Прэм’ера  Андрусь Горват

Прэм’ера

Андрусь Горват
Выдавец: Альфа-кніга
Памер: 186с.
Мінск 2022
36.68 МБ
Пасля поўначы нават такіх, паўжывых, людзей у Венецыі няма.
Я думаю, што Італія ўжо закончылася. I італьянцы закончыліся.
Застаўся толькі апошні кавалак зямлі ў моры і я.
Запіс нумар сто семдзесят шэсць дроб восем. Дзве гадзіны трынаццаць хвілін ночы. У вітрынах стаяць цацкі. Ёсць механічная кура. Жывых людзей не выяўлена. Канец сувязі.
Я не думаў, што Італія такая маленькая і нікому не патрэбная.
Яна неймаверна прыгожая, неймаверна! у сваю апошнюю ноч толькі для мяне аднаго.
Як так можа быць? Як я асмеліўся прыехаць сюды? Хто мне дазволіў? Чаму ніхто не запытаў, куды я еду, не праверыў пашпарт?
Аўтар, чым ты думаў?
Адсюль Прудок выглядае дзікім полем, тонкім слоем намазаным на лусту счарсцвелага хлеба. Там, каб не занудзіцца, трэба скакаць на кані туды-сюды, ад краю да краю.
Спынішся засмокча балота, і ўсё.
Што за мазахізм такі жыць у Прудку?
Аўтар паглядзеў паверх экрана ноутбука ў чорнае акно. За акном быў лес з чупакабрамі і дзедавай цемрай. У хаце, акрамя аўтара, былі толькі каты.
Хата, здаецца, плыла па чорным-чорным моры. Плыла ў сваёй самоце, у змірэнні плысці і ніколі не дасягнуць берага. Яна ахутвала аўтара, прывязвала нерухомымі струнамі да падлогі. Яму хацелася проста ляжаць у цёмным куце і ўсю вечнасць глядзець на што-небудзь адно.
Аўтар, з’язджай адтуль. Ну напіша «Наша ніва» некралог: «Яшчэ адзін здаўся і збег». У каментах скажуць: «Ну і хер з ім». Усё, што ты, аўтар, рабіў, што думаў, закончыцца так. Усё перакрэсліцца, застанецца толькі «ну і хер з ім».
Ну і хер з ім!
Гэта ўжо няважна. Цяпер, калі я паказаў табе Італію, ты мусіш адчуць голад. Мусіш зразумець, што яшчэ не еў і не жыў. Што толькі тваё жыццё мае важнасць. А некралогі і каменты не значаць нічога. Іх усё адно засмокча балота. Яны згінуць пад сваім цяжарам.
Ну скажы што-небудзь.
Давай я першы скажу.
Я сяджу на чырвонай лаве ў раі. 3 галіны дрэва звісае ліхтар.
А за домам гандола б’ецца аб каменную сцяну.
Цяпер ты.
Так жа не можа быць, каб мне дазволілі застацца тут. Гэта ці памерці трэба, ці яшчэ раз прачнуцца. Калі б так можна было, усе б сюды пераехалі. Калі-небудзь мне давядзецца шукаць дарогу адсюль. Ці не? Што будзе са мной далей?
Божа мой!
А Парыж? У які бок плысці? Дзе зямля?
Я дагэтуль не ўпэўнены, што Парыж існуе. Магчыма, на беразе Сены толькі вялікае поле з кукурузай, і ў гэтым полі няма нават аўтобуснага прыпынка. Калі ты, аўтар, назавеш мне тры прычыны, чаму Парыжа не можа быць, я паверу табе. Хоць адну назаві. Мне і адной прычыны хопіць. Аўтар, чаму ты маўчыш? Аўтар!
Гэта, калі падумаць, і Амерыка можа быць папраўдзе.
Ну што ты! Што ты.
Мяне навучылі ў школе, што адлегласць да Нью-Йорка сем тысяч кіламетраў. Так мусіць быць заўсёды. Гэта канстанта.
Тэмпература цела здаровага чалавека трыццаць шэсць і шэсць.
Кастрычніцкая рэвалюцыя адбылася сёмага лістапада.
На плошчы стаіць Ленін.
Восьмага сакавіка трэба дарыць маме цюльпаны.
Гэта рэальнасць. Аўтар, разумееш?
Гэта рэальнасць.
Аўтар выключыў ноутбук.
Было позна. Спаць засталося тры гадзіны. А потым трэба падаіць казу, пакарміць катоў і запаліць у грубе.
Яму падабалася так жыць. Так жыць было спакойна.
Аўтар разумеў, што людзі паўсюль жывуць менавіта так. Роза ў горнай італьянскай вёсцы так жыве. Яна марыць вандраваць па свеце, любіць знаходзіць у энцыклапедыі новыя гарады, потым на вялікай карце на сцяне пазначае іх рознакаляровымі кнопкамі. А бабка Раймонда трымае гусей і штопае шкарпэткі. Няхай шкарпэткі італьянскія, але дзіравыя. У Феліцыі рукі сцерліся ад мыцця бялізны. Марыё хацеў бы выйсці на двор і легчы ў снег. Яму ўвесь час многа сонца.
I Венецыя не можа быць Венецыя толькі для аднаго чалавека.
Венецыя прачынаецца рана. У шэсць па яе вулачках расцякаюцца дворнікі. У сем карэйцы ў кавярнях пачынаюць варыць каву. У восем горад залівае школьнікамі з ранцамі і новымі турыстамі. Турысты кладуцца адзін на аднаго слаямі. Лабірынт пачынае належаць усім.
Групы амерыканцаў, немцаў, кітайцаў зацякаюць у мой дворык, становяцца мне на плечы, на галаву, віснуць на дрэве, на ліхтары. Яны драпаюць жоўтымі пазногцямі сцены маіх дамоў, выкалупваюць з іх камяні на сувеніры. Драпаюць пазногцямі мяне, прадаюць мне сувеніры з камянёў.
Адзін слой, другі, трэці, пяты.
Я ляжаў на самым нізе і захварэў.



ГЕРсі кНіГІ СТАНусуь у 'мргу^^е рнзвпц^^с* ^нок, ПАС^Р^ ctl^il, (^ТАІЯі^Ь nphlAWKi
2	AOKT^p'
Г/MKiHtz /W/^g ЦЕ/Ц Mop bl
1.
Групы турыстаў зацякаюць у мой дворык, становяцца мне на плечы, на галаву, віснуць на дрэве, на ліхтары.
Адзін слой, другі, трэці, пяты.
Я ляжаў на самым нізе і захварэў.
Чух-чух-чух.
Чух-чух-чух.
Мужчына! Мужчына! Вам плоха?
Чух-чух-чух. Я еду, еду, еду.
Спрабую разгледзець, дзе я. Але за акном бачу толькі неба. Чую, як міма праносяцца гарады і краіны, а неба плыве павольна.
Хочацца раздзецца і нырнуць у гэтае неба.
Я ляжу на ніжняй «бакавушцы» ў самым канцы вагона. Калі хтонебудзь адчыняе дзверы, яны гучна ўдараюцца каля маёй галавы, і ўвесь гелій з заплечніка выходзіць. Заплечнік напаўняецца мокрым пяском і цягне мяне да зямлі.
Госпадзі, ён увесь гарачы! Тут ёсць доктар? Люда, спрасі тую жэншчыну, яна ў халаце. Жэншчына! Да, да, вы. Вы лечыце? He, Люда, яна з Юравіч. Проста яна ў халаце. Сядзіце, жэншчына, сядзіце. А, вы ўжо выходзіце? Выходзьце, жэншчына, выходзьце.
Я не зрабіў флюараграфію. Трыццаць першага снежня пагрукалі ў шыбу. Яшчэ цёмна было, я не адчыніў.
He, то прыходзілі з энергазбыту. Фельчарка была пазней.
А за свет вы заплацілі, мужчына? Люда, ён заплаціў. Ён малайчынка. Гэта той мужчына, які куру спас.
Кура знесла яйка. Яна паправілася, а я не.
Люда, доктар у вагоне-рэстаране. Ён не дабяжыць. Ужо позна. Заві бацюшку. Хто хоча развітацца, падыходзьце. Цётка Дуня, вы ж яго зналі.
Знала, ну. Што вы яго не закапаеце? Ён даўно ляжыць. Закапайце вы яго. Такіх трэба закопваць у балота, сказала цётка.
Разам з ёй прыйшла прадаўчыха Зоя Казлянская.
Box, Андруша, каму я цяпер зялёны чай прадам? Такі малады, яшчэ б піць і піць чай. Дуня, ты пасядзі з ім, а я ў туалет схаджу.
Зоя пайшла ў туалет. Яна моцна ляснула дзвярыма. У мяне ў галаве зазвінела.
Міма праходзіў Коля.
Памёр? спытаў Коля.
Ідзі, Коля, тут не наліваюць, адказала баба Маня.
Яна таксама ехала ў гэтым вагоне.
He, ну а што. Я проста курыць у туалет ішоў.
У туалеце занята. Ідзі, Коля. Гэта табе не бар.
Коля плюнуў і вярнуўся на сваё месца.
А ў калідорчыку ўтварылася чарга ў туалет.
Да яго госці прыйшлі. Люда, ён любіў гасцей.
У туалеце е хто? спытаў госць.
Е. Там Зоя.
Вой як доўга.
А куды ён ехаў?
У Парыж хацеў.
Цю, што ў тым Парыжы. I ў лес не сходзіш.
Люда, бацюшку прапусці да цела. Айцец Алексій, ён тут ляжыць.
Я проста ў туалет ішоў, сказаў бацюшка.
Там Зоя. Памаліцеся пакуль што. Я вам патрымаю чаргу.
Отчэ наш, іжы ясі на небясі.
А от інцярэсна, сказаў участковы. Калі ён памёр, яму ж не трэба рабіць флюараграфію?
Усім трэба. Вы заднім чыслом пастаўце.
У начальства спрасіце. У купэйным вагоне едзе начальства з вобласці.
Участковы пайшоў.
У чаргу стала загадчыца аддзела культуры Касячок.
Ларыса Фёдараўна, ён жа пісаў. Гэта па вашай часці.
He, мы толькі з жывымі работаем, сказала Касячок. Гэтага трэба ў бібліятэку ці ў музей. Госпадзі, хто там у туалеце так доўга? Света, куды яго аформіць у бібліятэку ці ў музей? Ён як Талстой ляжыць.
У зямлю закапайце, і не будзе клопату, прапанавала баба Параска.
У балота, настойвала цётка Дуня.
Падкачаў Іванавіч, сказаў Казіміравіч. Чуеш, Адольфавіч? Іванавіч падкачаў.
Разбяромся, сказаў Адольфавіч.
Наведвальнік скарыстаўся момантам:
Сямён Адольфавіч, здраствуйце. А можна вапрос пра макулатуру?
Ажыдайце. У мяне трагічэскае сабыціе. Ларыса Фёдараўна, я за вамі. А мы можам запісаць гэта як сабыційнае мерапрыяціе?
Запішам, Сямён Адольфавіч. Усё запішам. А вы на групавую фатаграфію не надзявайце кепку.
Вы думаеце?
Вам так харашо. Трэба даць фатаграфію ў газету. Будзе на памяць.
Прыйшоў журналіст з раёнкі.
«Наша ніва» збіралася пісаць некралог.
I вы напішыце. Ён у нас прапісаны. Гэта наша мерапрыяціе.
А як назваць?
«Рана ўсопшый» назавіце. Эта жызнь. Эта жызнь.
Што ён тут ляжыць? Закапайце вы яго.
Ён з тэатра. Няхай тэатр закапае.
Люда, Люда, наступны прыпынак станцыя метро «Купалаўская». Няхай тэатр разбіраецца. Спонсар аплоціць.
Ну, у тэатр занясіце. Там і гроб купілі.
А дзе той гроб цяпер? To ж калі было. Па Аркадзію сорак дзён прайшло. Гроб хто можа на дачу забраў.
Валера знае. Там Валера работае. Ён увесь рэквізіт запісвае.
He Валера, а Віталік.
Прыйшлі дзядзькі ў тоўстых куртках і грубых ботах, каб падняць маё цела.
Куды вы яго выносіце! крыкнула правадніца Валя. Ён яшчэ пасцель не здаў.
Я за яго здам, сказала дачка Дэдаля.
Дзядзькі трымалі мяне за рукі і ногі і размаўлялі пра качак, пакуль Дэдалева дачка збірала прасціны.
I палаценечка, палаценечка, сказала Валя.
У мяне поўны камплект. He першы раз, дзяўчата.
Прыйшоў дзед Гануша.
Што вам, дзед? Вы проста так прыйшлі, праведаць? Ці ў туалет?
Праведаць. Баба ў Юравічах у бальніцы. Ляжаў, ляжаў, думаю: дай праведаю Іванавіча.
Яго ж яшчэ не закапалі, дзед. Выпіць няма. Заўтра прыходзьце.
To я пайду памаленьку.
Ідзіце памаленьку, дзед.
Я ўзаўтры прыйду.
Узаўтры, узаўтры прыходзьце. Узаўтры памінаць будуць.
Узаўтры памінаць будзем, сказаў Віктар Анатольевіч з міністэрства.
Узаўтры, паўтарыла дырэктарка выдавецтва Барадаўкіна і добра патрэсла торбу.
Госпадзі, які ён худзенькі, сказала літаратуразнаўца Грыб. Нічога не еў і ўвесь іссох.
Падвіжнічэства, мда.
Праходзьце, праходзьце, калегі, сказаў Віктар Анатольевіч. Праходзьце ў вагон-рэстаран. Там на вас прыборы паставілі.
А хто тут? Коцік?
Ну, хтосьці ката ўпусціў.
Коцечка, кыс-кыс-кыс. А не, то падушка так ляжыць.
2.
Дзядзькі паклалі мяне на насілкі і, калі цягнік спыніўся на станцыі метро «Купалаўская», вынеслі на платформу. Міма прайшла група турыстаў. Кітайскія турысты ўсміхаліся. Там, адкуль яны прыехалі, устае сонца. Яны не могуць не ўсміхацца.
Пакуль дзядзькі неслі мяне, прыхільнікі сыпалі ім пад ногі жмені жыта. Ну, такія правілы.