Pro patria aliena Кляштар беларускіх айцоў марыянаў у Друі (1924—1938) Аляксандар Надсан

Pro patria aliena

Кляштар беларускіх айцоў марыянаў у Друі (1924—1938)
Аляксандар Надсан
Памер: 160с.
Мінск 2006
31.28 МБ
Pro pat ria aliena
Кляштар беларускіх айцоў марыянаў уДруі (1924-1938)
Бібліятэка часопіса «Беларускі Гістарычны Агляд»
Аляксандар Надсан
Pro patria aliena
КЛЯШТАР БЕЛАРУСКІХ АЙЦОЎ МАРЫЯНАЎ У ДРУІ (1924—1938)
Менск
2006
УДК 282:235 (092)
ББК 86.375
На 12
Бібліятэка часопіса „Беларускі Гістарычны Агляд“
Надсан А.
На 12 рго patria аііепа: Кляштар беларускіх айцоў марыянаў у Друі (1924—1938). — Менск, 2006. — 160 с.
(Бібліятэка часопіса „Беларускі Гістарычны Агляд“)
Праца прысьвечаная гісторыі кляштару беларускіх айцоў марыянаў у Друі ў пэрыяд між дзьвюма сусьветнымі войнамі мінулага стагодзьдзя на фоне тагачаснай палітычнай і рэлігійнай сытуацыі ў Заходняй Беларусі, a таксама ватыканскай усходняй палітыкі. Разглядаюцца прычыны, з якіх кляштар ня змог зрабіць свой унёсак у справу адраджэньня Грэка-Каталіцкай царквы ў Беларусі і ня здолеў стаць цэнтрам беларускага духоўнага жыцьця для каталікоў рымскага (лацінскага) абраду, як пра тое марылі ягоныя заснавальнікі. У працы выкарыстаныя шматлікія, у большасьці дагэтуль невядомыя архіўныя матэрыялы з фондаў Бібліятэкі Францішка Скарыны ў Лёндане.
УДК 282:235 (092)
ББК 86.375
© Аляксандар Надсан 2006
УСТУПНАЕ СЛОВА
Выйшлі роднай вёскі дзеці Паміраць на белым сьвеце, Расьсяваць па сьвеце косьці Праз кагосьці, за кагосьці.
Янка Купала
„Друйскі манастыр, калі зыйшліся ў ім а. Фабіян Абрантовіч, вучоны, глыбокі філёзаф, але такжа просты і самаахвярны; а. Язэп Германовіч, паэт, пісьменьнік, выхаваўца моладзі; а. Віталіс Хамёнак, апостал народу, што знаў кожную вёску і кожнага жыхара ў Друйскай парафіі, а слыў сярод іх як запраўдны сьвяты; а. Дашута, д(окта)р кан(анічнага) права, закаханы ў літургічным сьпеве; калі ўсе гэтыя айцы згодна пад кіраўніцтвам Цікоты ўзяліся за працу ў манастыры, у парахвіі, у школе, ня толькі Друя, але ўся заходняя Беларусь адчула, што запраўды існуе беларускі рэлігійны цэнтр“.
Гэта радкі з недрукаванага жыцьцяпісу айца Андрэя Цікоты, складзенага біскупам Чэславам Сіповічам у 1972 г. Яны адлюстроўваюць ня столькі сапраўдны стан рэчаў больш чым саракагадовай даўніны, колькі настальгічны погляд аўтара на тыя часы, калі ён чатырнаццацігадовым юнаком упершыню пераступіў парог кляштару.
Згодна з задумаю ягонага заснавальніка, Віленскага біскупа і генэрала закону марыянаў блаславёнага Юрыя Матулевіча, Друйскі кляштар айцоў марыянаў меў служыць духоўным патрэбам беларусаў каталікоў і працаваць дзеля аб’яднаньня хрысьціянаў (Уніі) у адной Царкве Хрыстовай. Аднак да ягонае задумы варожа паставіліся польскія дзяржаўныя і духоўныя ўлады. Яна не знайшла разуменьня і ў ягонага непасрэднага наступніка ў марыянскім законе, Францішка (Пятра) Бучыса. Ён выкарыстаў беларускіх марыянаў у мэтах, далёкіх ад тых, дзеля якіх засноўваўся Друйскі кляштар.
Кароткія і часта недакладныя зьвесткі пра Друйскі кляштар можна знайсьці ў шмат якіх досьледах па царкоўнай гісторыі Беларусі XX стагодзьдзя. 3 працаў, прысьвечаных непасрэдна Друйскаму кляштару, трэба найперш адзначыць арты-
6 Pro patria aliena. Кляштар беларускіх айцоў марыянаў y Друі кулы „Беларускія марыяны ў Друі“ Ю. Туронка і „Друйскі кляштар айцоў марыянаў" К. Шыдлоўскага1. Гэта былі бадай першыя сур’ёзныя, хоць кароткія і не зусім дакладныя спробы напісаць гісторыю Друйскага кляштару на аснове даступных аўтарам крыніцаў.
Мне давялося доўгія гады жыць і працаваць у Лёндане разам з колішнімі друйскімі законьнікамі: біскупам Чэславам Сіповічам, айцамі Язэпам Германовічам, Фэліксам Журнем і Тамашом Падзявам. Узорныя сьвятары, цалкам адданыя Хрысту і Ягонай Царкве, шчырыя беларусы, яны ўсім сэрцам жадалі шчасьця вечнага і дачаснага свайму народу. Тры з іх сталі сьвятарамі ўжо на чужыне. Чацьвёрты, айцец Германовіч, два разы быў змушаны пакідаць Бацькаўшчыну, другі раз назаўсёды. Праз усе гады жыцьця на чужыне Беларусь засталася для гэтых сьвятароў тым, чым Ерусалім — для габрэя, які на выгнаньні ў Бабілёне казаў: „Калі забуду цябе, Ерусаліме, няхай будзе забытая правіца мая“ (Пс. 136:5).
У гэтай працы робіцца спроба прасачыць гісторыю Друйскага кляштару марыянаў ад ягонага заснаваньня да 1938 г. на фоне тагачаснай палітычнай і рэлігійнай сытуацыі ў Заходняй Беларусі, а таксама ватыканскай Ostpolitik, што выяўлялася ў дзейнасьці Папскай Камісіі Pro Russia. Як і мае ранейшыя працы (у якіх, дарэчы, закраналіся некаторыя аспэкты гісторыі Друі)2, напісаная яна на падставе шматлікіх і пераважна
1 Туронак Юры. „Беларускія марыяны ў Друі“, Спадчына, №5, Менск 1991, с. 51—56; Шыдлоўскі Кастусь. „Друйскі кляштар айцоў марыянаў“, Энцыклапедыя гісторыі Беларусі, т. 3, Менск 1996, с. 290 (тое самае ў энцыклапедычным даведніку Рэлігія і Царква на Беларусі, Менск 2001, с. 94—95). Можна яшчэ прыгадаць артыкул Ч.С. (Чэслава Сіповіча) „3 жыцьця закону марыянаў“ у часопісе Божым Шляхам, №2, Лёндан, 1973, с. 2—4. Хоць артыкул напісаны былым друйскім клерыкам, у ім шмат недакладнасьцяў. Напрыклад, аўтар кажа: „У друйскім касьцеле і Малькаўшчыне <„.> былі ўведзеныя беларускія казаньні", але замоўчвае, што беларускія казані былі ў Друі і да прыйсьця марыянаў, а ў 1930 г. марыяне іх спынілі.
2 Друя і Грэка-Каталіцкая Царква, Лёндан, Божым Шляхам, 2001, 64 с.; Магдалена Радзівіл і Грэка-Каталіцкая царква ў Беларусі, Лёндан,
дагэтуль невядомых архіўных дакумэнтаў, што знаходзяцца ў фондах Бібліятэкі Ф. Скарыны ў Лёндане. Большасьць гэтых дакумэнтаў паходзіць са збораў біскупа Чэслава Сіповіча, які намерваўся напісаць гісторыю кляштару, дзе ён пачынаў свой шлях служэньня Богу і Бацькаўшчыне.
Словы Pro patria аііепа ('Для чужой БацькаўшчыныД узятыя за назву для гэтай працы, належаць ня мне, а айцу Язэпу Германовічу. У гэтых трох словах усё сказана пра лёс друйскіх марыянаў, ня толькі высланых у Харбін, але і тых, што мусілі працаваць у тагачаснай Польшчы, дзе словы „паляк“ і „каталік" успрымаліся большасьцю як сынонімы. Сумна, калі людзі, якія мужна баранілі свае нацыянальныя і рэлігійныя правы, адмаўляюць у іх іншым і пры гэтым карыстаюцца мэтадамі, наўзьдзіў падобнымі на тыя, ад якіх самім давялося пацярпець. Трэба спадзявацца, што такі стан рэчаў у нашыя дні адышоў у далёкую мінуўшчыну.
Лічу сваім прыемным абавязкам выказаць удзячнасьць Вользе Калацкай, майму строгаму, але справядліваму рэдактару і крытыку, без чыёй дапамогі мне прыйшлося б часта чырванець. Дзякую таксама д-ру Ірыне Дубянецкай: нягледзячы на вялікую занятасьць працаю над сваёй доктарскай дысэртацыяй (яе абарона бліскуча прайшла 24 чэрвеня ў Лювэнскім унівэрсытэце), Ірына знайшла час прачытаць рукапіс гэтай працы і зрабіць вартасныя заўвагі і праўкі. Сяргей і Тацяна Дубаўцы, Генадзь Сагановіч, д-р Юры Туронак і тая ж Вольга Калацкая шмат дапамаглі мне ў пошуках патрэбных матэрыялаў у бібліятэках і архівах Варшавы, Вільні і Менску, за што ім складаю вялікую падзяку. I нарэшце, шчыра дзякую Ігару Лабацэвічу за тэхнічную падрыхтоўку тэксту да друку.
Аляксандар Надсан Лёндан, 25 сакавіка 2006 г.,
Сьвятое Дабравешчаньне.
Божым Шляхам, 2004, с. 26—70; таксама на ангельскай мове: Princess Magdalena Radzivill and the Greek Catholic Church in Belarus, London, 2004, 39 p.; Біскуп Чэслаў Сіповіч: сьвятар і беларус, Менск, БелФранс, 2004, с. 7—49.
„Pro alborussis“
„Pro alborussis, quae gens... nullos religiosos indigenos habet“.
3 ліста блаславёнага Юрыя Матулевіча Папу Пію XI 9 чэрвеня 1923 г.
Кляштар беларускіх айцоў марыянаў у Друі афіцыйна пачаў сваё існаваньне 7 траўня 1924 г.3 У той дзень тагачасны пробашч Друйскай парафіі Антон Зянкевіч на падставе дэкрэта Віленскага біскупа Юрыя Матулевіча ад 23 красавіка 1924 г. перадаў айцу Андрэю Цікоту з закону айцоў марыянаў парафіяльную царкву сьв. Тройцы, а таксама збудаваньні былога францішканскага (бэрнардынскага) кляштару, зачыненага расейскімі ўладамі ў 1835 г.
Думка заснаваць беларускі кляштар, відаць, найперш зьявілася ў блаславёнага Юрыя Матулевіча, біскупа Віленскага. Сам нацыянальна сьвядомы летувіс, ён правёў большую частку свайго жыцьця ў Полыпчы, дзе здабыў пашану як узорны сьвятар, які шмат зрабіў у галіне сацыяльнай справядлівасьці. У канцы 1918 г. Матулевіч прыехаў у Вільню, дзе на той час склалася напружанае становішча, бо палітычныя й нацыянальныя інтарэсы летувісаў і палякаў пераносіліся на царкоўную глебу. Ад самага пачатку ён хацеў быць біскупам для ўсіх сваіх вернікаў, незалежна ад нацыянальнасьці, за што яму часта даводзілася цярпець і ад сваіх летувісаў, і ад палякаў. Як Матулевіч разумеў абавязкі сьвятара, сьведчаць ягоныя словы, з якімі ён зьвярнуўся да студэнтаў Віленскай ду-
3 Амаль усе аўтары, якія пісалі пра Друйскі марыянскі кляштар, падаюць год яго заснаваньня як 1923. Насамрэч у 1923 г. (дакладней, 9 чэрвеня 1923 г.) біскуп Віленскі Юры Матулевіч зьвярнуўся да Сьвятога Айца з просьбаю дазволіць заснаваць кляштар марыянаў у Друі „для беларусаў". Рэскрыпт Сьвятога Пасаду ў гэтай справе быў выдадзены 6 красавіка 1924 г. На яго аснове Матулевіч выдаў 23 красавіка 1924 г. дэкрэт аб заснаваньні кляштару. Перадача а. Зянкевічам парафіяльнай царквы і кляштарных забудаваньняў а. Цікоту адбылася 7 траўня 1924 г. Гэтую дату трэба лічыць днём заснаваньня марыянскага кляштару ў Друі.
хоўнай сэмінарыі 22 сакавіка 1919 г.: „Май сэрца сьвятара і апостала <...> служы з вялікай стараннасьцю людзям, дастасоўвайся да іх, а не змушай, каб яны вучыліся чужой мовы, бо табе так хочацца. Ісус паслаў нас навучаць праўдаў веры, абвяшчаць Евангельле, а не навучаць моваў. Ісус загадаў нам клапаціцца пра збаўленьне людзей, а не каб мы, выкарыстоўваючы сьлепату і цемнату народу, праводзілі (сярод яго) сваю нацыянальную палітыку“4.
У Вільні Матулевіч упершыню сустрэўся з беларускім адраджэнскім рухам. Сваё стаўленьне да яго ён выказаў 27 лютага 1919 г. у гутарцы з маладым беларускім сьвятаром Андрэем Цікотам: „Я сказаў (яму), што беларускаму адраджэнскаму руху ня буду супраціўляцца, нават буду яго падтрымліваць, каб ён не зышоў на дрэнны шлях <...> Я дадаў, што нацыянальнасьці мяне не абыходзяць, але буду падтрымліваць іхнюю працу з наступных прычынаў: (1) Бачу, што беларускі народ цёмны, ня ведае катэхізму, ня ўмее спавядацца. Найлепш ён навучыцца гэтых рэчаў, калі яго будуць вучыць на роднай мове. (2) Беларусы адраджаюцца, ажываюць, узьнімаюцца, і калі сьвятары і каталіцкія сьвецкія людзі не накіруюць гэты рух на належны шлях, дык ён выкалеіцца і пойдзе супраць Царквы. (3) Задача Царквы — не навучаць моваў, а на зразумелай для людзей мове вучыць таго, што патрэбнае для збаўленьня. (4) Беларусы, усьвядоміўшы сваю нацыянальную адметнасьць, будуць пасьля абвінавачваць Царкву, калі б тая старалася іх дэнацыяналізаваць. Нам мусіць таксама ляжаць на сэрцы клопат пра беларусаў праваслаўных і тых, што былі раней уніятамі. Да іх мы можам толькі наблізіцца, абвяшчаючы Божае слова на беларускай мове. Вось гэта сьвятары беларусы павінны ўважаць за свой абавязак і пакліканьне"5.