядзела ўнутры і праз адчыненыя дзверы глядзела на першы снег.
    3.
    А я разглядаў гарады, якія праносіліся за акном аўтобуса, і задрамаў.
    Калі я прасаваў шкарпэткі і вучыў французскія дзеясловы, думаў: што раскажу пра Прудок іншым людзям? Мяне ж запытаюць, адкуль я.
    Я збіраўся расказаць пра дачку Дэдаля, якая кожную вясну прыязджала ў пустую бацькаву хату і мяняла на ложках прасціны. На гэтых ложках год ніхто не спаў, а яна прыязджала і мяняла. Потым мыла падлогу. I цэлы год ніхто не хадзіў па мытай падлозе.
    Я прасаваў шкарпэткі і думаў, думаў, думаў.
    А калі выйшаў думаць у двор, мне сказалі:
    Ідзі штаны надзень, бо яйцы застудзіш.
    Я нацягнуў штаны і купіў квіток на аўтобус.
    У аўтобусе я разглядаў гарады за акном і адганяў муху, якая садзілася то мне на руку, то на валасы. Я адганяў яе, адганяў, а потым прачнуўся. А муха не паспела прачнуцца разам са мной і засталася ў маім сне.
    Я прачнуўся ў Аўстрыі, калі кіроўца гучна вымавіў у мікрафон:
    Далей аўтобус паедзе заўтра.
    Калі я выходзіў, ён схапіў мяне за руку і сказаў:
    Аўстрыя вельмі прыгожая краіна. Тут нарадзіўся Арнольд Шварцэнэгер. Што табе здаўся той Парыж? Там і ў лес не сходзіш. А тут усё чыстае. Нават мяса.
    Я агледзеўся. Гэта быў незнаёмы горад.
    Акей, а што рабіць далей?
    Зазваніў тэлефон.
    Алё.
    Андрусь? Ты ўжо прыехаў?
    Прыехаў.
    Праз секунду да мяне падбегла жанчына і сказала:
    Я Святлана з Бабруйска! Я пра цябе ў газеце прачытала. Паехалі дадому.
    Яна закінула мой заплечнік у багажнік машыны, і мы доўга падымаліся па горных кручаных дарогах, міналі вёскі і вінаграднікі. Аўстрыйскія фермеры махалі нам наўздагон.
    Я ехаў і думаў, што трэба памыць шкарпэткі.
    Я сама памыю, сказала Святлана.
    Яна сядзела ззаду. Я спераду, побач з яе мужам Андрэасам.
    Андрэас не размаўляў па-беларуску. Я не ведаю нямецкую мову. Таму наш з ім дыялог быў ідэальны: трэба толькі ўсміхацца і паціскаць плячыма.
    Пакуль мы ехалі, сцямнела. Андрэас не прывык вяртацца дадому так позна, але дома супакоіўся, калі знайшоў піжаму і тапачкі. Ён вельмі самаарганізаваны і рана кладзецца спаць.
    А Святлана развесіла на балконе мае шкарпэткі, і мы селі піць чай у кухні.
    Прашу яе расказаць, як яна пазнаёмілася з Андрэасам, як пераехала з Бабруйска ў Аўстрыю. Яна ж любіць свой Бабруйск. Вёску любіць, балота. Але ўсё-такі пераехала. Хачу пачуць яе гісторыю пра плошчу Леніна. Я ведаю ўсё, што яна скажа.
    Спачатку будзе доўга маўчаць. Потым з яе губ упадзе слова:
    Разумееш...
    Гэтае слова, як маленькі бел-чырвона-белы сцяжок, усе беларусы носяць з сабой па свеце.
    Але Святлана чытае верш.
    Я бы хотела жйть с Вамй
    В маленьком городе,
    Где вечные сумеркй
    Н вечные колокола.
    He Святлана сама Марына Цвятаева стаіць у начной сарочцы на табурэтцы. У невялікай кватэры на мансардным паверсе. На ўскрайку маленькага горада на схіле гары.
    й большйе тюльпаны на окнах.
    А над домам неспакойнае вечаровае неба і, як сэрца, б’ецца на ветры вялікі сцяг.
    I не тое важна, што тут чыстае мяса і нарадзіўся Арнольд Шварцэнэгер.
    Важна што ў суседнім пакоі спіць Андрэас.
    Што Андрэас у сне пускае сліну на падушку.
    Што побач з яго ложкам стаяць цёплыя тапачкі.
    Гэта любоў.
    Потым Марына Цвятаева спусцілася з табурэткі і спытала:
    -	Мо памыць што?
    Але ў мяне ўсе шкарпэткі памытыя. Я гатовы ехаць далей.
    Раніцай у Грацы каля вакзала Святлана корпаецца ў багажніку маленькай машынкі, каб я нічога не згубіў, нічога не забыўся.
    -	Андрусь, я буду маліцца за цябе.
    Жагнае на развітанне.
    Я іду на вакзал выпіць кавы.
    He азіраюся.
    Я бы хотел жмть с вамн в маленьком городе, где вечные сумеркм м вечные колокола.
    Але я ўжо купіў квіток на аўтобус.
    
    Ц4і^ГЫ, У (р£ЛІ^Ь/Я дам^/іонЫ.д /^д, '^не^АХпо^ні ^ені х^-н ў ПРУЛК/ ^ПДьіеЕ '~A CfifHb'^-
    Черным
    1.
    Іду на вакзал выпіць кавы.
    He азіраюся.
    Я ўжо купіў квіток на аўтобус.
    Помню, вельмі даўно калгасныя каровы ноччу паламалі кашару і разбегліся па Прудку. Іх было многа. Можа, пяцьсот. А можа тысяча. Яны паламалі кашару, але што рабіць далей, не ведалі. У кароў не было плана.
    Я нацягнуў навалачку на падушку і выйшаў паглядзець, як яны носяцца туды-сюды, як сквапна шчыплюць траву то тут, то там спяшаюцца наесціся рознай травой. I нібыта трэба было пазваніць камунебудзь і паведаміць:
    У вас каровы прапалі, вы знаеце.
    Але я не пазваніў, бо так можна сказаць? спачуваў каровам. Хоць ведаў, што без плана ў іх няма шансу стаць свабоднымі. Гэта ж трэба купіць квіток на аўтобус і адказаць на пытанне:
    Куды вы едзеце?
    От я ведаю, што еду ў Парыж.
    Гэта... гаворыць кіроўца аўтобуса і робіць паўзу, правільны адказ. Але ты можаш не дацягнуць, парэнь. Ты ўжо слабы.
    Купалаўскі тэатр прызначыў дату прэм’еры спектакля.
    Пасля прэм’еры мая сюжэтная лінія закончыцца.
    Такія правілы, нічога не зробіш.
    Пасажыры, як вы думаеце: ён дацягне?
    Што тут думаць, адказвае оперная спявачка Галя. Няхай выходзіць у Італіі. Сам не дацягне, то хоць паможа мне дацягнуць чамадан да кватэры. У мяне чамадан на калёсіках. А кватэра ў Мілане. Яшчэ ў мяне ёсць домік у Палерма і машына. Што яму здаўся той Парыж?
    Парэнь, зараз мы будзем праязджаць Італію , гаворыць кіроўца. Але праз два дні Італія закончыцца. Уважліва глядзі ў акно і запамінай.
    Гляджу ў акно, а там цемра з чупакабрамі.
    Што калі я не на той аўтобус сеў і прыехаў у Мазыр, а не ў Мілан?
    Галя, гаспадыня кватэры, гаворыць:
    Боршч будзеш?
    -	Буду.
    -	3 хлебам?
    Ну.
    Забяліць смятанай?
    На паліцах стаяць беларускія кнігі.
    Дзеці, спаць! гаворыць Галя.
    Італія. От вам і Італія.
    Я думаў, Сафі Ларэн будзе паласкаць бялізну ў моры. Я думаў, Феліні будзе здымаць чорна-белае кіно. А Джэльсаміна намалюе на сцяне трохлапага ката.
    Кыс-кыс-кыс. У коціка няма адной лапкі. Бедны коцік. Коцечка.
    А тут Галя і боршч.
    У Мілане Італію трэба шукаць. Тое, як я ўяўляў яе, з вузкімі вулачкамі, перашытымі вяроўкамі, на якіх сохнуць панталоны Феліцыі, а яна крычыць з акна: «Марыё! Марыё! Купі таблеткі ад гемароя для дзядзі Джузэпэ», у Мілане трэба склейваць з асобных кавалкаў.
    Панталоны вісяць у адным канцы Мілана. Феліцыя без панталонаў робіць прычоску ў цырульні ў другім канцы. Марыё паехаў у камандзіроўку ў Балонню, «перазваніце позжэ». Дзядзя Джузэпэ не дачакаўся майго візіту і памёр.
    He ад гемароя. Ад гемароя не ўміраюць.
    Мілан гэта вялікі вакзал. Я не хачу тут затрымлівацца. У мяне ёсць два дні. Праз два дні Італія закончыцца.
    Тады, гаворыць Галя, вазьмі ключ ад майго доміка ў Палерма. Ці ад маёй машыны.
    У доміку ў Палерма (гэта Сіцылія!) можна выходзіць рана на тэрасу, глядзець на мора, піць каву, курыць сігару і пісаць кнігу пра суседа мафіёзнага аўтарытэта.
    Аткуда-аткуда ты? 3 Прудка, гаварыш? А Бабра знаеш? спытае аўтарытэт.
    Бабра я не знаю. I аўтарытэт перарэжа мне горла.
    У мяне кружыцца галава. Я трымаю галаву рукамі, каб яна не зляцела з шыі і не закацілася пад ложак. Галя потым дастане маю галаву парасонам і будзе бурчэць:
    Ну і госці.
    Думаю, калі б мне год таму прапанавалі на выбар домік у Палерма ці ключы ад машыны ў Італіі, я б да позняй ночы сядзеў у хляве і плакаў у бідончык. Год таму ў мяне не было смеласці паламаць кашару.
    Што ты выбраў?
    Пачакай, Галя, мне хтосьці звоніць. He сыходзь нікуды, калі ласка. Я хутка. Алё.
    Выйдзі. Я думаю, што стаю за дзвярыма.
    Выйшаў.
    За дзвярыма стаіць Оля.
    Оля!
    Оля, как ваабшчэ?
    Нармальна. Я хадзіла на работу і карміла ката. Аты штаны на батарэі забыў. Хух, дагнала.
    Завязваюцца, завязваюцца новыя сюжэтныя лініі.
    У доме насупраць Феліцыя здымае з вяроўкі панталоны. У яе новая прычоска, а накрухмаленыя панталоны хрусцяць у руках.
    У суседнім акне Марыё нюхае куст валяр’яны на падваконні. Ён вярнуўся з камандзіроўкі.
    Хоць ты бяжы на могілкі і адкопвай дзядзю Джузэпэ.
    Дзядзя Джузэпе, выбачайце, калі ласка, што патрывожыў ваш вечны спакой. Але ў мяне важная карцінка ў галаве. Можаце пастаяць тут з гемароем? Вечнасць пачакае пяць мінут. А Італія хутка закончыцца, і ўсе героі разбягуцца.
    Феліцыя надзела панталоны, паправіла прычоску і сказала:
    Марыё, я вярнуся позна. Кладзіся спаць без мяне. На пліце макароны, а чыстыя прасціны ў камодзе.
    Марыё наклаў на талерку макаронаў і сеў глядзець футбол. Сёння французы гуляюць з харватамі.
    Але пазваніла бабка Раймонда з вёскі. Яна старэнькая і адзінокая. Днём штопае дзіравыя шкарпэткі і корміць гусей, а вечарам п’е карвалол.
    Пронта! Пронта. Марыё! сказала бабка Раймонда. У мяне карвалол закончыўся. Едзь хутчэй.
    А цёмна ўжо, і футбол. Харваты загналі мяч у вароты праціўніка.
    Але нічога не зробіш трэба ехаць.
    2.
    Слухай, а ты не ведаеш, дзе ў гэтай машыне тормаз? раптам спытала Оля.
    Там ёсць такая педалька пад нагамі.
    Я яе націскала. Тормаз там быў раней. Цяпер педалька ўключае падагрэў твайго крэсла. Тут усё мяняецца.
    Мы едзем, едзем, едзем. А за намі павольна едзе Марыё. Ён бы і хацеў ехаць хутчэй, бо можа не паспець да канца жыцця і да канца футбольнага матча, але спераду цягнемся мы з Оляй на Галінай машыне з беларускімі нумарамі. Мы яшчэ ніколі не ездзілі па серпанцінах, а Оля ўпершыню кіруе машынай з аўтаматычнай каробкай перадач.